Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Т. згарэў, праз год адбудаваны на сродкі па-мешчыка. У 1869 адкрыта нар. вучылішча, у 1897 у сяле Т.-Задвор’е 604 ж., 98 двароў, у в. Т.-Зарэчны 294 ж.. 44 двары, царква, нар. ву-чылішча, хлебазапасны магазін, крама. У 1923 у сяле 920 ж., 179 двароў, у вёсцы 355 ж., 58 двароў. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Пухавіцкага р-на. У Вял. Айч. вайну Т. част-кова спалены. М.Ф.Спірыдонаў.
ІУРЫНб. вёска ў Хваставіцкім с/с Глускага р-на Магілёўскай вобл., каля аўгадарогі Глуск—Любань. Цэнтр калга-са. За 7 км на 3 ад г.п. Глуск, 177 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Ратміравічы. 243 ж., 75 двароў (2002). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
ТУРЫСЦКАЯ БАЗА. установа гасцініч-нага тыпу для арганізаванага размя-шчэння, харчавання, фізкультурна-аз-дараўленчага і культурна-быт. абслугоў-вання турыстаў і экскурсантаў планавых маршрутаў (пры наяўнасці свабодных месцаў — і турыстаў без пуцёвак). Т.б. з павышаным камфортам (у гарадах, ту-рысцкіх цэнтрах) наз. турысцкімі гасці-ніцамі.
Т.б. размяшчаюць на планавых маршрутах, спецыяльна вызначаных 1 падрыхтаваных пе-шых. водных. лыжных, конньк, аўтобусных ці камбінаваных трасах (у сельскай мясцовас-11і. курортных зонах. у раёнах размяшчэння прыродных комплексаў, помнікау прыроды. гіст.-культ. аб'ектаў і інш.). Займаюць звы-чайна некалькі будынкаў (т.зв. павільённая забудова). Функцыянуюць крутлы год або се-зонна (улетку ўмяшчальнасць павялічваецца за кошт сёзонных памяшканняў). У залеж-насці ад спецыялізацыі Т.б. абсталёўваюць пэўным комплексам спарт. збудаванняў і пляцовак, пунктамі пракату турысцкага рыш-тунку, інвентару і інш. Прадугледжваецца пе-раважна актыўны адпачынак: паходы, экс-курсіі, фізкульт.-аздараўленчыя мерапрыем-ствы і інш. Праводзяцца кансультацыі па пы-таннях турызму і экскурсій, вядзецца прапаганда турысцкіх падарожжаў.
На Беларусі Т.б. маюць рознае падпа-радкаванне. Першая прафсаюзная Т.б. — «Воз. Нарач» — засн. ў 1958. У краіне дзейнічае (2002) 8 Т.6.: «Белае Возера» (улетку 500 месцаў), «Лясное Возера» (600) у Брэсцкай, «Браслаўскія азёры» (500), «Лосвіда» (500) і «Орша» (400) у Віцебскай, «Сож» (400) у Го-мельскай, «Нёман» (300) у Гродзенскай, «Высокі Бераг» (190) у Мінскай аблас-цях. 3 турысцкіх гасцініц найболь-шыя — «Арбіта» (350), «Турыст» (250) у Мінску, «Нарач» (900), «Нарачанка» (800) у Мінскай вобл. Працуе таксама шэраг дзіцячых турысцка-экскурсійных баз або станцый (у падпарадкаванні Мін-ва асветы) і ведамасныя Т.б. — уласнасць вытв. аб’яднанняў, прадпры-емстваў, устаноў і інш. У.І.Ганапомскі.
ТУРЫСЦКІ КЛУБ. самадзейнае гра-мадскае аб’яднанне аматараў турызму. Звычайна аб’ядноўвае турыстаў пэўнага напрамку (турызм пешаходны, на лод-ках, плытах, веласіпедах, аўтамабілях і інш.). На Беларусі 1-ы Т.к. з’явіўся ў 1959 (Мінск, спарт. т-ва «Чырв. сцяг»; у 1962 рэарганізаваны ў Мінскі гар. клуб турыстаў). Т.к. ўзніклі на аснове турыс-цкіх секцый калектываў фіз. культуры
мінскіх, абл. і інш. прадпрыемстваў і арг-цый. Першапачатковая работа аб-мяжоўвалася арганізацыяй паходаў вы-хаднога дня, турысцкіх злётаў і спабор-нінтваў па арыентаванні на мясцоВасці. Пазней склаліся сувязі з Т.к. інш. рэс-публік СССР. Найб. развіццё Т.к. атры-малі ў 1970—80-я г.; у 1977 іх было 170. На пач. 2001 найб. прадстаўнічымі ся-род занальных і гарадскіх Т.к. былі Баб-руйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Мазырскі, Маладзечанскі, Мінскі, Салігорскі, a таксама шэраг Т.к. буйнейшых прад-прыемстваў і навуч. устаноў Беларусі.
У.І.Ганапольскі.
ТУРЫСЦКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ. нацыя-нальныя, рэгіянальныя і сусветныя, ка-мерцыйныя і некамерцыйныя ўстано-вы, якія арганізоўваюць турысцкія па-дарожжы і садзейнічаюць развіццю ту-рызму.
Да Т.а. належаць: фірмы, бюро, агенцгвы і інш.. якія забяспечваюць падрыхтоўку і пра-вядзенне турысцкіх падарожжаў, асацыяцыі, саюзы і інш. аб’яднанні. якія садзейнічаюць развіццю турызму на нац. і міжнар. узроўнях; дзярж. ўстановы, якія вызначаюць палітыку ў галіне турызму; міжнар. аб’яднанні, якія са-дзейнічаюць турысцкаму руху. Вызначаюць асн. групы Т.а., што абслугоўваюць турыстаў: якія маюць уласныя або арандаваныя сродкі турысцкага абслугоўвання (турысцкія базы і гасцініцы, рэстараны, транспарт і інш.) і пра-пануюць кліентам комплекс паслуг (т.зв. тур-аператары); пасрэдніцкія, якія прапануюць паслугі інш. турысцкіх 1 нетурысцкіх (напр.. транспартных) арг-цый, камплектуюць асоб-ныя паслугі (т.зв. турагенты); турысцкія клубы і шш. аб'яднанні аматараў турызму, аб’яднан-ні спажыўцоў турысцкіх паслуг (як правіла, грамадскія некамерцыйныя арг-цыі, якія іс-нуюць на сродкі ад членскіх узносаў, асігна-ванняў з грамадскіх і прыватных фондаў, суб-сідый прыватных асоб, часам — на срожі ад уласных камерцыйных мерапрыемстваў). Першая турысцкая паездка на камерц. аснове арганізавана ў 1841 англічанінам Т.Кукам. Турысцкія бюро з'явіліся ў краінах Еўропы ў сярэдзіне 19 ст., у Расіі — у 1880-я г. Пер-, шая міжнар. Т.а. — Міжнар. ліга турысцкіх асацыяцый — узнікла ў 1898 (Люксембург), у 1919 пераўгворана ў Міжнар. турысцкі аль-янс. У 1975 засн. Сусв. Т.а. (штаб-кватэра ў Мадрыдзе), якая аб'ядноўвае больш за 140 краін.
На Беларусі арг-цыяй, якая займаец-ца вызначэннем дзярж. палітыкі ў адно-сінах да турызму, з’яўляецца Мін-ва спорту і турызму. У 1962 створаны Рэсп. савет па Т. і экскурсіях (раней — Бел. турысцка-экскурсійнае ўпраўленне); у яго струкгуру ўваходзілі абл. саветы, бю-ро падарожжаў і экскурсій і інш. Федэ-рацыя турызму засн. ў 1977, з 1991 — Федэрацыя спарт. турызму. Рэсп. турыс-цка-спарт. саюз існуе з 1991. У 1973 ство-рана Кантрольна-выратавальная служба, у 1991 ператворана ў Рэсп. турысцкі апера-тыўна-выратавальны цэнтр. 3 канца 1940-х г. працуюць Рэсп. і абл. станцыі юных турыстаў. Сучасная (2001) струк-тура дзіцяча-юнацкага турызму склада-ецца з Рэсп., 6 абл. і Мінскага гар. цэн-тра, каля 50 раённых і гар. цэнтраў, станцый і баз юных турыстаў.
У.І.Ганапольскі.
ТУРЭЦ 61
ТУРЫСЦКІЯ КАРТЫ. Адлюстроўва-юць аб’екты турыстычнага значэння і абслугоўвання турыстаў. На іх паказаны архітэктурныя і гіст. помнікі, запаведні-кі, нац. паркі, музеі, гасцініцы, турысц-кія базы, кемпінгі на фоне агульнаге-агр. элементаў (шляхі зносін, нас. пунк-ты, гідрасетка, лясы і інш.). Адрозніва-юць Т.к.: агульныя, спецыялізаваныя (для аўтамабільнага, пешаходнага ту-рызму), аглядныя (ахопліваюць буйныя рэгіёны), карты асобных мясцовасцей (нац. паркі, гарады і інш.), пешаход-ных, лыжных, аўтамабільных, водных маршрутаў і інш. Суправаджаюцца тэкс-там, фотаздымкамі, малюнкамі, пака-зальнікамі.
ТУРЫЦА, род кветкавых раслін, тое, што ліпучка.
