• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Да арт Тэатралізаваныя святы Праводзіны зімы. Мінск.
    аналізуюцца тэатр. рэформы, рэпертуар, спажывецкі рынак і інш. Пэўную каш-тоўнасць для распрацоўкі праблем раз-віцця нац. тэатр. культуры маюць пуб-лікацыі дакумент. матэрыялаў па гісто-рыі бел. мастацтва, бібліягр. даведнікі па драматургіі, рэжысуры і інш. Бел. Т. эвалюцыяніравала ад матэрыялаў пе-раважна апісальных і інфарм. да прац абагульняльнага характару, тэарэт. асэнсавання творчых працэсаў нац. сцэн. мастацтва, яго месца і значэння ў сістэме духоўнай культуры бел. народа. Вывучэнне гісторыі і тэорыі т-ра вя-дзецца ў Ін-це мастацтвазнаўства, эт-награфіі і фальклору Нац. АН Беларусі, Бел. акадэміі мастацтваў і інш.
    Літ:. Глебка ПФ Мастацтвазнаўства Савецкай Беларусі // Навука БССР за 50 год. Мн., 1968; Дорошевнч Э., Конон В. Очерк нсторнн эстетнческой мыслн Белоруссмм. М., 1972; Горобченко Т. Белорусскнй те-атр // Нстормя театроведення народов СССР: Очеркн, 1917—1941. М., 1985; Я е ж. Теат-
    ральная крнтнка // Очеркм нсторнн наукн н культуры Беларусн IX — начала XX в. Мн., 1996; Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993. Т.Я.Гаробчанка.
    ТЭАТРАЛІЗАВАНЫЯ СВЯТЫ, калек-тыўныя мастацка-магічныя дзеі, прад-стаўленні, карнавалы, інсцэніроўкі і па-добныя да іх мастацкія формы, што ўзніклі на аснове міфалагічнага мыс-лення, сістэмы каляндарных рытуалаў і абрадаў стараж. эпохі.
    Вытокі Т.с. у першабытных скоках як ма-гічна-рытуальных прадстаўленнях да і пасля паляванняў, як адлюстраванне ўрачыстых родава-племянных падзей — радзін, ініцыя-цый, шлюбна-любоўных звычаяў і інш. Па-шыраны ў сярэдневякоўі на аснове абрадава-га фальклору. 3 прыняццем хрысціянства па-чаўся працэс уключэння ў структуру Т.с. хрысціянскіх элементаў. Некаторыя з іх (Ка-ляды — Раство Хрыстова, Вялікдзень — Пас-ха, Тройца — Селіуха) сталі арган. спалучэн-
    Тэатралізаванае свята «Звіняць цымбалы і гармонік». Паставы. 1992.
    нямі сімвалізуемых імі з’яў; другія ў большай ступені набылі хрысціянскі характар — Спас, Пакровы; многія захавалі прыродна-дахрыс-ціянскую сутнасць — Гуканне вясны, Юр’я, Дзяды і інш.
    Каляндарныя Т.с. беларусаў захавалі падпарадкаванасць гадавому колу сон-ца. Найважнейшыя з іх: в е с н a -в ы я — Стрэчанне-7фам«<чы, Маслені-ца, Гуканне вясны, Саракі, Камаедзіца, Звеставанне (ал. Дабравешчанне), Вялік-дзень, Юр’я, Ушэсце; л е т н і я — Зя-лёныя святкі, Купалле, Пятро, Зажынкі— Жніво—Дажынкі; восеньскія — Жаніцьба коміна, Багач, Пакровы, Дзя-ды; з і м о в ы я — Піліпаўка, Каляды, Жаніцьба Цярэшкі, Шчодрык, Вадо-хрышча. На аснове светапогляду белару-саў, быццам душы нябожчыкаў могуць уплываць на дабрабыт, здароўе і лёс кроўных родзічаў, узніклі штосуботнія ўшанаванні памерлых — Дзяды. 3 тра-дыцыі Дзядоў на Беларусі ўзніклі раз-настайныя па змесце сямейныя Т.с. ра-
    100 ТЭАТРАЛЬНА
    дзін, вяселля, памінак. У сярэдневякоўі на іх аснове ўзніклі прадстаўленні мес-тачкоўцаў, гараджан, шляхты, паноў, баяр, пазней рэкругаў, салдат, прыгон-ных і інш. Сучасныя святы — гіста-рычныя, прафесійныя, ваенныя, узрос-тавыя ініцыяцыі (пасвячэнні, юбілеі) — набываюць тэатралізаваны характар. Папулярнымі ўсенароднымі карнавала-мі на Беларусі застаюцца Каляды і Ку-палле. Сучасныя народныя Т.с. захавалі элементы фалькл. спадчыны. Самае рас-паўсюджанае — Навагодняе (1 студз. і 14 студз. ў праваслаўі). Сярод сучасных Т.с. дзяржаўных: Свята працы, Дзень Перамогі, Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Дзень Кастр. рэвалюцыі, а таксама Дажынкі (гл. Святы і святочныя дні); ю б і л е й н ы х: рэспубліканскія, аблас-ныя, раённыя, гарадскія. (напр., 900-годдзе Барысава — 29.6.2002), пасёлкаў і вё-сак, прадпрыемстваў, калгасаў, саўга-саў, ВНУ, сярэдніх спец. навуч. уста-ноў, школ, гімназій, ліцэяў; дзеячаў на-вукі, мастацтваў, культуры. Зараджаюц-ца і развіваюцца і інш. Т.с.: «Багрымава восень» у Крошыне, «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, «Траецкі Kip-Mam» у Мінску, «Славянскі базар у Ві-цебску», «Тэатральная вясна» ў Мала-дзечне, рэгіянальнае свята «Пявучае по-ле» на возеры Нарач; ваенныя, гістарыч-ныя, дзіцячыя, юнацкія; усталявалася свята Дзень бел. пісьменства і друку. У сучасных Т.с. назіраецца тэндэнцыя выкарыстання ўсіх відаў нар. і прафес. мастацтваў і паяднанне прафес. і ама-тарскага тэатр. мастацтваў. Сярод бел. рэжысёраў—стваральнікаў сучасных на-родных Т.с. вылучаюцца М.Макарцоў, П.Гуд, В.Ліцьвінка.
