• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тв.: Рус. пер. — йзбранное. М., 1958; Ру-копожатне. М., 1964; Песнь о братьях. М., 1981.
    «ТДКА ВІЛЁНЬСКА» («Тека Wilenska^ «Віленскі зборнік»), часопіс дэмакр. кі-рунку. Выдаваўся ў 1857—58 у Вільні
    на польскай мове раз у 2 месяцы. Рэ-дактар-выдавец УКіркор. Змяшчаў ма-тэрыялы, тэматычна і праблемна звяза-ныя з Беларуссю, у т.л. паэт. творы А.Адынца, пераклады з рус. і чэш. паэ-зіі В.Каратынскага, аповесць А.Плуга «Пястуха», апавяданні Г.Пузыны «Што можа любасць», гісторыка-краязнаўчы нарыс У.Сыракомлі «Мінск». Меліся быць апублікаваны бел. паэмы А.Вяры-гі-Дарэўскага. Выйшла 6 нумароў. Зак-рыты ўладамі. Матэрыялы, падрыхтава-ныя да наступных нумароў, выдадзены пад назвай «Pismo zbiorowe Wileriskie» («Віленскі альманах», т. 1—2, 1859—60).
    У.І.Мархель. ТЭКВАНДб, від спартыўнай барацьбы; тое, што таэквандо.
    ТЭКЕНДАМА (Tequendama), вадаспад у Калумбіі, на р. Багата (правы прыток р. Магдалена). Выш. 137 м (па інш. звес-тках 145 м). Ha Т. — ГЭС.
    ТФКЕРЭЙ (Thackeray) Уільям МейкпіС (18.7.1811, г. Калькута, Індыя — 24.12.1863), англійскі пісьменнік; най-буйнейшы прадстаўнік англ. рэалізму. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це (1828— 29). Творчую дзейнасць пачаў як мас-так-карыкатурыст (2000 малюнкаў увай-шлі ў кн. «Тэкерыяна», 1875). Друкаваў-ся з 1836. Гал. тэма яго твораў — вык-рыццё заган тагачаснага англ. грамадс-тва. Аўтар сатырыка-гумарыс-тычных «Нататкі Жаўтаплюша» (1840), «Пендэніс» (1850), гіст. «Гісторыя Ген-ры Эсманда» (1852), «Віргінцы» (1857) раманаў, сямейнай хронікі «Ньюкамы» (1855). Вяршыня яго творчасці — ра-ман «Кірмаш пыхлівасці» (1848), у якім паказаў жыццё простых людзей у перы-яд напалеонаўскіх войнаў, узняў вос-трыя маральна-паліт. і сац.-грамадскія праблемы. Аўтар шматлікіх аповесцей, вершаў, кніг эсэ, у т.л. сатыр. «Кніга снобаў» (1847), літ.-крытычных нарысаў («Англійскія гумарысты XVIII ст», 1853), цыкла пародый («Раманы славу-тых літаратараў», 1847), рэцэнзій, пера-кладаў і інш. Яго творы адметныя сю-жэтнай разгалінаванасцю, займальнас-цю інтрыгі, рытмічнай разнастайнасцю, насычаны каламбурамі, матывамі маскі, марыянеткі. На бел. сцэне паводле каз-кі Т. пастаўлены спектакль «Пярсцёнак і ружа» (1999, Гродзенскі абл. дра.м. т-р).
    Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—12. М., 1974—80.
    Літ.: Вахрушев В.С. Творчество Тек-керея. Саратов, 1984; Унльям Мейкпнс Тек-
    тэкст 107
    керей: Творчество. Воспомннання. Бнблногр. разыскання. М., 1989; Теккерей в воспомнна-нмях современняков. М., 1990.
    Е.А.Лявонава.
    Т^КЛІЦ, возера ў Лепельскім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Сергуч (выцякае з возера), за 13 км на ПнЗ ад г. Лепель. Пл. 2 км2, даўж. 2 км, найб. шыр. 1,3 км, найб. глыб. 3,2 м, даўж. берагавой лініі 5,5 км, пл. вадазбору 32,9 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 3—8 м (на У да 10 м), пад лесам, учас-ткамі разараныя. Берагі пераважна ніз-кія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком, на Пд сплавін-ныя. Дно плоскае, сапрапелістае, уз-доўж берагоў да глыб. 0,5 м пясчанае. Моцна зарастае. Упадаюць 2 ручаі, у т.л. з воз. Луконец. Возера зарыблялася сярэбраным карасём.
    ТЭКС (ад лан. texo тку, пляту), пазасіс-тэмная адзінка лінейнай шчыльнасці валокнаў або нітак. Т. роўны лінейнай шчыльнасці адпаведнага цела (валакна, ніткі і інш.), маса якога роўная 1 г, a даўж. 1 км. Абазначаецца тэкс. 1 тэкс = 1 г/км' = 10‘6 кг/м. Метрычны нумар нітак N звязаны з Т. формулай N = 10‘3/тэкс (азначае даўж. 1 г нітак у мет-рах, напр., 1 г нітак № 40 мае даўжыню 40 м). Выкарыстоўваюцца таксама крат-ная адзінка кілатэкс (103 тэкс) і дольная адзінка мілітэкс (10‘3 тэкс).
