Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Te.: On the theory of economic policy. Amsterdam, 1952; Economic policy: Principles and design. Amsterdam, 1956.
ТЫНГ (Ting) Сэмюэл Чжао Чжун (н. 27.1.1936, г. Ан-Арбар, штат Мічыган, ЗША), амерыканскі фізік-эксперымен-татар. Чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1975), Нац. АН ЗША (1977). За-межны чл. AH СССР (1988) і АН інш. краін. Скончыў Мічыганскі ун-т (1960). 3 1967 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1969 праф.). Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і элементарных часціц, квантавай электрадынаміцы, пошуку антырэчыва ў Сусвеце і інш. Разам з
А.Ледэрманам упершыню сінтэзаваў ан-тыдэйтрон (1965). Незалежна ад Ь.Рых-тэра адкрыў (1974) першую «зачарава-ную» часціцу — j / Т -мезон. Разам з інш. эксперыментальна пацвердзіў існа-ванне глюонных струменяў (1979). Но-белеўская прэмія 1976 (з Рыхтэрам).
Тв.: Рус. пер. — Открьтгне j-частмцы: (Лнчные впечатлення) // Успехн фнз. наук. 1978. Т. 125, вып. 2; Понскн антпвеіцесгва в космосе: экспернмент АМС (разам з Ю.В.Га-лакціёнавым, М.АЧарнаплекавым) // Прмро-да. 1999. № 12. М.М.Касцюковіч.
ТЫНДАЛІЗАЦЫЯ, спосаб знішчэння мікробаў і іх спор у пэўным аб’ёме. Вы-карыстоўваецца пераважна для стэрылі-зацыі вадкасцей і харч. прадукгаў. Ажыц-цяўляецца шматразовай апрацоўкай па-рай звычайна пры т-ры 55—56 °C. У прамежках паміж награваннямі аб’екты (рэчывы) вытрымліваюць ва ўмовах, якія садзейнічаюць прарошчванню спо-раў. Тэрмін ад імя англ. вучонага Дж.Тындаля, які распрацаваў гэты спо-саб. Гл. таксама Пастэрызацыя.
Тынтарпа Нараджэн-не Іаана Хрысціцеля.
ТЫНТАРЭТА 75
ТЫНКОЎКА, т ы н к, аддзелачны слой, утвораны буд. растворам на паверхні канстр. элементаў будынкаў і збудаван-няў. Тынкавальныя растворы звязваюц-ца вапнай, цэментам, гіпсам, глінай, магнезітам. Mae засцерагальна-кан-струкпыйнае, сан.-гігіенічнае і дэкар. прызначэнне.
У сучасным буд-ве выкарыстоўваюць Т.: звычайную (для выраўноўвання паверх-ні агараджальных канструкцый), спецы-я л ь н у ю (водатрывалую і воданепранікаль-ную, цеплаізаляцыйную, акустычную. рэнтге-нанепранікальную, вогнезасцерагальную і інш.), дэкаратыўную (для павышэння эстэт. выразнасці будьшкаў і збудаванняў у растворы дадаюць каляровыя і крышталічныя запаўняльнікі. мармуровы пясок, слюду, роз-накаляровую шкляную крошку і каляровыя пігменты). Маст. эфект дэкар. Т. дасягаецца таксама рэльефнай апрацоўкай слоя каменя-чосным інструментам для імітацыі фактуры натуральнага каменю.
На Беларусі прататып Т. вядомы з жал. веку, калі сцены жытлаў абмазвалі глінай. У 12 ст. для аддзелкі фасадаў Дабравешчанскай царквы ў Віцебску выкарыстоўвалася спец. дэкар. абмазка-Т. У канцы 15 — 1-й пал. 16 ст. Т. ўжыва-лася для аддзелкі асобных элементаў фасада (нішы, часткі шчытоў, франто-наў). У 2-й пал. 16—17 ст. тынкавалі цалкам фасады будынка, а таксама ўнутр. сцены. Акрамя звычайнай роў-най і гладкай Т. ўжываўся і спосаб дэ-кар. аздаблення сцен будынкаў, засна-ваны на выдрапванні верхняга слоя Т. да ніжніх кантрастных па колеры слаёў (гл. Сграфіта). Сродкам Т. на фа-садах будынкаў імітавалася рустоўка, фактурнай Т. вылучаліся філёнгі. Т. часта пакрывалася зверху вапнай з мінеральнымі і некат. арган. пігментамі (чырвоная і жоўтая вохра, свінцовы су-рык, драўняны вугаль і інш.). У сучас-най архітэктуры дэкар. Т. пашырана ў аздабленні фасадаў і інтэр’ераў жылых і грамаіскіх будынкаў.
В.Ф.Валошын, А.А.Трусаў.
