Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТЭКСТЫЛЬНА-ДАПАМбЖНЫЯ РЙЧЫВЫ, хімічныя прэпараты, якія выкарыстоўваюць у тэкст. прам-сці пры перапрацоўцы, фарбаванні і аздабленні валакністых матэрыялаў. Аблягчаюць перапрацоўку прыродных і хім. валок-наў (нітак), спрыяльна ўплываюць на якасць тэкст. матэрыялаў.
Для паляпшэння знешняга выгляду і аб-лягчэння апрацоўкі валокнаў або нітак (на-дання ім мяккасці, гнуткасці, фрыкцыйных і антыстатычных уласцівасцей) выкарыстоўва-юць авіважныя сродкі — паверхне-ва-актыўныя рэчывы (ПАР) пераважна неіо-нагенныя. Авіважную апрацоўку (авіваж), да якой звычайна адносяць і шліхтаванне (на-данне ніткам склеенасці для павышэння зно-саўстойлівасці), ажыццяўляюць апусканнем нявысушаных валокнаў у водны раствор або эмульсію авіважнага сродку. Аналагічны пра-цэс апрацоўкі сухой ніткі (валакна) наз. за-масліваннем. Замаслівальнікі — звычайна сумесі арган. злучэнняў (напр., ал-кілфасфатаў, алкілстэаратаў), якія выкарыс-тоўваюць у выглядзе раствораў у мінер. мас-лах або водных эмульсій масленых кампазі-цый. Авіваж тканін (аблягчае шыццё вырабаў) часта ажыццяўляюць разам з апрэтаваннем (апрэты надаюць тканінам незмінальнасць.
110 ТЭКСТЫЛЬНАЯ
гідрафобнасць, негаручасць і інш. спец. ўлас-цівасці). У якасці Т.-д.р. выкарыстоўваюць некат. антыстатыкі і антыпірэны. Да Т.-д.р. адносяць таксама змочвальнікі (пераважна аніённыя і неіонагенныя ПАР), якія павыша-юць хуткасць і эфектыўнасць апрацоўкі матэ-рыялу растворамі солей, фарбавальнікамі і інш., выраўновальнікі — розныя ПАР, што забяспечваюць раўнамернасць афарбоўкі, дыспергатары, эмульгатары і інш.
Літ:. Серебрякова З.Г. Поверхност-но-актнвные вешества в промзводстве нскус-ственных волокон. М., 1986.
ТЭКСТЬІЛЬНАЯ ПРАМЫСЛбВАСЦЬ, група галін лёгкай прамысловасці па пе-рапрацоўцы расл., жывёльных, хім. ва-локнаў на тканіну, ніткі, трыкатаж і інш. вырабы. Уключае баваўняную пра-мысловасць, ільняную прамысловасць, шарсцяную прамысловасць, шаўковую прамысловасць, трыкатажную, таксама вытв-сць нятканых матэрыялаў, стужач-ных вырабаў. Вырабы Т.п. выкарыстоў-ваюцца для адзення і абутку, у мэбле-вай, маш.-буд. прам-сці.
На Беларусі прадпрыемствы Т.п. ўзніклі ў 18 ст.: крычаўскія мануфактуры (парусіна-выя), Слуцкая мануфактура шаўковых пая-соў, мануфактуры ў Добрушы (палатняная), Нясвіжы і Паласне (шарсцяныя), Шклове (шаўковая). Тэкст. прадукцыю выраблялі гро-дзенскія каралеўскія мануфактуры. На пач. 20 ст. выпускалася пераважна льняная пража ў Віцебску, мяст. Высачаны (гл. Высачанская лёнапрадзільная фабрыка), шарсцяныя тканіны выраблялі Парэцкая суконная фабрыка, ру-жанскія суконныя прадпрыемствы і інш. У 1913 выпуск прадукцыі Т.п. склаў 4,8% вала-вой прадукцыі прам-сці Беларусі, у 1940 ён вырас у 4 разы, выпрацоўка тканін на душу насельніцтва павялічылася ў 10,8 раза. Пасля Вял. Айч. вайны арганізавана вытв-сць кам-вольных тканін (Мінскі камвольны камбінат), дывановых (Брэсцкі і Віцебскі дывановыя камбінаты), стужачных і гардзінна-цюлевых вырабаў (Магілёў), нятканых матэрыялаў (Ві-цебск); пабудаваны прадпрыемствы па вытв-сці верхняга трыкатажу (Пінскі камбінат верх-няга трыкатажу, Мінская трыкатажная фаб-рыка, Брэсцкая ф-ка верхняга трыкатажу), баваўняных (Баранавіцкае вытворчае баваўня-нае аб’яднанне, Гродзенскае вытворчае пра-дзільна-нітачнае аб’яднанне) і шаўковых тка-нін (Гродна, Слонім). У Т.п. (2001) каля 200 прадпрыемстваў і вытв-сцей, на якіх занята 131,4 тыс. чалавек. Выраблена (у млн. м2) тканіны ўсіх відаў 249,2, у т.л. баваўнянай 57,5, ільняной 25,3, шарсцяной 6,5, шаўковай 54,6; трыкатажных вырабаў 45,9 млн. шт. У свеце Т.п. найб. развіта ў Кітаі, Расіі, ЗША. Японіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі.
