Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ла яго атрады ў бітве каля Тыпекану (цяпер штат Індыяна). У час англа-амер. вайны 1812—14 Т. ваяваў на брыт. баку супраць амерыканцаў, удзельнічаў ва ўзяцці г. Дэтройт, пры асадзе форта Мэйгс разбіў амер. брыга-ду. Загінуў у баі на тэр. Канады.
Літ. Eckert A.W. A sorrow in our heart: The life of Tecumseh. New York, 1992.
Тэкумсе.
ТЭЛАДбНТЫ (Thelodonti, або Coelole-pides), падклас вымерлых парнаноздра-вых бяссківічных прыродных жывёл. Вядомы з ардовіку — ранняга дэвону Паўн.-Зах. Еўропы. 3 атрады. Першыя па часе паяўлення пазваночныя; вера-годна, зыходная група для ўсіх бясскі-вічных. Вывучэнне Т. дазваляе ўдаклад-ніць філагенет. сувязі стараж. груп па-званочных і эвалюцыю іх скурнага шкі-лета.
Даўж. да 25 см. Пярэдняя ч. цела расшыра-ная і сплошчаная. Вонкавы шкілет з асобных скурных зубоў. Вочы каля пярэдняга краю га-лавы. Парных плаўнікоў няма, ёсць анальны або спінны. Хвост гетэрацэркальны.
ТЭЛАМЁРА (ад грэч. telos канец + meros частка, доля), канцавы ўчастак храмасомы, часта абагачаны структур-ным гетэрахрамацінам. Адыгрывае вял. ролю пры структурных перабудовах, храмасомных разрывах, прадухіляе кан-цы храмасом ад зліпання, спрыяе іх цэ-ласнасці. Храмасомы, якія не маюць Т., элімінуюцца.
ТЭЛАМЕРЫЗАЦЫЯ, хімічная ланцу-говая рэакцыя ненасычаных або цык-лічных злучэнняў (манамераў) у пры-сутнасці рэчыва — перадатчыка ланцу-га (тэлагена), што прыводзіць да ўтва-рэння сумесі нізкамалекулярных гамолагаў. Паводле механізма падобная да полімерызацыі, аднак пры Т. канстан-та скорасці перадачы ланцуга значна большая за канстанту скорасці яго рос-ту (гл. Ланцуговыя хімічныя рэакцыі). Малекулы прадуктаў Т. — тэламеры маюць ад 2 да 40 звёнаў манамера і
канцавыя групы, якія з’яўляюцца фраг-ментамі тэлагена. Т. адбываецца пры ўтварэнні нафты, фарміраванні паліена-вых ланцугоў біялагічна актыўных рэ-чываў і інш. прыродных працэсах. Вы-карыстоўваюць у прам-сці для вытв-сці лакаў, эмалей, сікатываў, флотарэаген-таў, паверхнева-актыўных рэчываў.
Літ.: Радпкальная теломернзацня. М , 1988. ТЭЛАНАЙПЎРА (Telanaipura), горад у Інданезіі, на ПдУ в-ва Суматра. Адм. ц. прав. Джамбі. Каля 350 тыс. ж. (2001). Порт на р. Хары (Джамбі). Цэнтр раёна здабычы нафты. Першасная перапра-цоўка натуральнага каўчуку. Ун-т.
ТЭЛАНТ^РА, род кветкавых раслін, тое, што альтэрнантэра.
ТЭЛАФАЗА (ад грэч. telos канец + pha-sis з’яўленне), заключная стадыя дзя-лення клеткі і яе ядра. У Т. заканчваец-ца рух храмасом, апарат дзялення разбу-раецца, утвараюцца ядзеркі, вакол кож-най з даччыных груп храмасом, што размешчаны на процілеглых полюсах клеткі, фарміруецца ядзерная абалонка, адбываецца раздзяленне цела клеткі і ўтвараюцца 2 клеткі. Гл. Меёз, Мітоз.
ТЭЛЕ... (ад грэч. tele далёка), састаўная частка складаных слоў, якая азначае да-лёкасць, дзеянне на далёкай адлегласці, напр. тэлебачанне, тэлеграф.
