Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТЭЛЕВІЗІЙНАЯ ВЕЖА. металічная, жа-лезабетонная, камбінаваная вежа, на якой устанаўліваецца тэлевізійнае і радыёаб-сталяванне. На Т.в. і ўнутры яе разме-шчаны антэны і спец. апаратура тэлеба-чання, радыёвяшчання, рэтрансляцыі, радыёрэлейнай і радыётэлегр. сувязі, таксама прылады для метэаралагічнага назірання' і інш. Некаторыя Т.в. маюць назіральныя пляцоўкі, рэстараны, кафэ і інш. Найб. будаваліся ў сярэдзіне 20 ст. Вышыня Т.в. вызначае радыус дзе-яння тэлевізійнай станцыі, напр., Т.в. Астанкінскага тэлецэнтра ў Маскве мае выш. каля 540 м, радыус дзеяння тэле-візійных антэн 120—130 км. Некаторыя Т.в. з’яўляюцца выдатнымі арх.- і тэхн. збудаваннямі.
ТЭЛЕВІЗІЙНАЯ ВЫПРАБАВАЛЬНАЯ ТАБЛІЦА, нармалізаваны рысунак для кантролю параметраў тэлевізійнага віда-рыса. Бывае спецыялізаваная і універ-сальная, паводле спосабу атрымання — аптычная (дыяпазітыў ці асобны кадр), электронная (фарміруецца манаскопам) і электрычная (фарміруецца эл. шля-хам). Т.в.т. для кантролю параметраў сістэм лічбавага тэлебачання мае ста-тычныя і дынамічныя элементы.
Спецыялізаваная Т.в.т. мае I выпрабавальны элемент (напр., аднаколернае поле, шахматнае поле, градацыйны клін. верт. палосы) і прызначаны для кантролю 1 параметра відарыса. Універсальная Т.в.т. мае некалькі элементаў, што дазваляе ацаніць адначасова некалькі параметраў. А п -т ы ч н а я Т.в.т. выкарыстоўваецца для кан-тролю работы святлоэлектрычных пераўтва-ральнікаў, электронная і э л е к -трычная — радыёперадатчыкаў і тэлеві-зійных прыёмнікаў, прылад апрацоўкі сігналаў, каналаў сувязі і інш. А.Л.Хамініч.
тэлевізійная перадавальная КАМЕРА, тэлекамера, оптаэлек-тронны апарат для пераўтварэння аптыч-нага відарыса аб’екта ў эл. сігнал (гл. Відэасігнал), які можна перадаваць на
Тэлевізійная вежа: a — yr. Дортмунд, Герма-нія; б — будова вежы ў г. Франкфурт-на-Майне, Германія (1 — перадавальныя антэ-ны; 2 — службовыя памяшканні; 3 — назі-ральная пляцоўка; 4 — рэстаран; 5 — лесві-ца; 6 — шахта ліфта).
адлегласць. Адрозніваюць Т.п.к. для тэ-левізійнага вяшчання (студыйныя, па-застудыйныя, дыктарскія і інш.), пад-еоднага тэлебачання і прыкладнога тэле-бачання, чорна-белага і каляровага тэле-бачання. Асн. элемент Т.п.к. — перада-вальная тэлевізійная трубка (у каляро-вых камерах 3—4 трубкі, у бытавых і паўпрафесіянальных — 2 ці 1) ui ПЗС -матрыца). Камера таксама мае абёктыў, відэаўзмацняльнік, генератары тэлевізій-ных разгортак, вяшчальныя Т.п.к. — дадаткова электронны відашукальнік на кінескопе ці вадкакрышталічным інды-катары для назірання і кантролю межаў відарыса аб’екта. Гл. таксама Камкордэр.
Лічбавая тэлевізійная перадавальная камера Ікегамі HL-59.
ТЭЛЕВІЗІЙНАЯ РАЗГбРТКА, пасля-доўнае раскладанне (разгортка) відары-са, створанага аптычнай сістэмай у тэ-левізійнай перадавальнай камеры, на складальныя элементы адначасова з ат-рыманнем відэасігналу, а таксама адва-ротнае пераўтварэнне з дапамогай кі-нескопа эл. сігналаў у бачны відарыс. У першых тэлевізійных сістэмах Т.р. ажыццяўлялася мех. спосабам, элек-тронную Т.р. прапанаваў БЛХ.Розінг (гл. Тэлебачанне).
У вяшчальных сістэмах чорна-белага і ка-ляровага тэлебачання Т.р. ажыццяўляецца сканіраваннем зыходнага відарыса разгор-твальным элементам (электронным ці светла-вым праменем пастаяннай інтэнсіўнасці), сінтэз відарыса на экране кінескопа — элек-тронным праменем, прамадуляваным відэа-сігналам па інтэнсіўнасці. Раскладанне і сін-тэз відарыса праводзяць па радках злева на-права (радковая разгортка) і па вертыкалі зверху ўніз (кадравая разгортка). След ад руху разгортвальнага элемента ўтварае тэлевізійны радок, сукупнасць радкоў — тэлевізійны растр, перададзены (узноўлены) за гэты час відарыс — тэлевізійны кадр (поле).
