Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТЭАТР РЭВАЛЮЦЫЙНАЙ САТЫРЫ. тэрэўсат, прафесійны або паўпрафе-сійны агітацыйна-прапагандысцкі тэатр мініяцюр. Існаваў у 1919—22. Меў на мэ-це сродкамі тэатр. сатыры па-рэвалю-цыйнаму выхоўваць масы, выкрывайь заганы капіталіст., а таксама сацыяліст. грамадства. Гал. ўвага звярталася на агі-тацыйна-прапагандысцкую накірава-насць мастацтва. Рэпертуар складаўся з аднаактовых агітп’ес, сатыр. паказаў на міжнар. тэмы, агітсцэнак, аглядаў, па-родый і куплетаў, дэкламацыі, танцаў, харавых спеваў. За вечар выконвалася 12—15 нумароў. На Беларусі дзейнічалі Віцебскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры (першы тэатр такога тыпу) і Мінскі тэ-атр рэвалюцыйнай сатыры.
«ТЭАТР СТАРЫ» імя Г . М а д ж a -е ў с к а й, адзін з найстарэйшых т-раў Польшчы. Адкрыты ў Кракаве па іні-цыятыве Я.Клюшэўскага. Будынак іс-нуе з 1799, неаднаразова перабудоўваў-ся. Першапачаткова ў будынку т-ра выступала нямецкая трупа, зрэдку ста-віліся польскія спектаклі. Высокага маст. ўзроўню т-р дасягнуў у 1865—85 пад кіраўніігтвам А.Скарупкі і С.Козь-мяна. У 1894—1943 не дзейнічаў. Адна-віў дзейнасць у 1945 (у 1946—54 аб’яд-наны з Тэатрам імя Ю.Славацкагаў з 1956 сучасная назва. У рэпертуары тэат-ра польская і замежная класічная і су-часная драматургія (пастаноўкі рэжысё-раў З.Хюбнера, К.Свінарскага, А.Вайды і інш.).
Літ:. Orzechowski Е. Stary Teatr w Krakowie 1945—1985. Wroclaw etc., 1987.
ТЭАТР ЦЁНЯЎ, від тэатр. відовішча, y якім сюжэт раскрываецца пры дапамозе
дынамічных кадраў-карцін, спраецыра-ваных на экране плоскімі фігуркамі (з кардону, скуры або каляровых плёнак), якімі кіруюць артысты з дапамогай па-лачак ці нітак. Лялькі асвятляюцца зза-ду, контражурам — на экране з’яўляец-ца чорна-белая ці каляровая выява. Т.ц. пашыраны ў народаў Азіі і Б.Усходу; характэрны зварот да эпасу, фальклору, традыц. захаванне сюжэтаў. Адзін са старэйшых Т.ц. — інданезійскі. Прад-стаўленне вядзе адзін чалавек (даланг), які ў суправаджэнні аркестра распавя-дае пра падзеі, што разгортваюцца на экране. У 1937 створаны Маскоўскі Т.ц. ТЭАТР ЙНАГА ГЛЕДАЧА БЕЛАРЎСІ, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. Створа-ны ў 1955 у Мінску як Бел. рэсп. т-р юнага гледача з выпускнікоў Бел. тэ-атр.-маст. ін-та (курс Л.Мазалеўскай) і акцёраў інш. т-раў, у т.л. даваен. Тзат-ра юнага гледача БССР. У 1970—92 — імя 50-годдзя камсамола Беларусі. 3 1991 наз. Т.ю.г.Б., з 2000 зноў Бел. рэсп. т-р юнага гледача. Адкрыўся 8.4.1956 урыўкамі са спектакляў «Як гартавалася сталь» паводле М.Астроў-скага, казкі «Горад майстроў» Т.Габэ,
Тэатр юнага гледача Беларусі. Сцэна са спектакля «Горад майстроў» Т.Габэ.
сучаснай драмы «Каханне Ані Бярозка» У.Пісталенкі. У станаўленні т-ра вял. роля належала Мазалеўскай і дырэктару У. Стэльмаху, якія вызначылі яго паста-новачныя і пед. прынцыпы. Важнае значэнне надавалася стварэнню нац. рэпертуару. У 1957—58 пастаўлены п’е-сы бел. аўтараў «Аркадзь Жыгалкін» Я.Пасава, «Юныя мсціўцы» А.Гутковіча і В.Хазанскага, «Не верце цішыні» І.Шамякіна, «За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля і інш. Асаблі-вае месца належала п’есам І.Козела «Папараць-кветка» (1957), якая стала этапнай у творчасці т-ра, і «Над хвалямі Серабранкі» (1961). За гады існавання т-р паставіў больш за 50 бел. п’ес, з іх больш за 40 — новых. Папулярнасцю карысталіся казкі «Прыгоды Чыпаліна» з музыкай Я.Глебава (1957), «Казачны домік» М.Стэгліка (1960), «Сярэбраная табакерка» паводле З.Бядулі (1964),
96 ТЭАТР
«Прыгоды Бураціна» паводле А.Талсто-га (1966), «Цудоўная дудка» В.Вольскага (1968), «Малыш і Карлсан, які жыве на даху» паводле А.Ліндгрэн (1969) і п’есы маральна-этычнай праблематыкі «У по-шуках радасці» В.Розава (1958), «Учора ў Касаткіне» А.Зака і І.Кузняцова (1959), «Тры салаўі, дом 17» Д.Дабрыча-ніна (1959); класічныя творы: «Не ўсё кату масленіца» (1957) і «Свае людзі — паладзім» (1964) А.Астроўскага, «Рэві-зор» М.Гогаля (1960), «Клоп» У.Мая-коўскага (1962; упершыню пастаўлена на бел. сцэне), п’есы У.Шэкспіра, П.Кальдэрона. У спектаклях для падлет-каў пераважала рамант.-прыгодніцкая і рэв.-гераічная тэма: «Авадзень» паводле Э.Л.Войніч і «Чырвоныя чарцяняты» П.Бляхіна, А.Палявога і А.Талбузіна (1961), «Бітва ў космасе» М.Гамолкі (1963) і інш., а таксама спектаклі, у якіх
Тэатр юнага гледача Беларусі Сцэна са спек-такля «Клоп» У.Маякоўскага.
