Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТЭБУЛАСМТА, найвышэйшая вяршы-ня Бакавога хрыбта Вял. Каўказа, на граніцы Грузіі і Расіі (Чэчня), паміж вытокамі рэк Авдыйскае Кайсу і Аргун.
Выш 4493 м. Складзена з гліністых сланцаў і пясчанікаў. Ледавікі (каля 3 км2).
ТЭГЕРАН, горад, сталіца Ірана, у паўд. перадгор’ях Эльбурса на выш. 1100— 1300 м. Адм. ц. астана Тэгеран, або Цэнтральны. Больш за 12 млн. ж. у ме-жах метрапалітэнскай тэрыторыі (2001). Гал. трансп. вузел краіны. Міжнар. аэрапорт. Асн. эканам. (больш за 33% кошту прамысл. прадукцыі Ірана) і культ. ц. краіны. Прам-сць: аўта- і авія-зборка, вытв-сць радыё- і тэлеапарату-ры, быт. эл. прылад, рамонтна-мех., нафтаперапр., гарбарна-абутковая, тэкст., харчасмакавая (у т.л. тытунёвая), цэм., шкляная і фарфора-фаянсавая. Рамёствы (мазаіка, разьба, чаканка і інш,). Тэгеранскі, Нац. і Тэхнал. ун-ты. Тэатры. Музеі: археал., этнагр., Галес-танскі палац, маст. галерэя «Негарэс-тан».
Першыя звесткі пра Т. у крыніцах 12 ст. У пач. 13 ст. разбураны манголамі. Неўзабаве адноўлены. Зручнае яго геагр. размяшчэнне спрыяла развіццю гандлю. 3 14 ст. буйны гандл. горад. У 1404 1-ы з еўрапейцаў у Т. па-бываў пасол Кастыліі пры двары Цімура. У 1722 разрабаваны афганцамі. 3 1786 сталіца Ірана. Адзін з цэнтраў Іранскай рэвалюцыі 1905—11. У 1906 туг адбылося 1-е пасяджэн-не парламента (меджліса). Месца правядзен-ня Тэгеранскай канферэнцыі 1943.
У старым горадзе (рэканструяваны ў 1870—72) знаходзяцца: базар (засн. ў 16 ст.), Галестанскі палац (18—19 ст., цяпер Маст. музей), мячэці Шахская (1809—40) і Селахса-лар (1878—90). Сучасны горад з рэгулярнымі кварталамі, прамавугольнай сеткай вуліц з плошчамі, скверамі, фантанамі, забудаваны шматпавярховымі атэлямі, банкамі, адм. бу-дынкамі, 10—12-павярховымі жылымі дамамі ў духу еўрап. архітэктуры, а таксама асабня-камі-катэджамі. Сярод значных пабудоў 1930—50-х г.: комплекс ун-та, Археал. музей, нац. с.-г. банк, будынак Сената, гар. сад са штучным возерам, дзіцячым паркам і павіль-ёнамі.
Панарама Тэгерана
ТЭГЕРАНСКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ 1943, нарада кіраўнікоў урадаў Вялікабрытаніі (У.Чэрчыль), ЗІІІА (Ф.Рузвельт) і СССР (І.В.Сталін) 28.11—1.12.1943 у г. Тэге-ран у 2-ю сусв. вайну; 1-я сумесная сус-трэча лідэраў 3 вядучых краін антыгіт-лераўскай кааліцыі. Праходзіла пры ўдзеле дыпламат. і ваен. прадстаўнікоў 3 дзяржаў. Абмяркоўваліся пераважна пытанні каардынацыі ваен. дзеянняў супраць нацысцкай Германіі і яе сатэлі-
таў, а таксама праблемы супрацоўніцтва і забеспячэння трывалага міру пасля вайны. Прынята рашэнне аб адкрыцці ў Еўропе другога фронту ў маі 1944 (апе-рацыя «Оверлорд»), Каб дапамагчы гэта-му, СССР абавязаўся арганізаваць вял. наступленне на Усх. фронце. Сав. дэле-гацыя прынцыпова пацвердзіла згоду пасля заканчэння вайны ў Еўропе ўсту-піць у вайну супраць Японіі. Вырашана перадаць абмеркаванне пытання аб пас-ляваен. расчляненні тэр. Германіі на разгляд Еўрап. кансультатыўнай камісіі. Папярэдне прадугледжана ўстанавіць пасляваен. межы Польшчы па лініі р. Одэр (на 3) і па «Керзана лініі» (на У). 1.12.1943 падпісаны выніковыя даку-менты канферэнцыі — Дэкларацыя трох дзяржаў (зацвердзіла дасягнутыя дамоўленасці па ваен. пытаннях) і Дэк-ларацьы аб Іране (абвясціла аб імкнен-ні захаваць незалежнасць, суверэнітэт і тэр. недатыкальнасць Ірана). Т.к. са-дзейнічала ўмацаванню супрацоўніцтва гал. дзяржаў антыфаш. блока і ўзгад-ненню планаў ваен. дзеянняў супраць Германіі.
