• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    якія звычайна ўяўляюць сабой склада-ныя зводы-кампіляцыі розных тэкстаў і літ. твораў рознага часу і розных аўта-раў. Прынцыпы і правілы публікацыі помнікаў стараж. пісьменства залежаць ад тыпу і характару выдання (навук., навук.-папулярнае, у арыгінале ці ў пе-ракладзе на сучасную мову). Значную працу па выяўленні, зборы і апісанні рукапісаў, вывучэнні помнікаў бел. пісьменства зрабіў Карскі. Тэксталагіч-нае даследаванне бел. летапісаў, пача-тае ў 19 ст. Даніловічам, у 20 ст. пра-доўжылі А.Шахматаў і Ф.Сушыцкі, па-шырылі і паглыбілі М.Улашчык і В.Ча-мярыцкі; Зроблена археагр. апісанне ўсіх летапісных спісаў, высветлены іх узаемаадносіны і ўдакладнена класіфі-кацыя, праведзена тэксталагічнае па-раўнанне гэтых помнікаў са стараж,-рус. летапісамі і польскімі хронікамі, даследаваны ўзнікненне, крыніцы і літ. гісторыя летапісных зводаў, падрыхта-вана іх навук. выданне ў «Поўным зборы рускіх летапісаў». Значны ўклад у выву-чэнне і выданне помнікаў бел. пісьмо-вай спадчыны зрабіў А.Коршунаў, які падрыхтаваў першую «Хрэстаматыю па старажытнай беларускай літаратуры» (1959), творы Афанасія Філіповіча і Скарыны, асобныя помнікі мемуарнай л-ры Беларусі 16—17 ст. Гіст.-літ. і тэк-сталагічнае даследаванне і публікацыю твораў стараж. бел. паэзіі ажыццявіў І.Саверчанка («Старажытная паэзія Бе-ларусі, XVI — першая палавіна XVII ст.», 1992), агіяграфіі і Кірылы Тураў-скага — А.Мельнікаў («Кніга жыцій і хаджэнняў», 1994; «Кірыл, епіскап Ту-раўскі», 1997), паломніцкай л-ры — С.Гаранін («Шляхамі даўніх вандраван-няў», 1999).
    Станаўленне Т. бел. л-ры адбылося ў 1920—30-я г. Пад кіраўніцгвам і пры ўдзе-ле І.Замоціна, Я.Барычэўскага, А.Вазня-сенскага, В.Мачульскага, М.Піятухові-ча выдадзены навук.-каменціраваныя зборы твораў («Творы» М.Багдановіча, т. 1—2, 1927—28; «Матчын дар» А.Га-руна, 1929; аднатомнікі твораў Цёткі і П.Труса, 1934, і інш.). Пасля Вял. Айч. вайны актыўная праца ў галіне Т. бел. л-ры разгорнута ў Ін-це л-ры АН Беларусі, дзе пры сектары дакастр. л-ры створана тэксталагічная група (уз-начальвалі В.Барысенка, Ю.Пшыркоў). Асн. намаганні скіроўваліся на выданне спадчыны пісьменнікаў-класікаў Я.Ку-палы, Я.Коласа, М.Багдановіча, помні-каў стараж. пісьменства. Значнай падзе-яй стаў выхад першых навукова камен-ціраваных збораў твораў Я.Купалы (т. 1—6, 1952—54; 1961—63) і Я.Коласа (т. 1—12, 1961—64). Выдадзены такса-ма зборы твораў Дуніна-Марцінкевіча (1958), Багдановіча (т. 1—2, 1968), «Александрыя» (1962), «Прадмовы і пасляслоўі» Скарыны (1969), «Творы» Багушэвіча (1967). У зборы твораў Я.Купалы (1961—63) у якасці крыніц асн. тэксту выбрана не апошняе пры-жыццёвае выданне, а 1-ы збор твораў (т. 1—6, 1925—32), які рыхтаваў сам аўтар. Пошук архіўных матэрыялаў і
    ТЭКСТЫЛЬНА 109
    гіст.-літ. звестак, удасканаленне мето-дыкі тэксталагічнага аналізу і каменці-равання тэксту твораў спрыяльна адбі-ліся на падрыхтоўцы больш поўных збораў твораў Я.Купалы (т. 1—7, 1972—76) і Я.Коласа (т. 1—14, 1972— 78). Выйшлі 1-ы навукова каменцірава-ны збор твораў К.Чорнага (т. 1—8, 1972—75), «Выбраныя творы» М.Гарэц-кага (т. 1—2, 1973), «Помнікі старажыт-най беларускай пісьменнасці» (1975), аднатомныя «Творы» Цёткі (1976), «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976), «Творы» К.