Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
«Тэатр купца Япішкіна» Е.Міровіча) ствараліся экранізацыі ў жанры літ. т-ра. На адбор літ. твора і трактоўку яго зместу ўплывалі тэндэнцыі тэлевізійнай публіцыстыкі («Амерыка здалёку і зблізку» паводле нарысаў К.Кірэенкі), тэлевізійнай апавядальнасці («Кнігано-
ша» паводле апавяданняў Караткевіча), тэлевізійнай індывідуалізацыі ўнутр. ге-роя («Перакрыжаванні» паводле паэмы Я.Коласа «Сымон-музыка», «Абсяг» па-водле кнігі вершаў Р.Барадуліна). Ука-раненне ў 1980-я г. новай партатыўнай электроннай тэхнікі і камп’ютэрнага нелінейнага мантажу пашырыла вьмўл. магчымасці экрана. Новую хвалю набы-ло рэпрадуктаванне адметных спектак-ляў бел. т-раў: «Алошні шанц» Быкава, «Брама неўміручасці» К.Крапівы, «За-цюканы апостал» А.Макаёнка (усе т-р імя Я.Купалы), «Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча (Дзярж. рус. драм. т-р), «Паядынак» М Матукоўскага (Бел. т-р і.мя Я.Коласа), Створаны арыгіналь-ныя спектаклі-экранізацыі бел. літ. тво-раў: «Колькі лет, колькі зім!» паводле паэмы А.Вярцінскага, «Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава, «Сіняя, сіняя» і «Лісты каштана» паводле аповесцей Ка-раткевіча, «Траянскі конь» і «Пагарэль-цы» Матукоўскага, «Чужая бацькаў-шчына» паводле В.Адамчыка, «Узлёт» А.Дударава, «Машэка» Міровіча, «На перакрыжаваннях вайны» У.Траццяко-ва, «Сон» А.Асташонка, «Я прыйшоў, каб назваць тваё імя» паводле паэзіі М.Бсісу, відэафільм-канцэрт «Варыяцыі на балетныя тэмы» Ю.Чурко і інш. 3 1989 форму маст. рэпрадуктавання тэ-атр. спектакляў пачаў удасканальваць творчы калектыў ВТА «Беларускі відэа-цэнтр». У яго рэпертуары лепшыя спек-таклі нац. сцэны: «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева. «Звон не малітва» Чыг-рынава, «Ідылія» паводле В.Дуніна-Марцінкевіча, «Князь Вітаўт» Дударава (усе т-р імя Я.Купалы), «На залатым возеры» Э.Томпсана (рус. драм. т-р). Значная ўвага аддавалася прынцыпам захавання на экране сцэн. малюнка дзеяння і перадачы псіхал. стану акцё-раў у электронным мантажы буйных планаў. Упершыню ажыццёўлена відэа-рэпрадуктаванне спектакля «Запіскі вар’ята» паводле Ф Дастаеўскага (Бел. дзярж. т-р лялек). Экранную інтэрпрэ-тацыю атрымалі творчыя здабыткі но-вых тэатр. калектываў («Чорны квад-рат» паводле п’есы М.Клімковіча ў паст. т-ра «Вольная сцэна»). У арыгі-нальных спектаклях «Белвідэацэнтра» 1990-х г. адлюстравана тэматыка, звяза-ная з адраджэннем каштоўнасцей нац. культуры: «Адна ноч» паводле Быкава, «Каўчэг Максіма Танка» Р.Тармолы, ві-дэабалет «Страсці» В.Елізар’ева, відэа-опера «Францыск Скарына» Дз.Смольс-кага. У аб’яднанні «Тэлефільм» эстэт. традыцыі нац. Т.т. працягваюцца ў маст. кароткаметражным фільме «Пра-кляты ўтульны дом» У.Халіпа, відэа-фільме-балеце «Спартак» М.Волкава ў харэаграфіі Елізар’ева.
Т.т. значна паўплываў на вызначэнне нац. тэлебачаннем свайго месца ў культ. прасторы, на ўзаемапранікненне асаблівасцей маст., інфарм. і публіцыст. сегментаў вяшчання, на ўзнікненне на-
116 ТЭЛЕВІЗІЙНЫ
вейшых забаўляльна-ігравых форм су-часнага тэлебачання, у аснове якіх прын-цыпы тэатралізацыі рэчаіснасці, артыс-тызацыі паводзін журналістаў і вядучых у кадры, выкарыстанне пастановачных і сімвалізаваных прыёмаў у вырашэнні зместу разнастайных праграм.
Н.Ц.Фральцова
ТЭЛЕВІЗІЙНЫ ЦЭНТР, комплекс збудаванняў з тэхн. абсталяваннем для падрыхтоўкі і перадачы праграм тэлеві-зійнага вяшчання. Бываюць праграм-ныя і перадавальныя. Асн. структурныя падраздзяленні праграмнага Т.ц. — апаратна-студыйны комплекс (тэлеві-зійныя студыі і тэхн. апаратныя відэаза-пісу, тэлекінапраекцыйная і інш.); пе-радавальнага — тэлевізійныя радыёпе-радатчыкі, электрасілавы і дапаможны цэхі і інш.
