Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
турцыя 53
прадухіліць яе распад і ўзмацніць шляхам рэ-форм. Рэформы Селіма III і Махмуда II, a таксама часоў танзімату (1839 —пач. 1870-х г.) спрыялі паскарэнню сац.-эканам. развіцця тур. грамадства. У 2-й пал. 19 ст. на паліт. арэну выйшлі новыя сілы — прадстаўнікі тур. інтэлігенцыі, якія аб'ядааліся ў тайным т-ве «Новыя асманы». У 1876 яны дамагліся
прыняцця канстытуцыі і стварэння парла-мента, але ў 1877 султан Абдул-Хамід II пры-пыніў дзейнасць канстытуцыі і разагнаў пар-ламент. усталяваўшы рэакц. рэжым. Для ба-рацьбы з дэспатызмам у 1889—91 створана тайнае т-ва младатуркаў. У выніку шадату-рэцкай рэвалюцыі 1908 адноўлена канстыту-цыя, скліканы парламент і скінуты Абдул-Ха-мід II. Але младатуркі былі няздольныя выра-шыць нац. пытанне і спыніць распад імперыі. У выніку італа-турэцкай вайны 1911—12 Ас-манская імперыя страціла апошнія ўладанні ў Афрыцы, а ў выніку балканскіх войнаў 1912— 13 амаль выцеснена з Еўропы. Гэта прывяло да пераходу младатуркаў на пазіцыі панцюр-кізму, гал. ідэяй якога было аб'яднанне ўсіх цюркаў пад уладай тур. султана і атурэчванне ўсіх нетур. народаў імперыі. Младатур. ўрад пайшоў на збліжэнне з Германіяй, што ўцяг-нула Т. ў Першую сусветную вайну 1914—18 на баку аўстра-герм. блоку. Паражэнне Гер-маніі 1 яе саюзнікаў азначала крах Асманскай імперыі. Мудроскае перамір 'е 1918 пакінула пад уладай султана толькі тыя землі, якія складаюць сучасную тэр. Т. Частка тур. тэры-торыі, у т.л. сталіца Стамбул, была акупірава-на брыт., італьян.. грэч. і франц. войскамі. Паводле навязанага султанскаму ўраду Сеўрс-кага мірнага дагавора 1920 Т. пазбаўлялася шэрагу тэрыторый і ператваралася ў залеж-ную дзяржаву. У гэтых умовах нац.-вызв. ба-рацьбу тур. народа ўзначаліў ген. М.К.Дта-цюрк. У вьшіку Кемалісцкай рэвалюцыі 1920— 23 разгромлены прыхільнікі султана і войскі інтэрвентаў. што было замацавана Лазанскім мірным дагаворам 1923. 1.11.1922 султанат скасаваны. У крас. 1923 створана Нар. пар-тыя (пазней Нар.-рэсп. партыя. НРП). 23.10.1923 абвешчана Тур. Рэспубліка. У 1920—30-я г. ажьшцяўлялася палітыка мадэр-нізацыі ў розных сферах культ., сац.-эканам. і паліт. жыцця. У сак. 1924 скасаваны халі-фат. 20.4.1924 прынята 1-я рэсп. канстыту-цыя. У Т. ўсталяваўся аднапартыйны рэжым НРП. У гэты час правеДзены комплекс мера-прыемстваў па аддзяленні ісламу ад даяржавы (лаіцызм). У 1925—28 прыняты новыя, на еў-рап. ўзор. крымінальны і грамадз. кодэксы, за-баронена мнагажонства, уведзены еўрап. ка-ляндар. еўрап. адзенне. тур мова пераведзена на лац. алфавіт замест арабскага. Гал. зместам эканам. палітыкі стаў этатызм — палітыка
дзярж. капіталізму. У ходзе рэформ канчатко-ва вызначылася ідэалогія кемалізму (або ата-цюркізму) — адной з пльшяў тур. нацыяна-лізму. Пасля смерці ў 1938 Атацюрка прэзі-дэнтам Т. стаў яго бліжэйшы паплечнік І.Інёню. 3 пач. 2-й сусв. вайны Т. абвясціла нейтралітэт, толькі ў лют. 1945 тур. ўрад аб-вясціў вайну Германіі.
