Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Да арт. Тэатр. Сцэ-на са спектакля «На дне» М Горкага ў па-станоўцы К.Стані-слаўскага.
Значную ролю ў развіцці тэатр. мастац-тва адыграла Т-ва аматараў прыгожых мастацтваў ў Мінску (1898—1906). У гэ-ты ж час зроблены спробы стварыць нац. Т. ў Радашковічах, Пятроўшчыне пад Мінскам. У пач. 20 ст. пашыраны т.зв. беларускія вечарынкі, якія садзейні-чалі стварэнню аматарскіх труп у Віль-ні, Гродне, Слуцку, Капылі, Мінску, Полацку і інш. Важнае значэнне для развіцця прафес. бел. Т. мела дзейнасць Першай беларускай трупы Ігната Буй-ніцкага. Развіваецца бел. драматургія, шырока ставяцца п’есы Я.Купалы, Я.Коласа, К.Каганца, К.Буйло, У.Га-лубка, Л.Родзевіча і інш. У 1917 у Мін-ску ўзнікла Першае таварыства беларус-кай драмы і камедыі, працавалі пэатры рэвалюцыйнай сатыры. У 1920-я г. арга-нізоўваюцца вядучыя Т. Беларусі: БДТ-1 (гл. Нацыянальны акадэмічны тэатр
імя Янкі Купалыў БДТ-3 (гл. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр) і БДТ-2 (гл. Беларускі акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа, цяпер Нац. акад. драм. т-р імя Я.Коласа), якія перш за ўсё вызначалі тэатр. жыцйё краіны. У 1920—30-я г. ўзніклі Т. новага тыпу, якія займаліся агітац.-прапагандысйкай дзейнасцю: паказальныя тэатры, т-ры рэв. сатыры, тэатры рабочай моладзі (трамы), кал-гасна-саўгасныя тэатры і інш. Значная ўвага аддавалася тэатр. адукацыі (сістэ-ма курсаў, студый, арганізацыя ў 1938 тэатр. вучылішча). 3 1920-х г. у рэпертуары Т. п’есы Н.Бываеўскага (Я.Дылы), Е.Міровіча, Галубка, В.Гар-бацэвіча, Ц.Гартнага, Дуніна-Марцінке-віча, Я.Купалы, Л.Родзевіча, М.Чаро-та, М.Грамыкі, Дз.Курдзіна і інш., тво-ры сав. драматургаў. У 1930-я г. ў дра-матургію прыйшлі новыя аўтары: Р.Кобец, К.Крапіва, Э.Самуйлёнак, К.Чорны і інш. Узніклі новыя калекты-вы: Дзяржаўны т-р оперы і балета (гл. Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны ака-дэмічны тэатр балета Рэспублікі Бела-русь), Тэатр юнага гледача БССР, Дзяр-жаўны акадэмічны рускі драматычны тэатр Беларусі (цяпер Нац. акад. драм. т-р імя М.Горкага), Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР, Дзяржаўны польскі тэатр БССР, абласныя т-ры ў Бабруйску, Ба-ранавічах, Брэсце, Гомелі, Пінску. К 1941 працаваў 21 Т. 3 пач. Вял. Айч. вайны большасць Т. спыніла сваё існаванне, у вядучых эвакуіраваных Т. арганізоўвалі-ся франтавыя брыгады. У пасляваен. псрыяд у рэпертуары Т. асн. месца зай-малі творы гераічнай тэматыкі. У 1950—70-я г. была пашырана дзейнасць аматарскіх Т. У рэпертуарах пераважалі пастаноўкі маральна-этычнай прабле-
мела дзейнасць рэжысёраў Ю.Завадска-га, Р.Сіманава, Г.Таўстаногава, А.Яфрэ-мава, А.Эфраса, ЮЛюбімава, Р.Капла-няна, А.Мамбетава, Р.Стуруа і інш. У практыку сучаснага Т. шырока ўвайшла мова сцэн. метафары, характэрна ім-кненне да павышанай вобразнай актыў-насці, эканоміі маст. сродкаў. Вял. фун-кцыю нясуць рэжысура, сцэнаграфія. Асаблівасць Т. 20 ст. — разнастайнасць школ і кірункаў, рэжысёрскіх сістэм, тэорый сцэн. мастацтва, акцёрскай іг-ры.
Бел. народны тэатр узнік на аснове стараж. абрадаў, гульняў, карагодаў, па-казаў вандроўных акцёраў-скамарохаў. 3 16 ст. бытаваў нар. лялечны Т. бат-лейка. У 17 ст. ўзнікла народная драма. Характэрнай асаблівасцю школьнага тэ-атра (16—17 ст.) была сатыр. накіра-ванасць яго інтэрмедый; драматургі Сімяон Полацкі і К.Марашэўскі. У 2-й пал. 18 ст. ствараюцца прыватнаўлас-ніцкія Нясвіжскі тэатр Радзівіла, Слуцкі тэатр Радзівіла, Шклоўскі тэатр Зорыча, Слонімскі тэатр Агінскага, Тышкевічавы тэатры. 3 2-й пал. 19 ст. развіваецца прафес. бел. драматургія. Пад кіраўніцтвам В.Дуніна-Марнінкеві-ча створаны Дуніна-Марцінкевіча тэатр.