Каганца (1979) і інш. Дасле-даванне заканамернасцей развіцця бел. л-ры на ўсім працягу яе гіст. развіцця набывае мэтанакіраваны характар. Ад-паведна павялічылася ўвага даследчы-каў і да маст. спадчыны мінулага. У су-вязі з неабходнасцю далейшай актыві-зацыі тэксталагічнай работы ў 1979 на аснове тэксталагічнай групы Ін-та л-ры АН Беларусі створаны сектар выданняў і тэксталогіі (з 1986 аддзел). Выдадзены першыя навукова каменціраваныя збо-ры твораў І.Мележа (т. 1—10,1979—85), М.Лынькова (т. 1—8, 1981—85), Гарэц-кага (т. 1—4, 1984—86) і 2 дадатковыя тамы — «Творы» (1990) і «Гісторыя бе-ларускае літаратуры» (1992), П.Пестра-ка (т. 1—5, 1984—86), У.Караткевіча (т. 1—8, 1987—91), З.Бядулі (т. 1—5, 1985—89), П.Броўкі (т. 1—9, 1987—92), М.Зарэцкага (т. 1—4, 1989—92), Я.Пу-шчы (т. 1—2, 1993—94), аднатомнікі Г.Леўчыка (1980), Я.Дылы і В.Каратын-скага (абодва 1981), У.Галубка (1983), Дуніна-Марцінкевіча (1984), С.Палуяна (1986), Я.Лучыны (1988), Скарыны (1990), Багушэвіча (1991), У.Сыракомлі (1993), «Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст.» (1983). Бел. тэкстола-гі падрыхтавалі зборы твораў Я.Купалы (т. 1—3, 1982) і Я.Коласа (т. 1—4, 1982—83) у перакладзе на рус. мову. Якасна новым этапам у развіцці бел. Т. сталі першыя поўныя зборы твораў М.Багдановіча ў 3 т. (1991—95) і Я.Ку-палы ў 9 т. (т. 1—8, 1995—2002), у якіх па-новаму вырашаны шэраг тэкстала-гічных праблем. Пашыраны асн. корпус поўнага збору твораў Я.Купалы за кошт твораў, якія ў папярэднія зборы не ўключаліся паводле ідэалаг. прычын і цэнзурных меркаванняў. Зменена кам-пазіцыя выдання: адноўлены паасобныя строфы вершаў, удакладнены крыніцы асн. тэксту і першадруку, выпраўлены недакладнасці датавання, пашыраны гіст.-літ. і рэальны каментарый, уведзе-ны прыжыццёвыя літ.-крытычная ацэн-кі твораў Я.Купалы, змешчаны гіст.-літ. нарысы пра гісторыю друкавання асн. вершаваных зб-каў паэта, упершыню змяшчаюцца яго дарчыя надпісы на кнігах і фотаздымках, службовыя і аса-бістыя дакументы. У 1996 распачата вы-данне «Беларускага кнігазбору». Выйшлі «Выбраныя творы» Я.Чачота, М.Багда-новіча, В.Ластоўскага, У.Жылкі, Я.Бар-шчэўскага, Л.Геніюш, П.Труса, Н.Ар-сенневай і інш., «Беларускія летапісы і хронікі» (1997), зб. К.Каліноўскага «За
    нашую вольнасць: Творы, дакументы» (1999).
    Літ.: Вопросы текстологян. Вып. 1—4. М., 1957—67; Прохоров Е.Й. Текстологня: (Прннцяпы язданнй классяч. лнт). М., 1966; Прннцнпы текстологнческого нзучення фольклора. М.; Л., 1966; Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літарату-ры: Узнікненне і літ. гісторыя першых зводаў. Мн., 1969; Гу л ь м а н Р.І. Тэксталогія тво-раў Янкі Купалы. Мн., 1971; Пытанні тэкста-логіі беларускай літаратуры. Мн., 1980; Л н -х а ч е в Д.С. Текстологяя; На матеряале рус. лнт. X—XVII вв. 2 нзд. Л., 1983; У л а ш н к Н.Н. Введенне в нзученяе белорусско-лнтов-ского летопнсання. М., 1985; Яго ж. Пра-цы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі: 3 рукапіснай спадчыны. Мн., 1999; Мушынскі М.І. Беларуская тэксталогія: набыткі, праблемы // Полымя. 1980. № 1; Я г о ж. Першы Поўны збор твораў Янкі Купалы: Канцэпцыя выдання і яе практыч. ўвасабленне // Бел. археагр. штогоднік. 2000. Вып. 1; К і с я л ё ў Г.В. Ад Чачота да Багу-шэвіча. Мн., 1993; Лабынцев Ю.А. Про-блемы подготовкн нзданнй собрання сочнне-ннй Скоряны: традмцяон. н электрон. варв-анты // Скарына і наш час. Гомель, 1999; Современная текстологня: теорня н практнка. М., 1997; Грншунян А.Л. йсследова-тельскне аспекты текстологнн. М., 1998; Г о -л у б Т.С. У творчай майстэрні класіка: Тэк-сталогія твораў М Гарэцкага. Мн., 2002.