Кр:. Тегеран—Ялта—Потсдам: Сб док 3 нзд. М., 1971.
Літ.: Сталнн. Рузвельт. Черчмлль. Де Голль: Полят. портреты. Мн.,1991.
У.Я.Калаткоў.
ТЭГЎ, горад на ПдУ Паўд. Карэі. Адм. ц. прав. Кёнсан-Пукто. 2449 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Між-нар. аэрапорт. Прам-сць: лёгкая, шаў-каткацкая, баваўняная, гарбарная, па-пяровая, тьггунёвая, рысаачышчальная, мукамольная, вытв-сць гумавых выра-баў; маш.-буд., у т.л. прылады, с.-г., трансп., тэкст., паліграф. абсталяванне; каляровая металургія, ваенная, хіміч-ная. 3 ун-ты. Паблізу здабыча кам. ву-галю, медзі. Паркі, руіны сярэдневяко-вых палацаў і храмаў.
ТЭГУСІГАЛЬПА (Tegucigalpa), горад, сталіца Гандураса, на Пд краіны, у да-ліне р. Чалутэка. 950 тыс. ж. (2000). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая (алейная, піва-варная, спіртагарэлачная, тытунёвая), тэкст., 'швейная, гарбарна-абутковая, дрэваапр., мэблевая, керамічная. Ун-т (з 1847). Акадэмія Гандураса, Гандурас-кая акадэмія геаграфіі і гісторыі. Нац.
ТЭЙЛАР
105
музей. Арх. помнікі 18 ст. (касцёлы, па-лацы і інш.),
У старажытнасці на тэр. Т. быў індзейскі (ацтэкскі) горад, на месцы якога ў 1579 у су-вязі з алкрыццём пакладаў серабра іспанцы заснавалі свой горад. У 18 ст. з распрацоўкай новых радовішчаў серабра, золата і мармуру Т. пачала хугка развівацца. Пасля абвяшчэн-ня Гандураса незалежнай рэспублікай (1838) горад вёў барацьбу за статус сталіцы з г. Ка-маягуа. У 1880 Т. стала сталіцай, абодва гара-ды былі адміністрацыйна аб’яднаны.
ТЭДАНГАН, рака ў КНДР, на Пн Ка-рэйскага п-ва. Даўж. 439 км, пл. бас. 20,1 тыс. км2. Цячэ пераважна па Зах,-Карэйскай раўніне, упадае ў Зах.-Ка-рэйскі зал. Жоўтага м., утварае эстуа-рый. Летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады 320 м3/с. Каля вусця — уплыў марскіх прыліваў. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Ha Т. — гарады Сун-чхбн, Пхеньян, у эстуарыі — марскі порт Нампхо.
ТЭДЖВІД (араб. — фанетыка, правіль-нае вымаўленне гукаў), кніга-падручнік з указаннямі, як чытаць свяшчэнную кнігу Каран. У бел. татар былі рукапіс-ныя Т. з асн. тэкстам на старатурэцкай (асманскай) мове і з тлумачэннем на бел. або польскай мовах (арабскім пісь-мом). Ёсць у б-цы Мусульманскага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь.
І.Б.Канапацкі.
тэджбн, т э ч ж о н, горад у цэнтр. ч. Паўд. Карэі. Адм. ц. прав. Чхунчхон-Намдо. Каля 1,4 млн. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: папяровая, шаўкаткацкая, баваўня-ная, харч., тытунёвая, маш.-буд., у т.л. вытв-сць рухавікоў. Месца правядзен-ня Сусв. выстаўкі «Экспа 1993». У раё-не Т. здабыча вальфрамавых руд.
ТЭДЖЙН (па-за межамі Туркменістана наз. Герыруд), рака ў Афганістане (верхняе і сярэдняе цячэнне) і Туркме-ністане; часткова мяжа паміж Іранам і Афганістанам і паміж Туркменістанам і Іранам. Даўж. 1150 км, пл. бас. 70,6 тыс. км2. У вярхоўях цячэ ў вузкай гор-най даліне, у нізоўях — у шырокай да-ліне. Заканчваецца ў Тэджэнскім аазі-се — вада разбіраецца на арашэнне. Сярэдні расход вады каля Пулехатума (325 км ад вусця) каля 30 м3/с. 3 вада-сховішчы. Нізоўі Т. жывяцца вадой з Каракумскага канала. Ha Т. — г. Тэ-джэн (Туркменістан).
ТЙЖУ (Tejo), назва р. Таха ў Партуга-ліі.
ТЭЗАЎРАВАННЕ ЗбЛАТА (ад грэч. thesauros скарб), накапленне прыватны-мі асобамі золата ў форме зліткаў, ма-нет, ювелірных вырабаў з мэтай стра-хавання зберажэнняў ад інфляцыйнага абясцэньвання, а таксама пад пагрозай страт у час паліт. ці эканам. крызісаў. У шырокім сэнсе — ствДрэнне залато-га запасу цэнтр. банкамі, казначэйства-мі і спец. фондамі.
