• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    роды Т.ш., якія адрозніваюцца памерамі, формай, колерам і структурай абалонкі коканаў, колькасцю пакаленняў за год і інш. У прамысл. шаўкаводстве выка-рыстоўваюць гібрыды парод, якія больш жыццяздольныя, даюць высокія ўраджаі коканаў з лепшымі тэхнал. якасцямі.
    Тутанхамон у свяшчэннай лодцы. Статуэтка з грабніцы Тутанхамона ў Фівах. XVIII дьшас-тыя. 1-я пал. 14 ст. да н.э.
    ТУТАЎ	63
    Крылы ў размаху 4—6 см, белаватыя. Цела масіўнае. Ротавы апарат недаразвіты, дарос-лыя матылі не кормяцца. Спароўваюцца ад-разу пасля выхаду з коканаў. Самка адкладвае 500—700 яец (грэн) і гіне. Інкубацыя 10—12 сутак. Вусені за 25—28 сут праходзяць 5 уз-ростаў, кормяцца лісцем шаўкоўніцы і інш. Шоўкавыдзяляльная залоза складае да 26% ад масы вусеня і выдзяляе шаўкавіну — тонкую парную ніць. Кокан складаецца з беспера-пыннай шаўкавіннай ніці даўж. 1000—-1500 м.
    ГУТАНХАМбН (літар. — жывы вобраз Амона; троннае імя Небхепрура), егіпецкі фараон эпохі Новага царства (XVIII дынастыя), правіў каля 1400 — каля 1392 да н.э. Зяць Аменхатэпа IV (Эхнатона) і, магчыма, яго сын ці ма-лодшы брат. Уступіў на прастол у 12-га-довым узросце пад імем Тутанхатон, памёр, не дажыўшы да 20 год. Фактьгч-на ўлада знаходзілася ў руках візіра Эе і інш. вяльмож. Пры Т. адменены рэліг. рэформы Эхнатона, адноўлены культ бога Амона, сам Т. адмовіўся ад імя Ту-танхатон і вярнуў рэзідэнцыю фараона з Эхетатона ў г. Фівы. У 1922 выяўлена грабніца Т. — адзінае амаль не разра-баванае пахаванне фараона, дзе захава-ліся цудоўныя помнікі мастацтва.
    Літ.: К а р т е р Г. Гробннца Тутанхамона: Пер. с англ. М., 1959; Кацнельсон Й.С. Тутанхамон н сокровнша его гробннцы. 2 нзд. М., 1979; Ж а к К. Егнпет велнкнх фа-раонов: йсторня н легенда: Пер. с фр. М.. 1992.
    ТЎТАЎ Вадзім Іванавіч (2.5.1932, г. Ба-гучар Варонежскай вобл., Расія — 2.1.1999), бел. вучоны ў галіне металур-гіі. Д-р тэхн. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1955). 3 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1972 у БПА. Навук. працы па тэорыі і тэхналогіі бесперапыннага ліцця загатовак суцэльнага і полага ся-чэння рознага профілю з чорных і ка-ляровых сплаваў для машына- і станка-будавання.
    64	ТУТКОЎСКІ
    Тв:. Непрерывное лнтье наморажнваннем. Мн.. 1979 (у сааўг.); Спецнальные способы лнтья: Справ. М., 1991 (у сааўт.).
    ТУІКбЎСКІ Павел Апалонавіч (1.3.1858, г.п. Ліпавец Вінніцкай вобл., Украі-на — 3.6.1930), украінскі геолаг. Акад. АН Украіны (1919). Акад. АН Беларусі (1928). Скончыў Кіеўскі ун-т (1882). У 1884—95 хавальнік мінералаг. і геал.
    nATyiKoJcid,
    кабінетаў Кіеўскага ун-та, з 1914 праф. гэтага ун-та, з 1924 заг. кафедры, з 1926 дырэктар Ін-та геалогіі АН Украіны. Навук. працы па мінералогіі, петрагра-фіі, гідралогіі, палеанталогіі, рэгіяналь-най чацвярцічнай геалогіі, геамарфало-гіі. Распрацаваў мікрапалеанталагічны метад вывучэння асадкавых горных па-род. Прапанаваў новую эолавую тэо-рыю паходжання лёсаў. Даследаваў геа-марфалогію Бел. Палесся і геал. будову Беларусі.
    Тв.: Геологнческнй очерк Мннской губер-ннн. Ч. 1. Кнев, 1915; Геологнческне нссле-довання на террнторнн быв. Мннской губер-нмн. Ч. 2. Внтебск, 1925.
