Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТЫПАМАРФІЗМ
ры моў незалежна ад іх роднасных су-вязей (гл. Марфалагічная класіфікацыя моў). Паводле гэтай класіфікацыі нату-ральныя мовы падзяляюцца на 4 тыпы: коранеізаляваныя мовы, аглюцінатыўныя мовы, інкарпараваныя мовы і флектыў-ныя мовы. Аднак многія мовы не падпа-даюць пад «чыстыя» тыпы марфал. кла-сіфікацыі, бо маюць асаблівасці розных тыпаў. Інш. канцэпцыя была пакладзе-на ў аснову Т.к.м. у 20 ст. Э.Сепірам: улічваліся тыпы функцыянавання фар-мальна-грамат. элементаў і перадавае-мых імі грамат. паняццяў: каранёвых, канкрэтных, дэрывацыйных, канкрэт-на-рэляцыйных і чыста-рэляцыйных. Камбінацыі гэтых прыкмет даюць 2 асн. тыпы моў: чыста-рэляцыйныя і змяшана-рэляцыйныя. Спробу змен-шыць расплывістасць тыпаў моў павод-ле Сепіра зрабіў Дж.Грынберг, які ўвёў колькасныя паказчыкі і стварыў т.зв. квантытатыўную т ы п а л о -г і ю м о ў. Істотнае навук. значэнне мае падзел на сінтэтычныя мовы і ана-літычныя мовы. Крытэрыем Т.к.м. можа служыць сінтаксіс, а менавіта — струк-тура сказа. На гэтай падставе мовы па-дзяляюць на намінатыўныя (уся будова сказа падпарадкавана максімальнаму адрозненню суб’екта дзеяння і яго аб’екта), эргатыўныя (сказы про-ціпастаўляюцца паводле актыўнасці суб’екта: акгыўны суб’ект перадаецца адмысловым эргатыўным склонам), актыўныя (вылучаюцца наяўнасцю семантыка-сінтакс. апазіцыі актыўнай і пасіўнай канструкцый), к л а с н ы я [істотнае значэнне маюць разрады (кла-сы) назоўнікаў і дзеясловаў, спалучэнні якіх рэалізуюцца ў розных структурах сказаў] і нейтральныя (вылуча-юцца тым. пгто не фіксуюць выразна суб’ектна-аб’екгныя адносіны). Акрамя ўнутр. асаблівасцей моў, у аснову Т.к.м. могуць быць пакладзены іх знешнія сац. характарыстыкі: функцыянальная разнастайнасць і аб’ём зносін на пэўнай мове, наяўнасць пісьменства і працяг-ласць пісьмовых традыцый, ступень унармаванасці мовы, дыялектная і са-цыялекгная разгалінаванасць нар. мо-вы, прававы, канфесіянальны, пед. і інш. статус мовы. Стварэнне сучасных несупярэчлівых струкгурных і сац. Т.к.м. ідзе пераважна па шляху ўдакладнення і эксплікацыі крытэрыяў іх падзелу на тыпы, а таксама распрацоўкі апарату універсальнай метамовы. Значныя да-сягненні ў галіне Т.к.м. належаць мо-вазнаўцам Т.Мешчанінаву, Т.Мілеўска-му, Н.Мячкоўскай, У.Скалічку, Б.Ус-пенскаму і інш.
Літ.: Кузнецов П.С. Морфологнчес-кая класснфнкацня языков. М., 1954; Ус-п е н с к м й Б.А Струкгурная таполопія языков. М., 1965; Теоретнческне основы класснфнкацнн языков мнра. М., 1980; Мечковская Н.Б. Обшее языкознанне: Структурная н соцнал. тапологня языков. М., 2000. А.Я.Міхневіч.
ТЫПАЛОПЯ (ад грэч. typos адбітак. вобраз + ..логія), навуковы метад, засна-ваны на вылучэнні і абагульненні істот-
ных асаблівасцей аб’ектаў даследавання і аб’яднанні гэтых асаблівасцей у пэў-ную тыпалагічную мадэль (тып). Грун-туецца на выяўленні падабенства і ад-рознення істотных якасцей аб’ектаў, якія вывучаюцца, вызначэнні спосабаў іх ідэнтыфікацыі, тэндэнцый змяненняў і ўзаемадзеянняў з навакольным ася-роддзем. Напр., М.Мід (ЗША) распра-цавала сваю Т. культур на аснове вылу-чэння тыповых асаблівасцей узаемнага ўплыву дзяцей і дарослых, мінулага, су-часнасці і будучыні. Вылучаюць розныя формы Т.: марфалагічную (вы-яўляе марфал. будову пэўнай сістэмы — біялагічнай, лінгвістычнай і інш.); структурную (выяўляе ўнутр. су-вязі і інварыянтныя адносіны ў дынамі-цы сістэм); параўнальна-гіста-р ы ч н у ю, або працэсуальную (арыен-тавана на апісанне і інтэрпрэтацыю сіс-тэм у іх развіцці і ў кантэксце канкрэтна-гіст. умоў); генетычную (даследуе і тлумачыць паслядоўныя сту-пені генезісу дадзенай сістэмы); ідэа-л і з у ю ч у ю — як спосаб канструя-вання ідэальных тыпаў, што ўяўляюць сабой якасную разнастайнасць аб’ектаў даследавання толькі ў абстрактнай, «чыстай» форме (гл. Ідэальных тыпаў тэорыя). Выкарыстоўваецца Т. з мэтай параўнальнага вывучэння істотных прыкмет, сувязей, фупкцый, адносін, узроўняў арганізацыі аб’екгаў. Асн. ла-гічныя формы, якія выкарыстоўвае Т., — тып, класіфікацыя, сістэматыка, таксаномія. Я.М.Бабосаў.