Да арт. Тэатр На-цыянальны акадэміч-ны тэатр імя Я.Купа-лы. Сцэна са епекгак-ля «Вечар» А.Дудара-ва 1984.
ТЭАТР 93
матыкі, інсцэніроўкі твораў Я.Коласа, І.Мележа, І.Шамякіна, А.Адамовіча, В.Быкава, І.Чыгрынава і інш. У 1970— 80-я г. шырока ставіліся п’есы А.Мака-ёнка, М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, У.Караткевіча, А.Дударава, А.Дзялендзі-ка і інш. У рэпертуары бел. Т. 1990-х г. — нац., рус. і замежная класіка і су-часная драматургія. Тэатр. мастацтва гэтага перыяду вызначаюць рэжысёры В.Баркоўскі, Ал.Ляляўскі, Б.Луцэнка, В.Мазынскі, М.Пінігін, В.Раеўскі, Р.Та-ліпаў і інш., сцэнографы Б.Герлаван, Я.Ждан, З.Марголін, У.Матросаў, Дз.Мохаў, Л.Рулёва і інш. Вял. ўклад у развіццё бел. Т. зрабілі рэжысёры У.Га-лубок, Ф.Ждановіч, Міровіч, К.Санні-каў, балетмайстры К.Алексютовіч, В.Елізар’еў, акцёры Г.Аўсяннікаў, З.Браварская, В.Галіна, Г.Глебаў, Л.Да-
Да арт. Тэатр. На-цыянальны акааэміч-ны тэатр оперы Бе-ларусі. Сцэна э опе-ры «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага. 1998.
відовіч, У.Дзядзюшка, М.Захарэвіч, А.Ільінскі, А.Кістаў, А.Клімава, У.Кры-ловіч, Г.Макарава, П.Малчанаў, Б.Пла-тонаў, Л.Рахленка, Л.Ржэцкая, С.Ста-нюта, З.Стома, В.Тарасаў, У.Уладамір-скі, Ф.Шмакаў, Р.Янкоўскі, М.Яромен-ка, спевакі Л.Александроўская, З.Бабій, І.Балоцін, Н.Гайда, М.Ворвулеў, М.Дзянісаў, С.Друкер, Р.Млодак. Т.Ніжнікава, В.Чарнабаеў, артысты ба-лета Л.Бржазоўская, З.Васільева, С.Дрэ-чын, І.Душкевіч, У.Камкоў, А.Карзян-кова, Н.Младзінская, А.Нікалаева, Л.Сінельнікава, Ю.Траян і інш. ЛегГ-шыя дасягненні тэатр. мастацтва прад-стаўляюцца на фестывалях тэатральных.
На Беларусі дзейнічае (2002) 27 Т., у т.л. 17 драм., сярод іх нац. т-ры імя Я.Купалы, імя М.Горкага ў Мінску, імя Я.Коласа ў Віцебску, Бел. т-р юнага гледача (гл. Тэатр юнага гледача Бела-русі), Дзяржаўны маладзёжны тэатр Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі тэ-атр беларускай драматургіі, Тэатр-сту-дыя кінаакцёра, абл. т-ры ў Гомелі, Гродне, Магілёве (гл. адпаведныя арт.), таксама Брэсцкі тэатр драмы і музы-кі. Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску, Мінскі абласны драматычны тэатр у Маладзечне, Слонімскі беларускі драматычны тэатр, Мазырскі драма-тычны тэатр імя І.Мележа, 3 муз.: нац. т-ры оперы, балета, Бел. дзярж. муз. т-р
(гл. Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь), 7 лялечных: Бел. дзярж. т-р лялек (гл. Дзяржаўны тэатр лялек Беларусі) у Мінску і абл. ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, a таксама Мінскі абл. ў Маладзечне (гл. адпаведныя артыкулы), таксама 10 пры-ватных, ведамасных, антрэпрыз (Мінскі драматычны тэатр «Дзе-Я?», Мінскі ма-лы тэатр, Нікола-т-р і інш.). Акцёраў, рэжысёраў, тэатразнаўцаў, тэатр. маста-коў рыхтуе Беларуская акадэмія мастац-тваў. Дзейнічае Саюз тэатральных дзе-ячаў Беларусі.
2) Паказ, спектакль. 3) Будынак, дзе адбываецца тэатр. гТаказ (гл. Тэатраль-ныя будынкі).
Літ:. Станнславскнй К.С. Собр. соч. Т. 1—8. М., 1954—61; Немнро-внч-Данченко В.Н. Театральное нас-
ледяе. Т. 1—2. М., 1952—54; Авдеев А.Д. Пронсхожденяе театра: Элементы театра в первобытнообшянном строе. Л.; М., 1959; Д а н н л о в С.С. Очеркя по нстормн рус-ского драматяческого театра. М.; Л., 1948; Мсторня западноевропейского театра. Т. 1 — 5. М., 1956—70; П а в н П Словарь театра: Пер. с фр. М , 1991; Гісторыя беларускага тэ-атра. Т. 1—3. Мн 1983—417. А.А.Лабовіч.
