Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
тыратрон 79
ТЫРАНІЯ (ад грэч. tyrannis), 1) у Ста-раж. Грэцыі форма дзярж. улады, уста-ляваная сілай і засн. на аднаасобным праўленні. Раннягрэч. (старэйшая) Т. ўзнікла ў перыяд станаўлення полісаў у 7—6 ст. да н.э. ў выніку барацьбы дэ-масу, гандлёва-рамесных вярхоў з рода-вай арыстакратыяй. Вядомы тыраны: Кіпсел і Перыяндр у Карынфе (каля 657—585 да н.э.), Палікрат на в-ве Са-мас (каля 537-—522 да н.э.), Пісістрат у Афінах (каля 560—527 да н.э.) і інш. Ранняірэч. Т. садзейнічала заняпаду ўлады арыстакратычных родаў, развіц-цю рамяства, гандлю, каланізацыі, дзярж. пераўтварэнням. якія ў выніку вялі да ўсталявання поліснага дэмакр. ладу. Познагрэч. (малодшая) Т. ўзнікла ў канцы 5 ст. да н.э. ва ўмовах абвас-трэння барацьбы паміж алігархамі і збяднелымі слаямі дэмасу. Напр., тыра-ніі Дыянісія I (каля 406—367 да н.э.) і інш. у Сіракузах, Набіса (207—192 да н.э.) у Спарце і інш. паскорылі крызіс полісных дзяржаў. 2) Форма паліт. праўлення шэрагу гарадоў-дзяржаў Паўн. і Сярэдняй Італіі ў 13—16 ст., якая змяніла старую форму камуналь-нага праўлення. Гл. Сіньярыя. 3) У пера-носным сэнсе — праўленне, заснаванае на самавольстве і насіллі.
Літ.: Соловвева С.С. Раннегреческая тнрання. М., 1964: Фролов Э.Д. Гречес-кне тнраны (IV в. до н.э.). Л.. 1972.
А.Г.Зельскі.
ТЫРАС (Tyras), старажытнагрэчаская назва р. Днестр; такую ж назву меў ста-раж.-грэч. горад у вусці р. Днестр на зах. беразе яго лімана (гл. Тыра).
ТЫРАТРОН [ад грэч. thyra дзверы, ува-ход + (элек)трон\, трохэлектродная га-заразрадная прылада з сеткавым кіра-ваннем момантам запальвання дугавога ці тлеючага несамастойнага разраду. Mae напальны ці халодны катод (у за-лежнасці ад віду разраду). Пасля ўзнік-нення эл. току паміж катодам і анодам
80 тырвовічы
сетка страчвае кіравальныя ўласцівасці. Для тушэння разраду аноднае напру-жанне зніжаецца да значэння, меншага за напружанне гарэння разраду. Вынай-дзены амер. вучоным А.Халам (1929). Найб. пашыраны індыкатарныя Т. (гл. Газаразрадныя індыкатары).
ТЫРВОВІЧЫ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Пінскім р-не Брэсцкай вобласці. Засн. ў 1994 для аховы і ўзнаў-лення унікальнага нрыроднага комплек-су на Пд Беларусі з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 1391 га. Размешчаны на стыку Столін-скай водна-ледавіковай раўніны з нізін-най далінай р. Стыр. Глебы тарфяніста-і тарфяна-балотна-глеевыя пад чорна-альховымі лясамі, дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя пад грабавымі і пясчаныя пад хвойнымі лясамі. Ля-сы — каштоўныя монадамінантныя грабнякі, грабава-дубовыя, грабава-ду-бова-кляновыя, хваёвыя і інш. Шмат лек., вострапахучых раслін. У Чырв. кнізе венерын чаравічак сапраўдны, зубніца клубняносная. У тэрыяком-плексе лось, дзік, казуля, заяц-русак, ліс, янотападобны сабака, вбўк. Багатая арнітафауна лясных, балотных і сінан-тропных комплексаў. Шмат рэптылій. У Чырв. кнізе барсук, бусел чорны, пур-тальга звычайная, бугай вялікі, філін, чарапаха балотная. П.І.Лабанок.
ТЫРГАВІШТЭ (Tirgoviste), горад на Пд Румыніі, на р. Яламіца. Адм. ц. жудзеца Дымбавіца. Каля 130 тыс. ж. (2001). Ву-зел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: вытв-сць якасных і спец. сталей; маш,-буд., у т.л. эл.-тэхн., прыладабудаванне, абсталяванне для нафтаздабыўной прам-сці; дрэваапр., харчовая. Цэнтр с.-г. раёна. Археал. і гарадскі музеі. Арх. помнікі 14—17 ст. У наваколлі — здабыча нафты і прыроднага газу
ТЫРГУ-МЎРЭШ (Tirgu Mure?), горад у цэнтр. частцы Румыніі, на р. Мурэш. Адм. ц. жудзеца Мурэш. Каля 200 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (эл.-тэхн., радыёэлектронная, абсталяванне для лёгкай прам-сці), хім. (мінер. ўгна-енні, фотаматэрыялы), дрэваапр., швейная, гарбарна-абутковая, харч., мэблевая, шкляная. Вытв-сць спортін-вентару. Арх. помнікі: гатычная пратэс-танцкая царква (15 ст.), абарончыя му-ры з 3 вежамі (1-я пал. 17 ст.), б. езуіцкі касцёл (сярэдзіна 18 ст.) і інш.
