Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
чэнняў, праблемах фарміравання палі-тыкі макраэканам. стабілізацыі ў пера-ходны перыяд, эканам. бяспекі і інава-цыйна-інвестыцыйнай дзейнасці.
Тв.: Основы западной теорнм рьшочной экономнкл. Мн., 1997; Словарь современных экономнческмх н правовых термннов. Мн., 2002 (у сааўт.).
Тур. Малюнак Я.Куліка. 1980.
Тур. Кафедральны сабор.
ТУР Юрый Мікалаевіч (н. 4.3.1937, Мінск), бел. тэатральны мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1977). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1962). У 1964—70 і ў
Ю.Тур. Эскіз дэкарацыі да спектакля «Дзеці сонца» М.Горкага. 1965.
1973—94 працаваў у Дзярж. рус. драм. т-ры Беларусі (у 1974—89 гал. мастак), у 1970—73 — у Бел. рэсп. т-ры юнага гледача. У дэкарацыях арганічна спалу-чае зрокавыя вобразы, жывапіс і асвят-ленне з характарам падзей спектакля. У рус. т-ры аформіў спектаклі: «Куды ідзеш, Сяргей?» А.Маўзона і «Дзеці сонца» М.Горкага (1965), «Шчыт і меч» паводле В.Кажэўнікава (1967), «Дзеля жыцця» («Першы ўрок») К.Губарэвіча і «Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі (1968), «Апош-няя інстанцыя» М.Матукоўскага (1974), «Васіль Цёркін» паводле АТвардоўскага і «Энергічныя людзі» В.Шукшына (1975), «Трохграшовая опера» Б.Брэхта (1976), «Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча і «Лазня» У.Маякоўскага (1977), «Пайсці і не вярнуцца» (1978) і «Знак бяды» (1985) паводле В.Быкава, «Сінія коні на чырвонай траве» («Рэва-люцыйны эцюд») М.Шатрова (1979), «Узнятая цаліна» паводде М.Шолахава (разам з Я.Волкавым) і «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1981), «Гамлет» У.Шэкспіра і «Бабскае царства» Ю.Нагібіна (1984), «Апошні наведвальнік» У.Дазорцава (1986), «Ноч анёла» АРозанава і «Нач-ныя карлікі і Антыгона» («Дарагая Але-на Сяргееўна») Л.Разумоўскай (1987), «I быў дзень» («Злом») А.Дударава і «Доў-гае падарожжа ў ноч» Ю.О’Ніла (1988), «Курыныя галовы» Дз.Шапіры і «Тут жывуць людзі» А.Фугарда (1989), «Сва-
2. Бел. Эн. Т. 16.
34 тура
бодны шлюб» Д. Фо, Ф.Рашэ (1994). У т-ры юнага гледача аформіў спекгаклі: «Том — вялікае сэрца» С.Багамазава і С.Шатрова (1962), «Бялее ветразь адзі-нокі» В.Катаева (1970), «Несцерка» В.Вольскага (1971), «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» А.Махнача, «Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець...» паводле Я.Купалы і М.Чарота, «3 любімымі не расставайцеся» А.Валодзіна (усе 1972), у Брэсцкім абл. драм. т-ры — «На бой-кім месцы» А.Астроўскага (1972), «Таб-летку пад язык» А.Макаёнка (1973), «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1974); у Бел. т-ры імя Я.Коласа — «Пяць рамансаў у старым доме» УАро (1982), «Блытаныя сцежкі» («На вас-трыі») К.Крапівы (1983); у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі — оперы «Сі-вая легецда» Дз.Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера (1980), ба-лет «Курган» Я.Глебава (1982).
П.А.Карнач.
Ніжняя Тура, Верхатур’е, Турынск, Цюмень.
ТУРА, гарадскі пасёлак, цэнтр Эвенкій-скай аўт. акругі, у Расіі. На р. Качачум каля яе ўпадзення ў р. Ніжняя Тунгус-ка. Каля 6 тыс. ж. (2001). Рачны порт. Аэрапорт. Горназдабыўное прадпрыем-ства «ІІІпат», леспрамгас, цагельны з-д. Апорны пункт НДІ сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы. Краязнаўчы музей.
