Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Да арт Тэатральныя будынкі. Адкрытая сцэна ў Максімаўскім парку ў Гомелі. Здымак пач. 20 ст.
Да арт Тэатральныя будынкі. Гарадскі тэатр у Віцебску. Здымак пач. 20 ст.
калоны. У Расіі ў канцы 18—19 ст. будавалі т-ры італьян. і франц. тыпаў. У 20 ст. пашы-раны залы традыц. ярусныя і з балконамі, a таксама адкрытыя Т.б. 3.1930-х г. праектуюц-ца Т.б. новага тыпу для сінт. паказаў; для іх характэрны вял. ўмяшчальнасць, трансфарма-цыя сцэны і глядзельнай залы, каб перано-сіць месца дзеяння са сцэны ў залу, механіза-цыя сцэн. абсталявання.
На Беларусі ў 17—18 ст. для паказаў школьнага т-ра ў будынках кляштараў, калегіумаў, школ і інш. былі спец. тэ-атр. залы са сталай сцэнай, абсталява-най рознымі механізмамі, у т.л. люкамі, апафеозамі або глорыямі (прыстасаван-ні пад столлю над сцэнай для спуску з «нябёс» багоў, анёлаў) і інш. Такія за-лы былі ў калегіумах езуітаў у Полацку, Гродне, Нясвіжы, Навагрудку, Мінску і інш. Для прыватных т-раў, пашыраных у 18 — 1-й пал. 19 ст. (Нясвіж, Слуцк, Слонім, Шклоў, Гродна, Свіслач, Ві-цебск, Магілёў), прыстасоўвалі розныя будынкі (напр., манеж у Слуцку, 1751) ці будавалі спецыяльна як ч. палацавага комплексу. У аб’ёмна-прасторавай кам-пазіцыі выкарыстоўваўся т.зв. італьян. тып са шмат’яруснымі ізаляванымі ло-джыямі, падковападобнай або авальнай залай, глыбокай сцэнай, аддзеленай ад залы невысокай балюстрадай, пляцоў-кай для аркестра перад сцэнай. Найб. значныя будынкі былі ў Нясвіжы (т-р Радзівілаў «камедыенгаўз» 1747—48, арх. К.Ждановіч), Слуцку (1758), Сло-німе (1777—80, арх. І.Мараіна), Шкло-ве (1780, арх. П.Барцанці; усе не заха-валіся). Захаваўся будынак Гродзенскай муз. школы А.Тызенгаўза (1780), у якім працавала і яго тэатр. школа. Вылучаўся корпус Ружанскага палацавага комплек-су, дзе размяшчаўся т-р Сапегаў. Акра-мя Т.6., з пач. 18 ст. магнаты стваралі ў сваіх парках і садах т-ры на вольным паветры (напр., т-р Радзівілаў Альбін-скага палацава-паркавага ансамбля і ка-ля Нясвіжскага замка на рове, зялёны т-р «Кансаляцыя»; т.зв. плывучы т-р М.Агінскага, 1771, гл. Слонімскі тэатр Агінскага). У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. ў многіх гарадах узніклі публічныя т-ры, дзе для паказаў выкарыстоўвалі асобныя памяціканні розных будынкаў (у Мінску залы ратушы, 1847, Дваран-скага сходу, 1864; бакавы флігель Свя-тадухаўскага манастыра, 1803—17) ці будаваліся спецыяльна (тэатр. афіцына ў Мінску, 1799, арх. Ф.Крамер). У 2-й пал. 19 ст. пад Т.б. рэканструяваны жы-лыя дамы ў Віцебску, Магілёве, Мінску і інш. У гар. садах і парках ствараліся летнія т-ры («Ваксалы» ў Віцебску, 1846, і Магілёве; летні т-р у Мінску, ад-
Да арт Тэатральныя будынкі Гродзенскі абласны драматычны тэатр.
Да арт Тэатральныя будынкі. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага ў Мінску.