    ТЎТМЕС, старажытнаегіпецкі скульп-тар 14 ст. да н.э. «Начальнік скульпта-раў» пры двары фараона Аменхатэпа IV — Эхнатона. Працаваў у сталіцы Егіпта пры Эхнатоне — стараж. г. Ахе-татон (сучасны Амарна). У 1912 ням. археолаг Л.Борхарт пры раскопках Ахе-татона адкрыў майстэрню Т. з шэрагам партрэтных работ, сярод якіх выявы Эхнатона, царыцы Неферціці і іх шасці дачок. Партрэты вылучаюцца выключ-най тонкасцю мадэліроўкі, трапяткой адухоўленасцю вобразаў. 1л. гл. да арт. Егіпет Старажытны.
    ТУТМбС III М е н х е п е р а, егіпецкі фараон [1521, факгычна 1503—1491 да н.э.]. Да 1503 да н.э. быў аддучаны ад улады сваёй мачахай і суправіцельніцай Хатшэпсут. 3 1503 да н.э. вёў войны, у выніку якіх адноўлена егіп. ўладаранне ў Сірыі і Палесціне. У 1492/91 да н.э. перамог цара Мітані і захапіў уладанні на 3 ад р. Еўфрат. На Пд межы Егіпта пашырыліся да 4-га парога Ніла. Егіпет стаў адной з найб. на той час дзяржаў. Т. III плаціла даніну Лівія; атрымліваў дары ад цароў Сірыі. Вавілоніі і Хецка-га царства, з в-ва Крыт. Вялізныя ба-гацці, назапашаныя храмамі ў час
    праўлення Т. III, узмацнілі жрэцтва, спрыялі пашырэнню культу бога Амо-на. У 1491—73 да н.э. правіў з сынам Аменхатэпам II.
    Літ.: Ж а к К. Егнпет велнкнх фараонов: Нсторня н легенда: Пер. с фр. М., 1992.
    ТЎТУ (Tutu) Дэсманд Мпіла (н. 7.10.1931, г. Клерксдарп, Паўд.-Афр. Рэспубліка), рэлігійны і грамадскі дзеяч Паўд.-Афр. Рэспублікі (ПАР). Скончыў Іаганесбургскі ун-т (1954), Тэалагічны каледж св. Пятра (1960), Лонданскі ка-ралеўскі каледж (1966). Магістр тэалогіі. У 1954—57 настаўнічаў. 3 1961 святар. 3 1975 настаяцель Іаганесбургскага са-бора, з 1976 біскуп Лесота, з 1978 ген. сакратар Паўд.-афр. савета цэркваў. Асуджаў палітыку апартэіду ўлад ПАР, стаяў за выключна мірныя сродкі ба-рацьбы; маральна і матэрыяльна пад-трымліваў ахвяр паліт. рэпрэсій і іх сем’і. Нобелеўская прэмія міру 1984.
    ТУТЧА, возера ў Расонскім р-не Віцеб-скай вобл., у бас. р. Свольна, за 25 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,75 км2, даўж. 1,2 км, найб. шыр. 900 м, пл. ва-дазбору 8,16 км2. Катлавіна знаходзіцца сярод часткова забалочанага лесу. Праз возера цячэ р. Нячэрская.
    «ТУТЭЙШЫЯ», добраахвотнае т-ва маладых бел. літаратараў у 1987—90. Аб’ядноўвала каля 80 чал., якія ўдзель-нічалі ў мерапрыемствах у падтрымку бел. культуры, мовы, у экалаг. акцыях. «Т.» наладзілі выпуск самавьшавецкаге бюлетэня «Кантроль», друкавалі літ. старонкі ў газ. «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», праводзілі літ. веча-
    Тутмос III Менхепера. XVIII дынастыя. 1-я пал. 15 ст. да н.э.
    рыны і інш. Творы членаў т-ва сабраны ў зб. «Тутэйшыя»; Творчасць сяброў та-варыства» (1989).
    ТУФ ВУЛКАНІЧНЫ. вулканічная гор-ная парода, утвораная ў выніку цэмен-тацыі цвёрдых прадуктаў вывяржэння вулкана. Адрозніваецца паводле складу (базальтавы, андэзітавы. ліпарытавы і інш.), паводле харакгару і памеру аб-ломкаў (літакластычны, крышталеклас-тычны, вітракластычны і мяшанага складу; груба-, буйна-, сярэдне- і тон-каабломкавыя). Колер жоўты, аранжа-,вы, ружова-фіялетавы, чырв., карычне-вы. шэры і чорны. Шчыльн. 1,22—2,25 г/см3, трываласць 140—820 кг/см2. Вы-сокія дэкаратыўныя якасці. Выкарыс-тоўваецца як абліцовачны і сценавы ма-тэрыял, напаўняльнік лёгкіх бетонаў і інш. Радовішчы ў Арменіі, Італіі, Іслан-дыі і інш.
    ТУФАБРЭКЧЫЯ. брэкчыя т у -ф а в а я, вулканагенна-асадкавая гор-ная парода, утвораная цэментацыяй і ўшчыльненнем буйнаабломкавага рых-лага вулканагеннага матэрыялу. Скла-дзена пераважна з вутлаватых абломкаў лавы, шлаку, вулканічных бомбаў, сцэ-ментаваных дробназярність м туфавым цэментам. Выкарыстоўваецца як буд. матэрыял. Гл. таксама Вуяканагенна-асадкавыя пароды.