ТЫПАЛбгіЯ МОЎНАЯ, параўнальна-супастаўляльнае даследаванне струкгур-на-функцыянальных уласцівасцей адзі-нак мовы ў сінхранічным плане без улі-ку генетычных сувязей моў. Разам з па-раўнальна-гіст. кірункам у мовазнаўстве (гл. Параўнальна-гістарычнае мовазнаў-ства) з’яўляецца тэарэт. базай для фар-міравання і фармулявання палажэнняў агульнага мовазнаўства, агульнай тэорыі натуральных моў. Абапіраючыся на да-ныя. атрыманыя ў сінхранічным дасле-даванні паасобных моў, у т.л. мёртвых, Т.м. імкнецца да фармулявання пала-жэнняў, якія датычацца або ўсіх вядо-мых моў (гл. Універсаліі моўныяў або пэўных груп (тыпаў) моў. Т.м. грунту-ецца на ўліку таго, што ў мовах, якія супастаўляюцца, ёсць і агульнае, і ад-рознае, спецыфічнае. Адносіны, што ўзнікаюць пры гэтым паміж фактамі, элементамі, уласцівасцямі прыватнымі і агульнымі, адзінкавымі і пашыранымі ў многіх мовах, грунтуюцца на сувязі па-між разнароднымі формамі і адпавяда-ючым ім адным і тым жа сэнсе, г.зн. функцыі. На падставе функцыянальнай агульнасці форм розныя мовы могуць быць аб’яднаны ў групы, або тыпы (гл. Тыпалагічная класіфікацыя моў). У за-лежнасці ад таго, якія фармальныя адзінкі разглядаюцца, Т.м. падзяляецца на тыпалогію фаналагічную, марфал., сінтакс. і лексічную. Фаналагіч-ная тыпалогія моў грунтуецца на ўліку таго, якія фанет. ўласцівасці
гукаў і ў якой ступені выкарыстоўваюц-ца фаналагічна, г.зн. для адрознення значэння марфем і слоў. На гэтай пад-ставе вылучаюць мовы вакалічныя (напр., французская) і кансанантычныя (напр., польская). Інш. фаналагічная групоўка моў атрымліваецца пры ўліку фаналагічнага выкарыстання прасадыч-ных рысаў галосных і складоў ці фана-лагічнай струкгуры саміх складоў. Марфалагічная тыпалогія абапіраецца пераважна на адрозненні моў па наяўнасці ці адсутнасці ў іх сіс-тэмах такой адзінкі, як слова, а таксама па тыпах і характары спалучэнняў мар-фем у слове ці сказе. Сінтаксіч-ная тыпалогія будуецца на ана-лізе структурных схем сказаў, у якіх знаходзяць увасабленне прыватныя і агульныя моўныя заканамернасці сувя-зей членаў сказа, парадку элементаў у словазлучэнні і сказе, іх катэгарыяль-ныя і семантычныя ўласцівасці, праві-лы пабудовы складаных сінтакс. адзінак і г.д. Лексічная тыпалогія заснавана на якасных і колькасных ха-ракгарыстыках слоўнікаў асобных моў, на высвятленні разгалінаванасці, чляні-масці і багацці разнастайных груповак слоў, на аналізе тыпаў значэнняў, спо-сабаў намінацыі з’яў, прадметаў і інш. Тыпалагізацыя моў можа грунтавацца таксама на сацыялагічных, арэальных, культуралагічных, экспрэсіўна-ацэнач-ных і інш. падставах. Т.м. дае магчы-масць вылучыць і апісаць такія ўласці-васці моў, што не могуць быць заўважа-ны пры інш. падыходах і служыць для навук. арыентацыі ў бязмежнай рэаль-най разнастайнасці натуральных моў у свеце. Асобны выпадак Т.м. — тыпала-гічнае даследаванне адной, асобна ўзя-тай мовы, але гэта магчыма толькі пры ўмове наяўнасці папярэдне пабудаванай дэдуктыўнай семіялагічнай мадэлі, з якой супастаўляецца даследуемая мова.