ТЎРАВА-МАЗЫРСКІ СТРОЙ, трады-цыйны комплекс бел. нар. адзення на Усх. Палессі. Бытаваў у 19 — сярэдзіне 20 ст. пераважна ў Жыткавідкім, Ель-скім, Лельчыцкім, Мазырскім, Петры-каўскім і Столінскім р-нах. Яму ўласці-вы разнастайнасць форм адзення, па-ліхромнасць і маляўнічасць вышыўкі гладдзю. Жаночы гарнітур меў 2 вары-янты: каіпуля, 2 фартухі, гарсэт (кабат), намітка, кашуля, андарак або спадніца, фартух, хустка. Кашулю кроілі з прамы-мі плечавымі ўстаўкамі або з гесткай са стаячым ці адкладным каўняром. Буй-
тухі шылі з 1—2 полак палатна ці пар-калю, аздаблялі вышыўкай гладдзю, ка-рункамі, фальбонкамі. Андаракі найчас-цей чырвона-малінавыя, затканыя чыр-вонымі падоўжнымі бела-вохрыстымі палоскамі, або клятчастыя ці гладка-фарбаваныя чырвоныя, зялёныя, бла-кітныя. Спадніцы шылі з цёмна-сшяга, блакітнага, чорнага саціну, саржы, шоў-ку, шарсцянкі, каля падола аздаблялі 2—3 шлякамі нашывак пярэстых тасё-мак, белых карункаў; прасавалі ў склад-кі. Гарсэты кроілі накшталт кароткага ліфа з серабрыстай або залацістай пар-чы, набіванага саціну, паркалю, шоўку, шарсцянкі (спераду паміж гарсэтам і поясам фартуха ўтваралася фальбона — напуск кашулі). На грудзях гарсэт аз-даблялі нашыўкамі паскаў разнаколер-ных тканін, карункавых тасёмак. Галаў-ныя ўборы жанчын — намітка, чапец, хустка — белая даматканая льняная ці паркалёвая, багата аздобленая гладдзю паліхромнага расліннага ўзору, махрамі, і фабрычная чырвоная, сіняя, чорная. Мужчынская кашуля была тунікападоб-
Да арт. Турава-ма-зырскі строй Дзяў-чаты ў святочным адзенні. Вёска Ленін Жыгкавіцкага раёна. Сярэдзіна 20 ст.
Да арт. Турава-мазырскі строй. Касцюм дзяў-чынкі. Вёска Тонеж Лельчыцкага раёна.
ТУРА, рака ў Свярдлоўскай і Цюмен-скай абл. Расіі, левы прыток р. Табол (бас. р. Об). Даўж. 1030 км, пл. бас. 80,4 тыс. км2. Пачынаецца на Паўн. Урале, цячэ па Зах.-Сібірскай раўніне. Асн. прытокі: Салда, Тагіл, Ніца. Пышма (справа). Ледастаў з канца кастр.—ліст. да крас. — 1-й пал. мая. Разводдзе з крас. да ліпеня. Сярэдні гадавы расход вады каля г. Цюмень 181 м3/с. У бас. Т. каля 1,5 тыс. азёр. Сплаўная. Судна-ходная на 635 км ад вусця. 3 вадасхові-шчы. Ha Т. — гарады Верхняя Тура,
нарапортны арнамент вышыўкі крыжы-кам у чорна-чырвоным каларыце кам-панаваўся ў выглядзе папярочнай пала-сы ў верхняй частцы рукава (радзей на грудзях), асобнымі рапортамі размя-шчаўся ў шахматным парадку пасярэ-дзіне рукава. У кашулях з гесткай арна-мент часцей вышывалі гладдзю і кампа-навалі ўздоўж лініі крою. Пераважалі раслінныя матывы — кветкі і лісце руж, ягады і лісце каліны, кветкі вяргі-ні, шыпшыны; сустракаліся стылізава-ныя выявы птушак, геаметрычныя ўзо-ры. Фартухі-крыскі шылі з адной полкі андарачнай суконнай тканіны з гары-зантальнымі вохрыста-чырвона-чорны-мі паскамі (на падоле ўзорысты шляк ткалі ў закладной тэхніцы). Белыя фар-
нага крою з багата вышытай манішкай (арнамент геаметрычны, раслінны), падпяразвалі поясам. Нагавіцы шылі з палатна, сукна. Вопратку — казачыну, світку, кажух — аздаблялі нашыўкамі і аблямоўкамі з сукна ці саціну, фалда-ваннем, вышыўкай, штапам.
М.Ф.Раманюк.
ТЎРАВА-ПІНСКАЕ КНЯСТВА, гл. ў арт. Тураўскае княства, Пінскае княс-тва.
ТУРАВЕЙСКАЕ ВОЗЕРА, Туроўе, возера ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас. р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Са-рачанскую групу азёр. Пл. 0,38 км2,
ТУРАСЫ 35
даўж. 1,6 км, найб. шыр. 390 м, найб. глыб. 4,7 м, даўж. берагавой лініі 3,9 км, пл. вадазбору 131 км2. Катлавіна лаг-чыннага тыпу. Схілы выш. 3—5 м, на 3 да 11 м, стромкія, пад лесам. Пойма шыр. 25—250 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнУ і 3 забалоча-ныя, на У і ПдУ пад лесам. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй сапрапеліс-тае. Уздоўж берагоў шыр. паласы над-воднай расліннасці 20—60 м. Праз во-зера цячэ р. Клевель (злучае з азёрамі Белае і Залаўскае).