    М.І.Мушынскі, В.У.Скалабан, В.А.Чамярыцкі. ТЭКСТЎРА (лац. textura тканіна, будо-ва), пераважная арыентацыя крышт. зярнят, малекул і інш. складальных эле-ментаў (кампанентаў) у розных асярод-дзях. Утвараецца пад дзеяннем пругкіх напружанняў, цеплавых уздзеянняў, эл. і магн. палёў і пры спалучэнні гэтых фактараў (напр., тэрмамех. і тэрмамагн. апрацоўкі матэрыялаў). Абумоўлівае анізатрапію многіх фіз. уласцівасцей матэрыялаў.
    Адрозніваюць восевыя Т. — з пера-важнай арыентацыяй адносна аднаго вылуча-нага напрамку, плоскія — з арыентацыяй адносна пэўнай плоскасці, п о ў н ы я — пры наяўнасці вылучаных плоскасці і некаторага напрамку ў ёй. Тэкстураваныя матэрыялы іс-нуюць у прыродзе (напр., некаторыя мінера-лы і біял. тканкі) і могуць быць атрыманы штучна (напр., пры апрацоўцы ціскам мета-лаў, фазавых пераходах, крышталізацыі, зпі-таксіі, адсорбцыі і інш.). Яны шырока выка-рыстоўваюцца ў тэхніцы: п’езаэлектрычныя матэрыяяы, вадкія крышталі, паляроіды і інш. Гл. таксама Тэкстура магнітная.
    Р.М.Шахлевіч.
    ТЭКСТЎРА ГбРНАЙ ПАРбДЫ, су-купнасць прыкмет будовы горных па-род, абумоўленых арыенціроўкай, ад-носным размяшчэннем і размеркаван-нем складальных частак пароды. У ад-розненне ад структуры горнай пароды марфалагічнай адзінкай тэкстуры з’яў-ляецца мінер. агрэгат (напр., гнейсавая, масіўная, сланцавая тэкстуры).
    ТЭКСТЎРА МАГНІТНАЯ, пераважная арыентацыя вектараў спантаннай на-магнічанасці магн. даменаў у фера- і ферымагнетыках. Абумоўлівае анізатра-пію магн. уласцівасцей матэрыялу (гл. Магнітная анізатрапія). Узнікае пры дзеянні на матэрыял накіраваных мех. напружанняў, якія ўтвараюць пераваж-ную арыентацыю крышталітаў у полі-
    крышталях (гл. Тэкстура), пры тэрміч-най апрацоўцы матэрыялу ніжэй Кюры пункта ў магн. полі (тэрмамагн. апра-цоўка), пры тэрмамех. апрацоўцы. Стварэнне восевай Т.м. дае магчымасць рэзка палепшыць уласцівасці магн. ма-тэрыялаў. Уздоўж восі Т.м. у магніта-мяккіх матэрыялах аблягчаецца пера-магнічванне, пры гэтым павялічваецца магнітная пранікальнасць, памяншаюц-ца каэрцытыўная сіла і магн. страты; у магнітацвёрдых матэрыялах дасягаюць найбольшых значэнняў намагнічанасць астаткавая і каэрцытыўная сіла.
    ТЭКСТУРАВАНАЯ НІТКА, в ы с о к a -аб’ёмная нітка, комплексная нітка тэкст. са штучна нададзенай ёй звілістасцю. У Т.н. звілістая кожная мо-нанітка, што перашкаджае іх шчыльна-му ўкладванню ў комплекснай нітцы.
    Ад звычайных комплексных нітак Т.н. ад-розніваюцца паніжанай аб’ёмнай масай (для Т.н. яна ў 10—20 разоў меншая, чым для гладкіх нітак), большай порыстасцю, мяккас-цю і ў некат. выпадках вял. пругкай расцяж-насцю — высокарасцяжныя Т . н . (гандл. назвы: стрэч, хеланка, эластык і інш.), маюць расцяжнасць да 400%. Вырабляюць Т.н. пераважна з сінт. палімераў. Асн. паказ-чык эксплуатацыйнай каштоўнасці Т.н. і вы-рабаў з іх — устойлівасць звілістасці; найб. ўстойлівасць маюць Т.н. з капрону і аніду (гл. Поліамідныя валокны). Выкарыстоўваюць Т.н. для вырабу паветрапранікальных, гіграскапіч-ных тканін і трыкатажу, а таксама шкарпэ-так, панчох, штучнага футра і інш.
    Літ.: Н осов М.П., Волхонскнй А.А. Пронзводство текстурнрованных ннтей. М ., 1982; У с е н к о В.А. Пронзводство кру-ченых н текстурнрованных хммнческнх нн-тей. 2 нзд. М., 1987.	М.Р.Пракапчук.
    ТЭКСТЫЛЬ (лац. textile тканіна ад texo тку), агульная назва тканін (гл. Тканіна тэкстыльная), прадзільна-ткацкіх выра-баў.