Літ.: Обшее языкознанме: Методы лнн-гвнстнч. нсслед. М., 1973; Мечковская Н.Б. Обіцее языкознанне; Структурная п со-цнал. тнпологня языков. М., 2000; Language typology 1985. Amsterdam, 1986. А.Я.Міхневіч.
ТЫПАМАРФІЗМ (ад грэч. typos адбі-так, вобраз + morfe форма) м і н е р a -л а ў, генетычная абумоўленасць тыпо-вых прыкмет і фіз.-хім. уласцівасцей .мінералаў (формы і памеры крышталёў, двайнікі, штрыхаватасць, характар агрэгатаў, колер, бляск, шчыльнасць і інш.). Хараісгарызуе асаблівасці міне-ралаўтваральнага асяроддзя (т-ру, ціск, варыяцыі шчолачнасці — кіслотнасці, састаў раствораў або расплаваў і інш.). Напр., касітэрыт з пегматытавых жыл — біпірамідальны, колер смаляна-чорны; касітэрыт з гідратэрмальных радові-шчаў •— прызматычны, ігольчасты, ко-лер буры і светла-буры. Т. улічваецца пры ацэнцы ступені руданоснасці гор-ных парод, прамысл. значэння рудапра-яўленняў і інш.
78 ТЫПАМЕТРЫЯ
ТЫПАМЕТРЫЯ (ад грэч. typos адбітак, вобраз + ... метрыя), сістэма мер, якая выкарыстоўваецца для вымярэння эле-ментаў шрыфтоў, друкарскіх форм, набо-ру (літар, прабельных матэрыялаў, рад-коў, палос і інш.). Асн. адзінкі Т. — пункт (0,376 мм) і квадрат, роўны 48 пункгам (18,048 мм); прамежкавыя — нанпарэль, петыт, цыцэра. Гл. таксама Сістэма друкарскіх мер.
ТЫПАЎ ТЭОРЫЯ. сістэма пашыранага злічэння прэдыкатаў або аксіяматычная тэорыя мностваў, якая ўключае пера-менныя розных тьшаў. Прапанавана англ. філосафам і матэматыкам Б.Расе-лам у 1908. Паводле яго задумы, Т.т. па-вінна была прадухіліць магчымасць з’яўлення антыномій, або парадоксаў, у мностваў тэорыі Г.Кантара. Згодна з гэ-тай канцэпцыяй усе пераменныя, якія выкарыстоўваюцца ў логіцы і мове, рас-слойваюцца на асобныя тыпы, у выніку чаго мноствы (класы) і іх элементы раз-глядаюцца толькі ў межах пэўнай іерар-хіі з абавязковай умовай — тып эле-мента мноства павінен быць на адзінку меншы за тып самога мноства. Замест адной пераменнай у сістэме можна пад-ставіць інш. толькі таго ж тыпу. Побач з сістэмамі, тыпы пераменных якіх мо-гуць быць выражаны натуральным ра-дам паслядоўных лікаў, улічваюцца і сістэмы больш высокага ўзроўню з трансфінітыўнымі іерархіямі тыпаў. Усё гэта складае змест т.зв. простай Т.т. У працы «Асновы матэматыкі» (т. 1—3, 1910—13) Расел і А.Уайтхед выклалі разгалінаваную Т.т., у якой аб’екты ўнутры кожнага тыпу падзяляюцца на ўзроўні (пласты). Гэта тэорыя дазваляе вывучаць аб’екгы з выкарыстаннем схем любой складанасці. Побач з гэтай логіка-матэм. канструкцыяй існуюць Т.т. і ў інш. сферах навук. пазнання. Напр., у сацыялогіі вядома ідэальных тыпаў тэорыя М.Вебера. Уклад у сістэ-му Т.т. зрабіла сфармуляваная швей-царскім псіхааналітыкам К.Г.Юнгам канцэпцыя «архетыпаў» (найстаражыт-ных адвечных тыпаў, звычайна неўсвя-домленых, якія як рэшткі памяці міну-лага перадаюцца з пакалення ў пака-ленне і зафіксаваны ў структурах унут-ранага свету чалавека, у розных рэліг. сімвалах і міфал. сюжэтах). У фізіялогіі важнае значэнне мела вучэнне І.П.Паў-лава пра вышэйшую нерв. дзейнасць. Т.т. грамадстваў сфармуляваў Н.Луман (Германія), культуры — М.Мід, сац. сістэм — Т.Парсанс (ЗША).