• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТЫРбНСКАЕ МОРА (Mare Тіпепо), паўзамкнёнае мора паміж Аленінскім п-вам і а-вамі Сіцылія, Сардзінія і Кор-сіка; частка Міжземнага мора. Злучана з ім пралівамі Карсіканскім, Баніфача, Туніскім, Сардзінскім і Месінскім. Пл. 214 тыс. км2. Найб. глыб. 3830 м. На ПдУ — Ліпарскія а-вы. Т-ра вады ле-там 22—24,5 °C, зімой 13—14 °C. Салё-насць 37,25—38,25%о. Прылівы паўсу-тачныя (да 0,5 м). Рыбалоўства (сардзі-ны, тунец, вугор, меч-рыба). Гал. пар-ты: Неапаль, Палерма, Кальяры (Італія), Бастыя (Францыя).
    ТЫРбСІЙ (Teiresios), у старажытнагрэ-часкай міфалогіі сляпы прадказальнік з Фіваў. Паводле адной версіі міфа, Т. аднойчы ўбачыў багіню Афіну ў час купання і быў за гэта асляплёны, але пазней замест страчанага зроку Афіна дала яму дар прадказання. Паводле дру-гой версіі, Т. убачыў дзвюх змей, забіў іх і ператварыўся ў жанчыну; вярнуў мужчынскае аблічча пасля таго, як зноў забіў іншых змей. У час спрэчкі паміж Зеўсам і Герай аб тым, каму каханне дае больш асалоды — мужчыне або жанчы-не, Т. адказаў, што жанчыне, і быў ас-ляплёны раззлаванай Герай. Аднак Зеўс даў Т. дар прадказання і доўгае жыццё.
    А.Г.Зельскі.
    ТЫСЕЛІУС, Тызеліус (Tiselius) Арне Вільгельм Каўрын (10.8.1902, Стакгольм — 29.10.1971), шведскі біяхі-
    мік. Чл. Шведскай каралеўскай АН (з 1956 яе прэзідэнт), Нац. АН ЗША (1949). Скончыў Упсальскі ун-т (1925), дзе і працаваў (з 1938 праф., з 1951 ды-рэктар Ін-та біяхіміі). У 1960—64 прэзі-дэнт Нобелеўскага к-та па хіміі. Навук. працы па даследаванні адсорбцыі і элек-трафарэзу. Распрацаваў метады электра-фарэтычнага і адсарбцыйна-храматагра-фічнага аналізу біяпалімераў, у тл. бял-коў сывараткі крыві. Даказаў комплекс-ную прыроду сываратачных бялкоў. Нобелеўская прэмія 1948.
    «ТЫСЯЧА», 1) апалчэнне на Русі ў 11 — сярэдзіне 15 ст. Падзялялася на сотні. Падпарадкоўвалася тысяцкаму, які адказваў за збор, арганізацыю і ва-ен. падрыхтоўку «Т.». 2) Тэрыторыя (воласць) у некат. княствах стараж. Ру-сі, напр., у Наўгародскай феадальнай рэспубліцы. якой кіраваў тысяцкі (пры-значаўся князем або выбіраўся на вечы з баяр).
    «ТЫСЯЧА», рэвалюцыйны атрад (1170 чал.) на чале з Цж.Гарыбальдзі, дзеянні якога прадвызначылі перамогу рэвалю-цыі 1859—60 у Італіі. Сфарміравана ў г. Генуя, 11.5.1860 высадзілася на в-ве Сіцылія, каб скінуць феад. рэжым Бур-бонаў у Сіцылій абедзвюх каралеўстве (Паўд. Італія). «Т.» стала ядром рэв. ар-міі, якая ў маі—ліп. 1860 разграміла войскі Бурбонаў на Сіцыліі, а ў жн.— кастр. — і ў мацерыковай частцы кара-леўства, улада ў якім перайшла да рэв. ўрада Гарыбальдзі. Паход «Т.» значна паскорыў аб’яднанне Італіі.