    «ТЭКСАКА ІНК.» (Texaco Inc ), буйная нафтагазавая манаполія ЗША. Здабывае і перапрацоўвае энергет. сыравіну (пе-раважна нафту і газ), вырабляе і рэалі-зуе альтэрнатыўныя віды энергіі, масла і паліва, кіруе гандл. і трансп. падраз-дзяленнямі. Засн. ў 1902 як «Тэксас К°». 3 1959 сучасная назва. У 2001 аб’ядналася з кампаніяй «Шэўрон карп » і стала наз. «Шэўрон Тэксака карп.» Штаб-кватэра ў г. Сан-Фран-цыска. Агульныя запасы нафты і,газа-вага кандэнсату 11,5 більёнаў барэляў, аб’ём здабычы 2,7 млн. барэляў (2001). Mae 35 нафтаперапр. з-даў, 51 танкер, сетку трубаправодаў, 14 н.-д. цэнтраў у 7 краінах, 25 тыс. станцый абслугоўван-ня па ўсім свеце. У вытв-сці занята 53 ТЫС. чал. (2001). М.Б.Жукава.
    ТЭКСТ (ад лац. textus тканіна, злучэн-не), паслядоўнасць выказванняў на пэўнай мове, структурна і семантычна суаднесеных у пісьмовым ці вусным маўленні (у сінтагматыцы) такім чынам, што яны набываюць сэнсавую цэлас-насць, лагічную звязнасць, адносную завершанасць, прадметна-тэматычнае адзінства. 3 заканчэннем працэсу ства-рэння вербальнага Т. чалавек пакідае мову як сістэму рознаўзроўневых адзі-нак і правіл іх спалучэння і мае справу з Т. не як мовазнаўчай з’явай, а фено-менам слоўнай творчасці ў галіне маст. л-ры, публіцыстыкі, навукі і інш. На гэтай падставе паняцце Т. набывае культуралагічную каштоўнасць і пашы-
    108 ТЭКСТАЛІТ
    раецца на звязную сукупнасць знакаў у любой форме камунікацыі (музыка, Ta-Heu, гульня, крыптаграфія, рэлігія, ры-туалы, абрады, дызайн і інш. семіяла-гічныя сістэмы); культура ва ўсіх яе разгалінаваннях разглядаецца як сукуп-насць шматлікіх і разнастайных Т., якія чалавек, паступова засвойваючы най. культуру, вучыцца чытаць. Існуюць 2 роднасныя навукі, аб’ектам вывучэння якіх служаць Т.: тэксталогія і тэорыя Т. (інш. назвы — лінгвістыка Т., грама-тыка Т., структура Т.), якая даследуе Т. перш за ўсё з лінгвістычных пазі-цый — суадносіны і функцыянаванне моўных адзінак.
    Слова «Т». выкарыстоўваецца і ў больш вузкіх значэннях (аўтарскі Т. без дадаткаў і каментарыяў да яго; слоўная частка выдання тыпу альбом, буклет, чарцяжы і інш.; словы для муз. твора — песні, хора, оперы і інш.) і спец. значэннях (урывак з твора славеснасці для вучэбных мэт, рэкламны Т.); у друкар-скай справе — шрыфт, кегль (памер роўны 20 пунктам — каля 7,5 мм).
    Літ:. Л о т м а н Ю.М. Структура художес-твенного текста. М., 1970; Текст в аспекты его рассмотрення. М., 1977; Лннгвнстнка тек-ста. М., 1978; Текст как пснхолннгвнстнчес-кая реальность. М., 1982; Текст как о&ьект комплексного аналнза в вузе. Л., 1984.
    А.Я.Міхневіч.
    ТЭКСТАЛІТ (ад лац. textus тканіна + грэч. lithos камень), матэрыял, які скла-даецца з некалькіх слаёў тканіны (на-паўняльнік), прамочаных (звязаных) сінтэтычнай смалой. Вырабляецца ў выглядзе труб, пруткоў, пліт, лістоў.
    Напаўняльнікамі могуць быць натуральныя (бязь, міткаль, шыфон і інш.), штучныя і сін-тэтычныя арганічныя (віскозныя, поліамід-ныя, поліэфірныя і інш.) тканіны, а таксама нятканыя матэрыялы. Т. з напаўняльнікам са шклбвалакна наз. шклотэксталітам, з азбес-ту — азбатэксталітам. Т. выкарыстоўваецца для вытв-сці падшыпнікаў слізгання, электра-размеркавальных панэляў, шківаў, радзей шасцерняў і інш.
