Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Т.ц. наз. таксама цыкл складкавасці, эпоха складкавасці або складкавасць. Вылучаюць яшчэ Т.ц. як этапы развіцця складкавых паясоў (цыклы Вілсана): кантынентальнага рыфтаге-незу, раннюю, спелую, згасання, заключную і рэліктавую стадыі. На платформах на пач. цыкла кантынент. ўмовы змяняюцца транс-грэсіяй мора, потым рэгрэсіяй і ўстанаўлен-нем кантынент. рэжыму з утварэннем кор выветрывання. Вучэнне аб Т.ц. найб. распра-цавана для позняга пратэразою і фанеразою (байкальская, каледонская, герцынская, кіме-рыйская, альпійская складкавасці або Т.ц., гл. адпаведныя арт.). Сярэдняя працягласць Т.ц. 150—200 млн. г. Іх аб’ядноўваюць у вял. ме-гацыклы (каля 550 млн. г.). У дакембрыі вы-лучаецца не менш за 4 мегацыклы, фанеразой ахоплівае 1 мегацыкл. Уяўленні пра Т.ц. вы-карыстоўваюць пры складанні тэктанічных і металагенічных карт вял. тэрыторый (Еўро-пы, Еўразіі, Свету). Блізкія паняцці да Т.ц. — тэктона-магматычны цыкл, арагеніч-ны цыкл, эпоха тэктанічная. А.М.Каўхута. тэктанічныя гшбтэзы, навукова абгрунтаваныя меркаванні аб прычынах тэктанічных рухаў і дэфармацый зям-ной кары, што мяняюць яе структуру. Існуе шмат гіпотэз тэктанічнага развіц-ця Зямлі.
Адна з першых Т.г., якая тлумачыла тэкта-нічныя рухі дзейнасцю землетрасенняў і вул-канаў, з’явілася ў 17 ст. (англ. вучоны Р.Гук, рас. Р.Рыхман). У гіпотэзе нептунізму зробле-на спроба тлумачэння дэфармацыі пластоў горных парод у выніку палводных апоўзняў і абвалаў (18 ст., ням. вучоны А.Г.Вернер). Гі-потэзу плутанізму прапанаваў шатл. вучоны Дж.Гетан у працы «Тэорыя Зямлі», 1795. Гі-потэза кратэраў падняцця (утварэнне горных складкавых збудаванняў у выніку пад’ёмаў магмы пры вулканічных і інтрузіўна-магма-тычных працэсах) развіта ў пач. 19 ст. ням. вучонымі Л.Бухам, А.Гумбальтам і Б.Штудэ-рам. Кантракцыйная гіпотэза прапанавана франц. вучоным Л.Элі дэ Бамонам (1829) на аснове ўяўлення аб першапачаткова расплаў-ленай Зямлі (касмаганічная гіпотэза Канта— Лапласа). Пры паступовым яе ахаладжэнні адбывалася сцісканне, слаі горных парод змі-наліся ў складкі, утвараліся горы. Распрацава-на ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Гэта канцэп-цыя выкладзена ў кнізе аўстр. вучонага Э.Зю-са «Аблічча Зямлі» (т. 1—3, 1883—1909). У гэты ж час узніклі вучэнні аб геасінкліналях (амер. вучоны Дж.Дана) і платформах (рас.