ТУРЫЦКАЕ ВОЗЕРА. На мяжы Ле-пельскага і Чашніцкага раёнаў Віцеб-скай вобл., у бас. р. Ула, за 10 км на
БРАСЛАЎСКІЯ АЗЁРЫ
Нраснагорка
ііа,
•Нрывасельцы'
в.Краснагорка
Гасцініцы
Аддзяленні
сувязі
.Сасноввц
Аўтазаправачныя
'Баруны
Лявошкі
в.Ліпавец
Турысцкія базы
'Незіій"**
маршруты
Па возеры Дрывяты
Будзілы
Водна-пешаходны
^аурылаўцы
На возера Поцех
>сце
На азеры Воласа
Водна-пешаходны
Панцялейні
129
■лабодна
'Маска\
'Шавуры
Рубеж
-£1 Археалагічныя
Помнікі
Помнікі і
Шалтэні
\зяраўцы
Помнікі і мясціны,
Паркі
'Разэті
Мура^і БРАСЛАЎ
кай Айчыннай І94І-45гг.
| Міжазёркы андшафтны
ЭТ»
Мяжа нацыянал \ ларку Браслаўскі
Прапануемыя месцы начлегу
Ахрэмаўцы
ВязкГ^ ^
Станцыі тэхнічнага । абслугоўвання аўта-.
мабіляў
Узор турысцкай карты
ПдЗ ад г. Чашнікі. Пл. 0,64 км2, даўж. 3,5 км. найб. шыр. 440 м, найб. глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 6,2 км, пл. вадазбору 9,5 км2. Катлавіна лагчынна-га тыпу. Схілы выш. 5—10 м, разара-ныя. Пойма шыр. 5—100 м, пад лугам і хмызняком. Берагі нізкія, на Пд пясча-ныя, астатнія сплавінныя (шыр. сплаві-ны 5—30 м). Дно сапрапелістае. Зарас-тае слаба. Упадае ручай, сцёк па прато-цы ў р. Ула.
ТУРЬІШЧАВА Людміла Іванаўна (н. 7.10.1952, г. Грозны, Чэчэнская Рэспуб-ліка, Расія), расійская спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар споргу СССР (1970). Скончыла Растоўскі пед. ін-т (1974). Трэнер-выклалчык. Чэмпіён-ка XIX (1968, Мехіка), XX (1972, г. Мюнхен, Германія) і XXI (1976, г. Ман-рэаль, Канада) Алімп. гульняў у каман-дным заліку. Абс. чэмпіёнка XX Алімп. гульняў, сярэбраны (1972—76 — у вольных практыкаваннях, 1976 — у
апорным скачку і вольных практыка-ваннях) і бронз. (1972 — у апорным скачку, 1976 — у мнагабор’і) прызёр. Абс. чэмпіёнка свету (1970, 1974) і ў асобных відах мнагабор’я: 1970 — у вольных практыкаваннях, 1974 — на бервяне і ў вольных практыкаваннях; сярэбраны (1970 — у практыкаваннях на брусах, 1974 — у апорным скачку) і бронз. (1970 — на брусах і ў апорным скачку) прызёр. Абс. чэмпіёнка Еўропы (1971, 1973) і ў асобных відах мнага-бор’я: 1971 — у апорным скачку і ў вольных практыкаваннях; 1973 — у апорным скачку, на брусах, бервяне і ў вольных пракгыкаваннях; сярэбраны (1971 — на брусах і бервяне) і бронз. (1969 — у мнагабор’і, на брусах і ў вольных практыкаваннях) прызёр. Абс. чэмпіёнка СССР (1972, 1974) і ў асоб-ных відах мнагабор’я (1970 — на брусах і ў вольных практыкаваннях, 1972 і 1973 — на брусах і ў апорным скачку, 1975 — у апорным скачку).
А.М.Петрыкаў.
ТУРЭ (Toure) Ахмед Секу (9.1.1922, г. Фарана, Гвінея — 26.3.1984), дзяржаў-ны дзеяч Гвінеі. Адзін са стваральнікаў першых афр; прафсаюзаў; з 1956 ген. сакратар Усеагульнай канфедэрацыі працоўных Чорнай Афрыкі. Чл. Дэ-макр. партыі Гвінеі, з 1959 яе ген. сак-ратар. 3 1955 мэр г. Конакры. 3 1958 першы прэзідэнт незалежнай Гвінеі. Абвясціў курс на пабудову сацыялізму і супрацоўніцтва з сацыяліст. краінамі. Усталяваў жорсткі рэжым сваёй асабіс-тай улады, праводзіў масавыя паліт. рэпрэсіі.
ТУРЭЎСКІ Абрам Аркадзевіч (н. 27.5.1923, г. Прылукі Чарнігаўскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне гісталогіі і эмбрыялогіі. Д-р біял. н. (1964), праф. (1966). Скончыў Львоў-скую акадэмію вет. медыцыны (1952). 3 1967 у Гродзенскім мед. ун-це (у 1967— 98 заг. кафедры). Навук. працы па гар-манальнай рэгуляцыі сакрэцыі жоўці, ролі жоўцевых к-т у рэгуляванні струк-турнага і гістахім. гамеастазу органаў.
Тв.: Морфофункцнональное нсследованне эндокрннного аппарата поджелудочной железы в условнях желчной недосгаточностн (разам з Л.АМажэйка, Т.І.Шаланда) // Докл. АН БССР. 1989. Т. 33, № 10; Морфафункцыянальныя змены фалікулаў шчытападобнай залозы ў ран-нія тэрміны халестазу (у сааўт.) // Весці АН Беларусі. Сер. біял. нав. 1995. № 2.