    ГЫСЯЧАГАЛОЎ (Vaccaria), род кветка-вых раслін сям. гваздзіковых. 4 віды. Пашыраны ў Еўропе і ўмераным поясе Азіі. На Беларусі 1 від — Т. іспанскі, або пірамідальны, ці пасяўны (V. hispa-піса), нар. назва смолка. Трапляецца на палянах, схілах, часам як пустазелле ў пасевах.
    Аднагадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамыя, галінастыя, выш. да 70 см. Лісце супрадіўнае. суцэльнае. шызавата-зялёнае.
    Кветкі ружовыя, у рыхлым шчыткападобным суквецці. Плод — каробачка. Насенне ядаві-тае.
    ТЫТАН, спадарожнік планеты Сатурн, адзін з буйнейшых спадарожнікаў пла-нет. Дыяметр каля 5150 км. Адлегласць ад планеты каля 1221,86 тыс. км. Сідэ-рычны перыяд абарачэння 15 сут 23 гадз 15 мін. Mae атмасферу, якая складаецца з азоту з прымессю метану і інш. вугле-вадародаў. Адкрыты ў 1655 К.Гюйгенсам.
    ТЫТАН (лац. Titanium), Ті, хімічны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 22, ат. м. 47,87. Прыродны Т. — су-месь 5 стабільных нуклідаў з масавымі лікамі 46—50; найб. пашыраны 48Ті (73,45%). У зямной кары 0,57% па масе; у свабодным выглядзе не трапляецца (гл. Тытанавыя руды). Адкрыты ў 1791 англ. мінералогам У.Грэгарам у выгля-дзе дыаксіду; назва «Т.» (ад тытанаў) прапанавана ў 1795 ням. хімікам М.Клапратам.
    Серабрыста-белы лёгкі метал, шчыльн. 4505 кг/м3, tm 1671 °C. Існуе ў 2 крышт. ма-дыфікацыях: а-Ті з гексаганальнай шчыльна-ўпакаванай рашоткай (устойлівы да 883 °C) і р-Ті з кубічнай аб'ёмна-цэнтраванай рашот-кай (устойлівы пры t > 883 °C). Парамагне-тык. У паветры пакрываецца ахоўнай аксід-най плёнкай, чым абумоўлена высокая кара-зійная ўстойлівасць Т. ў паветры (да 500 °C), разбаўленых растворах кіслот і шчолачаў, марской вадзе, растворах хларыдаў і азотнай к-це. Пры пакаёвай т-ры раствараецца ў плаві-кавай, канцэнтраваных салянай і сернай к-тах. Стружка і парашок Т. пірафорныя. Пры наг-раванні Т. узаемадзейнічае з кіслародам (гл. Тытану аксіды), сухімі галагенамі (гл. Тытану галагеніды}. Атрымліваюць хлараваннем руд-ных канцэнтратаў (пры перапрацоўцы ільме-ніту шлаку, што аддзяляецца ад жалеза плаў-кай у электрапечах) з наступным аднаўлен-нем тэтрахларыду ТіС14 магніем (часам нат-рыем), здрабненнем і пераплаўкай атрыманага губчатага Т. ў зліткі. Выкарыстоўваюць пера-важна для атрымання тытанавых сплаваў, a таксама стужкі, дрот з чыстага Т. для вырабу анодаў, сетак і інш. дэталей у электравакуум-най тэхніцы, парашкападобны Т. — як гетэр.
    Літ:. Тнтан: Свойства, сырьевая база, фнз.-хнм. основы н способы получення. М., 1983.