вучоныя А.П.Карпінскі, А.П.Паўлаў), ізастазіі (англ. вучоны Дж.Эры і інш.). У 1-й пал. 20 ст. з’явіліся гіпотэзы глыбіннай дыферэнцыя-цыі (галанд. вучоны Р.В. ван Бемелен, рас. У.У.Белавусаў), падкоравых цячэнняў (аўстр. вучоны О.Ампферэр, ням. Р.Швінер і Э.Краўс, галанд. Ф.Венінг Мейнес), пульса-цыйная (амер. вучоны У.Бачэр, рас. М.А.Усаў і У.А.Обручаў), расшырэння Зямлі (ням. вучоны О.Хільгенберг, венг. Л.Эдзьед, амер. Б.Хейзен і інш.), перамяшчэння маце-рыкоў (амер. вучоны Ф.Тэйлар, ням. А.Веге-нер; гл. Вегенера гіпотэза, Дрэйф кантынен-таў), якая дала пачатак новаму кірунку ў тэк-тоніцы мабілізму ў супрацьлегласць фіксізму (магчымасць толькі верт. рухаў у зямной ка-ры). У 1960—70-я г. ідэі мабілізму адроджаны ў выглядзе новай глабальнай тэктонікі (тэкто-нікі пліт) — геадынамічная тэорыя (тэорыя неамабілізму), якая тлумачыць рухі, дэфарма-цыі і сейсмічную актыўнасць тэктанасферы (амер. вучоныя В.Морган, К. Ле Пішон, Дж.Олівер, Дж.Айзекс, Л.Сайкс; 1967—68). Гэта тэорыя ўключала таксама ідэю расшы-рэння (спрэдзінгу) акіянічнага ложа (амер. ву-чоныя Г.Хес і Р.Дзіц, 1961—62).
Згодна з ідэяй тэктонікі пліт літасфе-ра падзелена на 7 вялікіх і малыя цвёр-дыя маналітныя пліты, якія рухаюцца па подсцільным менш вязкім слоі (ас-тэнасферы), маюць гарыз. рухі: рассоў-ванне (з утварэннем рыфтаў, потым акіянаў), падсоўванне адной пліты пад інш. і гарыз. перамяшчэнне ўздоўж трансформных разломаў тыпу зруху. Гэ-та пацвярджаецца размеркаваннем на-пружанняў у ачагах землетрасенняў. Геа-дэзічныя даныя паказваюць рассоўван-не глыб (Паўн. Афрыка), іх гарыз. пера-мяшчэнне ўздоўж разломаў са скорасцю 0,5—3 см за год (Каліфорнія) або зблі-жэнне па насовах (Таджыкістан). Такія ж скорасці вызначаюцца па палеамаг-нітных даных, шырыні палос магн. ана-малій і па палеагеаграфічных рэкан-струкцыях. 3 канца 20 ст. распрацоўва-ецца гіпотэза гарачых кропак, якія звя-заны з праяўленнем вулканічнай актыўнасці на кантынентах і ў акіянах, і канцэпцыя 2-яруснай тэктонікі пліт, якая засн. на рэалагічнай расслоенасці літасферы і мантыі.
Літ:. Хавн В.Е. Обшая геотектоннка. 2 нзд. М., 1973; Л е Пншон К, Ф р а н -ш т о Ж., Б о н н н н Ж. Тектоннка плнт: Пер. с англ. М., 1977.
А.М.Каўхута, Р Р Паўлавец.
