• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    тыліты	73
    Рыжскай гар. маст. школе, у 1918—19 у Нар. маст. школе ў Віцебску, у 1921 — 32, 1947—57 праф. у AM у Рызе. Пра-цаваў пераважна ў жанры партрэта. Творам уласцівы дакладнасць малюнка і перадача пластыкі цела чалавека, ім-кненне да манахромнасці. Сярод твораў партрэты К.Ліндэ (1923), Я.Райніса (1925), Э.Смілгіса (1949), аўтапартрэт (1951), «Каўгурцы» (1957). Выканаў ілюстрацыі да рамана «Зямля зялёная» АУпіта (1948).
    Літ.: Сндорова В.А Я.Тлльберг. М., 1952. С.У.Пешын.
    ТЬІЛБУРГ (Tilburg), горад на Пд Ні-дэрландаў. Каля 200 тыс. ж., з прыгара-дамі каля 250 тыс. ж. (2001). Вузел чы-гунак і аўтадарог. Порт на Вілхелміна-канале. Прам-сць: тэкст., пераважна шарсцяная; маш.-буд., хім., харчовая. Каталіцкі ун-т. Музеі: тэкстыльны, прыродазнаўчы Паўн. Брабанта.
    ТЫЛЕЦЫЯ (Tilletia), род галаўнёвых грыбоў сям. тылецыевых. Каля 80 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 10 відаў. Паразітуюць пераважна на злакавых і асаковых раслінах. Найб. вядомы ўзбу-джальнікі цвёрдай, або мокрай (Т. caries, ці Т. tritici), і карлікавай (Т. controversa) галаўні пшаніцы, а таксама галаўні жыта (Т. secalis) і ячменю (Т. hordei).
    Міцэлій шматклетачны, бясколерны, раз-растаецца пераважна ў жывых клетках раслі-ны-гаспадара. У заражаных клетках гіфы ўтвараюць гаўсторыі, з дапамогай якіх грыб жывіцца. Хламідаспоры (тэліяспоры) развіва-юцца ў завязі, радзей у інш. вегетатыўных ч. расліны. Маюць гладкую, сеткаватую або шчаціністую абалонку, часта селядзечны пах, абумоўлены наяўнасцю трыметыламіну. Па-шырэнне інфекцыі адбываецца ў час малаць-бы, калі споры трапляюць на здаровыя зяр-няўкі. СЛ.Бельская.
    ТЫЛЕЯ (Тіііаеа), род кветкавых раслін сям. таўсцянкавых. Каля 10 відаў. Па-шыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 від — Т. вадзяная (Т. aquatica). Расце на вільготных пясчаных берагах рэк, азёр, на водмелях.
    Т. вадзяная — аднагадовая травяністая расліна выш. 2—5 см. Сцёблы разгалінава-ныя, у вадзе прамастойныя. на глебе — рас-пасцёртыя, у вузлах укаранелыя. Лісце супра-ціўнае, сядзячае, лінейна-завостранае. Кветкі белыя, размешчаныя па адной у пазухах ліс-ця. Плод — чатырохлістоўка.
    ТЫЛІТЫ (англ. tillite ад till валунная гліна), выкапнёвыя марэны стараж. (да-антрапагенавых) зледзяненняў. Уяўля-юць сабой стракатаколерныя ці шэрыя глініста-алеўрыта-пясчаныя масіўныя несартаваныя адклады з уключэннем ва-луноў розных памераў і саставу, плітач-най, брусчатай ці прасавай формы, часам з ледавіковай штрыхоўкай. Утвараюць моцна ўшчыльненыя або слабаметамар-фізаваныя паклады, у якіх адзначаюцца гляцыядыслакацыі і адорвені падсціла-ючых парод. Адрозніваюць Т. марскія (утвораны ў выніку лёдавага разносу і
    74	тылкоўскі
    адкладаў у моры) і кантынентальныя. Трапляюцца ў пратэразойскіх, кам.-вуг., пермскіх і інш. адкладах. Выкарыстоў-ваюцца ў стратыграфіі, палеагеаграфіі (палеакліматалогіі) і інш.
