Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ: Мнхельсон Н.Н. Оптнческме те-лескопы: Теорня н конструкцня. М., 1976; Оптнческне телескопы будушего: Пер. с англ. М., 1981; Максутов Д.Д. Мзготовленне н нсследованне астрономнческой оптнкн. 2 нзд. М., 1984. Я.У.Чайкоўскі. ТЭЛЕСКбП (лац. Telescopium), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 3,5 візуальнай зорнай велічыні. 3 тэр. Бе-ларусі не відаць. Гл. Зорнае неба.
ТЭЛЕСКОП ЛІЧЬІЛЬНІКАЎ, прылада для выдзялення і рэгістрацыі часціц высокіх энергій, якія рухаюцца ў пэў-ным напрамку. Mae 2 ці больш дэтэк-тараў (Гейгераўскіх лічыльнікаў, сцынты-ляцыйных лічыльнікаў і інш., а таксама іх спалучэнняў), размешчаных адзін за ад-ным уздоўж зададзенага напрамку і да-лучаных да схем супадзенняў і антысу-падзенняў (гл. Супадзенняў метадў Такі метад дазваляе аддзяліць карысны сіг-нал, выкліканы часціцай, што прайшла праз Т.л., ад шумавых і фонавых сігна-лаў, а таксама ад сігналаў, выкліканых часціцамі, якія маюць іншы час пралёту паміж дэтэктарамі ці прайшлі ў інш. напрамках. Выкарыстоўваецца ў фізіцы высокіх энергій.
ТЭЛЕСКбП-ЦЭЛАСТАТ, двухлюстра-ны рэфлектар для атрымання нерухома-га відарыса нябесных аб’ектаў у факаль-най плоскасці нерухомага акуляра.
Аб’ект назірання (напр., зорка, планета) выбіраецца пры дапамозе плоскага люстра, замацаванага ў карданным падвесе з магчы-масцю павароту вакол 2 узаемна перпендыку-
ратварэннем. За год да 10 пакаленняў. Зіму-юць лічынкі ў яйцах гаспадара. Разводзяць і выкарыстоўваюць як рэгулятары колькасці шкодных насякомых, у т.л. сляпнёў, шкоднай чарапашкі.
ТЭЛЕПАТЫЯ гл. ў арт. Парапсіхалогія.
ТЭЛЕПІНУС, Тэлепіну, у стара-жытнай хецкай і хацкай рэлігіях і міфа-
Тэлескоп-цэластат «Пегас-2». a —агульны выгляд; б —оптыка-механічная схема I —аснова аб ектыва; 2 — аб'ектыў; 3 — аптычная вось; 4 — плоскасць нябеснага экватара; 5 — вось плоскага люстэрка; 6 — вось схіленняў (перпендыкулярная плоскасці рысунка); 7 — вось зро-ку; 8 — кольца карданнага падвесу; 9 — плоскае люстэрка на платформе карданнага падвесу 10 — палярная вось; 11 — акуляр; 12 — аснова акуляра.
ТЭЛЕФІЛЬМ 119
лярных восей, так, каб вось люстра была бі-сектрысай вугла паміж аптычнай воссю і вос-сю зроку аб’ектыва. Т.-ц. выкананы ў выгля-дзе настольных блокаў, устаноўленых на асобных асновах і звязаных агульнай паверх-няй пляцоўкі назірання. Раздзельная ўста-ноўка блокаў і карданны падвес (бел. манці-роўка) выключылі традыц. трубу, спрасцілі канструкцыю, знізілі масу і інш. Можа выка-рыстоўвацца ў стацыянарных і экспедыцый-ных умовах на ўсіх геагр. шыротах. Асн. ха-рактарыстыкі Т.-ц. «Пегас-2»: аб’ектыў з дыя-метрам 320 мм, фокуснай адлегласцю 3437 мм, масай 1,3 кг, плоскае люстра з дыямет-рам 400 мм, масай 1,85 кг. Маса Т.-ц. 11,8 кг. Распрацаваны і пабудаваны пал кіраўніцтвам Я У Чайкоўскага (Мінск, 2002). А Ю.Колас. ТЭЛЕТАЙП (ад тэле... + англ. type друкаваць на машынцы), прыёма-пера-давальны літара- і лічбадрукавальны электронна-мех. тэлеграфны старт-стопны апарат з клавіятурай, як у пі-шучай машынкі. Выкарыстоўваецца як канцавое прыстасаванне ў сетках аба-ненцкага тэлеграфавання для перадачы паведамленняў па каналах сувязі (тэле-тайпнай сетцы), а таксама ў якасці прыстасавання ўводу-вываду інфарма-цыі (тэрмінала) ва ўстройствах вылі-чальнай тэхнікі. У час прыёму запіс (друкаванне) паведамленняў робіцца аў-таматычна на рулоннай паперы.
