• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТЫЯМІН, в і т а м і н В|. водараства-ральны вітамін. Вылучаны ням. хімікам В.Віндаўсам (1931), сінтэзаваны амер. хі-мікам Р.Уільямсам (1936). Ёсць у збож-жавых, бабовых, дражджах. Сінтэзуецца раслінамі і некат. мікраарганізмамі. Жы-вёлы і чалавек атрымліваюць Т. з ежай.
    ТЫЯСУЛЬФАТЫ	87
    Адыгрывае важную ролю ў вугыводным абмене: у форме кокарбаксілазы ўвахо-дзіць у састаў ферментаў, якія каталізу-юць дэкарбаксіліраванне а-кетакіслот (напр., піравінаграднай к-ты). Нястача Т. выклікае паталаг. змены нерв., сар-дэчна-сасудзістай сістэм, хваробу беры-беры. Чалавеку неабходна 1,5—2 мг Т. ў суткі. Т., яго фосфарныя эфіры і ды-сульфідныя вытворныя выкарыстоўва-юцца ў медыцыне.
    У.А.Тышэвіч.
    ТЫЯНАФТОЛЫ. нафталінты-о л ы, вытворныя нафталіну агульнай ф-лы C10H7SH; адносяцца да тыяфено-лаў. Найб. пашыраны 2-Т. (2-нафгалінты-ол). Цвёрдае крыіпт. рэчыва, tnjI81 °C, шчыльн. 1550 кг/м3. Добра раствараец-ца ў этаноле, дыэтылавым эфіры. Ат-рымліваюць аднаўленнем 2-нафталін-сульфакіслаты C10H7SO3H. Выкарыс-тоўваюць у сінтэзе фарбавальнікаў, як паскаральнік пластыфікацыі каўчукоў (у сумесі з воскам), стабілізатар паліме-раў (гл. Аптырады).
    ТЫЯСЁРНАЯ КІСЛАТА, сернава-цістая кіслата, двухасноўная к-та, H2S2O3. Вадкасць; няўстойлівая нават пры нізкіх (блізкіх да т-ры кіпен-ня вадкага азоту) т-рах. У водным рас-творы раскладаецца на дыаксід серы SO2 і серу. Т.к. і яе солі (тыясульфаты неарганічныя) моцныя аднаўляльнікі.
    ТЫЯСУЛЬФАТЫ, солі тыясернай кіс-латы (неарган. Т.), солі і эфіры алкіл (арыл) тыясерных кіслот RSSO3H (R — алкіл, арыл).
    Неарганічныя Т. (устарэлая наз-ва — гіііасульфіты) — крышт. рэчывы. рас-тваральныя ў вадзе. Бязводныя пры награван-ні ў інертнай атмасферы раскладаюцца, у па-ветры — акісляюцца. Атрымліваюць акіслен-нем пры награванні ў паветры полісульфідаў калію, натрыю. кальцыю, барыю; узаемадзе-яннем серы з растворамі сульфітаў і інш. спосабамі. Найб. шырока выкарыстоўваюць
    СІ
    Тыямін Н3С
    СНз
    СН2СН2
    NH2
    88	тыяфен
    Т. натрыю Na2S2O, (гл. Натрыю злучэнні). Арганічныя Т. маюць агульную ф-лу RSSOjX, дзе X—ОМ (М — метал), OR’ (R' — арган. радыкал). Найб. пашыраны солі шчолачных металаў — цвёрдыя крьпцт. рэ-чывы, добра раствараюіша ў вадзе. Пры кіс-лотным гідролізе Т. утвараюцца меркаптаны, пры шчолачным — дыалкілдысульфіды (RSSR). Алкілтыясульфаты атрымліваюць ал-кіліраваннем неарган. Т. (напр., Na2SjO,) ал-кілгалагенідамі або дыалкілсульфатамІ ў вод-на-арган. асяроддзі, арылтыясульфаты — узаемадзеяннем дыарылсульфідаў з гідрасуль-фітам калію. Выкарыстоўваюць пераважна як паўпрадукт для атрымання арган. злучэння серы (гл. Сераарганічныя злучэнні).
    ТЫЯФЕН, араматычнае нае злучэнне; пяцічленны адным атамам серы.
    Бясколерная вадкасць з пахам бензолу, t . 84,2 °C, шчыльн. 1064,4 кг/м3 (20 °C). Добра раствараец-ца ў арган. растваральні-ках, не раствараецца ў ва-дзе. Хім. ўласцівасцямі
    гетэрацыкліч-гетэрацыкл з
    падобны да бензолу, у рэакцыях электрафіль-нага замяшчэння (галагенаванне, нітраванне і інш.) больш актыўны (у некат. выпадках на некалькі парадкаў). Т. і яго гамолагі ёсць у прадуктах каксавання каменнага вугалю (ад-куль іх вылучаюць разам з бензолам) і слан-йавай смале (гл. Гаручыя сланцы). Ядро тэтра-гідратыяфену — струхтурны фрагмецт біяці-ну, многія злучэнні раду Т. фізіялагічна ак-тьгўныя рэчвшы. Выкарыстоўваюць вытворныя Т. пры раздаяленні хім. алементаў, як аптыч-ныя адбельвальнікі (на аснове 2,5-тыяфенды-карбонавай к-ты), лек. прэпараты (напр., камбатрын — антыгельмінтны прэпарат), ма-намеры для атрымання электраправодных па-лімераў.