ТЭЗІЎРУС (ад грэч. thesauros скарб. скарбніца), 1) у мовазнаўстве:
максімальна поўны слоўнік слоў nay-Haft мовы з вычарпальнымі тэкставымі ілюстраныямі. Ажыццявімы пераважна для мёртвых моў, на якіх тэксты гіста-рычна абмежаваныя ў колькасных ад-носінах. Напр., укладанне «Тэзаўруса лацінскай мовы» (з 1900). Т. наз. таксама слоўнік, які пабудаваны па сістэме прад-метна-тэмат. груп, згодна з загадзя вы-значанай іерархічнай сістэмай паняццяў (напр., лінгвістычны Т., статыстычны Т. і інш.). 2) Т. у і н ф а р м а т ы ц ы — слоўнік, які змяшчае лексічныя адзінкі (дэскрыптары) інфарм.-пошукавай мо-вы, а таксама сістэму семантычных су-адносін, неабходную для арганізацыі найб. поўнага і дакладнага пошуку. Асн. тыпы семантычных суадносін па-між гэтымі дэскрыптарамі — род — від, частка — цэлае, мэта — сродкі і інш.
Адрозніваюцца Т. прынцыпам іх арганіза-цыі (алфавітны, іерархічны, фасетны — група аднародньгх тэрмінаў, звязаных якой-н. агульнай прыкметай), спосабам выкарыстан-ня (машынны ці безмашынны), тэматыкай і паўнатой ахопу лексікай Т. пэўнай галіны (базавы, рабочы, вузкатэматычны, шматгалі-новы і інш.). Т. у праграмным з a -беспячэнні — файл з сінонімамі, які захоўваецца ў памяці ЭВМ ці інш. носьбіце разам з праграмай (напр., транслятарам), што выкарыстоўвае гэты файл.
Літ.: Ннкмтнна С.Е. Тезаурус по тео-ретнческой н прнкладной лннгвнстнке. М., 1978; Караулов Ю.Н. Лннгвнстнческое конструярованме н тезаурус лнтературного языка. М., 1981; Русскнй семантнческмй сло-варь: Опыт автоматмч. построення тезауруса: от понятня к слову. М., 1982. Ш е м а к я н Ю.й. Тезаурус в автоматнзярованных снсте-мах управлення м обработкн ннформацнв. М., 1974.
А.Я.Міхневіч (мовазнаўства), М.П.Савік (інфарматыка).
Т^ЗІС (грэч. thesis палажэнне, сцвяр-джэнне), 1) у шырокім сэн-с е — адно з асноватворных палажэн-няў пэўнай канцэпцыі ці тэорыі. 2) У ф і л а с о ф і і Г.Гегеля — зыходны момант у працэсе дыялект. развіцця, які разам з антытэзісам і сінтэзам скла-даюць трыяду. 3) У л о г і ц ы — пала-жэнне, сапраўднасць якога патрабуе до-казу.
тэізм (ад грэч. theos бог) рэліг. света-погляд, заснаваны на разуменні Бога як трансцэндэнтнага разумнага пачатку, творцы, ахоўніка і ўладара сусвету. Тэр-мін «Т.» уведзены ў навуку ў 1743 англ. філосафам Р.Кедвартам. Т. адрозніва-юць ад пантэізму, які адмаўляе транс-Цэндэнтнасць Бога, і дэізму, паводле якога Бог толькі першастваральнік све-ту. Да тэістычных веравучэнняў адно-сяць хрысціянства, іудаізм і іслам. Філас. асэнсаванне Т. звязана з тлума-чэннем Бібліі на аснове стараж.-грэч. філасофіі, у прыватнасці, платонаўска-арыстоцелеўскага вучэння пра самато-есную чыстую сутнасць. Асн. рысы Т. — прызнанне прысутнасці ў свеце разумнага Божага ўмяшання, што за-бяспечвае адпаведнасць існага Божаму прадвызначэнню (гл. Правідэнцыялізм), вера ў перманентную сувязь кожнага
чалавека з Богам і ў магчымасць непас-рэднага дыялога паміж імі; акцэнтоўка ўвагі на веры, ступені яе глыбіні і шчы-расці («жывая вера» ў каталіцызме, «сардэчная вера» ў праваслаўі), а не на знешніх, рытуальных формах рэлігій-насці. 3 канца 19 — пач. 20 ст. для эва-люцыі Т. характэрна падкрэсліванне персаналісцкіх аспектаў Т. (гл. Персана-лізм), пераасэнсаванне тэістычнай анта-логіі (У.С.Салаўёў, П.Тэяр дэ Шардэн, дыялектычная тэалогія, рэліг. экзістэн-цыялізм), спробы тлумачэння тэістыч-ных фундаментальных палажэнняў як міфалагічнай мовы (Р.Бультман), трак-тоўка эвалюцыі прыроды на аснове тэ-істычнага правідэнцыялізму (тэістычны эвалюцыянізм).