ТЭЛЕФАКС [ад тэле... + лац. fac s(imile) рабі падобнае], абаненцкая фак-сімільная электрасувязь, якая забяспеч-вае перадачу і ўзнаўленне копій тэкста-вых дакументаў, схем, чарцяжоў, неру-хомых відарысаў і г.д. па тэлефонных каналах сувязі. Канцавыя прылады Т. — факсімільныя апараты, якія забяс-печваюць атрыманне копій чорна-бе-лых і каляровых відарысаў, ахову інфар-мацыі ад несанкцыянаванага доступу і ад канальных перашкод.
ТЭЛЕФАНІЯ (ад тэле... + грэч. phone гук), галіна навукі і тэхнікі, якая займа-ецца пабудовай сістэм тэлефоннай сувя-зі, распрацоўкай апаратуры для яе ажыццяўлення і выкарыстання, а такса-ма ацэнкай якасці перадачы інфарма-цыі. Тэорыя Т. грунтуецца на агульнай тэорыі сувязі, электраакустыцы, тэарэт. асновах электратэхнікі, тэорыі тэлеф. паведамленняў і інш.
Т. ўключае: вывучэнне ўласцівасцей і ха-рактарыстык гукавога поля, электраакустыч-ных пераўтваральнікаў (мікрафонаў, тэлефо-наў)', разлік і канструяванне пераўтваральні-каў і тэлефонных апаратаў’, распрацоўку тэхн. сродкаў тэлеф. многаканальнай сувязі', кан-струяванне і разлік камутацыйнай і кіраваль-най апаратуры тэлефонных станцый; праекта-ванне тэлефонных сетак (разлік колькасці ка-налаў сувязі, выбар рацыянальнага размя-шчэння тэлеф. станцый і вузлоў сувязі і інш.); распрацоўку метадаў кантролю і павышэння надзейнасці камутацыйнай апаратуры. Удас-каналенне тэлефоннай тэхнікі звязана з рас-працоўкай многаканальных сістэм з частот-ным і часавым раздзяленнем каналаў, з ука-раненнем хуткадзейнай камутацыйнай і кі-роўнай апаратуры для аўтаматычных тэлефонных станцый. Актуальна для Т. рас-працоўка метадаў кадзіравання адраснай і моўнай інфармацыі, прызначаных для сістэм, у якіх лініі сувязі, ушчыльненне і камутацыя каналаў грунтуюцца на прынцыпе часавага
раздзялення каналаў. На аснове дасягненняў электронікі і вылічальнай тэхнікі ствараюцца электронныя сродкі камутацыі, у т.л. АТС з праграмным кіраваннем камутацыяй. Развіва-ецца камп’ютэрная Т. — галіна тэле-камунікацый (электрасувязі), праграмна-апа-ратныя сродкі якой дазваляюць аб’ядноўваць моўныя тэлекамунікацыйныя і камп’ютэрныя сеткі. Развіццю Т. садзейнічалі навук. працы і вынаходствы А.Г.Бела, ТА.Эдысана, Р.Р.Іг-нацьева, Ю.Ахаровіча і інш. У СССР прабле-мы Т. даследаваліся у Цэнтр. НДІ сувязі (Масква), яго аддз. у С.-Пецярбургу і Кіеве.