Да арг. Турныя Края-від на Армянскім нагор’і.
Першыя пасляваен. гады адзначаны змякчэннем паліт. рэжыму і яго дэмак-ратызацыяй, дазволена шматпартый-насць. Найб. уплывовай з новых пар-тый стала Дэмакр. партыя (ДП), ство-раная ў 1946. У гэты час вызначылася збліжэнне Т. з ЗША і краінамі Захаду, яна была ўключана ў Маршала план. На парламенцкіх выбарах перамагла ДП, прэзідэнтам Т. стаў яе лідэр М.Дж.Ба-яр, кіраўніком урада — А.Мендэрэс. У час кіравання ДП (1950—60) унутрыпа-літ. становішча ў Т. абвастрылася. Ат-рымаўшы шэраг ільгот, замежныя ма-наполіі пацяснілі слабы тур. нац. капі-тал. Імкнучыся задушыць апазіцыю пад выглядам барацьбы з «інтрыгамі каму-нізму», урад ДП парушаў канстытуцый-ныя нормы. У гэтых умовах у маі 1960
Да арт. Турцыя На ўзбярэжжы Эгейскага мора.
адбыўся ваен. пераварот, які прывёў да ўлады К-т нац. адзінства (КНА) на чале з ваеннымі. Была скасавана канстыту-цыя 1924, распушчаны парламент і за-баронена ДП. КНА падрыхтаваў праект
новай канстытуцыі, ухвалены на рэфе-рэндуме ў ліп. 1961. Найважн. рысай 2-й рэспублікі (1961—80) стала ўсталяванне сапраўднай шматпартыйнасці. У 1960— 70-я г. Т. ператварылася ў аграрна-ін-дустр. краіну. Але дзярж. кіраўніцтва не змагло забяспечыць устойлівы эканам. рост, уладзіць вострае сапернінтва па-між прыхільнікамі этатызму і прыхіль-нікамі лібералізацыі. Нарастанню кры-зіснай сітуацыі садзейнічаў левы і пра-вы экстрэмізм. У вер. 1980 ваен. кіраў-нііггва Т. здзейсніла пераварот. Улада перайшла да Савета нац. бяспекі на ча-ле з ген. К.Эўрэнам. У 1982 прынята новая канстытуцыя. Фактычна абве-шчаны курс пабудовы рэжыму «кіруе-май дэмакратыі», узрасла роля выканаў-чай улады. На выбарах 1983 перамагла Партыя Бацькаўшчына (ПБ) на чале з Т.Азалам. Урад Азала (у 1989—93 прэзі-дэнт Т.) ажыццяўляў палітыку лібералі-зацыі эканомікі, умацавання рыначных адносін і адмовы ад жорсткага дзярж. рэгулявання, што спрыяла хуткаму эка-нам. росту Т. ў 1980-я г. Пасля смерці Азала ў 1993 прэзідэнтам Т. стаў лідэр. Партыі сапраўднага шляху С.Дэмірэль, прэм’ер-міністрам — Т.Чылер (1-я ў Т. жанчына на гэтай пасадзе). На выба-рах у снеж. 1995 перамагла Партыя даб-рабыту на чале з Н.Эрбаканам, якая стаяла на ісла.місцкіх пазіцыях. Гэта прывяло да скарачэння замежных ін-вестыцый і пагаршэння эканам. стано-віінча. Пад націскам ваенных у чэрв. 1997 Эрбакан падаў у адстаўку. На пар-ламенцкіх выбарах у крас. 1999 пера-магла Дэмакр. левая партыя на чале з Б.Эджэвітам, які стаў прэм’ер-мініс-
54 турцыя