ТЭЛЕАЛбПЯ |ад ірэч. telos (teleos) вы-нік, заканчэнне + ...логія], вучэнне пра мэтазгоднасць як характарыстыку аб’ек-таў, працэсаў і быцця ўвогуле. Асновы тэлеалагічнага падыходу закладзены ў стараж.-грэч. філасофіі, тэрмін «Т.» ўве-дзены ў навуку ў 1740 ням. філосафам К.Вольфам. У адрозненне ад дэтэрмініз-му Т. пастуліруе асаблівы тып прычын-насці — мэтавы, згодна з якім мэта і канчатковы вынік уздзейнічаюць на ход кожнага працэсу. Адрозніваюць Т.: а н -трапацэнтрычную, згодна з якой свет створаны дзеля мэт чалавека (Вольф і інш); трансцэндэнт-н у ю, якая прызнае існаванне звышна-туральнага пачатку, што вызначае кан-чатковую мэту сусветнага працэсу (Платон, неатамізм і інш.); і м а н е н т -н у ю, якая зыходзіць з таго, што мэта закладзена ў саміх рэчах (Арыстоцель, Г.ВЛейбніц, Ф.В.І.Шэлінг, Г.В.Ф.Ге-гель і інш.). Як гнасеалагічны падыход Т. разглядаў І.Кант, які лічыў Т. «эў-рыстычным прынцыпам», што мае зна-чэнне для спосабу пазнання наваколь-нага асяроддзя, але не з’яўляецца анта-лагічнай характарыстыкай быцця. Анта-лагічная Т. развівалася ў філасофіі А.Шапенгаўэра, Э.Гартмана, П.Тэяра дэ Шардэна і інш. Т. набыла пэўнае па-шырэнне ў фізіялогіі {віталізм, халізм), псіхалогіі («фізіялогія актыўнасці», біхе-віярызм), сацыялогіі (структурна-функ-цыянальны аналіз), кібернетыцы (неафі-налізм, інфарм. віталізм) і інш.
А.Б.Савеня.
ТЭЛЕБАЧАННЕ (ад тэле... + бачанне), перадача на адлегласць відарысаў рухо-мых і нерухомых аб’ектаў з дапамогай
ТЭЛЕВІЗІЙНАЕ 113
эл. сігналаў, якія распаўсюджваюцца па каналах сувязі; галіна навукі, тэхнікі і культуры, звязаная з перадачай на ад-легласць бачнай інфармацыі. Аб’ядноў-вае сістэмы тэлевізійнага вяшчання і сістэмы прыкладнога прызначэння (гл. Падводнае тэлебачанне, Прыкладное тэ-лебачанне). Сістэмы Т. бываюць чорна-белыя (манахромныя) і каляровыя (гл. Каляровае тэлебачанне), мона- і стэрэа-скапічныя (гл. Стэрэаскапічнае тэле-бачанне), з мона- і стэрэафанічным гу-кавым суправаджэннем, аналагавыя і лічбавыя (гл. Лічбавае тэлебачанне), на-земныя, кабельныя і спадарожнікавыя. Для абмену тэлепраграмамі створаны сістэмы Еўрабачання і Інтэрбачання.
Ідэя перадачы аптычнага відарыса аб’екта ўзнікла ў канцы 19 ст. Зыходны відарыс па-дзяляецца на асобныя элементы, прасторавае размеркаванне якіх з дапамогай тэлевізійнай разгорткі (мех. ці электроннай) пераўтвараец-ца ў часавае, а светлавыя сігналы — у элек-трычныя (відэасігнал). Паслядоўную перадачу элементаў відарыса мех. спосабам на практы-цы ажыццяўлялася з дапамога'й дыска з адту-лінамі, размешчанымі па спіралі (дыск Ніп-кава). БЛ.Розінг прапанаваў выкарыстоўваць электронна-прамянё'вую трубку для ўзнаўлен-ня відарыса і ў 1911 ажыццявіў тэлевізійную перадачу у лабараторных умовах. Паводле электроннай схемы Т. аналіз відарыса право-дзіцца ў тэлевізійных перадавальных камерах, у апаратнай тэлевізійнага цэнтра з відэасігна-лу фарміруецца поўны тэлевізійны сігнал (ці лічбавы сігнал) і перадаецца на тэлевізійны цэнтр. Прыняты тзлевізарам радыёсігнал пе-раўтвараецца на экране (кінескопа, праекцый-ным, плазменным, вадкакрышталічным і інш.) у аптычны відарыс, які з-за інерцый-насці зроку ўспрымаецца гледачом злітным (неперарывістым) Практычнае ўкараненне Т. пачалося ў 1925 з чорна-белых перадач у Вялікабрытаніі і ЗША, у СССР — з 1931 па мех. і з 1938 па электроннай схеме.
На Беларусі тэлевізійнае вяшчанне развіваецца з 1955 (першая перадача 1956). Уключае больш за 80 перадаваль-ных станцый (1994), прыёмныя станцыі спадарожнікавай сувязі, сетку радыёрэ-лейных діній і вядзецца на 98% тэрыто-рыі. 3 1991 развіваюцца таксама не-дзярж. эфірныя і кабельныя сеткі Т.
Літ.: Телевнзнонная техннка // Бытовая радноэлектронная техннка: Энцнкл. справ. Мн., 1995. А.П.Ткачэнка.
ТЭЛЕВЁРШ, гл. ў арт. Акраверш.
ТЭЛЕВІЗАР (ад тэле... + лац. viso гля-джу), тэлевізійны прыёмнік, радыёпрыёмнік для прыёму і ўзнаўлен-ня на экране праграм тэлевізійнага вя-
Структурная схема каляровага тэлевізара: 1 — селектар каналаў; 2 — тракт відарыса; 3 — тракт гукавога суправаджэння; 4 — блок колернасці; 5 — блок генератараў разгорткі; 6 — памнажальнік напружання; 7 — адхі-ляльная сістэма; 8 — кінескоп; 9 — блок сілкавання.