Літ:. Ковалева В.Д., Коханова З.С., Панкратова О.М. Телефоння н смстемы автоматнческой коммутацнм. М.,
Да арт. Тэлефанія. A — тэлефон А.Г.Бела (1876): 1 — амбушур (слыхавая ракавіна); 2 — электрамагніты; 3 — зазямленне; 4 — гальванічная батарэя. Б — тэлефонны апарат Т.А.Эдысана: 1 — тэлефонная трубка для прыёму; 2 — тэлеграфны ключ; 3 — камута-тар; 4 — тэлефонная трубка для перадачы.
Прынцып тэлефа-ніі (тэлефоннай сувязі): ТА — тэ-лефонны апарат; АЛ — абаненцкая лінія; ГТС — га-радская талефонная станцыя; МТС —
TA ТА
міжгародняя тэлефонная станцыя; ЗЛ — здучальная лінія; ЛС — лінія сувязі.
1976; Дубровскнй Е.П Основы телефо-ннн н телефонные аппараты. М., 1975; й ван ова Т.й. Абонентскме термнналы м компьютерная телефоння. М., 1999; Крес-тьянннов С.В., Полканов Е.Й., Шнепс-Шнеппе М.А. йнтеллектуаль-ные сетн я компьютерная телефоняя. М., 2001. У.М.Сацута. ТЭЛЕФІЛЬМ, тэлевізійны фільм, ігравы, дакумент. ці дакумент.-ігравы фільм, створаны для паказу па тэлеба-чанні ці прагляду на відэакасетах. У яго
Кадр з тэлефільма «Прыгоды Бураціна». 1975
маст. структуры сінтэзуюцца вобразная мова кіно (план, ракурс, кампазіцыя, мантаж) і тэлебачання (павялічанае значэнне буйных планаў, працяглае развіццё дзеяння, цыклічныя, серый-ныя формы, спалучэнне з кантэкстам тэлепраграм). У 1960-я г. здымаўся на кінастужцы, з 1970-х г. — на відэастуж-цы, што пашырьыа вобразныя магчы-масці мовы экрана дзякуючы відэатэх-ніцы. На Беларусі выпуск Т. пачаўся з 1964 у аб’яднанні «Тэлефільм» Рэсп. студыі тэлебачання, з 1968 — у аб’яд-нанні «Тэлефільм» кінастудыі «Бела-русьфільм», з 1989 — у Рэсп. унітар-ным прадпрыемстве «Белвідэацэнтр» Мін-ва культуры Беларусі.
У 1960-я г. пераважалі камерныя псі-хал. фільмы з лакальнымі сюжэтамі: «Зімовы дуб» (рэж. М.Кожын), «Снеж-ны конь» (рэж. Ю.Дубровін, абодва 1963), «Чырвоны агітатар Трафім Глуш-коў» (рэж. В.Рубінчык), «Бераг прынцэ-сы Люські» (рэж. В.НІкіфараў), «Вяско-выя канікулы» (рэж. В.Рыбараў, усе 1969). На «Тэлефільме» тэлекіно грунта-валася на традыцыях нац. л-ры, кола аўтараў склалі бел. пісьменнікі: У.Ка-раткевіч («Камлючок», 1967, рэж. М.Калінін), І.Сяркоў («Мы — хлопцы жывучыя», 1974, рэж. У.Станкевіч),
120 ТЭЛЕФІЛЬМ