    ТЫЯФЕНОЛ, фенілмеркаптан, меркаптабензол, найпрасцейшы з тыяфенолаў, QHjSH.
    Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам, t^ 168,7 °C), шчвільн. 1076,6 кг/м3 (20 °C). У паветры павольна акісляецца да дыфенілды-сульфіду. Атрымліваюць узаемадэеяннем серы з фенілмагнійбрамідам C6HsMgBr або аднаў-леннем бензолсульфахларыду C6H5SO,C1 цьш-кам у салянай кіслаце. Выкарыстоўваюць у сінтэзе фарбавальнікаў, палімераў, інгібітараў радыкальных рэакцый (пры награванні ў вад-кай або газавай фазе генерыруе радыкал C6H5S ), стабілізатараў і інш. дабавак для сінт. каўчукоў. Таксічны, ГДК 2—5 мг/м’.
    ТЫЯФЕНОЛЫ. арэнтыолы, ара-матычныя меркаптаны. Агульная ф-ла ArSH, дзе Аг — феніл (гл. Тыяфенол), нафтыл (гл. Тыянафтолыў іх змяшчаль-ныя (напр., 2-метылтыяфенол, 4-хлор-тыяфенол) і інш. Вадкія або крышт. ма-ларастваральныя ў вадзе рэчывы. Добра раствараюцца ў арган. растваральніках. Больш моцныя к-ты, чым фенолы. Ат-рымліваюць звычайна ўзаемадзеяннем металаарган. злучэнняў з серай (напр., арылмагнійгалагенідаў; гл. Магнійарга-нічныя злучэнні). Выкарыстоўваюць у вытв-сці пестыцыдаў, фарбавальнікаў, палімераў, лек. прэпаратаў і інш.
    ТЫЯЦЫЯНАТЫ, раданіды, солі і эфіры тыяцыянавай к-ты HNCS.
    Т. неарганічныя — солі HNCS, крышт. рэчывы, многія раствараюцца ў вадзе. этаноле, ацэтоне. Найб. пашыраны Т. калію KNCS, натрыю NaNCS і Т. амонікі NH4NCS У водных растворах акісляюцца кіслародам да сульфатаў і сінільнай кіслаты. Атрымліва-юць пры ўлоўліванні цыяністых злучэнняў з коксавага газу растворамі адпаведных полі-сульфідаў. Т. калію і натрьпо сплаўленнем іх цыянідаў з серай. Т. амонію ўзаемадзеяннем аміяку з серавугляродам. Выкарыстоўваюць у вытв-сці тыямачавіны. як рэагенты пры фар-баванні і друкаванні тканін, кампаненты пра-явіцеляў у фатаграфіі, для атрымання арган. Т., як інсекгыцыды і фунгіцыды. Малатаксіч-ныя, раздражняюць скуру; ГДК для NH4NCS 5 мг/м’, NaNCS 10 мг/м’. Т. a р г а н і ч -н ы я — эфіры тыяцыянавай к-ты агульнай ф-лы RSCN. Найб. пашыраны алкіл- і арыл-тыяцыянаты; алкілтыяцыянаты — вадкасці, арылтыяцыянаты — высокакіпячыя вадкасці або цвёрдыя рэчывы. He раствараюцца ў ва-дзе. Выкарыстоўваюць як інсектыцыды і пра-тругу насення, стабілізатары змазак, эмульга-тараў і інш. Большасць нетаксічныя; высока-такеічныя метыл- і этылтыяцыянагы (лакры-матары).
    ТЫЯЭФІРЫ, тое, што сульфіды арга-нічныя.
    ТЭАДАЛІТ (ад грэч. theaomai разглядаю + dolichos доўгі), геадэзічны інструмент для вымярэння гарыз. і верт. вуглоў, вызначэння напрамку пры геадэзічных работах, тапаграфічных і маркшэйдэр-скіх здымках. у буд-ве і інш.
    Зрокавая труба Т. мае гарыз. і верт. восі вярчэння. Вутлы адлічваюць па гарыз. і верт. кругах, якія складаюцца з лімба і алідады. Адрозніваюць Т.: аптычны, лазерны; высока-дакладны. дакладны і тэхнічны; таксама спе-цыялізаваныя: астранамічны, тахеометр, марк-шэйдэрскі (горны), гіраскапічны (для вызна-чэння напрамку мерыдыяна), кодавы (фіксуе адлікі напрамку і вуглоў фотарэгістрацыяй). Выкарыстоўваецца Т. ў геадэзіі, астраноміі, авіяцыі. артылерыі, горнай і івжынернай справах. Гл. таксама Геадэзічныя прылады і ін-струменты. П.П.Явід.