    Літ.: Аляхновіч А , Л о з к a А. Зімо-выя святы Мн., 1999; I х ж а. Веснавыя свя-ты. Мн , 2000; Л о з к a А. Восеньскія святы. Мн.. 1995; Я го ж Летнія святы. Мн., 2001; Л і ц ь в і н к а В. Святы і абрады беларусаў 3 выд. Мн., 2001; Адамовіч Я. Рана на Івана ... 2 выд. Мн., 2002; Z у g u I s k і K. Swi^to і kultura. Warszawa, 1981
    В.Дз.Ліцьвінка, Я.К.Адамовіч.
    ТЭАТРАЛЬНА-ДЭКАРАЦЬІЙНАЕ МАСТАЦТВА. гл. Сцэнаграфія.
    ТЭАТРАЛЬНАЕ ВУЧЬІЛІШЧА Рэс-публіканскае. Існавала ў Мінску ў 1938—41. Мела 2 аддзяленні: драма-тычнае і харэаграфічнае (з 1939). Рых-тавала кадры для т-раў рэспублікі. Ажыццяўляла кароткатэрміновую вучо-бу акцёраў калгасна-саўгасных т-раў (у 1939 Заслаўскага і Рагачоўскага, у 1940 Рэчыцкага і Слуцкага; педагогі К.Сан-нікаў, С.Бірыла). Пры вучылішчы дзей-нічалі аднагадовыя курсы для ўдзельні-каў аматарскіх тэатр. гурткоў (педагогі Л.Асенкава, Б.Тамарын), на базе якіх у 1940 створаны Дзяржынскі калгасна-саўгасны т-р.
    Дырэктар і заг. кафедры майстэрства акйё-ра Е.МІровіч. Педагогі: Асенкава, В.Галіна, З.Васільева (кіраўнік харэаірафічнай групы),
    В.Галаўчынер, М.Зораў, В.Леангарт, ЛЛтві-наў, І.Рапапорт, Л.Рахленка, Дз.Румянцаў, Г.Тушманава, М.Юдэлевіч і інш. Сярод наву-чэнцаў: М.Колас, М.Мірончык, Г.Рыжкова, Л.Стасевіч, Б.Уладамірскі, У.Станкевіч.
    Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2. Мн., 1985; Мастацтва Савецкай Беларусі: 36. дак. і матэрыялаў. Т. 1. Мн., 1976.
    Ю.М.Сохар.
    ТЭАТРАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ, сістэма прафесійнай падрыхтоўкі акцёраў, рэ-жысёраў, мастакоў, тэатразнаўцаў і інш. работнікаў у галіне тэатр. мастацтва. Mae розныя формы (курсы, студыі, школы, вучылішчы, тэхнікумы,' ін-ты, акадэміі).
    Зарадзілася ў т-ры Стараж. Рыма. Асобую пед. сістэму падрыхтоўкі акцё-раў выпрацаваў школьны тэатр (у Зах. Еўропе ў 15—18 ст., на Беларусі ў 16— 18 ст.). У канцы 19 ст. пед. характар на-была работа рэжысёра. У Расіі першая тэатр. школа засн. ў 1673 у Маскве. У 18 ст. арганізавана пастаянная тэатр. школа ў Пецярбургу і драмклас у Мас-кве. Уклад у Т.а. зрабілі А.Астроўскі, І.Дзмітрэўскі, АЛенскі, У.Неміровіч-Данчанка, К.Станіслаўскі, А.Сумарокаў, А.Шахаўской, М.Шчэпкін.
