• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Гісторыя. Ядро тыбецкага народа — пля-мёны цянаў, якія ў 6—5 ст. да н.э. перасялі-ліся ў Тыбет, дзе змяшаліся з абарыгенамі. У пач. 7 ст. н.э. адзін з князёў — Намры аб'яд-наў пад сваёй уладай б.ч. тыбецкіх плямён. Яго сын Сранцзангамба стварыў адзіную Ты-бецкую дзяржаву, якая дасягнула найб. рос-квіту пры Тысангдэцэне (755—791). У 787 дзярж. рэлігіяй стаў будызм. У сярэдзіне 9 ст. Тыбецкая дзяржава распалася на шэраг княс-тваў, у якіх узмацніўся ўплыў будыйскіх ма-
    настыроў і духавенства (лам). У канцы 14 — пач. 15 ст. манах Цзанкаба заснаваў секту Гэ-луг-ба (жоўтакапялюшнікаў), з якой вылучы-лася асобная плынь у будызме — ламаізм. Кіраўнік секты Гэлут-ба з 16 ст. носіць тыгул далай-лама. У сярэдзіне 17 ст. 5-ы далай-лама пры дапамозе войск Айрацкага ханства ўста-ляваў уладу над усім Тыбетам і стварыў тэа-кратычную дзяржаву, у якой далай-ламы мелі духоўную і свецкую ўладу. У 1732 дынастыя Цын, якая кіравала ў Кітаі, прымусіла далай-ламу прызнаць вярх. сюзерэнітэт Кітая. У жн. 1904 экспедыцыйны брыг. атрад захапіў ста-ліцу Тыбета г. Лхаса і кіт. ўрад быў вымуша-ны прызнаць Тыбет зонай уплыву Вялікабры-таніі. У час Сіньхайскай рэвапюцыі 1911—13 Тыбет стаў фактычна незалежным ад цэнтр. кіт. улад. Пасля ўгварэння Кіт. Нар. Рэспуб-лікі (КНР, 1949) вял. сход прадстаўнікоў Ты-бета абвясціў 4.11.1949 незалежнасць Тыбета. Але ўрад КНР не пагадзіўся з гэтым і ў 1950 пачаў прасоўванне ўглыб Тыбета. 23.5.1951 прадстаўнікі 14-га далай-ламы (Тэндзін Г’ят-со) падпісалі з уладамі КНР пагадненне пра пераход Тыбета пад юрысдыкцыю КНР пры захаванні яго аўтаноміі. У 1954 Індыя адмові-лася ад усіх правоў і прывілеяў у Тыбеце. Па-літыка кіт. улад у Тыбеце выклікала ў 1959 паўстанне, якое падаўлена кіт. войскамі. Да-лай-лама ўцёк у Індыю, дзе стварыў урад Ты-бета ў выгнанні. У 1965 створаны Тыбецкі аўт. раён.
    Літ:. Богословскнй В.А. Очерк нс-торнм табетского народа. М., 1962.
    ТЫБР (Tevere), рака ў Італіі, самая вя-лікая на Апенінскім п-ве. Даўж. 405 км, пл. бас. каля 16,5 тыс. кмг. Пачынаецца ў Апенінах, перасякае раўніну Марэма, упадае ў Тырэнскае м., утварае дэльту (пл. 250 км2). Паўнаводная зімой. Ся-рэдні гадавы расход вады 260 м3/с. Вы-карыстоўваецца пераважна для арашэн-ня, у ніжнім цячэнні нерэгулярнае суд-находства. Ha Т. — сталіца Італіі Рым.
    ТЫБЎЛ Альбій (Albius Tibullus; каля 50—19 да н.э.), рымскі паэт. Удзельні-чаў у ваен. паходах палкаводца і аратара Месалы Корвіна, уваходзіў у яго літ. гурток. Пісаў элегіі, у якіх пераважала тэма кахання з уласцівымі яму захап-леннем, рэўнасцю, расчараваннем. Аў-тар 2 кніг элегій: 1-ю (з 10 элегій) пры-свяціў Дэліі (Планіі), 2-ю (з 6 эле-гій) — Немесідзе. Гал. матывы ў іх — ідэалізаванае жыццё з каханай на ўлон-ні вясковай прыроды, здаволенне ма-лым, асуджэнне багацця, войнаў, жано-чай нявернасці. Паэзія Т. адметная шчырасцю перажыванняў, празрыстас-цю і чысцінёй мовы, вытанчанасцю стылю.