І.Пташнікаў («Родам адсюль», 1969, рэж. У.Арлоў; «Тартак», 1974, рэж. В.Карпілаў), А.Кудравец («Восеньскія яблыкі», 1975, рэж. У.Унукаў), В.Кара-мазаў («Зялёныя фрэгаты», 1976, рэж. Я.Шабан), А.Вялюгін («Рэха ў пушчы», 1977, рэж. Дз.Ніжнікоўская), А.Дудараў («Кола», 1977; «Бусляня», 1980; «Ку-пальская ноч», 1982, рэж. усіх В.Басаў; «Суседзі», 1979, рэж. В.Панамароў), Я.Сіпакоў («Госць», 1979, рэж. Басаў), А.Жук («Паляванне на Апошняга Жу-раўля», 1980, рэж. В.Анісенка), Шабан («Варыянты», 1981, рэж. Басаў; «Дзень на лясным возеры», 1983, рэж. І.Калоў-скі), Г.Марчук («Вясковы эрудыт», 1985, рэж. У.Траццякоў), В.Іпатава («Памяць па сходнай цане», 1985, рэж. Басаў). Экранізаваліся творы бел. класі-каў: Я.Купалы — маст. Т. «Па шчасце, па сонца» (1971, рэж. В.Раеўскі), «Пас-ля кірмашу» (1972, рэж. Ю.Цвяткоў), «Гусляр» (рэж. Б.Бахціяраў), «На куц-цю» (рэж. Н.Арцімовіч), дакументаль-ньы «Паклон мой народу за песні» (рэж. Калоўскі, усе 1982), «Ніколі я не паміраў» (1992) і «Імша на Купалу» (1993, рэж. абодвух У.Бокун), «Зной-дзеш Бацькаўшчыну блізка» (1998, рэж. М.Якжэн), «Янка Купала» (2002, рэж. С.Гайдук); Я.Коласа — маст. «I смех, і бяда» (1973, рэж. Шабан), «Сымон-му-зыка» (1978) і «Новая зямля» (1982, рэж. абодвух Траццякоў); І.Мележа — Т. і тэлесерыял «Людзі на балоце»' (ад-паведна 1965, рэж. А.Гутковіч; 1984, рэж. В.Тураў); У.Караткевіча — «Званы Віцебска» (1974, рэж. В.Мазынскі), «Ладдзя Роспачы» (1982, рэж. Л.Тараса-ва), «Чорны замак Альшанскі» (1984, рэж. М.Пташук). У Т. знаходзяць сваё ўвасабленне і творы пісьменнікаў рус.: І.Тургенева («Жыццё і смерць двараніна Чартапханава», 1972, рэж. Тураў; «Гам-леТ Шчыгроўскага павета», 1975, рэж. Рубінчык; «Зацішша», 1981, рэж. В Чац-верыкоў; «Бацькі і дзеці», 1984, рэж. Нікіфараў), А.Пушкіна («Дуброўскі», 1988, рэж. Нікіфараў), Ф.Дастаеўскага («Вечны муж», 1990, рэж. Я.Маркоўскі),
Кадр з тэлефільма «Дзяржаўная грані-ца» (фільм 2-і). 1981.
Кадр з тэлефільма «Хам» 1991.
І.Буніна («Няспешная вясна», 1990, рэж. У.Талкачыкаў); польскіх: паводле Э.Ажэшкі («Хам», 1991, рэж. Дз.Зай-цаў), С.Жаромскага («Пракляты ўтуль-ны дом», 1998, рэж. Арлоў); амерыкан-скіх: Дж.Лондана («Час-Не-Чакае», 1975, рэж. Чацверыкоў), Р.Уорэна («Уся каралеўская раць», 1971, рэж. Ю Дубро-він). У 1970-я г. пачаўся выпуск серыя-лаў пераважна на гіст., гіст.-рэв. і ваен. тэматыку, часта са спалучэннем хронікі і маст. вобразаў (дакумент. «Біяграфія маёй рэспублікі», 1968, рэж. І.Рудамё-таў, В.Карпілаў, І.Вейняровіч, А.Ястра-баў; маст. «Дзяржаўная граніца», 1980— 87, рэж. Б.Сцяпанаў, Нікіфараў). У да-кументальна-маст. серыяле В.Шавялеві-ча ў кантэксце гісторыі слав. народаў разглядаецца мінулае і сучаснасць Бела-русі, абнаўляецца паэтыка-метафарыч-ная мова кіно: «Па дарогах «Слова аб палку Ігаравым» (1986), дылогіі «Да вас, сучаснікі мае» (1989—90) і «Прыйдзі і віждзь» (1992); «Пастка для зубра»