ГУРАЕЎ Барыс Аляксандравіч (5.8.1868, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 23.7.1920), гісторык-усходазнавец, зас-навальнік рас. школы гісторыі і філало-гіі Стараж. Усходу. Акад. Pac. АН (1918). Праф. Пецярбургскага ун-та (1904). Д-р усеаг. гісторыі (1902). Скон-чыў Віленскую гімназію, Пецярбургскі ун-т (1891). 3 1891 працаваў у музеях Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Іта-ліі. 3 1896 у Пецярбургскім ун-це. 3 1912 хавальнік збору егіпецкіх стара-жытнасцей Музея прыгожых мастацтваў у Маскве. Адзначаны вял. залатым ме-далём Рус. археал. т-ва (1916). Аўтар ка-ля 150 навук. прац па урартазнаўстве, егіпта-, семіта-, хета-, шумера- і асірыя-логіі, гісторыі Эфіопіі і інш. Асновай гіст. развіцця лічыў рэлігію і духоўную культуру. Яго гал. праца «Гісторыя Ста-ражытнага Усходу» (ч. 1—2, 1911—12; т. 1—2, 2-е выд., 1936). Ініцыятар выдан-ня навук.-папулярнай серыі «Культурна-гістарычныя помнікі Старажытнага Ус-ходу». Вучнямі Т. былі ўсходазнаўцы І.Ю.Крачкоўскі, В.В.Струвэ, І.М.Вол-каў, М.Д.Флітнер і інш.
Тв.: йсторня Древнего Егнпта. Т. 1—2. Мн., 2002 (разам з Д.Брэстэдам); Бог Тот: Опыт нсслед. в обл. древнеегнпет. культуры. СПб., 2002.
Літ.'. Коростовцев М.А Акад. Б.АТураев // Вестн. древней нсторнн. 1974. №2; Нечухрнн А.Н. йсторнкн Западной Беларусн. XIX — начало XX вв.: (Очеркн) // Наш радавод. Гродна, 1993. Кн. 5, ч. 2.
Дз.У.Караў.
ТУРАНКОЎ Аляксей Яўлампавіч (21.1.1886, С.-Пецярбург — 27.9.1958), бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1940). Вучыўся ў Пецярбургскай кан-серваторыі (1911—14, клас А.Лядава і М.Сакалова). 3 1918 у Гомелі, адзін з арганізатараў і педагог муз. школы, кі-раўнік самадз. харавых гурткоў, артыст гарадскога сімф. аркестра, заг. муз. сек-цыі аддз. нар. асветы. 3 1934 у Мінску. Адзін з заснавальнікаў масавай песні, хору і рамансаў у бел. музыцы. Асаблі-вае значэнне ў яго творчасці мае опера «Кветка шчасця» (лібрэта В.Барысевіч, П.Броўкі і П.Глебкі, паст. 1940), якая вылучаецца паэтычнасцю, лірызмам, сувяззю з нац. муз. фальклорам, дак-ладнасцю муз. характарыстык у абма-лёўцы вобразаў, дасціпным нар. гума-рам. Сярод інш. твораў: опера «Яснае світанне» (паст. 1958, у новай муз. рэд. Г.Вагнера 1963); балет для дзяцей «Ляс-ная казка» (1952); для сімф. арк. «Бела-
руская сюіта» ў 4 ч., «Беларуская фан-тазія» (абедзве 1933), «Піянерская сюі-та» (1955); кантата «Пушкіну» для саліс-таў, хору і сімф. арк., 2 стр. квартэты, «Рапсодыя» для стр. квартэта, фп. трыо, п’есы для фп. і розных інструментаў; хары, рамансы на вершы А.Пушкіна, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча; вак. трыо, дуэты; музыка да драм. спек-такляў і кінафільмаў, апрацоўкі бел. нар. песень і інш. Дз.М.Жураўлеў.
АЯ.Туранкоў.
ТУРАНКОЎ Мікалай Ісакавіч (8.8.1922, в. Асобіна Буда-Кашалёўскага р-на Го-мельскай вобл. — 12.3.1998), бел. вучо-ны ў галіне глебазнаўства. Д-р біял. н. (1982). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1949). 3 1949 у Ін-це сельскай гаспадаркі АН Беларусі. 3 1960 у Бел. НДІ глебазнаў-ства і аграхіміі (з 1975 заг. лабараторыі). Навук. працы па генезісе глеб, іх ахове, водным рэжыме, глебаўтварэнні і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.: Почвы Белорусской ССР. Мн., 1974 (у сааўт.); Подзолнстые почвы запада Ёвропей-ской частн СССР. М., 1977 (у сааўт.); Пале-во-подзолнстые почвы Белорусснм. Мн.. 1980.