ТЭЛЕВЫМЯР&ННІ, тэлеметрыя, галіна тэлемеханікі, якая вывучае тэо-рыю, прынцыпы і тэхн. сродкі вымя-рэнняў на адлегласці фіз. велічынь, што характарызуюць які-н. працэс, з’яву прыроды ці стан жывога арганізма. Вы-нікі Т. у выглядзе кадзіраванага эл,- або радыёсігналу аўтаматычна перадаюцца з аб’екта кіравання (кантролю) на пункт кіравання для апрацоўкі на ЭВМ, рэгіс-трацыі і інш.
Адрозніваюць Т. бягучых значэнняў пара-метраў (перадаюцца іх неперарыўныя ці дыс-крэтныя значэнні) і інтэтральных значэнняў параметраў (перадаюцца дыскрэтныя значэн-ні праз пэўныя прамежкі часу, напр., расходу электраэнергіі, паліва, газу). Правільнасць і надзейнасць работы вымяральнага тэлемет-рычнага прыстасавання (сукупнасці пераўтва-ральных і вымяральных прылац з каналамі сувязі паміж імі) залежаць ад каналаў сувязі, якія бываюць акустычныя, аптычныя, гідраў-лічныя і эл. (найб. пашыраныя) — правад-ныя, кабельныя і радыёрэлейныя лініі сувязі, а таксама радыёканалы. Вынікі Т. могуць быць прадстаўлены ў аналагавай (напр , з да-памогай стрэлачных вымяральных прылад, асцылографа) або ў лічбавай (напр., з дапа-могай лічбавых індыкатараў) форме.
Літ:. Проектнрованне н надежность снстем автоматякн н телемеханмкя. Мн., 1981
М.І.Сарока.
ТЭЛЕГРАФ (ад тэле...+ ...граф), 1) ска-рочаная назва тэлеграфнай сувязі. 2) Прадпрыемства сувязі з комплексам станцыйнага абсталявання (тэлеграф-ныя апараты, тэлеграфныя станцыі, апаратура для ўтварэння каналаў сувязі, камутатары, крыніцы сілкавання і інш.), тэлеграфнымі каналамі ў правад-ных або радыёлініях сувязі і службамі, якія ажыццяўляюць перадачу, прыём і апрацоўку тэлеграфных паведамленняў, дастаўку іх адрасатам, абслугоўванне тэхн. збудаванняў і прыстасаванняў. За-бяспечваюць непасрэдную сувязь з гар. аддзяленнямі і раённымі вузламі сувязі, а таксама з абанентамі (гл. Абаненцкае тэлеграфаваннё).
ТЭЛЕГРАФІЯ (ад тэле... + ...графія), галіна навукі і тэхнікі, якая ахоплівае вывучэнне прынцыпаў пабудовы тэле-
графнай сувязі, распрацоўку спосабаў і апаратуры перадачы і прыёму тэлегр. сігналаў, а таксама ацэнку якасці пера-дачы інфармацыі па тэлегр. каналах су-вязі. 3 дапамогай Т. перадаюцца на вял. адлегласці літарна-лічбавыя тэксты (лі-тарадрукавальная Т.) ці нерухомыя ад-люстраванні (фотатэлеграфія, або фак-сімільная сувязь), а таксама вядуцца да-кументальныя перагаворы.
Уключае раздзелы: коды тэлеграфныя, кан-цавая тэлегр. апаратура (тэлеграфныя апара-ты, у т.л. літорадрукавальныя апараты і факсімільныя апараты, трансмітэры, рэпер-фаратары і інш); тэлегр. каналы і сеткі (з тэлеграфнымі станцыямі і інш.). У літарадру-кавальнай Т. з дапамогай тэлегр. апарата'ал-фавіт паведамлення пераўтвараецца ў пасля-доўнасць сігналаў — імпульсаў пастаяннага або пераменнага току пэўнай велічыні і пра-цягласці, якія перадаюцца па правадных, ка-бельных, аптычных і інш. лініях сувязі. На прыёмным баку паслядоўнасць імпульсаў уз-дзейнічае на прыёмны тэлегр. апарат, які
друкуе тэкст. Пры тэлеграфаванні перамен-ным токам выкарыстоўваюцца розныя віды мадуляцыі ваганняў, для пераўтварэння знакаў перадавальных паведамленняў у кодавыя сло-вы — міжнародны код № 2 (МТК-2), які ў краінах СНД дапоўнены рус. алфавітам. Ско-расць тэлеграфавання вызначаецца ў бодах. Для лепшага выкарыстання ліній сувязі выка-рыстоўваецца дуплекснае (сустрэчнае) тэле-графаванне, якое дае магчымасць адначасова весці перадачу і прыём на адным канале су-вязі (гл. Дуплексная сувязь}. У фарміраванні адзінай інфармацыйнай прасторы роля Т. зменшылася ў сувязі з шырокім укараненнем тэлематыкі (відэатэкс, тэлефакс і г.д.) і гла-бальнай сеткі перадачы даных — /нтзрнета.