трам Т. Але працяг сац.-эканам. крызі-су прывёў у кастр. 2002 да ўлады кан-серватыўную Партыю справядлівасці і развіцця (прэм’ер-міністр АГюль). На працягу ўсяго існавання Тур. Рэспублікі адной з гал. застаецца праблема Кур-дыстана. Курс Атацюрка на стварэнне нац. тур. дзяржавы адмаўляў правы нац. меншасцей, найб. з якіх курды цярпелі ад прымусовага атурэчвання. У 1979 засн. Курдская рабочая партыя (КРП) на чале з А.Аджаланам, якая з 1984 вя-ла ўзбр. барацьбу супраць цэнтр. тур. ўрада. Арышт Аджалана ў 1999 і адмова ў 2000 КРП ад узбр. барацьбы прыпы-нілі ваен. канфлікты, якія забралі жыц-ці дзесяткаў тыс. чал., але курдскае пы-танне так і не вырашана. Распад СССР прывёў да аднаўлення ў кіруючых колах Т. элементаў панцюркізму ў новай рэ-дакцыі, што праяўляецца ў спробах тур. ўрада пашырьшь свой уплыў у цюркскіх рэспубліках б. СССР. Т. — чл. ААН (з 1945). Дьшламат. адносіны Т. з Рэспуб-лікай Беларусь усталяваны ў сак. 1992.
У Т. легальна дзейнічаюць паліт. пар-тыі: Партыя справядлівасці і развіцця; Нар.-рэсп. партыя; Дэмакр. левая пар-тыя, Партыя Бацькаўшчына, Партыя сапраўднага шляху, Партыя дабрадзей-насці, Партыя нац. руху, партыя “Но-вая Турцыя”, партыя Вялікага адзін-ства, Партыя за дэмакр. Турцыю, Пар-тыя нар. дэмакратыі (пракурдская).
Гаспадарка. Т. — індустр.-агр. краіна. Валавы ўнутр. прадукт на 1 чал. складае 6600 дол. (2000). Каля 30% яго ствара-ецца ў прам-сці, каля 20% — у сельс-кай гаспадарцы, каля 50% — у абслуго-вых галінах. У прам-сці развіты здабыў-ная і апрацоўчыя галіны. Найб. значэн-не мае здабыча бурага (45—55 млн. т штогод, Зах. Анатолія) і каменнага (3 млн. т, раён г. Зангулдак) вугалю, наф-ты (4'млн. т), жал. руды (4 млн. т), хра-мітаў, марганцавай, меднай, свінцова-цынкавай руд, сурмы, ртуці, серы, буд. матэрыялаў. У 1998 атрымана 106,7 млрд. кВттадз электраэнергіі. Каля 34% яе атрымліваюць на ГЭС (каскад на Еў-фраце і інш.), каля 66% — на ЦЭС. У чорнай металургіі вышіаўляецца каля 12 млн. т сталі. Палавіну сталі даюць 3 дзярж. камбінаты поўнага цыкла (гара-ды Карабюк, Эрэглі, Іскендэрун), пра-цуюць 15 прыватных міні-заводаў (раён Ізміра). У каляровай металургіі вышіаў-ка алюмінію, свінцу, цынку, медзі. Раз-віта шматгаліновае машынабудаванне. Штогод выпускаецца каля 15 тыс. гру-завых аўтамабіляў і цягачоў, 5—7 тыс. аўтобусаў, 160—200 тыс. легкавых аўта-машын, 20 тыс. трактароў; суднабуда-ванне, выпуск чыг. трансп. сродкаў, авіяц. прам-сць. Ёсць прадпрыемствы прыладабудавання, радыёэлектроннай і электратэхн. прам-сці. Працуюць 5 нафтаперапр. прадпрыемстваў (магуг-насць 33,5 млн. т за год), 2 нафтахім. комплексы, газавыя з-ды, прадпрыем-ствы па выпуску хімікатаў і ўгнаенняў. У лёгкай прам-сці найб. развіты тэкст.