ТЫРЛА, месца для даення кароў, нач-легу жывёл, тое, што стойбішча.
ТЫРМАНД Эта (Эдзі) Майсееўна (н. 23.2.1917, Варшава), бел. кампазітар. педагог. Скончыла Варшаўскую (1938, харавое аддз.) і Бел. (1949, кл. Р.Шар-шэўскага; 1952, кл. А.Багатырова) кан-серваторыі. У 1949—89 выкладчык Бел. кансерваторыі, адначасова ў 1949—
62 — муз. школы пры ёй. Творчасці Т. уласцівы канкрэтнасць і шырокі ды-япазон вобразнага мыслення, экспрэ-сіўная манера пісьма, нац. характэр-насць муз. мовы, абумоўленая чуйным услухоўваннем у інтанац. і ладавую бу-дову бел. нар. песні. Сярод твораў: 2-і канцэрт для фп. з арк. (1956), санаты для фп. (1969), альта і фп. (1961), вія-ланчэлі і фп. (1971), скрыпкі і фп. (1972), а таксама саната і п’есы для цымбалаў і фп.; санаціны, сюіты, така-ты для фп., а таксама «Сюіта ў стылі рэтра» для домры і фп. (1977); вак. цыклы на вершы М.Танка, Э.Агняцвет, Р.Бёрнса, Ф.Гарсія Лоркі, Б.Дадзье; ха-ры на сл. М.Багдановіча, Я.Коласа, М.Танка, П.Труса; фп. п’есы, песні і хары для дзяцей.
Літ.: Саламаха А Эдзі Тырманд. Мн., 1973; Г а р т Б. Сюнты Э.Тырманд // Вопро-сы фортепнанного творчества, нсполннгельс-тва н педагогнкп. Л., 1973; Тер-Мнна-с я н Л. Фортепнанные промзведенмя Э.Тыр-мацд... Мн., 1983. А.А.Саламаха.
ГЫРНАЎСКАЯ КАНСТЫТЎЦЫЯ 1879. першая канстьггуцыя Балгарыі. Прынята балг. Устаноўчым сходам 16.4.1879 у г. Тырнава (цяпер г. Вяліка-Тырнава) пасля вызвалення краіны ад тур. няволі ў выніку рус.-тур. вайны 1877—78. Адна з найб. дэмакр. кансты-туцый свайго часу: дэкларавала роў-насць грамадзян перад законам, скасоў-вала падзел на саслоўі, прадугледжвала ўсеагульнае выбарчае права для муж-чын, якія дасягнулі 21 года, свабоду друку, абавязковае бясплатнае пачатко-вае навучанне, недатыкальнасць асобы і маёмасці. Для распрацоўкі законаў і зацвярджэння бюджэту ўводзіўся адна-палатны парламент. Выканаўчая і ваен. ўлада засяроджвалася ў руках спадчын-нага князя, заканад. ўладу якога абмя-жоўваў парламент. У 1881 Т.к. адмене-на, у 1883—84 адноўлена. Пасля дзярж. перавароту 19.5.1934 не дзейнічала, афі-цыйна адменена 4.12.1947 паводле ра-шэння Вял. нац. сходу.
ТЫРПІЦ (Tirpitz) Альфрэд фон (19.3.1849, г. Кюстрын, цяпер Кос-тшын, Польшча — 6.3.1930), германскі ваенна-марскі і паліт. дзеяч. Грос-адмі-рал (1911). На флоце з 1865. 3 1877 раз-віваў ням. тарпедную зброю. У 1892— 95 нач. пгтаба гал. камандавання герм. ВМФ. У 1897—1916 статс-сакратар ва-енна-марскога ведамства. Падрыхтаваў і ажыццявіў законы аб ваенна-марскім буд-ве 1898, 1900, 1906, 1908 і 1912, што спрыяла ператварэнню Герм. імперыі ў 2-ю (пасля Вялікабрытаніі) вядучую марскую дзяржаву свету. У 1-ю сусв. вайну выступаў за вядзенне Германіяй неабмежаванай падводнай вайны. У 1917 разам з В.Капам заснаваў кансер-ватыўную Ням. айч. партыю. У 1924— 28 дэп. рэйхстага ад Ням. нац.-нар. партыі. Аўтар успамінаў (1919).