ТЭКТАНІЧНЫЯ КАРТЫ, спецыяль-ныя геалагічныя карты, на якіх паказа-ны структура зямной кары і асн. этапы яе развіцця ў асобных рэгіёнах або на Зямлі. Паводле зместу Т.к. падзяляюц-ца на структурныя (марфалогія і тыпы тэктанічных структур), у т.л. п a -леаструктурныя (структура геал. паверхняў на пэўны гіст. час), і ў л а с -н a Т к . (марфалогія, таксама гісто-рыя фарміравання тэктанічных струк-тур, стадыі і этапы іх развіцця, сувязь магматызму з тэктонікай). Сярод уласна Т.к. вылучаюць звычайныя тэктаніч-ныя, палеатэктанічныя, тэматычныя і спец. (карты неатэктонікі, нафтагаза-носных абласцей, глыбіннай будовы, сейсмічна небяспечных раёнаў і інш.). Кожны з гэтых тыпаў падзяляецца на карты а гул ь н ы я, або аглядныя
(ахопліваюць вял. тэрыторыі), і р э -гіянальныя (тэктанічныя формы асобных рэгіёнаў і іх развіццё). Паводле маштабу бываюць дробна-, сярэдне- і буйнамаштабныя. Карты з’яўляюцца асновай прагнозных карт на пошукі ка-рысных выкапняў. У 1976 выдадзена Тэктанічная карта Беларусі ў маштабе 1 : 1 000 000, у 1977 — 1 : 500 000 (Ін-т геал. навук АН і Бел. н.-д. геолагаразве-дачны ін-т ВА «Белгеалогія». У аснову карты пакладзены прынцыпы рэгія-нальнага тэктанічнага раянавання (па-водле ўзросту асн. этапу фарміравання платформавых структур). За складанне карты і манаграфію «Тэктоніка Беларусі» (1976) аўтарам Р.Г.Гарэцкаму, Г.У.Зіна-венка, В.С.Конішчаву, Б.В.Бандарэнку, Р.Я.Айзбергу, У.М.Макарэвічу, У.А.Ба-гіну, В.І.Пасюкевічу прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Літ.: Бархатов Б.П. Тектоннческне карты. Л., 1979; Гарецкнй Р.Г. Тектоня-ческне карты. М., 1973; Нстормя геологнчес-кпх наук в Белорусской ССР. Мн., 1978.
А.М.Каўхута. ТЭКТАНІЧНЫЯ РЎХІ, механічныя ру-хі блокаў тэктанасферы. Абумоўлены фіз.-хім. працэсамі ў нетрах Зямлі, пад-коравымі канвекцыйнымі цячэннямі, перыядычнымі зменамі скорасці вяр-чэння Зямлі і інш. Крыніцы энергіі Т.р. — радыягеннае ўнутр. цяпло нет-раў і гравітацыйная энергія Зямлі і інш. планет. Прыводзяць да парушэн-няў у заляганні горных парод і адлюс-троўваюцца ў рэльефе зямной паверхні. Адрозніваюць Т.р.: павольныя эпейра-генічныя (утвараюць мацерыкі) і хуткія арагенічныя (горы), верт. (нармальныя; дадатныя і адмоўныя) і гарыз. (танген-цыйныя), накіраваныя і вагальныя, хва-левыя (паслядоўныя падняцці і прагі-ны — мегаундацыі), глыбавыя (у межах пэўных тэктанічных структур); паводле часу праяўлення — стараж., найноўшыя, сучасныя. Старажытныя Т.р. (да-алігацэнавыя) даследуюцца пераважна метадам фацый і магутнасцей асадка-вых і вулканагенных тоўшчаў, выкарыс-тоўваюцца таксама палеамагнітныя да-ныя, а для апошніх 180—160 млн. г. (час існавання сучасных акіянаў) — лі-нейныя магнітныя анамаліі (адпавяда-юць ізахронам акіянічнага ложа). Най-н о ў ш ы я Т.р. даследуюцца геамарфал. метадамі, метадам фацый і магутнасцей асадкавых тоўшчаў. Сучасныя Т.р. даследуюцца геад. метадамі (паўторнае нівеліраванне, трыянгуляцыя, трылатэ-рацыя, лазерныя вымярэнні, метады касм. геадэзіі). Скорасць верт. рухаў ад доляў да першых дзесяткаў міліметраў за год (на Беларусі ±2 мм), гарыз. — да некалькіх сантыметраў за год.
Літ:. Гл. да арт. Тэктоніка.
