Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Ахова здароўя ў Т. належыць да кам-петэнцыі дзяржавы. Сярэдняя працяг-ласць жыцця мужчын 57, жанчын 65 га-доў (2001). Узровень нараджальнасці — 29 на 1 тыс. чал. Смяротнасць — 9 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост 2%. За-беспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 97 чал., урачамі — 1 на 330 чал. Дзі-цячая смяротнасць — 73 на 1 тыс. но-ванароджаных.
Асвета. У сістэме адукацыі Т. даш-кольныя ўстановы (яслі-сады), агульна-адук. школы, прафесійныя, сярэднія спец. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Па-водле Закона 1993 агульная адукацыя з’яўляецца абавязковай і набываецца ў школе з 9-гадовым навучаннем. Школь-нае навучанне прадугледжвае 2 перыя-ды — «сават» («грамата», 4 гады наву-чання) і «білім» («адукацыя», 5 гадоў) і заканчваецца выпускнымі экзаменамі. Атрыманне прафес. і вышэйшай адука-цыі магчыма толькі на аснове агульнай адукацыі. Навуч. ўстановы дзярж. і прыватныя. У навуч. установах з тэрмі-нам навучання 2 гады атрымліваюць падрыхтоўку рабочыя асн. галін прам-сці Т. — нафтавай, газавай, машынабу-даўнічай. Сярэднія спец. навуч. ўстано-вы ў падпарадкаванні ВНУ адпаведных профіляў. У сістэме вышэйшай адука-
цыі Т. 16 ВНУ (2002), найбуйнейшыя з іх: Туркм. ун-т імя Магтымгулы (з 1950; больш за 2 тыс. студэнтаў), с.-г. ун-т імя С.А.Ніязава, політэхн. ін-т (з 1963), мед. (усе ў Ашгабаце), пед. ін-т у Турк-менабаце. У Т. 233 б-кі, найбуйней-шая — Нац. б-ка (з 1895; каля 5,5 млн. адзінак захавання) з’яўляецца цэнтрам навукова-інфарм. дзейнасці краіны. 26 музеяў, найбуйнейшы — Нац. музей Т. Навук. даследаванні вядуцца ў АН Туркменістана і галіновых НДІ.
Літаратура. Развіваецца на туркмен-скай мове. У кулыуры туркменаў вылу-чаюцца 2 плыні: іранская і цюркская. Таму творы фальклору і стараж. помнікі л-ры (на фарсі і цюрк. мовах) агульныя для туркменаў, таджыкаў, персаў, узбе-каў, азербайджанцаў, туркаў. 3 эпічных жанраў фальклору найб. развіты дастан. Найстараж. твор гераічнага эпасу — 12 сказанняў (складаліся ў 9—15 ст.), якія сабраны ў 16 ст. невядомым укладальні-кам у «Кнізе майго дзеда Каркуда» («Кітабі дэдэ Каркуд»). Сюжэтнымі эле-ментамі блізкі да яго эпас «Гёраглы» («Кёр-аглы»). Аўтарскай апрацоўкай вя-домых сюжэтаў усх. л-ры з’яўляюцца дастаны «Лейлі і Меджнун» і «Юсуф і Зулейха». У стараж. і сярэдневяковай л-ры пераважала дыдактычная паэзія. У 1464 Вепаі (Вефаі) склаў зб. дыдактычнай паэзіі «Светач ісламу». Вядомы паэты-палкаводцы Бурханеддзін Сівасі (14 ст.), Байрам-хан Ханханан і яго сын Рахім-хан, паэт Бархудар Туркман (17 ст.) і інш. Ідэямі гуманнасці, дабра і сац. справядлівасці прасякнута творчасць Д.Азадзі. 3 пач. 18 ст. л-ра развівалася на мове, блізкай і зразумелай народу. Станаўленне самабытнай нар. л-ры звя-зана з імем паэта і мысліцеля Махтум-кулі (Магтымгулы), які стаў пачыналь-нікам новай туркм. л-ры, увёў у паэзію свецкія матывы, раснрацоўваў грамадз. лірыку, літ. мову наблізіў да народнай. У 18—19 ст. асн. жанрам была лірыка (паэты Андаліб, Шэйдаі, Магрупі, Ма-ланепес, Кеміне, Сеідзі, Мятаджы, Міс-кінклыч і інш ). У пач. 20 ст. выступілі паэты-імправізатары Байрам Шахір, Кёрмала, Маламурт, Шабендэ, Дурды Клыч. У 1920-я г. ў л-ру прыйшлі паэ-ты Ата Саліх, Б.