узнімаліся вострыя праблемы школьна-га жыцця: «Усё гэта не так проста...» паводле Л.ісаравай (1962), «Пузыркі» А.Хмеліка і «Яны і мы» Н.Далінінай (1965). Гіст. асобам прысвечаны спек-
таклі «Марат Казей» (1964) і «Юнацтва рыцара» (1970) В.Зуба, «Чырвоны гу-бернатар» (1967) і «Палёт» (1969) У.Ме-хава, «Зорка Венера» М.Алтухова і Б.Бур’яна (1967). Спектаклі 1970-х г. набывалі ўсё больш яркую і выразную форму: «Зялёная птушка» паводле К.Го-цы, «3 любімымі не расставайцеся» А.Валодзіна, «Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець...» паводле М.Чарота і Я.Купалы, «Я спяшаюся за летам» В.Пальчынскайтэ, «Чалавек, падобны на сябе самога» (Міхаіл Святлоў) З.Па-пернага, «Бэмбі» паводле Ф.Зальтэна, «Сіні снег» Я Шабана, «На ўсіх адна бя-да» П.Макаля, «Міколка-паравоз» па-водле М.Лынькова, «Подых навальні-цы» паводле І.Мележа, «Маладая гвар-дыя» паводле А.Фадзеева, «Чатыры кроплі» Розава, «Дванаццатая ноч» Шэкспіра, «Драма праз лірыку» Г.Па-лонскага і «Пойдзем у кіно?» А.Алексі-на. У 1980-я г. вызначальнымі былі спсктаклі «Як гартавалася сталь» павод-
Тэатр юнага гледача Беларусі. Сцэна са спектакля «Рыцар Сонца» П Васючэнкі.
Тэатр юнага гледача Беларусі Сцэна са спектакля «Бэмбі» паводле Ф.Зальтэна.
Тэатр. юнага гледача Беларусі. Сцэна са спектакля «Шчаслівыя жабра-кі» К.Гоцы.
Тэатр юнага гледача Беларусі Сцэна са спектакля «Маленькі лорд Фаўнтлерой» паводле Ф.Бёрнет.
тэатр 97
ле інсцэніроўкі А.Дударава, «Асоль» паводле АГрына, «Падонкі» Я.Главац-кага, «Калыска чатырох чараўніц» У.Караткевіча, «Марутка» С.Алексіевіч. Спектаклі 1980—90-х г. — пераважна муз.-драм. паказы, відовішчныя, дына-мічныя, насычаныя музыкай, спевамі, сучаснымі мелодыямі і рытмамі: «Кот у ботах» паводле Ш.Перо, «Петэр Мунк і яго каменнае сэрца» паводле В.Гаўфа, «Анчутка» Б.Мятальнікава, «Ноч на Івана Купалу» Ю.Куліка і інш. Т-р даў сцэн. жыццё паэме «Песня пра Зубра» Міколы Гусоўскага (1994). Сярод леп-шых пастановак для старэйшых школь-нікаў — «Банкрут» («Свае людзі — па-ладзім») А.Астроўскага, «Стваральніца цуду» У.Гібсана. Творчым пошукам паз-начаны пастаноўкі «Пінская шляхта» паводле В.Дуніна-Марцінкевіча (1995), «Антыгона» (1998) і «Шляхі цароў» (2002) паводле Ж.Ануя і Сафокла. Вы-разная форма, пластыка, музычнасць, сцэнаграфія ў спалучэнні з дакладна выяўленым глыбокім маральным змес-там у лепшых спектаклях: «Кошчын дом» (гуляем у оперу) С.Маршака з му-зыкай Р.Уласюка, муз. трагікамедыя «Шчаслівыя жабракі» паводле Гоцы, драма «Маленькі лорд Фаўнтлерой» па-водле Ф.Бёрнет, трагічная легенда «Па-лачанка» Дударава, казкі «Сястра мая Русалачка» Л.Разумоўскай, «Дарога на Віфлеем» С.Кавалёва і «Рыцар Сонца» П.Васючэнкі. 3 інш. пастановак: «Ні-хто не паверыць» паводле Я.Экхольма, «Палёт у краіну мрояў» М.Варфаламее-ва, «Парася, якое спявае» С.Казлова, «Сярэбраная табакерка» М.Матукоўска-га. У 2-й пал. 1970 — пач. 1990-х г. у т-ры дзейнічала т.зв. малая сцэна (спек-таклі «Апошні тэрмін» паводле В.Расгту-ціна, «Эдзіт Піяф» В.Легентава, «Гісто-рыя кахання Паласатага Ката і сеньяры-ты Ластаўкі» паводле Ж.Амаду і інш.). У 1991 створаны тэатр-ліцэй, на спектак-лях-уроках якога школьнікі спасцігалі асновы тэатр. мастацтва, знаёміліся з жыццём і творчасцю дзеячаў нац. куль-туры. У 1994 на базе т-ра адбылася між-нар. навук.-практычная канферэнцыя «Псіхалагічная рэабілітацыя дзяцей сродкамі тэатральнага мастацтва» і тры-енале «Тэатр — дзецям». У 2-й пал. 1990-х г. наладжваліся «Дні сям’і ў тэат-ры», праводзіўся конкурс «Любім тэатр з дзяцінства». У 2002 мюзіклам «Гісторыя кахання Паласатага Ката і сеньярыты Ластаўкі» А.Еранькова адкрылася экс-перыментальная сцэна.