ТЭАТР АБСЎРДУ, адно з праяўленняў авангардызму ў зах. л-ры і т-ры 1950— 60-х г. Заснавальнікі — С.Бекет і Э.І.Іанеска (гл. таксама Абсурду драма). Паняцце «абсурд» прыйшло з філасофіі экзістэнцыялізму і асэнсоўвалася як нешта ірацыянальнае, пазбаўленае сэн-су і лагічнай сувязі з тэкстам або сцэн.
увасабленнем. Элементы Т.а. прасочва-юцца ў тэатр. формах і традыцыях за-доўга да ўзнікнення абсурду 1950-х г. (фарс, гратэскныя інтэрмедыі У.Шэк-спіра і т-ра рамантызму, камедыя дэль артэ і інш). Эстэтычна абапіраецца на прынцыповы разрыў з мінулай трады-цыяй — «антытэатр», які ўзнік як ан-тытэзіс класіцысцкай драматургіі, эпіч-най сістэме Б.Брэхта і рэалізму нар. т-ра і змяшчаў пафас пратэсту супраць мяшчанскай рэчаіснасці і маралі. Аб-сурд існуе ў некалькіх праяўленнях: ні-гілістычны — тэкст не нясе ніякай ін-фармацыі (Іанеска, В.Хільдэсхаймер); сатыр., асн. прыём якога — гратэск, пародыя (Ф.Дзюрэнмат, Г.Грас); як структурны прынцып аддюстравання сусветнага хаосу, негарманічнага вобра-за чалавецтва (Бекет, А.Адамаў). Атры-маў развіццё таксама ў творчасці драма-тургаў-абсурдыстаў В.Гавела, С.Мрожа-ка, Ж.Жэнэ, Х.Пінтэра і інш. Уплывае на стыль сучасных твораў і пастановак.
ТЭАТР ВАІННЫХ ДЗЁЯННЯЎ (ТВД), пэўная тэрыторыя і прылеглая да яе марская і паветраная прастора, дзе мо-гуйь весціся (вядуцца) ваен. дзеянні; частка тэатра вайны. Уключае некалькі стратэг. напрамкаў і раёнаў (акіянскіх зон і марскіх раёнаў).
У 2-ю сусв. вайну на кожным Т.в. дз. раз-мяшчаліся буйныя стратэг. групоўкі ў складзе некалькіх аператыўных аб’яднанняў розных відаў узбр. сіл, якія дзейнічалі па адзіным плане. Памеры кантынентальных Т.в.дз. дася-галі па фронце 300—600 км і ў глыбіню
800—1000 км.
У сучасных умовах рысамі Т.в.дз. ста-лі: параўнальная цэласнасць яго ў па-літ.-эканам. адносінах, наяўнасць на яго тэр. аб’ектаў стратэг. значэння, маг-чымасць разгортвання н дзеянняў буй-ных стратэг. груповак. Межы і склад Т.в.дз. вызначаюцца ваен.-паліт. кіраў-ніцтвам дзяржавы (кааліцыяй дзяржаў).
С.В.Папоў.
ТЭАТР ВАЙНЬІ, пэўная тэрыторыя су-шы, акваторыя акіяна і паветрана-кас-мічная прастора над імі, дзе ўзбр. сілы дзяржаў (кааліцыі дзяржаў) вядуць або могуць весці вайну (ваен. дзеянні стра-тэг. маштабу). Звычайна ўключае не-
Да арт. Тэатр Піка-ла-тэатр у Мілане. Сцэна са спектакля «Бура» У.Шэкспіра. 1978.
94 ТЭАТР
калькі тэатраў ваенных дзеянняў на ад-ным кантыненце з прылеглымі аквато-рыямі або адным акіяне з прыбярэжнай зонай, архіпелагамі і астравамі.
У 2-ю сусв. вайну існавалі Т.в. Еўрапейскі, Паўн.-Афрыканскі, Ціхаакіянскі і інш. На Еўрап. Т.в. знаходзілася да 370 злучэнняў фаш. блоку. Каля 270 з гэтых дывізій дзейні-чала на сав.-герм. фронце, значная частка — на тэр. Беларусі (гл. Прыгранічныя бітвы 1941, Беларуская аперацыя 1944). У Паўн. Афрыцы знаходзілася да 20 дывізій праціўніка. На Ці-хаакіянскім Т.в. пераважна дзейнічалі сілы ВМФ (BMC), марская авіяцыя і марская пя-хота ЗША і Японіі (у некат. аперацыях, напр., Акінаўскай 1945, з двух бакоў прымалі ўдзел больш за 2 тыс. караблёў і катэраў і ка-ля 5 тыс. самалётаў). Фактычна самаст. тэат-рам ваен. дзеянняў быў Атлантычны акіян (гл. Бітва за Атлантыку 1939—45), дзе ў ба-явых дзеяннях ЗША і Вялікабрытаніі супраць Германіі ўдзельнічалі тысячы караблёў і сама-лётаў (страты герм. BMC склалі больш за 800 падводных лодак і інш.).