    ТЫЛКбЎСКІ (Tylkowski) Войцех (1624, Мазовія, Рэч Паспалітая — 1695), польскі філосаф-тэолаг. Выкладаў у езуіцкіх калегіумах, працаваў у Ватыка-не. У 1677—81 праф. Віленскай акадэ-міі, пазней кіраваў папскай семінарыяй у Вільні. Аўгар твораў па філасофіі, тэа-логіі, прыродазнаўстве. У гал. яго пра-цы — 9-томнай «Займальнай філаеофіі» (Кракаў, 1669), прысвечанай логіцы, метафізіцы і этыцы, шмат звестак па гісторыі прыродазнаўства і медыцыны. Нягледзячы на ўстарэласць звестак і езуіцкую казуістыку, на працягу не-калькіх дзесяцігоддзяў творы Т. былі для езуіцкіх прафесараў адной з гал. крыніц прыродазнаўчых ведаў. 3 дапа-могай лагічных прыёмаў і фармальных доказаў ён абгрунтоўваў і абараняў дог-маты рэлігіі, існаванне Бога як ства-ральніка сусвету і бессмяротнасць ду-шы. У поглядах на гісторыю Т. пры-трымліваўся правідэнцыялізму, паводле якога ўся дзейнасць людзей — гэта ажыц-цяўленне раней прадугледжанага «божага плана»; гісторыя і мінулае маюць значэн-не толькі таму, што ў іх ёсць божыя прад-бачанні сучаснага і будучыні.
    Літ:. Б н р а л о АА Фнлософская н об-іцественная мысль в Белорусснн н Лнтве в конце XVII — середнне XVIII в. Мн.. 1971. С. 29—33. Г.А.Маслыка.
    ТЫЛЬЗІЦКІ МІР 1807, мірны дагавор паміж Расіяй і Францыяй, які завяршыў руска-пруска-французскую вайну 1806— 07. Падпісаны 7 ліп. ў г. Тыльзіт (цяпер г. Савецк Калінінградскай вобл. Расіі) у выніку асабістых перагавораў паміж ім-ператарамі Аляксандрам I і Напалеонам I. Паводле Т.м. Прусія страчвала амаль палавіну сваёй тэрьпорыі: на адабраных у яе землях утвараліся Вестфальскае ка-ралеўства і Варшаўскае герцагства; Бе-ластоцкая вобласць адыходзіла да Расіі; Данцыг (цяпер Гданьск) абвяшчаўся вольным горадам. Расія абавязвалася спыніць вайну з Турцыяй і пасрэдні-чаць у мірных перагаворах паміж Фран-цыяй і Вялікабрытаніяй. Францыя аба-вязвалася выступіць пасрэднікам паміж Расіяй і Турцыяй. Расія далучалася да накіраванай супраць Вялікабрытаніі кантынентальнай блакады і прызнавала суверэнітэт Францыі над Іанічнымі ас-травамі, абавязвалася вывесці войскі з Дунайскіх княстваў. Т.м. ускладніў між-нар. і эканам. становішча Расіі, выклі-каў руска-англійскую вашу на моры 1807—12. Дзейнічаў да вайны 1812.
    ТЫЛЬМАН ГАМЕРСКІ [Tylman Gamerski; сапр. Тэйлман ван Г а м е р э н (Thylman van Gameren); каля 1632, г. Утрэхт, Нідэрланды — 1706], польскі архітэктар, прадстаўнік
    барока. Вучыўся ў Галандыі, вандраваў па Германіі і Італіі. 3 1666 працаваў у Польшчы. Асн. работы: у Варшаве — палацы Красінскіх (1677—82, з Ю.Бе-лоці), Астрожскіх (1681—85), Асалін-скіх (1694, не захаваўся), касцёлы сак-раментак (1688—92), бернардзінцаў на Чанякове (1690—92); касцёл св. Ганны ў Кракаве (1689—95), палац Любамір-скіх ў Любліне (каля 1693, перабудава-ны ў стылі класіцызму ў 1823—29: ця-пер ун-т), палац Браніцкіх у Беластоку (каля 1697, перабудаваны ў 18 ст.) і інш.