А М Каўхута, Р.Р.Паўлавец. ТЭКТбНІКА (ад грэч. tektonikos які ад-носіцца да будаўніцтва), геатэкто-н і к а, галіна геалогіі, якая даследуе
112 ТЭКУМСЕ
структуру, рухі і дэфармацыі літасферы ва ўзаемасувязі з глыбіннымі працэсамі і развіццём Зямлі. Цесна звязана са стратыграфіяй, літалогіяй, петраграфі-яй, палеагеаграфіяй, геамарфалогіяй, геафізікай, геахіміяй, касм. геалогіяй і інш. Падзяляецца на марфалагічную Т. (гл. Геалогія структурная), рэгіяналь-ную (тэктанічныя структуры асобных рэгіёнаў, краін, кантынентаў, акіянаў), гістарычную (гісторыя тэктаніч-ных рухаў, этапы і стадыі іх развіцця, гл. Тэктанічны цыкл), агульную або тэарэтычную Т. (заканамернасці развіцця літасферы і яе структуры), гля-цыятэктоніку, неатэктоніку, петратэк-тоніку, сейсматэктоніку, тэктанафізіку, параўнальную Т., тэктанічную картагра-фію, актуатэкгоніку (сучасныя тэкта-нічныя рухі), эксперыментальную (ма-дэліраванне механізмаў тэктанічных дэ-фармацый).
У самаст. галіну вылучылася ў пач. 20 ст. Гал. этапы развіцця супадаюць з гіст. этапамі геалогіі (гл. таксама Тжтанічныя гіпотэзы) Вял. ўклад зрабілі рус. і сав. вучоныя А.П.Карпінскі, АДз.Архангельскі, М.М.Ця-цяеў, У.А.Обручаў, М.С.Шацкі, А.В.Пейве, Ю.А.Касыгін, А.Л.Яншын, У.У.Белавусаў, М.У.Муратаў, В.Я.Хаін і інш., шатл. Дж.Ге-тан, аўстр. Э.Зюс, швейц. Э.Арган, франц. Г.Э.Ог, Р.Обуэн, галанд. Р.В. ван Бемелен, ням. Г.Штыле, С.М.Бубнаў, амер. Дж.М.Кей, Ф.Кінг і інш.
На Беларусі даследаванні ў галіне Т. праводзяцца ў Ін-це геал. навук Нац. АН, Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це ВА «Белгеалогія», ВА «Беларусьнафта» і інш. Праведзена тэктанічнае раянаванне тэр. краіны, устаноўлена будова фунда-мента і чахла, платформавы чахол па-дзелены на структурныя комплексы і паверхі, вылучаны гал. тыпы структур і фармацый, класіфікаваны разломы, са-ляныя структуры Прыпяцкага прагіну, вызначаны асн. рысы тэктанічнага раз-віцця тэрыторыі, глыбіннай будовы лі-тасферы і навейшых тэктанічных рухаў, у т.л. галацэнавых, вывучаны гляцыя-тэктанічныя з’явы, распрацавана тэкта-нічная аснова пошукаў карысных вы-капняў. Вял. ўклад зрабілі Р Я.Айзберг, УА.Багіна, Б.В>. Бандарэнка, ЗА.Гарэлік, Р.Г.Гарэцкі, Г.У.Зінавенка, Б.С.Канішчаў, ГУКаратаеў, ЭАЛяўкоў, УМ.Макарэвіч, AC Махнач, Ж.П.Лацько і інш.
Літ.: Тектоннка Белорусскн. Мн., 1976; Палеотектоннка Белорусснн. Мн., 1983; X а м н В.Е. Обшая геотектонмка. 2 нм. М., 1973; Яго ж. Регмональная геотектоннка: Внеальпнйская Европа н Западная Азня. М., 1977. Р.Г.Гарэцкі, А.М.Каўхута. ТЭКЎМСЕ (Tecumseh, Tecumthe; каля 1768 — 5.10.1813), адзін з лідэраў нац.-вызв. руху індзейцаў Паўн. Амерыкі. Правадыр племя шоні. Брыгадны ген. брыт. арміі (1812). Прыбл. з 1805 узна-чальваў супраціўленне індзейскіх пля-мён на Пн ад р. Агайо каланізацыі іх зямель амер. пасяленцамі. Распрацаваў план стварэння саюза зах. і паўд. ін-дзейскіх плямён. Але ў 1811 у адсут-насць Т. амер. ваен. экспедыцыя разбі-