Кербабаеў, Я.Насырлі і інш. Асн. тэмы л-ры 1920—30-х г. — калектывізацыя і звязаная з ёю класавая барацьба, эмансіпацыя жанчыны (паэты А.Аламышаў, Ш.Кекілаў, А.Кекізаў, Ата Ніязаў і інш.). 3 канца 1920-х г. развіва-лася проза (А.Дурдыеў, Кербабаеў, Н.Сарыханаў), зарадзілася драматургія (п’есы А.Каўшутава, К.Бурунава, Т.Дсе-навай). У 2-й пал. 1930-х г. паявіліся буйныя творы прозы: 1-я ч. 4-томнага рамана Х.Дзер’яева «Лёс» (закончаны ў 1971), 1-я ч. рамана Кербабаева «Выра-шальны крок» (закончаны ў 1955). У Вял. Айч. вайну папулярныя былі вер-шы Ата Саліха, Д.Халдурды. К.Сейтліе-ва, творы Кекілава, Б.Сейтакава, На-сырлі, Кербабаева, Б.Салтаніязава, Х.Іс-
46 ТУРКМЕНІСТАН
маілава, П.Нурбердыева. У пасляваен, л-ру прыйшлі ААтаджанаў, М.Сеідаў, А.Хаідаў, Ш.Барджакаў і інш. Востра-канфлікгныя п’есы пісаў Г.Мухтараў. У 1960-я — пач. 1970-х г. л-ру ўзбагацілі раманы «Стэпавікі» Ь.Худайназарава, «Чорны караван» К.Куліева, «Крэмені» Атаджанава, «Каханне» Кекілава. раман-эпапея «Браты» Сейтакава. Жанр аповес-ці і апавядання развівалі Т.Курбанаў, А.Акмамедаў, Я.Маметыеў, ТДжумагель-дыеў, А.Таганаў, НДжумаеў, К.Тангры-куліеў і інш. У 1990-я г. л-ра звяртаецца да гіст. каранёў і традыцый, з’явіліся буйныя творы пра сучаснае жыццё туркм. народа, развіваецца дзіцячая л-ра, літ.-знаўства. У 1934 створаны Саюз пісьменнікаў Т.
Туркменска-бел. літ. сувязі зарадзілі-ся яшчэ ў 19 ст. Ураджэнец Беларусі, паэт, славіст А.Ходзька даследаваў туркм. фальклор, эпас «Гёраглы», паэзію Мах-тумкулі і Кеміне. Шырокае развіццё гэ-тыя ўзаемасувязі атрымалі пасля Кастр. рэвалюцыі. На бел. мове выдадзены «Туркменскія народныя казкі» (1960, пер. Я.Бяганская), казка «Гара самацве-таў» (1971, пер. С.Міхальчук), зб-кі вер-шаў, апавяд. і казак «Каракумскія зор-кі» (1969), «Аксамітавая ружа» (1980), «Кветкі Каракумаў» (1990), «Мая Турк-менія» (1992), раман «Прапашчы чала-век» Джумагельдыева (1984, пер. АЖук), зб-кі вершаў «Джайранаў кубак» Я.Пір-куліева (1976, пер. А.Вольскі), «Чароў-нае шкельца» К.Чаліева (1983, пер. Л.Філімонава), «Песні Каракумаў» Тан-грыкуліева (1984, пер. Вольскі, Е.Лось, В.Лукша), «Дождж у пустыні» Н.Байра-мава (1987, пер. К.Цвірка), кн. выбр. лірыкі «Салавей шукае ружу» Махтум-кулі (1983). У бел. перыёдыцы публіка-валіся вершы С.Авезбердыева, Р.Аліева. Атаджанава, Байрамава, Г.Зарыпавай, Н.Курбанепесава, А.Курдава, Махтумку-лі, А.Рахманава, А.Чарыева, К.Эзізава, апавяданні Б.Каюмава, А.Назарава, Та-ганава, Тангрыкуліева, Хаідава і інш. Творы туркм. паэзіі і прозы перакладалі і перакладаюць У.Караткевіч. Р.Бара-дулін, Я.Васілёнак, А.Вольскі, С.Гаў-русёў, М.Гіль, С.Грахоўскі, В.Жуковіч, Х.Жычка, А.Звонак, А.Клышка. В.Коў-тун, А.Лойка, У.Паўлаў, П.Прыходзька, Ю.Свірка, М.Татур, Х.Чэрня, А.Шаўня, У.Шахавец і інш. Туркм. пісьменнікі ўдзельнічалі ў з’ездах Саюза пісьменні-каў Беларусі, у тыднях л-р, у купалаў-скіх і коласаўскіх днях. Беларусі пры-свяцілі свае творы Аліеў, А.Кавусаў. На туркм. мове выдадзены зб-кі «Выбра-ныя вершы і паэмы» Я.Купалы (1941), «Выбраныя вершы» (1941) і «Апавядан-ні пра мінулае» (1981) Я.Коласа, «Апа-вяданні» Я.Брыля (1960), рамахы «Калі аліваюцца рэкі» П.Броўкі (1962), «Capua на далоні» І.Шамякіна (1973) і інш.