шчання (гл. Тэлебачанне). Сігналы тэле-візійных праграм паступаюць ад пры-ёмнай тэлевізійнай антэны, сеткі ка-бельнага тэлебачання, відэамагнітафона і інш. Можа быць крыніцай тэлевізій-ных сігналаў для запісу на відэамагніта-фон. Адрозніваюць Т. чорна-белыя і каляровыя; стандартнай, павышанай і высокай выразнасці; адна- і шматстан-дартныя; для прыёму праграм аналага-вага і лічбавага наземнага, кабельнага ці спадарожнікавага тэлебачання; з мона-і стэрэафанічным гукавым суправа-джэннем; мона- і стэрэаскапічныя; ад-на- і шматфункцыянальныя (прыём сіг-налаў тэлетэксту, праграм радыёвя-шчання, функцыя «кадр у кадры», з адаптэрамі для выхаду ў Інтэрнет і
інш.); стацыянарныя і пераносныя; не-пасрэднага назірання і праекцыйныя.
Выконваюцца па супергетэрадзіннай схеме, варыянты якой адрозніваюцца спосабамі ап-рацоўкі радыёсігналаў відарыса і гукавога суправаджэння (найб. пашыраны лічбавыя метады). У селектары каналаў адбываецца вы-дзяленне радыёсігналаў патрэбнага канала (выбар праграмы) з наступным пераўтварэн-нем іх частаты ў прамежкавыя частоты віда-рыса і гуку з узмацненнем, фільтрацыяй і дэ-мадуляцыяй у трактах прамежкавай частаты і пераўтварэннем іх у сігналы яркасці, колер-насці, сінхранізацыі і гукавога суправаджэння для фарміравання відарыса на экране кінеско-па і ўзнаўлення гуку з дапамогай гучнагавары-целя.
На Беларусі масавы выпуск Т. пачаў-ся ў сярэдзіне 1950-х г. на Мінскім ра-дыёзаводзе (з 1972 галаўное прадпрыем-ства ВА «Гарызонт») і Мінскім прыбо-рабудаўнічым з-дзе (да 1972). Выпуска-ліся Т. мадэлей «Беларусь» і іх мадыфікацый (у т.л. тэлерадыёлы), «Нёман», «Зорка». 3 1968 выпускаюцца Т. сям’і «Гарызонт» (чорна-белыя; з 1977 каляровыя), з 1978 каляровыя Т. сям’і «Віцязь» аднайм. Віцебскага ВА і ІНШ. А.Л.Хамініч. ТЭЛЕВІЗІЙНАЕ МАСТАЦТВА, сукуп-насць відаў мастацкай дзейнасці, звяза-ных з паяўленнем тэлебачання. Тэлеба-чанне рэпрадуцыруе падзеі рэальнага жьіцця, а таксама творы розных відаў мастацтва (кінафільмы, тэатр. спектак-лі, канцэрты, творы выяўл. мастацтва) і стварае арыгінальныя тэлевідовішчы: маст. і дакумент. тэлефільмы, тэлеспек-таклі (гл. Тэлевізійны тэатр), тэлепера-дачы. Поліфункцыянальнасць праграмы (уключае інфарм., дакумент.-публіцыст. і маст. перадачы) вызначае структуру твораў тэлемастацтва, якія сінтэзуюць дакумент., дакумент.-ігравыя і ігравыя формы. Для тэлебачання характэрны: цыклавыя формы тэлемастацтва (цык-лы, серыі), аб’яднаныя аўтарскай заду-май, тэмай, жанрам, асобай вядучага; увядзенне тэлекамунікатара (вядучага,
Тэлевізары: 1,4 — «Гарызонт» і 3 — «Віцязь», Беларусь; 2 — «Сіском», Расія; 5 — «Філіпс»; 6 — «JVC».
114 ТЭЛЕВІЗІЙНАЯ
расказчыка, каментатара), які садзейні-чае персаніфікацыі інфармацыі, псіхал. кантакту гледача з тэлевідовішчам. Эле-менты тэлевізійнай маст. інтэрпрэтацыі рэчаіснасці ёсць у многіх праграмах, якія спалучаюць інфарм., выхаваўчыя і эстэт. функцыі. Прапаганда розных ві-даў мастацтва тэлевізійнымі сродкамі ажыццяўляецца на Рэспубліканскай сту-дыі тэлебачання і абласных студыях тэ-лебачання. В.Ф.Нячай. ТЭЛЕВІЗІЙНАЯ АНТ^НА, разнавід-насць антэн для перадачы (перадаваль-ная антэна) ці прыёму (прыёмная антэ-на) тэлевізійных радыёсігналаў. Перада-вальная Т.а. ўяўляе сабой сістэму вібра-тараў (напр., стрыжняў), устаноўленую на тэлевізійнай вежы. Прыёмныя Т.а. бываюць індывід. (напр., пакаёвыя тэ-лескапічныя антэны, парабалічныя ан-тэны спадарожнікавага вяшчання) і ка-лектыўныя (найб. пашыраны тыпу «хвалевы канал»),