    Тв.: Рус. пер. — у кн.: Валеряй Катулл. Альбнй Тнбулл. Секст Проперцнй. М., 1963.
    Літ.: Савельева Л.й. Ндеал н дей-ствнтельность в творчестве Тнбулла н Про-перцня // Антнчность н современность. М., 1972; Я р х о В.Н., П о л о н с к а я К..П. Ан-тнчная лнрнка. М., 1967. С.Дз.Малюковіч.
    ТЫВА. Рэспубліка Тыва, Т у в а. Размешчана на Пд Усх. Сібіры, у Рас. Федэрацыі. На Пд і ПдУ мяжуе з Манголіяй. Пл. 170,5 тыс. км2. Нас. 311 тыс. чал. (2000), гарадскога 48%. Сярэд-няя шчыльнасць 1,8 чал. на 1 км2. Жы-вуць тувінцы (64,3%), рускія (32%), ха-касы і інш. Сталіца — г. Кызыл. Гара-ды: Ак-Давурак, Шаганар, Чадан, Ту-
    ран.
    Прырода. Т. — горная краіна (выш. да 3970 м, масіў Мангун-Тайга). Цэнтр. і зах. ч. займае Тувінская катлавіна, на Пн ад яе хрыбты Зах. Саяна, на 3 — Алтая, на Пд — Тану-Ала. У межах усх. ч. паўд.-зах. схілы Усх. Саяна, Таджын-ская катлавіна, нагор’і Усх.-Тувінскае і Сангілен. Карысныя выкапні: руды ка-ляровых і рэдкіх металаў, жал. руда, ка-менны вугаль, азбест, золата, ртуць, ка-менная соль, мармур, вапнякі і інід. Каля 50 крыніц мінер. вод. Клімат рэз-ка кантынентальны. Зіма марозная,
    бязветраная, лета ўмерана цёплае ў га-рах і гарачае ў катлавінах. Сярэднія т-ры студз. ад -28 да -32 °C, ліп. 15—20 °C. Ападкаў ад 150—300 мм у катлавінах да 1000 мм у гарах. На ПнУ трапляюцца ўчасткі шматгадовай мерзлаты. Амаль усе рэкі належаць да бас. Енісея — Верхні Енісей (Улуг-Хем) з прытокам
    ТЫВА	69
    Хемчык, 2 вытокі Енісея — Вял. Ені-сей (Бій-Хем) і Малы Енісей (Ка-Хем). На Пд р. Тэс-Хем, упадае ў салёнае воз. Убсу-Нур. Шматлікія азёры ў Таджын-скай катлавіне (Наён-Холь, Таджа, Ма-ны-Холь і інш.). Частка Саяна-Шупіан-скага вадасховішча. Глебы капгганавыя, чарназёмныя, горна-лясныя і горна-та-ежныя. Каля {/1 тэр. пад лесам (лістоў-ніца, сіб. кедр, хвоя, бяроза і інш.). У
    катлавінах пераважае стэпавая раслін-насць, трапляюцца ўчасткі хваёвых ля-соў, па далінах буйных рэк лясы з тапо-лі. У складзе жывёльнага свету марал, лось, каланок, гарнастай, расамаха, у стэпах ліс, воўк, шматлікія грызуны (суслікі, хамякі і інш.). Запаведнікі Азас, Убсунурская катлавіна.