Архітэктура. У 4—3-м тыс. да н.э. пе-раважалі шматпакаёвыя сырцовыя да-мы, часам размаляваныя ўнутры. У эпо-ху бронзы з’явіліся вял. протагар. пасе-
лішчы. У 1-м тыс. да н.э. ўзніклі гарады з цытадэлямі (Эрк-Кала ў Мерве), якія абрасталі гар. забудовай. Для раннефе-ад. часу (5—7 ст. н.э.) характэрны сыр-цовыя ўмацаваныя сядзібы, 2-павярхо-выя кёшкі (данжоны) на штучнай плат-форме і з «гафрыраванымі» сценамі (Кыз-Кала ў Мерве), замкнёныя па пе-рыметры жылыя дамы з унутр. дварамі; вядомы рэшткі хрысц. царквы і манас-тыра (у Мерве). У 11—12 ст. ва ўмаца-ваных гарадах са стыхійнай забудовай
Да арт. Туркменістан. Маўзалей султана Санджара. 12 ст.
разрасталіся рабады з караван-сараямі, мусульм. культавымі комплексамі, жы-лымі кварталамі (Мешэдзі-Місрыян, Шах-Сенем у Харэзме). Будавалі з сыр-цу, пахсы, абпаленай цэглы, распрацоў-валі скляпеніста-купальныя канструк-цыі, у дэкоры выкарыстоўвалі ўзорыс-тую цагляную муроўку, стука, арнамен-тальныя размалёўкі. Для палацаў і караван-сараяў характэрны дваровыя айванныя кампазіцыі (палац у Мерве. Даяхатын). У культавым дойлідстве выпрацаваны мясц. тыпы пятнічнай мячэці, круглых мінарэтаў з узорыстай цаглянай муроўкай, загараднай мячэці «намазга». цэнтр.- і партальна-купаль-ных маўзалеяў (маўзалеі султана Сан-лжара ў Мерве, 1140-я г., арх. Мухамед ібн-Атсыз ас-Серахсі). У 14 ст. ўсклад-ніліся аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі, вылучыўся парадны ўваход-пяштак, у дэкоры з’явіліся разныя наборныя ке-рамічныя мазаікі (маўзалей дынастыі
Да арт. Туркменістан. Кёшкі Кыз-Кыа ў Мерве.
Суфі ва Ургенчы). Нар. жытло аселага насельнштва — пераважна пахсавыя 2—3-пакаёвыя дамы з лёгкім калонным айванам на фасадзе, плоскім дахам і ўнутр. дваром. Багатыя сядзібы будавалі ў выглядзе невял. крэпасцей. Жытлы памежных з Узбекістанам раёнаў з ры-самі туркм. і ўзб. архітэктуры (сядзіба з 2 унутр. дварамі і айванамі на драўляных калонах). Жьіллё качавых плямён — юр-та, пакрытая лямцам, сцягнугая тканымі ўзорыстымі палосамі. У 19 ст. гарады будавалі паводле рэгулярнага плана. Пераважала 1-павярховая забудова з аб-ліцоўкай абпаленай цэглай. У пач. 20 ст. пашырана буд-ва прамысл. аб’ектаў, распрацаваны тып шматкватэрнага сек-цыйнага жылога дома з улікам прырод-ных умоў. У 1930—40-я г. выкарыстоў-валіся элементы класіцызму і формы сярэднеазіяцкага дойлідства. Землетра-сенне 1948 зруйнавала сталіцу і нава-кольныя пасёлкі. Праекты сейсмаўстой-лівых будынкаў стваралі паводле новых правіл: аб’яднанне прадпрыемстваў у прамысл. раёны, пашырэнне гар. артэ-рый, стварэнне сістэмы плошчаў, зялё-ных эспланад, ансамбляў адм. і грамад-скіх будынкаў. У горадабудаўніцтве 2-й пал. 20 ст. тэндэнцыя да стварэння су-часных маст.-выразных арх.-прастора-вых кампазіцый, функцыян. мэтазгод-насці планіроўкі і афармлення будын-каў, да сінтэзу з манум.-дэкар. мастац-твам, арган. сувязі з лаішшафтам (арх. А.Р.Ахмедаў, Ф.А.Аліеў і інш.). Пачы-наючы з 1990-х г. для арх-ры характэр-ны зварот да нац. традыцый у спалу-чэнні з сучаснымі сусв. арх. тэндэнцы-ямі, асабліва пры ўзвядзенні манумен-тальных будынкаў — палацаў, мячэцей і інш. Сярод найб. значных пабудоў: мячэць Сапармурата-хаджы ў г.п. Геок-Тэпе, арка Нейтралітэту ў Ашгабаце, мемар. комплекс памяці загінуўшых ад землетрасення 1948 у с. Кіпчак і інш. У 1936 засн. Саюз архітэктараў Т.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Найб. стараж. помнікі вы-яўл. мастацгва на тэр. Т. адносяцца да 6—5-га тыс. да н.э. (насценныя разма-лёўкі, ляпны посуд, статуэткі). У 3—2-м тыс. да н.э. вядома дробная тэракотавая пластыка (жаночыя фігуркі), кераміка з геам. і схематызаванымі зааморфнымі матывамі. У некат. творах 1-га тыс. да н.э. выявіўся ўплыў мастацтва ахеменіл-скага Ірана. У канцы 4—1-й пал. 3 ст. да н.э. на Пд Т. склаўся лакальны ва-