А.П. Ткачэнка.
ТЭЛЕВІЗІЙНАЯ СТАНЦЫЯ, сукуп-насць радыётэхн. і тэлевізійнай апара-туры, з дапамогай якой вядуцца тэлеві-зійныя перадачы непасрэдна з месца падзеі (тэатра, стадыёна, касмадрома і г.д.). Падзяляюцца на перасоўныя Т.с. і стацыянарныя трансляцыйныя тэлеві-зійныя пункты.
ТЭЛЕВІЗІЙНАЯ ТРЎБКА, электрава-куумная прылада для пераўтварэння аптычнага відарыса ў відэасігнал (пера-давальная тэлевізійная трубка) ці эл. сігналаў у бачны відарыс (прыёмная тэ-левізійная трубка). Гл. таксама' Элек-тронна-прамянёвая трубка.
ТЭЛЕВІЗІЙНЫ КАНАЛ. устаноўленая тэлевізійным стандартам паласа радыё-частот, адведзеная для перадачы тэлеві-зійных радыёсігналаў адной праграмы. Напр., у сістэме каляровага тэлебачан-ня СЕКАМ 1 Т.к. займае паласу частот 8 МГц.; метровы дыяпазон тэлевізійна-га вяшчання (48,5 — 66, 77 — 100 і 174 — 230 МГц паводле тэлевізійнага стандарта D) мае 12 Т.к., дэцыметровы (470 — 790 МГц, стандарт К) — 40 Т.к., кабельнае тэлебачанне можа мець адваротныя і дадатковыя Т.к. ў дыяпа-зоне 5—100 МГц. Лічбавае тэлебачанне мае такі ж частотны план Т к., аднак па кожным канале можна перадаваць 4—6 тэлевізійных праграм у залежнасці ад ступені сціскання лічбавага сігналу, скорасці кадзіравання інфармацыі, віду мадуляцыі і інш. А.П.Ткачэнка. ТЭЛЕВІЗІЙНЫ ПЕРАДАТЧЫК, пры-лада (комплекс апаратуры) для пе-раўтварэння відэасігналу (поўнага каля-ровага тэлевізійнага сігналу) і сігналу гукавога суправаджэння ў поўны тэле-візійны радыёсігнал для выпрамянення яго перадавальнай тэлевізійнай антэнай. Уваходзіць у склад перадавальнай тэле-візійнай стаццыі. Магутнасць Т.п. да со-цень кілават. Папярэднія каскады вы-рабляюцца на паўправадніковай эле-
ТЭЛЕВІЗІЙНЫ 115
ментнай базе, выхадныя — пераважна на электронных лямпах (прамянёвых тэтродах ці клістронах, у залежнасці ад дыяпазону рабочых частот).
ТЭЛЕВІЗІЙНЫ ПРЫЁМНІК, тое, што тэлевізар.
ТЭЛЕВІЗІЙНЫ РАДЫЁСІГНАЛ, ра-дыёсігнал вяшчальнага тэлебачання. Складаецца з радыёсігналаў відарыса і гукавога суправаджэння (Т.р. лічбавага тэлебачання нясе таксама дадатковую інфармацыю). Фарміруецца на выхадзе тэлевізійнага перадатчыка, яго парамет-ры вызначаюцца тэлевізійным стандар-там.
ТЭЛЕВІЗІЙНЫ СТАНДАРТ, комплекс норм і патрабаванняў, якім адпавяда-юць перадавальная і прыёмная апарату-ра сетак тэлевізійнага вяшчання, а так-сама тэлевізійны радыёсігнал, што пера-даецца па гэтай сетцы. Т.с. рэгламентуе колькасць радкоў тэлевізійнай разгор-ткі, лік палёў і кадраў, перададзеных за 1 с, паласу частот тэлевізійных сігналаў, рознасць нясучых частот гукавога су-праваджэння і відарыса, размеркаванне тэлевізійных каналаў і інш.
ТЭЛЕВІЗІЙНЫ ТЭАТР, від экраннага тэлевізійнага мастацтва, эстэт. прыро-ду якога вызначае сінтэз уласна тэатр. мастацтва (у яго драматургічным, рэ-жысёрскім, акцёрскім і сцэнаграфічным увасабленнях) і вобразна-выразных сродкаў тэлебачання. Спецыфічнасць тэлебачання як сродку масавай камуні-кацыі ўплывае на сац. функцыяналь-насць Т.т., абумоўлівае яго культ. пры-значэнне. Асн. маст. твор Т.т. — тэле-візійны спектакль.