    ТЭКСТАЛОГІЯ (ад тэкст + ... логія), галіна філалогіі, якая вывучае гісторыю тэксту твораў пісьменства, л-ры і фальклору для далейшага даследавання і публікацыі. Гал. яе задача — устанаў-ленне і крытычнае прачытанне тэксту на падставе вывучэння крыніц (рукапі-саў, друкаваных выданняў), класіфіка-цыі і інтэрпрэтацыі перапрацовак тэк-сту, выяўлення скажэнняў, зробленых пабочнымі асобамі. Адрозніваюць Т. ант., сярэдневяковай і новай л-р. Своеасаблівыя праблемы мае Т. фальк-лору, паколькі творы вуснай нар. твор-часці існуюць у мностве раўнапраўных варыянтаў. Т. патрабуе шырокай дас-ведчанасці даследчыка, выкарыстання даных бібліяграфіі, крыніцазнаўства, палеаграфіі, археаграфіі, герменеўтыкі, гісторыі грамадскай думкі, мовы, ар-фаграфіі, гісторыка-літ. і агульнагіст. звестак- і г.д. Тэксталагічнае даследаван-не выступае і як частка літ.-знаўчага метаду, як спосаб вывучэння л-ры, звя-зана з гісторыяй і тэорыяй л-ры. У зме-
    нах тэксту адлюстроўваюцца заканамер-насці развіцця л-ры і розныя грамадскія тэндэнцыі. На падставе гісторыі тэксту рэканструюецца творчы працэс і дасле-дуецца творчая гісторыя літ. твора. Прыватнымі пытаннямі гісторыі тэксту з’яўляюцца атрыбуцыя, датаванне, ла-калізацыя. Пры выданні літ. твораў (на-вук. эдыцыі) тэкстолагі вырашаюць шэ-раг праблем: адбор і размеркаванне тво-раў, выбар тэкстаў, складанне даведач-нага апарату (уступны артыкул, каментарый, паказальнік), транскрып-цыя (перадача тэксту са зменамі знеш-ніх прыёмаў пісьма ў адпаведнасці з су-часнымі патрабаваннямі пры захаванні зместу і стылю арыгінала).
    Выданні падзяляюцца на папулярныя і на-вуковыя: навуковыя — на дыпламатычныя (дакладна перадаюць тэкст крыніцы) і кры-тычныя; факсімільнае выданне захоўвае і знешні выгляд крыніцы. Вышэйшым тыпам навук. выданняў з’яўляецца акад. выданне. Гісторыя Т. пачынаецца з ант. філалогіі. Т. новага часу бярэ пачатак ад філал. дасле-даванняў гуманістаў і навук. выданняў класіч-ных тэкстаў у эпоху Адраджэння. Т. з пры-кладной дысцыпліны паступова ператварыла-ся ў самаст. навуку, стала неабходнай часткай літ.-знаўчага даследавання, мае вял. гіст.-культ. значэнне.
    На Беларусі тэксталагічнымі прыёма-мі карысталіся Ф.Скарына, С.Будны, складальнікі і рэдактары статута ВКЛ, летапісных зводаў, выдаўцы ананімных паэм Я.Карскі і Е.Раманаў, супрацоўні-кі выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», якія рыхтавалі падпіс-ную серыю «Беларускія песняры» (тво-ры Ф. Багушэвіча, В.Дуніна-Марцінке-віча, пераклад «Пана Тадэвуша» А.Міц-кевіча, усяго 6 тамоў). Навук. даследа-ванне бел. летапісаў распачаў І.Даніловіч, помнікі бел. пісьменнасці выдавала Віленская археагр. камісія і інш. Т. стараж. л-ры абумоўлена спецы-фікай сярэдневяковага пісьменства, ха-рактарам бытавання яго помнікаў (пе-раважна ў рукапісах), асаблівасцямі працы стараж. кніжнікаў і інш. Неразві-тасць аўтарскага пачатку і звязаная з гэ-тым ананімнасць многіх твораў, няў-стойлівасць тэксту, наяўнасць розных спісаў і рэдакцый аднаго і таго ж пом-ніка, адсутнасць аўтарскага тэксту, шматмоўнасць пісьмовай спадчыны Бе-ларусі стараж. перыяду, своеасаблівасць культ.-гіст. кантэксту, у якім узнікалі і бытавалі літ. творы, ствараюць дадатко-выя цяжкасці для даследчыка-медыявіс-та і часам робяць немагчымым грунтоў-нае вывучэнне пісьмовага помніка без яго тэксталагічнага даследавання. Не-пасрэднаму літ.-знаўчаму аналізу твора папярэднічаюць пошук і вывучэнне яго розных спісаў, атрыбуцыя рукапісаў, у якіх ён захаваўся, вызначэнне іх складу, часу і месца ўзнікнення, прачытанне тэксту і параўнанне яго з інш. спісамі, выяўленне і асэнсаванне розначытан-няў, высвятленне месца дадзенага спісу сярод інш. спісаў і рэдакцый, па магчы-масці, рэканструкцыя пратографа або нават тэксту, блізкага да аўтарскага. Спецыфіку і асаблівыя цяжкасці мае тэксталагічнае даследаванне летапісаў,