    «ТЫТАН», серыя амер. ракет-носьбітаў для запуску касм. карабля «Джэміні», ШСЗ і аўтам. міжпланетных станцый; праграма іх распрацоўкі. Створаны на базе аднайм. міжкантынентальнай ба-лістычнай ракеты. Распрацаваны 2-, 3-і 4-ступеньчатыя варыянты; выкарыс-тоўваецца вадкае і цвёрдае паліва. Стар-тавая маса 150—640 т, маса карыснага грузу, які выводзіцца на каляземную арбіту, да 10 т, на высокаэлііггычную або геастацыянарную арбіту — да 5,8 т.
    У. С.Ларыёнаў.
    ТЫТАНАВЫЯ РЎДЫ, прыродныя мі-неральныя ўтварэнні для прамысл. зда-бычы тытану. Вядома больш за 80 мі-нералаў, у якіх ёсць тытан, гал. з іх: іль-меніт, рутыл, анастаз, брукіт, лейкаксен, лапарыт, тытаніт, пераўскіт. Большасць
    82 ТЫТАНАВЫЯ
    Т.р. комплексныя, з іх таксама здабыва-юць жалеза, ванадый, цырконій, скан-дый, фосфар і інш. Прамысл. радові-шчы падзяляюцца на магматычныя, эк-загенныя (кор выветрывання і россы-пы) і метамарфагенныя. Колькасць ТіО2 У РУДах 0,5—35%. Радовішчы ў Аў-страліі, Канадзе, Нарвегіі, ЗША, Расіі, Індыі, Бразіліі і інш.
    ТЫТАНАВЫЯ СІІЛАВЫ, сшіавы на аснове тытану. Характарызуюцца вы-сокай мех. трываласцю, нізкай цепла-праводнасцю, невялікім каэф. лінейнага расшырэння, высокай каразійнай ус-тойлівасцю ў некат. (мінер. к-ты, раз-баўленыя растворы шчолачаў) хім. ася-роддзях і марской вадзе (перавышаюць усе тэхн. сплавы); добра сумяшчальныя з жывой тканкай.
    Паводле структуры большасць Т.с. — цвёрдыя растворы на аснове крышт. мадыфі-кацый тьтгану ( а і р-Ті); бываюць адна- і двухфазныя. Найб. пашыраны даухфазныя сплавы з ( a + р )-структурай, якія вызна-чаюцца найб. высокімі ў параўнанні з усімі метал. сплавамі значэннямі ўдзельнай трыва-ласці. Агрымліваюць Т.с. легіраваннем тьггану алюмініем, ванадыем, малібдэнам, марган-цам, хромам і інш. элементамі. Выкарыстоў-ваюць пераважна ў авія-, ракета- і суднабуда-ванні, крыягеннай тэхніды, для вырабу хім. і металургічнага абсталявання, пратэзаў у хі-рургіі.
    Літ.: Цвнккер У. Тнтан н его сплавы: Пер. с нем. М.. 1979: Металлографня тнтано-вых сплавов. М.. 1980.
    ТЫТАНАМАГНЕТЫТ, мінерал пад-класа складаных аксідаў; тытаназмя-шчальная разнавіднасць магнетыту (Fe, Ti)Fe2O4; таксама магнетыт з ук-лючэннямі ульвашпінелі (гл. Шпінель) або ільменіту. Комплексная руда на жа-леза (да 50%), тьпан (7—15, да 50%), ванадый (8—9%). Утварае скопішчы ў кантактавых зонах масіваў габра, пірак-сенітаў, лабрадарытаў. Радовішчы ў Ра-сіі, ЗША, Канадзе, Швецыі, Нарвегіі, Танзаніі і інш.
    ТЫТАНАТЫ. солі метатытанавай Н2ТіО3 і ортатытанавай Н4ТіО4 кіслот. Трапляюцца ў прыродзе ў выглядзе мі-нералаў (ільменіт FeTiO3, пераўскіт СаТіО3, гейкіліт MgTiO3 і інш.). Ат-рымліваюць Т. сплаўленнем або спя-каннем дыаксіду тытану (гл. Тытану аксіды) з аксідамі, карбанатамі ці гід-раксідамі адпаведных металаў. Т. двух- і трохвалентных металаў — сегнетаэлек-трыкі, найб. шырока выкарыстоўваюць Т. барыю ВаТіО3 (бясколерныя крыш-талі, tM 1616 °C), Т. свінцу РЬТіО3 (крыппалі цёмна- або светла-жоўтага колеру, 1пл 818 °C), Т. стронцыю SrTiO3 (бясколерныя крышталі, Іпл 2040 °C).