ТЭАТР-СТУДЫЯ 103
крытая сцэна ў Максімаўскім парку ў Гомелі). Створаны стацыянарныя Т.б. ў Мінску (гл. Мінскі гарадскі тэатр), Ма-гілёве (гл. Магілёўскі абласны драматыч-ны тэатр), Віцебску (1845, арх. М.Чар-вінскі, не захаваўся; 1889, арх. А.Кля-менцьеў), Гомелі (1887—1900). У пач. 20 ст. пабудаваны летні драўляны гар. т-р у Оршы, т-р «Мадэрн» у Рагачове, электратэатр «Сатурн» у Гродне, летні гэатр-цырк у Брэсце, тэатр-вар’ете з рэстаранам «Акварыум» у Мінску (ад-крыўся ў 1905), т-р у Баранавічах (усе не захаваліся). Большасць дарэв. Т.б. былі яруснага тыпу. У 1930-я г. пад т-ры прыстасоўвалі культавыя будынкі (Чыр-воны касцёл і Харальная сінагога ў Мінску і інш.). Узведзены Мазырскі клуб-тэатр, будынкі Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі (цяпер «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»), Дзяржаўнага ака-дэмічнага рускага драматычнага тэатра Беларусі (цяпер Нац. акад. драм. т-р імя М.Горкага), Тэатра юнага гледача Бела-русі (цяпер Бел. рэсп. т-р юнага гледа-ча), Магілёўскага абласнога тэатра дра-мы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкеві-ча ў Бабруйску, Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, Беларускага ака-дэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (ця-пер Нац. акад. т-р імя Я.Коласа) у Ві-цебску. Гал. фасады гэтых будынкаў уп-рыгожаны шматкалоннымі порцікамі, планы маюць традыц. тэатр. схему з сім. размяшчэннем памяшканняў, гля-дзельныя залы — партэр ці амфітэатр з балконамі. У 1965 пабудаваны Дзяржаў-ны тэатр лялек Беларусі (цяпер Бел. дзярж. т-р лялек). У аб’ёмна-прастора-вым вырашэнні Т.б. 1970—80-х г. маст. ролю адыгрываюць усе фасады, будын-кам уласціва дынамічная кампазіцыя (Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь, цяпер Бел. дзярж. муз. т-р; Гродзенскі абласны драматычны тэатр). Залы тэатр. тыпу маюць Дом афіцэраў у Мінску (1934—38, арх. І.Лангбард), большасць пабудаваных у 1960—70-я г. палацаў культуры, Рэспуб-лікі палац, канцэртная зала «Мінск» (1987, арх. Л.Пагарэлаў, Ю.Кустоў, Л.Кустова, А.Чадовіч). У 1988 пабудава-ны летні амфітэатр у Віцебску (арх. В.Бабашкін), у 1993 — комплексны бу-дынак Дзярж. харэагр. каледжа Белару-сі.
Літ.: Барышев Г.Л., Егорова Й.Ю. Театральные здання н сооруження XVIII в. в Белорусснн // Стр-во н архмтекту-ра Белорусскя. 1982. № 1;Чарнатаў В.М. Архітэктура тэатраў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. № 1;Дзянісаў У. 3 гісторыі тэатральных будынкаў XIX ст. ў Мінску //Тэатр. Мінск. 1985. № 3; Кула-г і н А. Мадэрн, відовішча // Мастацтва. 1992. № 8. В./.Анікін, В.М.Чарнатаў. ТЭАТР-СТЎДЫЯ КІНААКЦЁРА Н a -цыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Створаны ў 1980 як эксперым. творчая лабараторыя з мэтай садзейнічаць захаваншр прафес. акцёрскай формы, удасканаленню май-стэрства. Аснову т-ра складалі штатныя акцёры кінастудыі «Беларусьфільм»,
пазней ён папоўнены выпускнікамі Бел. тэатр.-маст. ін-та, Усесаюзнага дзярж. ін-та кінематаграфіі (бел. набор, педа-гог І.Таланкін), акцёрамі з інш. тэатраў. Гал. рэжысёры: В.Анісенка (1980—82), БДуцэнка (1982—90); маст. кіраўнік А.Яфрэмаў (з 1991); гал. мастакі Дз.Мо-хаў (1983—94), з 1998 Л.Пруднікаў.
Спроба арганізаваць т-р зроблена ў 1979; група кінаакцёраў з удзелам акцёраў мінскіх т-раў падрыхтавала і паказала спектакль «Па-ляванне на качак» А.Вампілава (рэж. Анісен-ка). Адкрыўся т-р 30.3.1982 спектаклем «Усё яго жыццё» паводле кінааповесці «Камуніст» Я.Габрыловіча. У 1980-я — пач. 1990-х г. у рэпертуары т-ра пераважалі п’есы, якія ўзні-малі вострыя маральна-этычныя і сац. пра-блемы («Глядзіце, хто прыйшоў» У.Аро, «Шчасце маё...» А.Чарвінскага, «Не баюся Вірджыніі Вулф» Э.Олбі і інш ). Адначасова вяліся пошукі арган. спалучэння мастацтва т-ра і кіно, новых сродкаў выразнасці, у т.л. ўкпючэнне кінафрагментаў у сцэн. дзеянне (кінаканцэрт «Саракавыя...», «Дзівак з Ган-чарнай вуліцы» І.Чыгрынава), прыём «мы-мачная пляцоўка» на сцэне («Камедыя пра Лісістрату» паводле Арыстафана), «буйны план», патрабаванне арганічнасці ігры пры непасрэдным кантакце акцёраў з гледачом ва ўмовах залы на 220 месцаў.
1990-я — пач. 2000-х г. адметныя ўключэннем у оэпертуар разам з сучас-
Тэатр-студыя кінаакцёра. Сцэна са спектакля «Пігмаліён» Б.ІІІоу.
най драматургіяй («Мы ідзём глядзець «Чапаева» А.Данілава, «Міленькі ты мой» М.Варфаламеева) класічных тво-раў: «Тэатр купца Япішкіна» Е.Мірові-ча, «Таленты і паклоннікі» А.Астроўска-
Тэатр-студыя кіна-акцёра Сцэна са спектакля «Філуме-на Мартурана» Э. Дэ Філіпа.