(баваўняная, шарсцяная, шаўковая), тры-кат., дыванаткацкая, гарбарна-абутковая. Шмат прадпрыемстваў харч. прам-сці. Найб. развіты мукамольная, садавіна- і агароднінакансервавая, цукр., мяса-ма-лочная. 60% прадукцыі апрацоўчай прам-сці выпускаюць прадпрыемствы Стамбула, Ізміра. У сельскай гаспадар-цы выкарыстоўваецца 40 млн. га зямлі, у т.л. пад ворывам каля 24,7 млн. га, пад шматгадовымі насаджэннямі — 3 млн. га, пад пашай — 12,3 млн. га. 90% зямель у прыватнай уласнасці, у т.л. ^5 належаць буйным і сярэднім уласні-кам. Каля 40% сялян — арандатары. Вядучая галіна — раслінаводства (^З кошту с.-г. прадукцыі), асн. яго раё-ны — прыбярэжныя нізіны і міжгор-ныя катлавіны. Значная частка зямель арашаецца. 82% пасяўной пл. пад збож-жавымі. Збор (2000, млн. т): пшані-цы — 17,5, ячменю — 8,2. Вырошчва-юць таксама кукурузу, жыта, авёс, про-са, рыс, бабовыя. 3 тэхн. культур найб.
ІМРЮТІ^^НІ
Да арт. Турцыя. Цар-ква святой Ірыны ў Стамбуле.
значэнне маюць (збор, 1998, млн. т): бавоўнік-сырэц — 2,1, цукр. буракі — 18,5, сланечнік — 0,8, тытунь — 0,2. Агародніцтва, вінаградарства, садоўніц-тва. Вырошчваюць інжыр (каля 240 тыс. т штогод), фундук (400 тыс. т), абрыко-сы, персікі, слівы, яблыкі, цытрусавыя, аліўкі і інш. Жывёлагадоўля экстэнсіў-ная, выкарыстоўвае пашы ў гарах і сухіх стэпах. Пагалоўе (1997, млн. галоў): буйн. par. жывёлы 11,2, авечак 30,2, коз 8,4 (у т.л. ангорскія), буйвалаў 0,2. Га-дуюць таксама коней, аслоў, мулаў, вярблюдаў. Птушкагадоўля, развядзенне тутавага шаўкапрада, пчалярства. Разві-та марское рыбалоўства (у 1999 вылаў-лена 500,3 тыс. т рыбы). Транспарт аў-тамаб., чыг., марскі. Даўж. (тыс. м, 2000): аўтадарог з цвёрдым пакрыц-цём — 59, чыгунак — 8,4. У краіне 3,3 млн. легкавых, 1,05 млн. грузавых аўга-мабіляў і аўгобусаў (2000). Т. мае гандл. флот агульнай грузападымальнасцю 4 мн. т. Гал. марскія парты: Стамбул, Із-мір, Самсун, Іскендэрун. Сетка нафта- і газаправодаў, у т.л. міжнародныя. У
краіне 26 буйных аэрапортаў, у тл. між-нар. ў Стамбуле, Анкары, Ізміры, Ада-не. У 2000 экспарт склаў 21,6 млрд. дол., імпарт — 33,7 млрд. дол. У эк-спарце пераважаюць тэкст. і швейныя вырабы, чорныя металы, садавіна і арэ-хі, тытунь, электраэнергія (у Балгарыю і Румынію), у імпарце — нафта, газ, прамысл. сыравіна, машыны і абсталя-ванне. Гал. гандл. партнёры: краіны EC (да 60% экспарту і 50% імпарту), ЗША, краіны Паўд.-Зах. Азіі. Знешні доўг больш за 60 млрд. дол. (2000). Т. — краіна развітога турызму і адпачынку на марскіх узбярэжжах. Штогод наведва-юць 10—12 млн. турыстаў, даход пера-вышае 5 млрд. дол. Для пакрыцця ад-моўнага знешнегандл. балансу маюць значэнне таксама грашовыя пераводы грамадзян, якія працуюць за мяжой. Грашовая адзінка — турэцкая ліра.