    ТЫТАНІДЫ, у старажытнагрэчаскай міфалогіі: 1) сёстры тытанаў, народжа-ныя Геяй і Уранам. 6 сясцёр-тытанід (Тэфіда, Феба, Мнемасіна, Тэя, Феміда, Рэя) сталі жонкамі сваіх братоў і нара-дзілі новае пакаленне багоў: Праметэя,
    Эас (багіня ранішняй зары), Геліяса, Муз, Лета, Гестыю, Геру і інш. 2) Дзеці і ўнукі (муЖч. род «тьгтанід») тьпанаў і тьпанід. А.Г.Зельскі.
    ТЫТАНІСТЫ ЖАЛЯЗНЯК, друтая наз-ва мінералу ільменіт.
    ТЫТАНІТ, с ф е н, мінерал падкласа астраўных сілікатаў, CaTi[SiO4](O, OH, F). Змяшчае да 40,8% аксіду тытану, пры-месі жалеза, марганцу, ітрыю, герма-нію, волава, танталу, ніобію і інш. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае крышталі канвертападобныя, пласціністыя, прызматычныя да іголь-чатых і ніткападобных, крыжападобныя двайнікі, зярністыя, радыяльна-прамя-нёвыя і лямцападобныя агрэгаты. Ko-Bep мядова-жоўгы, залаціста-карычне-вы, буры, ружовы, зялёны, сіні або бяс-колерны. Цв. 5—5,5. Шчыльн. 3,45— 3,6 г/см3. Т. — акцэсорны мінерал кіслых, сярэдніх і шчолачных магма-тычных, а таксама метамарфічных па-род. Сыравіна на тытан, тантал, ніобій, ітрый, вырабны камень. Радовііпчы ў Расіі, Швейцарыі, Італіі, на Украіне і інш.
    ТЫТАНІЯ. спадарожнік планеты Уран. Дыяметр каля 1600 км. Адлегласць ад планеты 434,3 тыс. км. Сідэрычны пе-рыяд абарачэння 8 сут 17 гадз. Плос-касць арбіты Т. амаль перпендыкуляр-ная плоскасці арбіты Урана. Адкрыты ў 1787 У.Гершэлем.
    Тытаніт.
    ТЫТАНУ АКСІДЫ, аксіды, якія ўтва-рае тытан. Вядома каля 15 Т.а., най-важн. з іх монааксід ТіО, сэсквіаксід Ті2О3 і дыаксід ТіО2 (найб. пашыраны ў тэхніцы).
    Тытану дыаксід, ці аксід тытану (IV) — бясколерныя крышталі. tm 1870 °C. He раствараецца ў вадзе, разбаўленых мінер. к-тах (акрамя плавікавай). Пры сплаўленні або спяканні з аксідамі і карбанатамі металаў утварае тытанаты. У прыродзе трапляецца ў 3 мадыфікацыях — мінералы рутыл. анатаз і брукіт. Атрымліваюць: з рутылу; ільменіту FeTiO, і інш. руд сернакіслотным метадам; епальваннем тэтрахларыду TiCL (гл. Тытану галагеніды) у кіслародзе пры 1200—1700 °C. Выкарыстоўваюць як пігменты (гл. Бялілы) і напаўняльнік у лакафарбавай прам-сці. вытв-сці паперы, пластмас, гумавых вырабаў. а таксама ў вьггв-сці керамічных дыэлекгры-каў і аптычнага шкла. як кампанент белай