ТЭКТААРАГЕНІЯ, тое, што гораўтва-рэнне. Гл. таксама Араген.
ТЭКТАГЕНЁЗ, сукупнасць тэктаніч-ных рухаў і працэсаў, якія фарміруюць тэктанічныя структуры зямной кары. Тэрмін «Т» прапанаваў ням. геолаг Э.Харман (1930), які падзяляў Т. на першасны (утварэнне глыбінных геал. структур пад уздзеяннем тэктаніч-ных рухаў, выкліканых унутр. сіламі Зямлі) і д р у г а с н ы, або г р а в і т a -ц ы й н ы (утварэнне складак, насоваў, скідаў і інш. ў верхняй ч. зямной кары пад уздзеяннем сілы цяжару). Вылуча-
юць альпінатыпны Т. (склада-ныя складкавыя структуры з перавагай насоваў і шар’яжаў), германа-т ы п н ы Т. (слабая адкрытая складка-васць, рэдкія маламагутныя разрыўныя дэфармацыі) і сібіратыпны Т. (актывізацьы і ўскладненне стараж. складкавых структур). А.М.Каўхута.
ТЭКТАНАСФЁРА, тэктасфера, вонкавая абалонка цвёрдай Зямлі, якая ўключае зямную кару і верхнюю мантыю (да глыб. каля 400 км) або ахоплівае лі-тасферу і астэнасферу, дзе ў асноўным і адбываюцца тэктанічныя, а таксама магматычныя і метамарфічныя працэ-сы. Для Т. характэрна верт. і гарыз. не-аднароднасць фіз. уласцівасцей і саста-ву парод, якія складаюць яе. Т. даследу-ецца геалагічнымі (палявыя назіранні, свідраванне, горныя распрацоўкі), геа-фіз. (глыбіннае сейсмічнае і магнітатэ-лурычнае зандзіраванне, сейсмастраты-графія, сейсматамаграфія) і інш. мета-дамі. А.М.Каўхута. ТЭКТАНАФІЗІКА, раздзел тэктонікі, які вывучае фізічныя ўмовы ўзнікнення тэктанічных дэфармацый (складак, раз-рываў і інш.) у слаях горных парод. Даследуе тжтанічныя структуры, іх кі-нематыку, дынаміку развіцця і гісто-рыю фарміравання праз фіз. і матэм. мадэліраванне тэктанічных працэсаў. Вынікі даследаванняў выкарыстоўваюц-ца пры вывучэнні прычын глыбінных працэсаў, прагнозе землетрасенняў, по-шуках і разведцы карысных выкапняў. Тэрмін «Т.» прапанавалі сав. геолагі У.Ў.Белавусаў і М.У.Гзоўскі.
А.М.Каўхута.
ТЭКТАНДЭР (Тэктандэр фон дэр Я б е л ь) Георг (1570—1614), ня-мецкі дыпламат, падарожнік. У 1602— 03 удзельнічаў у пасольстве імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Ру-дольфа II да перс. шаха Абаса I (сакра-тар, пасля пасол). Аўгар дарожных на-таткаў пра пасольства, якое рухалася з Чэхіі праз Польшчу, Беларусь і Маскоў-скую дзяржаву. Даў звесткі пра Гродна, Вільню, Мінск, Оршу.
Тв.: Рус. пер. — Путешествне в Персню через Московню 1602—1603 гг. (разам з С.Какашам) // Чтення в О-ве нсторнн м древностей росснйскнх. 1896. Кн. 2.
А.П.Грыцкевіч.