ТЫНТАРбТА [Tintoretto; сапр. Р a -бусці (Robusti)] Якопа (29.9.1518, г. Венецыя, Італія — 31.5.1594), італьян-скі жывапісец Позняга Адраджэння; прад-
76 тынф
стаўнік венецыянскай школы жывапісу. Вучыўся ў Тыцыяна, зазнаў уплыў Міке-ланджэла, Парміджаніна, Л.Лота. Пра-цаваў у Венецыі. Ужо раннім творам Т. ўласцівы дасканаласць малюнка ў пе-радачы скііаданых ракурсаў, драм. эфек-ты асвятлення, цеплыня і мяккасць ко-леравага вырашэння: «Нараджэнне Іаана Хрысціцеля» (канец 1540-х г.), «Абмы-ванне ног» (1547), «Цуд святога Марка» (1548). У сталы перыяд (1550—60-я г.) праз выяўленне масавых сцэн перадаваў рэакцыю людзей на падзеі, звяртаўся да смелых прасторавых пабудоў, асімет-рычнай кампазіцыі з прарывамі ў глы-біню, святлоценявых кантрастаў, коле-равы строй набыў эмац. напружанасць, пералівы халодных вытанчаных адцен-няў: цыклы карцін, прысвечаных жыц-цю св. Марка (1562—64), пано для Скуола ды Сан-Рока ў Венецыі (1565— 88; у т.л. «Пакланенне пастухоў», «Уцё-кі ў Егіпет», «Галгофа», «Укрыжаван-не», «Хрыстос перад Пілатам» і інш). Манументальнасць і феерычнасць свет-лавых эфектаў уласцівы размалёўкам «Пакланенне залатому цяльцу» і «Страшны суд» (1556; апсіда царквы Санта-Марыя дэль Орта), «Бітва каля Зары» (каля 1585; Палац дожаў), «Тай-ная вячэра» (1592—94; царква Сан-Джорджа Маджорэ), «Алегорыі» (1577, Антыкаледжо ў Палацы дожаў) і інш. Яго лепшыя партрэты вылучаюцца строгай прастатой і глыбокім псіхалагіз-мам («Аўтапартрэт», каля 1590). 1л. гл. таксама да арт. Венецыянская школа жы-вапісу.
Літ.: Внппер Б.Р. Тннторетто. М., 1948. Т.В.Пешына.
Тынф літоўскі (Ян II Казімір Ваза, 1666).
ТЫНФ (польск. tymf, ням. timpf, рус. тннф, ад імя ням. арандатара манетных двароў у Каралеўстве Польскім А.Тын-фа, ініцыялы якога стаялі на рэверсе манеты), 1) назва (спачатку народная, у 18 ст. афіцыйная) сярэбранай манеты Рэчы Паспалітай 1663—66. Тыпалагічна Т. наследаваў рэверс орта і меў яго ры-начны курс. 2) Назва ў Рэчы Паспалі-тай сярэбранай манеты Прусіі 1679— 1750. 3) Сярэбраная манета Рас. імпе-рыі 1707—09 для замежных плацяжоў у час Паўн. вайны 1700—21. Пастанова Брэсцкага сейміка 1714 называла яе «Т. маскоўскі». 4) Сярэбраная манета Рэчы Паспалітай 1752—56; у 1752—53, 1755 меў пазначэнне наміналу «Т.». 5) Назва
ў Рэчы Паспалітай сярэбраных прускіх перайманняў Т. Рэчы Паспалітай у 1751—58 са зніжанай на П колькасцю серабра. 6) Назва ў Рэчы Паспалітай сярэбранай манеты 1759—61 Рас. імпе-рыі для замежных плацяжоў у час Сямі-гадовай вайны 1759—63. 7) Сярэбраная манета Рэчы Паспалітай манетных два-роў Гданьска 1758—63 і Эльбланга 1763. Назва Т. ў канцы 17—18 ст. сіна-німічна орту надавалася манетам,' боль-шым за 6-грашовік і меншым за чвэрцьта-ляровік, незалежна ад тыпу выявы. Усе Т. зняты з абарачэння ў Рэчы Паспалі-тай універсалам 1766.
Літ.: Рябцевнч В.Н. Нумнзматнка Бе-ларусн. Мн.. 1995. І.І.Сінчук.
Ю.М.Тынянаў.
ТЫНЯНАЎ Юрый Мікалаевіч (18.10.1894, г. Рэжыца Віцебскай губ., цяпер г. Рэзекне, Латвія — 20.12.1943), рускі пісьменнік, літаратуразнавец. Скончыў Петраградскі ун-т (1918). У 1921—30 праф. Ін-та гісторыі мастац-тваў. Быў членам ОПОЯЗа. Друкаваўся з 1921. Пст. раманы «Кюхля» (1925), «Смерць Вазір-Мухтара» (1927—28), «Пушкін» (ч. 1—3, 1935—43, не завер-шаны), апавяд. «Падпаручнік Кіжэ» (1928, аднайм. фільм 1934), аповесць «Васковая персона» (1931) і інш. адмет-ныя арганічным зліццём навукі і л-ры, канцэптуальнасцю і адметнасцю ў па-дыходзе да гіст. матэрыялу, тонкім псі-халагізмам, выразнасцю мовы. Аўгар літ.-знаўчых прац «Дастаеўскі і Гогаль: (Да тэорыі пародыі)» (1921), «Праблема вершаванай мовы» (1924), «Архаісты і наватары» (1929), артыкулаў па тэорыі кіно, сцэнарыяў фільмаў. Перакладаў Г.Гейнэ (кн. «Сатыры», 1927; «Герма-нія», 1933; «Вершы», 1934) і інш. Адзін са стваральнікаў серыі «Бібліятэка паэ-та». Апавяданне «Падпаручнік К.іжэ» на бел. мову пераклала А.Васілевіч.