    Тыльман Гамерскі. Касцёл бернардзінцаў у Варшаве.
    ТЫМІН, прыроднае арганічнае злучэн-не з групы пірымідзінавых асноў. Пры-сутнічае ва ўсіх жывых клетках у саста-ве ДНК, у невял. колькасці — у трансп. РНК. Сінт. аналаг Т. — 5-бром-урацыл (моцны мутаген): замяшчае Т. у
    Тымпан у гатычным касцёле.
    Тымпан класіцыстычнага палаца.
    ланцуту ДНК, парушае правільнае ўтва-рэнне пар нуклеатыдаў паводле прын-цыпу камплементарнасці, што вядзе да памылак пры рэплікацыі ДНК і счыт-ванні генет. кода. Гл. таксама Нуклеіна-выя кіслоты.
    ТЫМІШААРА (Timisoara), горад на 3 Румыніі, на р. Бега. Адм. ц. жудзеца Ты-міш. Вядомы з 13 ст. Каля 400 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўгадарог. Між-нар. аэрапорг. Прам-сць: маш.-буд. (эл.-тэхн., радыёэлектронная, абсталяванне для горназдабыўной прам-сці, с.-г. ма-шын), нафтахім., мэблевая, тэкст., швей-ная, гарбарна-абутковая, паліграф., хар-човая. Ун-т. Тэатры. Музей Баната (маст., этнагр., археал.). Арх. помнікі: замак Янаша Хуньядзі (14—15 ст.), бу-дынкі 18 ст. ў стылі барока.
    тымол, 2-і з a п р a п і л-5-м е т ы л -ф е н о л, 3-г і д р а к с і-4-і з a п р a -пілталуол, араматычнае злучэнне, СН3С6Н3 (С3Н7)ОН.
    Бясколерныя крьппталі, tm 50—51,5 °C, шчыльн. 925.7 кг/м . Добра раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, бензоле, воцат-най к-це, мала — у вадзе. Mae хім. ўласці-васці фенолаў. Пры гідрыраванні ў прысут-насці плаціны ператвараецца ў ментол. Ёсць у некат. эфірных алеях. напр., з чабару звы-чайнага (адсюль назва «Т.»). У прам-сці ат-рымліваюць алкіліраваннем .w-крэзолу прапі-ленам. Выкарыетоўваюць у вытв-сці ментолу і некат. хім. індыкатараў (напр.. тымолфтале-іну і тымолавага сіняга), у медыцыне як про-цігліставы сродак і антысептык.
    ТЫМбР (Timor), самы вялікі востраў у складзе Малых Зондскіх а-воў Малай-скага архіпелага. Паўд.-зах. ч. — тэр. Інданезіі; пра паўн.-ўсх. ч. гл. Усходні Тымор. Пл. каля 34 тыс. км2. У рэльефе пераважаюць горы (выш. да 2950 м); ёсць гразевыя вулканы. Клімат субэква-тарыяльны мусонны. Т-ра паветра на ўзбярэжжы ўвесь год 25—27 °C, апад-каў каля 1500 мм за год. Трапічныя му-сонныя лясы і высакатраўныя саванны. Плантацыі кавы, какосавай пальмы. Вырошчваюць рыс. кукурузу. Асн. гара-ды — Купанг, Дылі.
    ГЫМОРСКАЕ МОРА (Timor Sea), ус-краіннае мора Індыйскага ак., паміж Аўстраліяй і в-вам Тымор. Пл. 432 тыс. км2. Найб. глыб. 3310 м, большая ч. акваторыі мае глыб. менш за 200 м. Т-ра вады на паверхні 25—29 °C» Салё-насць 34—35%о. Прылівы няправільныя паўсутачныя (да 3—4 м). На Пд порт Дарвін (Аўстралія).