Правобразам Т.т. быў кінафільм-спектакль, які ў канцы 1940-х—50-я г. выкарыстоўваўся на тэлебачанні як прамая трансляцыя спек-такля з т-ра, потым са студыі. Выкарыстоўва-лася і такая форма рэтрансляцыі спектакля, як здымка з манітора на кінаплёнку. У канцы 1950 — пач. 1960-х г. асвойваўся тэлевізійны спосаб паказу ў прамым эфіры. Гэта быў пе-рыяд станаўлення драм. Т.т., маст. структура якога складвалася пад уплывам тэлевізійных інфарм. і дакумент. жанраў. Імкненне да арыгінальнай драматургіі, зварот да п’ес, якія не ставіліся на тэатр. сцэне, экранізацыя літ. твораў выклікалі паяўленне разнавіднасцей тэлевізійнага спектакля: дакумент. драма, гіст. і сямейная хронікі, публіцыст. рэпартаж, літ. кампазіцыя з аўтарскім каментарыем, інсцэ-ніроўка паэт. і празаічных літ. твораў, спек-такль-маналог і інш. У 1970-я г. тэлевізійны спектакль здымаўся на відэаносьбітах мнага-камерным метадам з шырокім выкарыстан-нем тэхн. спецэфектаў. Побач з драм. тэле-спектаклем ствараліся тэлеопера, тэлеаперэта, тэлебалет.
На Беларусі Т.т. узнік у 2-й пал. 1950-х г. (першыя спектаклі створаны ў 1957 на Рэсп. студыі тэлебачання, у 1961 на Гомельскай і Віцебскай, у 1971 на Брэсцкай абл. студыях). Яго развіццё звязана з пошукамі эстэт. мовы тэлеві-зійнага відовішча, асваеннем стацыя-нарнай тэлевізійнай тэхнікі. У спектак-лях «Брат мой, вораг мой» паводле М.Уілсана, «Маленькія трагедыі» А.Пушкіна, «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа, «Суд» У.Галубка, «Млын на
Сініх Вірах» У.Караткевіча і «Якаў Ба-гамолаў» М.Горкага вяліся пошукі тэхн. вырашэння драм. дзеяння, разгорнутага ў студыйным павільёне невял. плошчы; важную ролю адыгрывалі папярэдняя распрацоўка рэжысёрам рэжыму здымкі буйным планам і мантажная перабіўка эпізодаў, што перадаваліся ў эфір спо-сабам прамой трансляцыі. Вял. ўвага аддавалася афармленню, выраслі патра-баванні да акцёрскага майстэрства, моўных, мімічных і пластычных срод-каў выразнасці, ігры на камеру і г.д. Ішло комплекснае асэнсаванне эстэт. вопыту тэатр. мастаідтва і яго асваенне на тэлеэкране. У сярэдзіне 1960-х г. практыкаваліся трансляцыі тэатр. спек-такляў непасрэдна з залы, ствараліся арган. ўмовы для самараскрыцця акцё-раў на звыклай сцэн. пляцоўцы. Адна-часова развіваўся студыйны спектакль. Адмова ад грувасткага афармлення даз-воліла забяспечыць свабоднае перамя-шчэнне тэлекамер, наблізіцца да акцё-ра, уключаць у дзеянне кінакадры, фа-таграфіі і інш. Творчыя знаходкі дапа-маглі пашырыць жанравую палітру тэлепастановак, надаць ім самабытнае нац. адценне. Спектаклі «Соцкі падвёў» паводле Я.Коласа, «Сэрца на далоні» і «Трывожнае шчасце» паводле І.Шамя-кіна, «Трэцяе пакаленне» паводле К.Чорнага, «Людзі на балоце» паводле 1 Мележа, «Прымакі» Я.Купалы, «Збян-тэжаны Саўка» Л.Родзевіча прадоўжылі традыцыі псіхал. драмы, нар. камедыі, трагікамедыі, раскрылі на тэлеэкране асаблівасці нац. акйёрскай школы. Творчы працэс стварэння тэлеспектак-ля набыў прафес. рысы. Увасоблены гіст. хроніка А.М.Талстога і П.Шчога-лева «Змова імператрыцы» — «Крах», псіхал. драма Г.Гаўптмана «Ткачы», тэ-леопера «Ранак» Г.Вагнера. У 1970-я г. развівалася універсальная форма тэле-спектакля — відэафільм. Гэты перыяд характарызаваўся пошукамі ў сферы маст. умоўнасці, відовішчнасці, вобраз-насці эстэт. мовы. У рэпертуары знач-нае мес'ца займалі творы бел. аўтараў, больш глыбокае адлюстраванне набыла экранная рэпрадукцыя тэатр. спектакля («Трыбунал» А.Макаёнка ў паст. Бел. т-ра імя Я.Купалы). Выпрацоўваліся но-выя прынцыпы інсцэнізацыі прозы, па-эзіі і драмы праз жанрава-маст. структу-ры літ. кампазіцыі і літ. мантажу. Выка-рыстоўваліся стылявыя прыёмы даку-ментальна-публіцыст. тэлебачання: дыялагічныя формы паказу, персаніфі-каваныя вобразы каментатара ці чы-тальніка, лаканічнасць і сімвалізацыя афармлення. Адначасова з пастаноўкамі ў жанры псіхал. драмы («Сустрэчы і ростані» паводле твораў Мележа, «Да-жыць да світання» паводле В.Быкава,