Те.: Соч. Т. 1—3. М.; Л., 1959; Пушкнн м его современннкл. М., 1969; Поэтнка. йсто-рня лнтературы. Кнно М., 1977; Пушкнн: Роман. Мн., 1988.
Літ.: Эйхенбаум Б. Творчество Ю.Тьшянова // Эйхенбаум Б. 0 прозе. Л., 1969; Воспомннання о Ю.Тынянове. Портре-ты н встречн. М., 1983; К а в е р н н В.А., Н о в н к о в В.й. Новое зренне: Кннга о Ю.Тьшянове. М.. 1988.
ТЬібКТАВАЯ КІСЛАТА, в і т а м і н N, тое, што ліпоевая кіслата.
тыблы, тое, што меркаптаны.
ТЫП (франц. type ад грэч. typos адбі-так, вобраз), 1) узор, форма чаго-н. з іс-
тотнымі якаснымі прыкметамі, мадэль для чаго-небудзь. 2) Адзінка расчлянен-ня вывучаемай рэальнасці ў тыпалогіі. 3) Чалавек, надзелены пэўнымі харак-тэрнымі рысамі (знешнімі ці ўнутр.), яркі прадстаўчпк якой-н. групы людзей, у прыватнасці саслоўя, нацыі, эпохі. 4) У л-ры і мастацтве — маст. вобраз ча-лавечай індывідуальнасці, найб. вера-годнай, рэпрэзентатыўнай, «узорнай» для пэўнай грамадскай сферы (настаў-нік дарэв. часу А.Лабановіч у трылогіі Я.Коласа «На ростанях»); абагулены ці завостраны вобраз чалавека, які найб. ярка выражае асаблівасці пэўнага сац. ладу, нац. менталітэту, агульначалаве-чых схільнасцей ці заган (персанажы «Пінскай шляхты» В.Дуніна-Марцінке-віча). Гл. Тыповае ўмастацтве. 5) Таксанамічная катэгорыя або адзінка класіфікацыі ў ландшафтазнаўстве і інш. навуках, якія вывучаюць асобныя кампаненты прыроднага асяроддзя: ты-пы рэльефу, клімату, глеб і інш.
ТЫП у б і я л о г і і, вышэйшая такса-намічная адзінка ў сістэматыцы жывёл, якая аб’ядноўвае розныя класы. Адлюс-троўвае асн. галіны філагенет. дрэва жывёл. Тэрмін прапанаваў у 1825 франц. вучоны А.Бленвіль, які назваў Т. 4 «галіны» жывёл, вылучаныя ў 1812 Ж.Кюўе. Увесь жывёльны свет па роз-ных сістэмах падзяляюць на 10—33 Т. Выкапнёвая і сучасная фауна Бела-русі прадстаўлена 15—19 Т.: 5—9 Т. прасцейшых, губкі, ігласкурыя, кішач-наполасцевыя, кольчатыя чэрві, малюскі, першаснаполасцевыя чэрві, плечаногія, плоскія чэрві, хордавыя, членістаногія. Аб’ём розных Т. неаднолькавы (напр.^у губак каля 5 тыс. відаў, а ў малюскаў каля 130 тыс.). Паміж Т. і класам часта ўводзяць прамежкавыя катэгорыі: пад-тып, надклас. Напр., Т. хордавых па-дзяляюць на 3 падтыпы: абалоннікаў, ці лічынкавахордавых, бесчарапных і ча-рапных, ці пазваночных. Усе арганізмы аднаго Т. характарызуюцца адзіным планам будовы. У сістэматыцы раслін Т. адпавядае аддзел.
ТЫПАГЕНЁЗ (ад тып + ...генез) у б і я л о г і і, узнікненне ў працэсе эва-люцыі новых сістэм. груп высокага рангу. Тэрмін прапанаваў ням. геолаг і палеантолаг О.Шындэвольф (1936). Па-водле яго меркавання, новыя групы вы-сокага рангу павінны былі ўзнікаць раптоўна, скачком, а не ў працэсе пас-туповага развіцця. Памылковая гіпотэза Т. засн. на перабольшанні значэння не-паўнаты палеанталагічнага летапісу.
ТЫПАЛАГІЧНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ МОЎ, адзін з кірункаў лінгвістычных даследаванняў, іігго ўстанаўлівае пада-бенствы і адрозненні моў свету (моўна-га ладу), якія карэняцца ў найб. агуль-ных і найб. важных якасцях мовы і не залежаць ад іх генет. роднасці. Засн. на прынцыпах тыпалогіі моўнай. Узнікла ў 19 ст., грунтавалася на вывучэнні пада-бенства і адрознення ў марфал. структу-