    На Беларусі Т.а. бярэ пачатак у на-родным тэатры. Існавалі спец. школы бел. скамарохаў, школы дрэсіроўкі мя-дзведзяў у наваколлях Гродна, Нясвіжа, Мінска, в. Ракаў (Валожынскі р-н), на Палессі, «Смаргонская акадэмія», школа вераўчаных скакуноў у в. Семежава (Капыльскі р-н, 19 ст.). Развіццё Т.а. ў 19 — пач. 20 ст. звязана з дзейнасцю В.Дуніна-Марцінкевіча, I. Буйніцкага, Ф.Ждановіча, У.Фальскага. У 1919 арга-нізаваны вучэбныя акцёрскія курсы, студыі па падрыхтоўцы інструктараў па т-ры ў Гомелі, Віцебску, Магілёве, Ма-зыры; яны ж — пашыраныя формы Т.а. і ў 1920—30-я г. Студыі існавалі амаль пры ўсіх т-рах Беларусі. Падрых-тоўка акцёраў ажыццяўлялася таксама ў Беларускай драматычнай студыі ў Мас-кве (маст. кіраўнік В.Смышляеў, існа-вала на правах ВНУ) і Беларускай сту-дыі пры Цэнтр. тэатр. вучылішчы ў Ле-нінградзе (кіраўнік Б.Жукоўскі), а так-сама Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва ў Маскве (1939, кіраўнікі курсаў М.Тар-ханаў, Л.Леанідаў). Павышэнню пра-фес. падрыхтоўкі акцёрскіх кадраў са-дзейнічалі Інбелкульт (1925), 3-месяч-ныя курсы для Бел. трама пры Ленін-градскім тэатр. тэхнікуме і для БДТ-3 у Маскве (1934). У 1931—33 у Мінску працаваў Беларускі тэхнікум сцэнічнага мастацтва, у 1938—41 — Рэсп. Тэат-ральнае вучылішча. Уклдд у Т.а. зрабілі рэжысёры-педагогі Е.Міровіч, У.Галу-бок, М.Кавязін, М.Зораў, кіраўнікі сту-дый Л.Літвінаў, М.Міцкевіч, Л.Рахлен-ка, Ц.Сяргейчык. Сістэматычная пад-рыхтоўка прафес. кадраў пачалася ў 1945, калі быў створаны Бел. тэатр. ін-т (з 1953 Бел. тэатр.-мастацкі ін-т, з 1991 — Беларуская акадэмія мастац-тваў). Важнае значэнне для развіцця Т.а. мела і мае пед. практыка Б.Мардві-нава, Дз.Арлова, Л.Мазалеўскай, В.Рэд-
    ліх, У.Маланкіна, У.Няфёда, А.Сабалеў-скага і інш. У акадэміі рыхтуюць акцё-раў т-ра і кіно, т-ра лялек, рэжысёраў, тэатр. мастакоў, тэатразнаўцаў. Рэжысё-раў для аматарскіх т-раў рыхтуе Бела-рускі універсітэт культуры (створаны ў 1975), кіраўнікоў тэатр. аматараў — культ.-асв. вучылішчы, каледж мастац-тваў у Мінску.
    Артыстаў для муз. т-раў на Беларусі пачалі рыхтаваць ў 18 ст. ў прыватна-ўласніцкіх т-рах і школах. У 2-й пал. 18 ст. існавалі Гродзенская музычна-тэат-ральная школа Тызенгаўза, Нясвіжская балетная школа, Слонімская балетная школа, Слуцкая балетная школа, Шклоў-ская балетная школа. Уклад у падрых-тоўку муз.-тэатр. кадраў зрабілі балет-ная студыя пры БДТ (створана ў 1921, кіраўнік К.Алексютовіч), Мінскі муз. тэхнікум (створаны ў 1924) і адкрытыя пры ім вышэйшая балетныя (у 1925— 26) і оперныя (у 1927—28) класы, на базе якіх у 1930 створана Беларуская студыя оперы і балета, а ў 1943 — ба-летная школа пры Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. У 1939 па ініцыятыве З.Васільевай у Рэсп. тэатр. вучылішчы адкрыта спец. харэаграфічнае аддзялен-не, якое працавала па праграме харэа-графічных вучылішчаў. У 1945 арганіза-вана Дзярж. харэаграфічнае вучылішча Беларусі (гл. Дзяржаўны харэаграфічны каледж Рэспублікі Беларусь). Цэласную сістэму муз.-тэатр. адукацыі завяршала стварэнне ў 1932 Бел. кансерваторыі (гл. Беларуская акадэмія музыкі), дзе рыхтуюць артыстаў оперы і аперэты, оперных дырыжораў вышэйшай квалі-фікацыі. Кіраўнікоў аматарскіх муз.-тэ-атр. калектываў рыхтуюць у Бел. ун-це культурьг і культ.-асв. вучылішчах.
    Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2—3. Мн., 1985—87; С о х а р Ю. Беларуская тэат-ральная адукацыя: зараджэнне, станаўленне, прабл. развіцця // Мастацтва Беларусі. 1985. № 1; Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мн., 1971; Мальдзіс А. Таямніцы стара-жытных сховішчаў. Мн., 1974; Маслені-к а в а В.П Музычная адукацыя ў Беларусі. Мн., 1980; Музыкальный театр Белорусснн: Дооктябрьскнй пернод. Мн., 1990.