га, «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа, «Пігмаліён» Б.Шоу; п’ес маладых бел. драматургаў: «Шчаўкунок» А.Пале-шчанковай, «Поле бітвы» С.Бартохавай. Т-р праводзіць канцэрты, аўтарскія і творчыя вечары вядомых майстроў сцэ-ны і экрана. У трупе т-ра (2002): нар. арт. Беларусі У.Гасцюхін, засл. артысты Беларусі А.Бяспалы, Л.Румянцава, С.Сухавей, А.Цімошкін, артысты А.Адзінцова, В.Арланава, С.Вількін, У.Грыцэўскі, А.Гур’еў, Н.Жукоўская, С.Іваноў, А.Караблёва, А.Кацянёў, А.Кашпераў, Л.Мардачова, Т.Мужэнка, І.Нарбекава, Ю.Палубінская, А.Проліч, Н.Разанцава, В.Рыбчынскі, В.Сізова, І.Сцяпанаў, А.Цярпіцкі, П.Юрчанкаў старэйшы, П.Юрчанкаў малодшы. Пра-цуе ў тэатр. зале кінатэатра «Масква».
Літ:. Брандабоўская Л., Сцяпа-н а в а Я. «Мы імкнёмся да гарызонта...» // Беларусь. 1986. № 2; АрловаТ. Пасярод
104 ТЭАФРАСТ
праблем сусвету: На спектаклях Мінскага тэ-атра-студыі кінаакцёра // Мастацтва Беларусі. 1987. № 3. Н.М.Шукан. ТЭАФРАСТ, Феафраст (Theophras-tos «уладальнік боскай мовы»; сапр. Т ы р т а м; каля 372 да н.э., г. Эрэсас, Грэцыя — каля 287 да н.э.), старажыт-нагрэчаскі філосаф і прыродазнавец; адзін з першых батанікаў стараж. часу. Вучань Платона і Арыстоцеля. Аўтар больш як 200 прац па прыродазнаўстве (фізіцы, мінералогіі, фізіялогіі і інш.), філасофіі, псіхалогіі, «Дапаможніка па рыторыцы» (не захаваўся) і «Характа-раў» — зб. з 30 кароткіх характарыстык чалавечых тыпаў (ліслівец, пустаслоў і інш ). Стварыў класіфікацыю раслін, сістэматызаваў назіранні па іх марфало-гіі, пашырэнні і мед. выкарыстанні.
ТЭБАЛЬДЗІ (Tebaldi) Рэната (н. 1.2.1922, г. Пезара, Італія), італьянская спявачка (сапрана). Вучылася ў Парм-скай кансерваторыі. 3 1944 выступала на оперных сцэнах Італіі, у т.л. з 1946 у т-ры «Ла-Скала», і інш. краін (у 1955— 76 у «Метраполітэн-опера» і Чыкагскай оперы). Развівала традыцыі італьян. вак. школы. Сярод партый: Віялета, Аіда, Дэздэмона («Травіята», «Аіда», «Атэла» Дж.Вердзі), Тоска, Мімі («Тос-ка», «Багема» Дж.Пучыні). Вяла кан-цэртную дзейнасць.
ТЭБЕРДА, горнакліматычны курорт у Стаўрапольскім краі, Расія, на р. Тэбер-да. Засн. ў 1925 (адкрыты санаторый для хворых на туберкулёз). Клімат гор-ны, сухі, з інтэнсіўнай сонечнай радыя-цыяй. Лечаць хворых з рознымі форма-мі туберкулёзу. Санаторыі, турысцкія базы.
ТЭБРЫЗ, Т а ў р ы з, горад на ПнЗ Ірана, у даліне р. Аджычай, адм. ц. ас-тана Усх. Азербайджан. Каля 1,5 млн. ж. з прыгарадамі (2001). Важны гандл.-трансп. пункт на шляхах у Закаўказзе і Турцыю, эканам. і культ. цэнтр. Між-нар. аэрапорт. Прам-сць: трыкат., маш.-буд., металаапр., дыванаткацтва, гарбарная, дрэваапр., шкляная, запал-кавая, хім., нафтаперапр., харчасмака-вая. Старадаўні цэнтр дыванаткацтва і выяўл. мастацтва. Азерб. ун-т. Арх. помнікі: саборная мячэць Алішаха (14 ст., з пач. 19 ст. — цытадэль), руіны Блакітнай мячэці (15 ст.).
Засн. ў 3 або 4 ст. Сасанідамі. У канцы 13 — пач. 16 ст. неаднаразова быў сталіцай розных дзяржаў на тэр. сучаснага Ірана. Тут адбылося Тэбрызскае паўстанне 1571—73. У 18 — пач. 19 ст. Т. — сталіца Тэбрызскага ханства, у 19 — пач. 20 ст. — рэзідэнцыя на-шчадкаў прастола шахаў з каджарскай дынас-тыі. Адзін з цэнтраў нац.-вызв. і дэмакр. руху 20 ст. (Тэбрызскае паўстанне 1908—09, рухі 1920 і 1945—46). Цэнтр маст. рамяства, у т.л. Тэбрызскай школы мініяцюры 13—16 ст.