Развіццю Т. садзейнічалі працы і вынаход-ствы ПЛШылінга, С.Ф.Б.Морзе, Б.С.Якобі, Э.В.Сіменса, Ж..М.Э.Бадо, Р.Р.Ігнацьева, А.Ф.Шорына, Л.І.Трэмля і інш.
Тэлеграфія: a — прылады тэлеграфа ПЛ.Шылінга (1 — прыёмнік аднастрэлачны; 2 — пры-ёмнік шасцізначнага кода; 3 — перадатчык шасцізначнага кода; 4 — прыёмнік выкліку); б — друкавальны прыёмны апарат Морзе (1— друкавальны дыск; 2 — рычаг, які прыцягваўся шпуляй 3 і прыціскаў дыск да папяровай стужкі); в, г — знешні выгляд і схема літарадрука-вальнага апарата Б.С.Якобі (1 — электрамагніты; 2 —1 стужкі; 3 — сінхронныя колы з выгра-віраванымі літарамі і лічбамі; 4 — лінія; К — кантакт, замыканнсм якога перадаецца патрэб-ны знак паміж станцыямі I і II).
Літ:. Усольцев А.Г. Телеграфня сегод-ня н завтра. М., 1971; Павлова Г.Ф., П а в л о в К.М. Основы телеграфнн н теле-графные аппараты. М., 1975; Марценн-цен С.Н., Н о в я к о в В В. 150 лет оте-чественному телеграфу. М., 1982; Сетн связн: Каналообразуюіцая н коммутацяонная теле-граф. аппаратура: Справ. М., 1986; Стек-л о в В.К. Телеграфня н скстемы передачн данных. М., 1988. У.М.Сацута.
ТЭЛЕГРАФНАЯ СТАНЦЫЯ, комплекс абсталявання, прызначаны для камута-цыі каналаў сувязі тэлегр. сеткі. На Т.с. арганізуюцца часовыя злучэнні канца-вых пунктаў тэлегр. сеткі ў працэсе тэ-леграфнай сувязі. Злучэнні наладжваюц-ца ўручную аператарам-тэлеграфістам (на Т.с., абсталяваных тэлегр. камута-тарамі) або аўтаматычна (на Т.с. з аў-там. камутацыйнымі ўстройствамі).
ТЭЛЕГРАФНАЯ СЎВЯЗЬ, перадача на адлегласць літарна-лічбавых паведам-ленняў (тэлеграм) з абавязковым запі-сам іх у пункце прыёму; від электрасу-вязі. ЗабяспеЧвае хуткасць перадачы па-ведамленняў і іх дакументальнасць.
Паводле прызначэння і характару інфарма-цыг, што перадаецца, адрозніваюць Т.с. агульнага карыстання, абаненцкае тэлеграфа-ванне, ведамасную і факсімільную сувязь. Ажыццяўляецца з дапамогай тэлеграфных апаратаў дваічнымі сігналамі пастаяннага то-ку, сігналамі пераменнага току, якія мадуля-ваны па частаце, радыёсігналамі. Выкарыс-тоўваецца для перадачы тэлеграм, лічбавай інфармацыі, навін для прэсы, радыё, тэлеба-чання, вядзення дакументаваных перагдвораў, таксама перадачы даных. Эл. тэлеграф вы-найшаў П.Л.Шылінг у 1832 (у 1836 пабудаваў эксперыментальную лінію ў Пецярбургу). У 1844 у ЗША ўведзена ў эксплуатацыю лінія Т.с., абсталяваная тэлегр. Морзе апаратамі. У
ТЭЛЕМЕХАНІКА 117
сярэдзіне 19 ст. з’явіліся міжнар. і міжканты-нентальныя тэлегр. лініі.
На Беларусі лінія Т.с. пачала праца-ваць у 1859. У 1947 створана рэсп. сетка абаненцкага тэлеграфавання, у 1979 — міжнар. сетка Тэлекс, у 1996 уведзена перадача даных (звязана з сусветнай сеткай Інтэрнет). Гл. таксама Сувязь.
М.П.Малочка.
ТЭЛЕГРАФНЫ АПАРАТ, апарат для перадачы і прыёму тэлегр. паведамлен-няў у працэсе тэлеграфнай сувязі. Звы-чайна складаецца з перадатчыка і пры-ёмніка; у яго склад могуць уваходзіць рэперфаратарная і трансмітэрная пры-стаўкі, аўтаддказчык і аўтастоп. Увод інфармацыі ажыйцяўляецца ўручную з клавіятуры (як у персанальнай ЭВМ) або аўтаматызавана з выкарыстаннем счытвальнага прыстасавання (трансмі-тэра). 3 1970-х г. выкарыстоўваюцца электронна-мех. Т.а. з паўправадніко-вымі прыладамі. Большасць Т.а. — лі-тарадрукавальныя (тэлетайпы) і факсі-мільныя апараты; асн. тып Т.а. — сту-жачны і рулонны стартстопны апа-рат.