ТЫРСА ДЭ МАЛІНА [Tirso de Molina; canp. T э л ь e c (Tellez) Габрыэль; 1571 ці каля 1583, Мадрыд — 12.3.1648), іс-
панскі драматург. Вучыўся ва ун-це Алькала-дэ-Энарэс. Быў манахам. Ay-Tap каля 400 п’ес (зберагліся 80), у якіх прадоўжыў традыцыі Лопэ дэ Вэгі, асабліва ў жанры «камедыі плашча і шпагі», падрыхтаваў з’яўленне рэліг.-філас. драмы барока. Найб. вядомыя яго камедыі «Дон Хіль Зялёныя штаны» (1635), «Набожная Марта» (1636); драма «Севільскі свавольнік, або Каменны гоець» (1630; першая літ. апрацоўка нар. падання пра Дона Жуана, якая стала першакрыніцай наступных інтэр-прэтацый); гіст. драмы «Разважпасць жанчыны» (1634), «Антона Гарсія» (1635); рэліг.-філас. драмы на біблей-скія і агіяграфічныя сюжэты «Помста Фамары» (1627), «Асуджаны за недахоп веры» (1635). На бел. сцэне ставіліся спектаклі: «Дон Хіль Зялёныя штаны» (1970, Брэсцкі абл. драм. т-р), «Раўнівая да сябе самой» (1979, Бел. т-р імя Я.Ко-ласа; 1984, Гродзенскі абл. драм. т-р).
Тв:. Рус. пер. — Комедан. Т. 1—2. М., 1969; Толедскме влллы. М., 1972.
Літ:. Б а л а ш о в Н.Н. Тнрсо де Молша // Нсторня всеммрной лнтературы. М., 1985. Т. 3.
Г.В. Сіні/іа.
ТЫРЫНФ (грэч. Tiryns), старажытна-грэчаскі горад у Аргалідзе (Пелапанес). Паселішча ўзнікла ў эпоху неаліту. Ў пач. 2-га тыс. да н.э. Т. стаў цэнтрам дзяржавы ахейцаў. У час росквіту Т. (16—13 ст. да н.э.) быў пабудаваны палац, упрыгожаны фрэскамі ў міной-скім стылі, акропаль умацаваны мурамі таўшчынёй да 10 м (т.зв. цыклапічная муроўка). Сярод цароў Т. вядомы Дыя-мед, удзельнік Траянскай вайны. У кан-цы 13 ст. да н.э. горад спустошаны да-рыйцамі. У 1-м тыс. да н.э. існаваў як невялікі поліс. Канчаткова разбураны каля 470 да н.э. Археал. даследаванні праводзяцца з 1831, найб. значныя вы-нікі атрыманы Г.Шліманам і В.Дзёрп-фельдам у 1884—85. А.Г.Зельскі.
ТЫРЫСТАР (ад грэч. thyra дзверы, уваход + рэзістар), паўправадніковая прылада з шматслойнай структурай ты-пу р—п—р—п з 3 (ці больш) элекгрон-на-дзірачнымі пераходамі і ўласцівасця-мі кіравальнага эл. вентыля. Mae 3 вы-вады, 2 з якіх (анод і катод) далучаны да крайніх абласцей монакрышталя, трэці (кіравальны) — да адной з унут-раных абласцей (трыністар). Па сваіх уласцівасцях нагадвае тыратрон. Т. з 2 вывадамі (анодам і катодам) наз. дыніс-тарам. Выкарыстоўваецца ў крыніцах эл. сілкавання (напр., электрапрыво-дзе), генератарах магутных імпульсаў, лініях эл. перадачы пастаяннага току, сістэмах кіравання і інш.
ТЫРЫЧМІР, найвышэйшая вяршыня Гіндукуша (7690 м) на Пн Пакістана. Складзена з крышт. парод. Ледавікі, фірнавыя палі.
ТЫРЭАТАКСІКбЗ (ад новалац. thy-reoidea шчытападобная залоза + таксі-коз), базедава хвароба, в а л -ляк дыфузны т а к с і ч н ы, за-хворванне, абумоўленае павышанай
ТЫТАНАВЫЯ 81
функцыяй шчытападобнай залозы, якая выдзяляе ў кроў залішнюю колькасць гармонаў. Часцей бывае ў жанчын. Пры Т. ў хворых парушаецца абмен рэчываў, з’яўляецца боль у вобласці сэрца, за-дышка пры фіз. нагрузцы, вірлавокасць. Пры прагрэсіраванні Т. развіваюцца цяжкія пашкоджанні сэрца, печані, па-лавых залоз. Лячэнне тэрапеўт., хірур-гічнае.
Тырса дэ Маліна. АТыселіус.
ТЫРЭАТРбПНЫ ГАРМОН т ы р э a т р а п і н, гармон, які выпрацоўваецца пярэдняй доляў гіпофіза. Паводле хім. прыроды — глікапратэід. Стымулюе сінтэз і вьшзяленне асн. гармонаў шчы-тападобнай залозы — тыраксіну і тры-ёдтыраніну, паскарае шэраг метабаліч-ных працэсаў у залозе (напр., транспарт і пераўтварэнне глюкозы). Выкарыстоў-ваюць у медыцыне.