    ТЫМПАН (грэч. tympanon) у а р х і -т э к т у р ы, 1) поле трохвугольнага ці фігурнага франтона. Вядомы са стара-жытнасці (Грэцыя і Рым). У бел. драў-ляным і мураваным дойлідстве найб. пашыраныя элементы аздаблення Т.: шалёўкі простыя (верт., гарыз.). фігур-ныя («квадратам», «ромбам», «у елач-ку». салярныя матывы) і камбінаваныя; накладкі з разным прафіляваным геам. арнаментам і расфарбоўка; у цэнтры люкарна або рыгмічна згрупаваныя
    аконныя праёмы і нішы рознай формы. 3 18 ст. ў буйных палацавых пабудовах пашырана аздабленне Т. скульпт. пласты-кай у выглядзе дэкар. заставак з гераль-дычнымі выявамі (картушы, гербы, мана-грамы і інш.). У архітэкгуры 1950-х г. вы-карыстоўваліся элементы геральдыкі і тагачаснай эмблематыкі. У сучасным нар. дойлідстве Т. аздабляюцца маст. ук-ладкай шалёўкі, разьбой у выглядзе са-лярных выяў і інш. элементаў пластыкі. 2) Нііпа паўцыркульнай, трохвугольнай ці спічастай формы над акном або дзвя-рыма. дзе часта размяшчаюць скулытту-ру, жывапісныя выявы, рэльефы.
    ТЫМ-ПАРАНАЙСКІ ДОЛ. мерыдыя-нальнае тэктанічнае паніжэнне паміж Зах.-Сахалінскімі і Усх.-Сахалінскімі гарамі на в-ве Сахалін, у Сахалінскай вобл. Расіі. Утвораны 2 разыходнымі далінамі рэк Тым (на Пн) і Паранай (на Пд). Даўж. 250 км, шыр. 8—65 км. Заняты лістоўнічнай тайгой. Невял. плошчы пад агародніннымі культурамі.
    ТЫНБЕРГЕН (Tinbergen) Нікалас (15.4.1907, г. Гаага, Нідэрланды — 21.12.1988), нідэрландскі вучоны ў галі-не эталогіі і зоапсіхалогіі. Праф. (I960). Скончыў Лейдэнскі ун-т (1932). 3 1949 у Оксфардскім ун-це (Вялікабрытанія). Навук. працы па паводзінах птушак. Распрацаваў (з К.Лорэнцам) вучэнне пра інстынктыўныя паводзіны жывёл і іх развіццё ў онта- і філагенезе. Нобе-леўская прэмія 1973 (з КЛорэнцам, КФрышам). В.Ф.Ермакоў.
    ТЫНБЕРГЕН (Tinbergen) Ян (12.4.1903, Гаага — 1994), нідэрландскі эканаміст; адзін з заснавальнікаў экана-метрыкі. Чл. Нідэрландскай АН. Скон-чыў Лейдэнскі ун-т (1926). 3 1929 у Цэнтр. бюро статыстыкі (Гаага). 3 1931 у Амстэрдамскім ун-це, з 1933 праф. Нідэрландскай школы эканомікі (г. Ро-тэрдам). У 1936—1948 у Лізе Нацый (Жэнева). У 1945—55 кіраўнік Цэнтр. бюро планавання, у 1965—72 старшыня камітэта па планаванні ААН. Навук. працы па тэорыі эканам. палітыкі, дас-ледаваннях эканам. цыклаў у ЗША, праблемах эканам. планавання ў краі-нах, што развіваюцца. Аўтар тэорыі «аптымальнага ладу» (адзін з варыянтаў тэорыі канвергенцыі). Распрацаваў ма-дэль прагназавання эканам. палітыкі Нідэрландаў. Нобелеўская прэмія 1969 (з Р. Фрышам).