    70	ТЫВЕРЫЯДСКАЕ
    Гісторыя Тэр. Т. заселена чалавекам у познім палеаліце. У канцы 1-га тыс. да н.э. — 2 ст. н.э. туг жылі гуны, у 2—6 ст. — плямёны сяньбі і жужаняў. Да сярэдзіны 9 ст. тэр. Т. ў складзе Цюркскага і Уйгурскага ка-ганатаў, у 9—12 ст. — у залежнасці ад ені-сейскіх кыргызаў і кіданяў. У этнагенезе тувін-цаў. які цягнуўся шмат стагоддзяў, удзельнічалі стараж. карэнныя плямёны. цюркі тугю, кыр-гызы, манголы. У 1207 — канцы 17 ст. Т. пад уладай манголаў. 3 16—17 ст. пашы-рыўся ламаізм. 3 1696 тэр. Т. ў складзе 3 дзяржаў: Айрацкага ханства, маньчжурскага Кітая і Расіі, якая ў 1728 перадала сваю час-тку Т. Кітаю. Пасля разгрому маньчжурамі Айрацкага ханства (1757—58) уся тэр. Т. пад уладай Кітая да 1912, калі ў выніку нац.-вызв. руху кіт. панаванне было скінуга. Да 20 ст. аснову гаспадаркі Т. складалі качавая жывё-лагадоўля і прымітыўнае земляробства. У 1914 па просьбе тувінскіх феадалаў абвешча-ны пратэктарат Расіі над Т., якая пачала на-зывацца Уранхайскім краем; засн. г. Бела-царск (з 1926 Кызыл). У 1918—21 Т. акупіра-вана рас. белагвардзейцамі, кіт. і мангольскі-мі інтэрвентамі. У жн. 1921 у вьшіку нар. рэвалюцыі Т. абвешчана незалежнай Йарод-най Рэспублікай Тану-Тува (з 1926 Тувінская Нар. Рэс'публіка), дзе кіруючай сілай стала засн. ў 1922 Нар.-рэв. партыя. Гасп. неразві-тасць Т. абумовіла яе залежнасць ад СССР, пад уплывам якога кіраўніцтва рэспублікі стала на шлях пабудовы ў Т. сацыялізму, мі-наючы капіталізм. Да 1931 ліквідаваны клас феадалаў. У 1930 тувінцы стварылі сваю пісь-меннасць. У Вял. Айч. вайну насельніцтва Т. аказвала рознабаковую матэрыяльную да-памогу сав. Чырв. Арміі. добраахвотнікі ўдзельнічалі ў баях супраць гітлераўцаў.
    Да арт. Тыва. Цэн-тральная плошча ў Кызыле.
    17.8.1944 Малы хурал (парламент) Т. звярнуўся да Вярх. Савета СССР з просьбай аб прыняцці Т. ў склад СССР; 11.10.1944 прынята як аўт. воб-ласць РСФСР. У 1961 утворана Тувін-ская АССР. У сав. перыяд створаны розныя галіны прам-сці, сучасны тран-спарт, механізаваная сельская гаспадар-ка, павысіўся ўзровень адукацыі і куль-туры насельніцтва. Негатыўным было ігнараванне кіраўніцтвам традыц. кача-вога ўкладу і нац.-культ. асаблівасцей насельніцтва, што выявілася ў згортван-ні качавой жывёлагадоўлі, знішчэнні многіх помнікаў рэліг. культуры, палі-тыцы русіфікацыі тувінцаў. У снеж. 1990 Вярх. Савет Тувінскай АССР пры-няў дэкларацыю аб суверэнітэце Т., у кастр. 1991 прынята афіц. назва — Рэс-публіка Тыва. 3 ліст. 1991 Т. — рэспуб-ліка ў складзе Расійскай Федэрацыі. У 1992 уведзена пасада прэзідэнта Т. (з
    сак. 1992 Ш.Д.Ааржак). У 1993 прынята Канстытуцыя Т.