    ТУФЕЛЬКІ, род прасцейшых жывёл, гл. Парамецыі.
    ТУФІТ, асадкава-вулканагенная горная парода, складзеная на 50—90% з вулка-нагеннага матэрыялу (шлак, попел, пемза, абломкі парод) і асадкавага ма-тэрыялу (50—10%). Паводле памераў часцінак (пераважйа піракластычных) адрозніваюць Т. псефітавы, псамітавы, алеўрытавы, пелітавы. Цэмент карба-натны або гліністы. Колер стракаты, шэры, бураваты або зеленаваты. Выка-рыстоўваецца як буд. матэрыял. Гл. так-сама Вулканагенна-асадкавыя пароды.
    ТЎФТАЎ Іван Мікітавіч (24.12.1912, в. Гарадзінец Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 21.7.1974), Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце. Кулямётчык радавы Т. вызна-чыўся ў сак. 1944 у Вінніцкай вобл. (Украіна) пры фарсіраванні Паўд. Буга і Днястра, дзе агнём з кулямёта прыкры-ваў пераправу сав. воінаў і падтрымлі-ваў наступленне Чырв. Арміі. Пасля вайны на гасп. рабоце.
    ТУФЦІНА Галіна Афанасьеўна (н. 14.10.1933, г. Новасібірск, Расія), укра-інская спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. СССР (1980). Скончыла Ленінград-скую кансерваторыю (1960). У 1961—93 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета. 3 1981 выкладае ў Кіеўскай кансервато-рыі. У рэпертуары партыі укр., рус. і за-межных кампазітараў: Насця («Тарас Бульба» М.Лысенкі), Аксана («Пбель эскадры» В.Губарэнкі), Кармэн («Кар-мэн» Ж.Бізэ) і інш.
    ТЎФЫ (ад лац. tofus), група горных па-род асадкавага і вулканагеннага пахо-джання. Маюць порыстую структуру, невысокую шчыльнасць, добра апра-цоўваюцца. Адрозніваюць Т. вапнавы (траверцін), туф вулканічны і Т. крамя-ністы (апалавыя адклады з крыніц). ВЕкарыстоўваюцца як буд. матэрыялы.
    ТУХАЧ^ЎСКІ Міхаіл Мікалаевіч (16.2.1893, в. Сляднёва Сафонаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія —
    І.М.Туфтаў	М.М.Тухачэўскі.
    12.6.1937), савецкі ваенны дзеяч, палка-водзец, адзін з першых Маршалаў Сав. Саюза (1935). Скончыў Аляксандраў-скае ваен. вучылішча (1914). 3 1912 у арміі, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік 1-й сусв. 1914—18 і грамадз. 1918—20 войнаў. 3 чэрв. 1918 камандуючы 1-й ар-міяй Ўсх. фронту, са студз. 1919 — 8-й арміяй Паўд. фронту, з крас. 1919 — 5-й арміяй Усх. фронту. У лют.—крас. 1920 камандаваў войскамі Каўк. фронту. 3 крас. 1920 камандуючы войскамі Зах. фронту: у час савецка-польскай вайны 1920 распрацаваў і кіраваў Ігуменска-Мінскай і Варшаўскай аперацыямі. Удзельнік падаўлення антыбальшавіц-кага кранштацкага паўстання 1921, сял. ўзбр. паўстання ў Тамбоўскай і Варо-нежскай губ. 1920—21. У 1921 нач. Ва-ен. акадэміі РСЧА, у 1922—24 каманду-ючы войскамі Зах. фронту. 3 1925 нач. штаба РСЧА, з 1928 камандуючы Ле-нінградскай ваен. акругай, з 1931 нам. наркома ваенна-марскіх спраў СССР і старшыні РВС, нач. узбраенняў РСЧА, з 1934 нам. наркома абароны СССР, з 1936 1-ы нам. наркома абароны і нач. упраўлення баявой падрыхтоўкі. У 1937 камандуючы войскамі Прыволжскай ваен. акругі. Канд. у чл. ЦК ВКП(б) у 1934—37. Праводзіў работу па рэаргані-зацыі Чырв. Арміі, распрацоўцы ваен. навукі і практыкі ваен. будаўніцтва. 22.5.1937 арыштаваны па справе т.зв. «антысав. трацкісцкай ваен. арг-цыі» ў Чырв. Арміі і прыгавораны да пакаран-ня смерцю. Паводле рашэння ваен. ка-легіі Вярх. суда СССР прыгавор скаса-ваны і ў 1957 Т. рэабілітаваны.
    Тв.'. Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1964.
    Літ.: Гуль Р.Б. Красные маршалы. М., 1990; С о к о л о в Б. Ммханл Тухачевсклй: Жмзнь н смерть красного маршала. Смо-ленск, 1999.