У фарміраванні маст. аблічча т-ра адмет-ную ролю адыгралі акцёры У.Говар-Банда-рэнка, П.Дубашынскі, ВЛебедзеў, Р.Мален-чанка, В.Окалаў, А.Ротар, Л.Цімафеева; рэ-жысёры В.Пацехін, Ю.Міроненка; мастак В.Кляшчэўскі; кампазітар Я.Глебаў; драматур-гі А.Вольскі, Макаль, Дудараў. Значны ўклад зрабілі акцёры Э.Аўчыннікава, Л.Барташэвіч, А.Бяляеў, Э.Зайцава, К.Каралёва, Ю.Кухаро-нак, У.Мартынаў, С.Мацюкевіч, К.Мізгайла, Л.Міхайлаў, Ю.Палосіна, З.Паўлоўская, К.Пельтцар, Б.Піскун, Г.Раеўская, К.Сянке-віч, Ю.Фляйто і інш. У розныя гады ў т-ры працавалі акцёры В.Тарасаў, А.Кашкер, І.Дабралюбаў, Э.Гарачы, М.Трухан, С.Жура-вель, В.Філатаў, мастакі Д.Сычоў, Б.Казакоў,
Тэатр юнага іледача Беларусі Сцэна са спек-такля «Палачанка» А.Дударава.
В.Тарасаў. Гал. рэжысёры: Мазалеўская (1956—61, 1963—64), Б.Дакутовіч (1962—63), У.Маланкін (1965—67), Б.Ганага (1967—71), М.Шыйко (1972—74), Р.Баравік (1974—78), І.Папоў (1978—79), В Анісенка (1979—80). В.Рыжы (1980—83), У.Караткевіч (1983—88), В.Глубокава (1989—90), М.Абрамаў (1991 — 95), з 1995 —А.Андросік; гал. мастакі: А.Ма-рыкс (1956), І.Пешкур (з 1962), Ю.Тур (з 1970), У.Гардзеенка (1973—78), Л.Герлаван (1983—91), з 1992 —Л.Рулёва. У складзе тру-пы (2002): нар. арт. Беларусі М.Пятроў; засл. артысты Беларусі Б.Барысёнак, Л.Горцава, А.Жук, В.Кавалерава, Л.Улашчанка; акцёры Р.Астрадзінава, В.Бранкевіч, Н.Гарбаценка, Ж.Друцкая, К.Доўнар, Т.Жданава, Ю.Жыга-монт, В.Казлоў, А.Каламіец, Л.Катковіч, АКурловіч, Г.Кухальская, МЛявонцьеў, М.Ля-вончык, С.НІканчык, А.Палазкоў, А.Паплаў-ская, А.СІдорчык, І.Ушакевіч, А.Шабад, І.Шрубейка, Н.Якаўлева і інш.; рэжысёр Н.Башава.
Будынак т-ра ўзведзены ў 1956 (арх. А.П.Воінаў, Л.Усава) у працэсе рэкан-струкцыі відовішчнай групы памяшкан-няў Палаца піянераў і школьнікаў, з якім утварае адзіную аб’ёмна-прастора-вую кампазіцыю. Mae сім. планіровачную схему: на гал. восі знаходзяцца весты-
Тэатр юнага гледача Беларусі. Сцэна са спектакля «Папараць-кветка» І.Козела. 1957.
бюль, глядзельная зала на 455 месцаў (з партэрам, амфітэатрам, 2 бакавымі ло-жамі), кулуары. Гал. ўваход вылучаны парадным 6-калонным порцікам ка-рынфскага ордэра. У б. ёлачнай зале абсталявана эксперым. сцэна на 96 мес-цаў.