    Гаспадарка. Т. — індустр.-агр. рэгіён Расіі. У струкгуры валавога рэгіяналь-нага прадукгу прам-сць і буд-ва склада-юць 18%, сельская гаспадарка — 11%, сфера паслуг — 71%. Асн. галіны прам-сці (паводле коіпту прадукцыі, 1999): каляровая металургія (36,4%), элекграэнергетыка (23,3%), паліўная (10,8%), харч. (16,2%). Здабыча і пера-працоўка кобальт-нікелевых руд (Хаву-Аксы), ртуці, золата, азбесту (2,6 тыс. т, Ак-Давурак), каменнага вугалю (547 тыс. т, Халбаджынскі, Каа-Хемскі, Ча-данскі вутальныя разрэзы). Вытв-сць элекграэнергіі 40 млн. кВттадз на ЦЭЦ (Кызылская, Ак-Давуракская, Хаву-Ак-сынская). Прадпрыемствы харч. прам-сці ў Кызыле (мясакамбінат, малочны і пі-ваварны з-ды), Чадане (масларобны з-д), Шаганары і інш. Лесанарыхтоўчыя, ле-сапільныя і мэблевыя прадпрыемствы ў Кызыле, Туране, Сарыг-Сепе і інш. Вытв-сць аўтаспецабсталявання (Кы-зыл), буд. матэрыялаў (цэглы, буд. дэта-лей, жалезабетонных канструкцый), швейных і гарбарных вырабаў. Развіты каменярэзны маст. промысел. Пад с.-г. ўгоддзямі 2,5 млн. га, у т.л. пад пашай 2,3 млн. га, ворнымі землямі 0,1 млн. га. Гал. галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля (83% кошту с.-г. прадук-цыі); вылучаюцца мяса-малочная жывё-лагадоўля і танкарунная авечкагадоўля. Гадуюць таксама коз, свіней, птушак, коней, вярблюдаў, аленяў, якаў. Пага-
    лоўе (тыс. галоў, 2000): авечак і коз — 613, буйн. par. жывёлы — 110,2, сві-ней — 13,1, аленяў — 1,1. На ПнУ раз-віты пушны промысел. Пасяўныя пл. (тыс. га, 1999) займаюць 60,1, у т.л. пад збожжавымі культурамі (пшаніца, авёс, ячмень, проса) 44,7, кармавымі 11,6, бульбай і агароднінай 3,8. Збор (тыс. т, 1999): збожжа — 12,9, бульбы — 15, агародніны — 4,3. Асн. від транспар-ту — аўтамабільны. Даўж. аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 2472 км. Ёсць 2 выхады да чыгункі: па Усінскім тракце да чыг. ст. Абакан і па аўтадарозе Ак-Давурак — Абаза да чыг. ст. Абаза. Суднаходства па р. Верхні Енісей і ў ніжнім цячэнні рэк Вял. і Малы Енісей. Аэрапорты ў гарадах Кызьш, Ак-Даву-рак, Шаганар. Т. пастаўляе ў інш. рэгі-ёны Расіі і за мяжу харч. прадукты, сы-равіну, паліва; завозіць харч. прадукты,
    драўніну і вырабы з яе, маш.-буд. і нафтахім. прадукцьпо. Курорты: Уш-Бельдыр і Чэдэр.
    Культура Самыя стараж. помнікі на тэр. Т. — палеалітычныя і неалітычныя стаянкі, кераміка эпохі бронзы, камен-ныя стэлы (аленевыя камяні), творы ў звярыным стылі мастацтва скіфскай эпохі (1-е тыс. да н.э.), вырабы з металу і драўляныя статуэткі гунскага перыяду (2 ст. да н.э. — 1 ст. н.э.). Ад стараж,-цюркскага часу (6—8 ст.) захаваліся ка-менныя фігуры людзей і метал. вырабы, аздобленыя гравіроўкай; пазней граві-роўку спалучалі з інкрустацыяй жалеза золатам, серабром, бронзай. Да уйгур-скага часу належаць рэшткі гарадзі-шчаў-крэпасцей (Пор-Бажын на воз. Тэрэ-Холь). Лямцавыя дываны, драўля-ныя куфры і ложкі, скураныя пасудзіны і сёдлы, вырабы з металу ўпрыгожваліся нар. арнаментам, для якога харакгэрны строга сім. кампазіцыя, S-падобныя ўзоры, меандры. Асн. жытлом служыла лямцавая юрта. 3 канца 18 ст. развіва-ецца дробная пластыка з дрэва, каме-ню, металу, у ёй працуюць нар. скульп-тары Х.Хуна, М.Чэрзі і інш. 3 1940-х г. развіваюцца станковы жывапіс і графіка (В.Дзёмін, С.Ланза, ЮДзееў, Сарыг-оал Саая, Т.Левяртоўская, І.Салчак, М.Пят-роў і інш.). Вядзецца рэканструкцыя і добраўпарадкаванне г. Кызыл. будуюц-ца новыя пасёлкі. Найб. значныя пабу-довы: у Кызыле. — гасцініца «Мангу-лек», Дом мастака, кінатэатр «Най-ырал», парк культуры і адпачынку са спарт. комплексам і інш. У Т. 3 ВНУ, краязнаўчы музей, муз.-драм. т-р,(усе ў Кызыле).