ТЭКТАНІЧНАЯ ІНВЁРСІЯ, перамена напрамку тэктанічных рухаў (дадатны на адмоўны і наадварот) у выніку зме-ны тэктанічнага рэжыму (напр., прагі-ны пераўтвараюцца ў падняцці, а геаан-тыкліналі ў прагіны). Т.і. суправаджаец-ца актывізацыяй тэктанічных рухаў, праяўленнем магматызму і метамарфіз-му. Разглядалася як асн. працэс геасін-клінальнага развіцця тэктанічных структур. А.М.Каўхута. ТЭКТАНІЧНАЯ СТРУКТЎРА. форма залягання горных парод, якая закана-мерна паўтараецца ў зямной кары і абу-моўлена ўздзеяннем тэктанічных сіл. Ахоплівае структуру Зямлі ў цэлым, яе асобныя рэгіёны і невял. ўчасткі. Класі-
фікуюць Т.с. паводле памеру (маштабу), марфалогіі і генезісу. Адрозніваюць элементарныя структур-н ы я ф о р м ы (слой, складкі; скід, зрух, насоў і інш.) і Т.с. магматыч-н ы х ц е л (дайка, лакаліт, баталіт і інш.), якія могуць уключаць Т.с. мен-шых памераў — да мікраскапічных. Комплексы элементарных струкгурных цел групуюцца ў складаныя структур-ныя формы — антыклінорыі, сінкліно-рыі, якія ў заканамерным спалучэнні фарміруюць складкавыя сістэмы (горы); на платформах вылучаюць антжлізы, сінеклізы, аўлакагены і інш. Найб. буй-ныя Т.с., карані якіх паглыблены ў верх-нюю мантыю, наз. г л ы б і н н ы м і структурамі (кантынент. і акія-нічныя платформы, акіянічныя, геасін-клінальныя і арагенныя рухомыя паясы, а таксама глыбінныя разломы і рыфты). Глыбінныя структуры, якія развіваюцца пераважна ў зямной кары, наз. к о р a -вымі структурамі. Т.с. ўтвара-юцца пад уздзеяннем тэктанічных ру-хаў, якія маюць пэўную накіраванасць і гісторыю развіцця, і сіл, што выклікаюць тэктанічныя дэфармацыі і адлюстроў-ваюць дынаміку працэсу. Структурная геалогія даследуе элементарныя Т.с. і Т.с. магматычных цел малых і сярэдніх форм (да 10 км у папярочніку), петра-тэктоніка — мікраскапічныя Т.с. маг-матычных цел, тэктоніка — комплексы структур буйнога маштабу (больш за 100 км).
Літ: Белоусов В.В. Структурная гео-логня. 2 мзд. М., 1971; Хамн В.Е. Обшая геотектонмка. 2 язд. М., 1973. А.М.Каўхута.
ТЭКТАНІЧНЫ РАЗРЫЎ. разлом тэктанічны, разрыўное па-рушэнне, дыз’юнктыў, пару-шэнне суцэльнасці горных парод пры тэктанічных рухах і дэфармацыях. Бы-ваюць са зрушэннем горных парод і без зрушэння.
Падзяляюцца на конседыментайыйныя (фарміруюцца адначасова з асадканамнажэн-нем) і постседыментацыйныя. Ва ўмовах га-рыз. расцяжэння з Т.р. зрушэння ўгвараюцца пераважна зрухі, скіды (у т. л. лістрычныя), рассовы, грабены, гарыз. сціскання — зрухі, насовы, тэктанічныя покрывы, ускіды. Да Т.р. таксама адносяць тэктанічную трэшчынава-тасць, кліваж (густая сістэма паралельных трэшчын у дэфармаваных пародах, якія сякуць слаістасць або згодны з ёй), тэктанічную слан-цаватасць, разлінзаванне і будзінаж (падзел крохкага слоя на лінзы і блокі ў выніку рас-цяжэння), трэшчыны складкавых дэфарма-цый і інш. Тэктанічныя трэшчыны без зру-шэння могуць ўтвараць зоны разушчыльнен-ня. Тэктанічныя разломы бываюць звышглы-бокія (больш за 300 км, мантыйныя), глыбокія (100—300 км, карамантыйныя) і ко-равыя (да 100 км). Амплітуды перамяшчэння горных парод па Т.р. ад першых сантыметраў і метраў да некалькіх кіламетраў па вертыкалі і да дзесяткаў і соцень кіламетраў па гарызан-талі. Найб. працяглыя глыбінныя разломы ўтвараюць т.зв. планетарную сістэму разры-ваў. Поласці Т.р. запоўнены раздробленай, рассланцаванай, часам перацёртай да гліны горнай пародай, могуць служыць шляхамі пранікнення магмы, гідратэрмальных раство-раў.
ТЭКТОНІКА 111
На Беларусі вылучаюць Т.р. даплат-формавыя (разрываюць толькі пароды крышт. фундамента) і платформавыя (скіды, ускіды, скіда-зрухі, могуць пра-нікаць у платформавы чахол пераважна да каменнавугальных адкладаў, некат. да кайназойскіх адкладаў уключна). Найб. густая сетка платформавых раз-ломаў развіта ў Прыпяцкім прагіне.
Літ.: Разломы Белорусснн н Прнбалтнкн. Мн., 1974; Тектоннка Прмпятского прогнба. Мн., 1979. А.М.Каўхута, Р.Р.Паўлавец. ТЭКТАНІЧНЫ цыкл, перыяд геал. гісторыі Зямлі, які вызначаецца сукуп-насцю паслядоўнага развіцця буйных структур тэктанасферы і агульнагеал. падзей. Найб. праяўлены ў геасінкліна-лях, дзе цыкл пачынаецца з апусканняў зямной кары, намнажэння глыбакавод-ных асадкаў пры праяўленні падводнага вулканізму, прыводзіць да ўтварэння на іх месцы складкавых і складкава-глыба-вых структур і заканчваецца гораўтва-рэннем (цыклы Шціле).