    ТЭАДАЛІТНАЯ ЗДЫМКА, адна з та-паграфічных здымак для атрымання кон-турнага плана мясцовасці. Выконваецца з дапамогай тэадаліта. Выкарыстоўва-ецца для гарыз. здымкі горных выраба-так (маркшэйдэрская T.3.), у інж. мэтах на раўнінных тэрыторыях, у нас. пунк-тах, на трансп. вузлах і інш., у машта-бах 1:2000 і больш. Комплекс работ: згушчэнне здымачнай сеткі, здымка контураў і прадметаў мясцовасці з запі-сам вымярэняў і вядзеннем абрысу, вы-лічэнне каардынатаў пунктаў, пабудова каардынатнай сеткі і нанясенне пунктаў па каардынатах, стварэнне контурнага плана. П.П.Явід.
    ТЭАДАРАКІС (Theodorakes) Mikic (н. 29.7.1925, в-аў Хіяс, Грэцыя), грэчаскі кампазітар. Скончыў Афінскую кансер-ваторыю (1950). У 2-ю сусв. вайну удзельнік руху Супраціўлення. Аўтар твораў буйных форм: оперы «Песня за-гінуўшага брата» (паст. 1962), «Квартал анёлаў» (паст. 1965), «Костас Карыята-тыс» (паст. 1986); балеты «Арфей і Эў-
    рыдыка». «Каханкі з Тэруэля» (абодва 1958), «Антыгона» (1959) і інш.; тв. для сімф. арк., вак. цыклы і танцы, песні, музыка да кінафільмаў і спектакляў. Аў-тар кніг «Пра навагрэчаскую музыку» (1961), «Анатомія музыкі» (1983), аўта-біяграфіі «Шляхі архангела» (т. 1—4, 1986). Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1983.
    ТЭАДАРбВІЧ Мікалай Парфіравіч (18.2.1904, с. Шубкаў Ровенскага р-на, Украіна — 14.9.1981), бел. спявак (бас прафунда). Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў Варшаўскі ун-т (1934). Да 1939 працаваў у Пінску. У 1940—59 ар-тыст (выканаўца сольных партый) Дзярж. харавой капэлы Беларусі. Вёў канцэртную дзейнасць. У рэпертуары творы муз. класікі, бел. кампазітараў, бел. і інш. нар. песні.
    ТЭАДбРЫХ Вялікі, Тэадэрых (Theodoricus, Theoderich; каля 451, Па-нонія — 30.8.526), кароль остготаў [з 471, у Італіі ў 493—526). Па даручэнні візант. (усх.-рымскага) імператара Зя-нона ў 488—493 заваяваў Італію і засна-ваў там остгоцкае каралеўства. Захаваў у дзярж. кіраванні і заканадаўстве остгоц-кай дзяржавы стараж.-рым. ін-ты, у т.л. рымскае права, рабства, буйное землеў-ладанне. Умацаванне цэнтр. улады пры Т. спрыяла ўздыму земляробства і ган-длю ў краіне, росквіту навук і мастац-тва.
    ТЭАКРАТЫЯ (ад грэч. theos бог + kratos улада), форма дзярж. кіравання, пры якой улада засяроджана ў духавен-ства або ў кіраўніка царквы. Тэакратыч-ныя дзяржавы вядомы са старажытнас-ці. Так, у Іудзеі ў 5—1 ст. да н.э. вярх. жрэц валодаў усёй паўнатой дзярж. ула-ды. Тэакратычнымі дзяржавамі былі ся-рэдневяковыя халіфаты Амеядаў і Абасі-даў. Тэакратычнай была дзяржава, засн. ў 17 ст. езуітамі ў Парагваі; у 19 ст. гэак-ратычным было кіраванне імама Шамі-ля ў Чэчні і прылеглых да яе раёнах. Тэакратычнымі дзяржавамі былі Пап-ская вобласць (да аб’яднання Італіі ў 1870), Тыбет (да далучэння да КНР у 1951). Папа — вышэйшы кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы і адначасова кіраўнік дзяржавы Ватыкан. Ісламская рэвалюцыя ў Іране ў канцы 1970-х г. абумовіла пераход фактычнай улады ў дзяржаве да кіраўнікоў шыіцкага духа-венства на чале з аягалой Р.Хамейні.
    ТЭАЛбГІЯ (ад грэч. theos бог + ..ло-гія), вучэнне пра сутнасць, быццё і дзе-янні Бога, пабудаванае на прынцыпах і догматах рэлігійных, што прымаюцца ў якасці божага адкрыцця. Гал. перадумо-вы Т.: вера ў Бога, які асабіста звярта-ецца да чалавека з божым словам, ад-крываючы сутнасць самога сябе; наяў-насць дастаткова развітой рэліг. філасо-фіі, якая ставіць у цэнтр светабудовы акг стварэння Богам свету. Узнікненне Т. магчыма толькі ў межах тэізму — рэліг. вучэння пра трансцэндэнтнага