• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТЭМПЕРАТЎРА (ад лац. temperatura нармальны стан), фізічная велічыня, якая характарызуе стан тэрмадынаміч-най раўнавагі макраскапічных фіз. сіс-тэм. Абазначаецца / або Т (абсалютная тэмпература). Вымяраецца кантактны-мі і бескантактнымі метадамі з дапамо-
    гай тэрмометраў, пірометраў, тэрмапар і інш. паводле змены пэўнага параметра тэрмаметрычнага рэчыва, напр., аб’ёму, ціску, эрс. Адзінка вымярэння ў розных тэмпературных шкалах — градус (у СІ — кельвін). Дыяпазон Т. розных фіз. з’яў (у эксперыментах і разліках) ад аб-салютнага нуля да 1032 К.
    У замкнёнай тэрмадынамічнай сістэме, якая знаходзіцца ў стане раўнавагі тэрмады-намічнай, Т. ўсюды аднолькавыя. Калі Т. асобных частак сістэмы розная, адбываец-ца пераход энергіі (цеплаперадача) ад больш нагрэтых частак да менш нагрэтых, што вядзе да выраўноўвання Т. У раўнаважных умовах Т. прапарцыянальная сярэдняй кінетычнай энергіі часціц цела (гл. Статыстычная фізіка) і вызначае размеркаванне часціц, што ўтвара-юць дадзеную сістэму, па ўзроўнях энергіі (гл. Больцмана статыстыка), а таксама па скарасцях (гл. Максвела размеркаванне), сту-пень іанізацыі рэчыва, поўную аб’ёмную шчыльнасць выпрамянення (гл. Стэфана— Больцмана закон выпрамянення) і інш.
    Літ.: Лнневег Ф Нзмеренме темпера-тур в техннке: Справ.: Пер. с нем. М., 1980; Куннн Т. Температура: Пер. с англ М., 1985. У.Л.Драгун. ТЭМПЕРАТЎРА ў астрафізіцы, параметр, які характарызуе выпрамя-ненне і цеплавы стан скопішчаў матэ-рыі, зорак, туманнасцей. Вызначаецца шляхам даследаванняў выпрамянення, заснаваных на некаторых тэарэт. мерка-ваннях і мадэльных уяўленнях; у пры-ватнасці, дапускаецца, што асяроддзе знаходзіцца ў раўнавазе тэрмадынаміч-най і да яго прымяняльныя законы выпрамянення абсалютна чорнага цела.
    Адрозніваюць Т.: э ф е к т ы ў н у ю (ма-дэль абсалютна чорнага цела з эквівалентны-мі памерамі і поўнай энергіяй выпрамянен-ня), яркасную (мадэль абсалютна чорна-га цела са спектрам выпрамянення, у вузкім інтэрвале частот такім самым, як у аб’екта), спектрафотаметрычную (мадэль абсалютна чорнага цела са спектрам, максі-мальна блізкім да рэальнага ва ўсім інтэрвале
    частот), кінетычную (гіпотэза пра макс-велаўскі характар размеркавання скарасцей часціц) і інш. Паколькі рэальныя ўмовы на нябесных аб’ектах далёкія ад тэрмадынаміч-най раўнавагі, вынікі вызначэння Т. рознымі метадамі могуць у значнай ступені адрозні-вацца (для стану тэрмадынамічнай раўнавагі ўсе метааы даюць аднолькавае значэнне Т.).
    ТЭМПЕРАТЎРА КІПЁННЯ, тэмпера-тура раўнаважнага фазавага пераходу вадкасці ў пару (кіпення) пры пастаян-ным ціску. Абазначаецца ТК1ІІ або t^; у даведніках звычайна прыводзяць Т.к. рэчываў пры нармальным знешнім ціс-ку (101 325 Па).
    ТЭМПЕРАТЎРА ПАВЁТРА, найваж-нейшы элемент надвор’я і клімату, які характарызуе цеплавы рэжым атмасфе-ры. Вызначае ўмовы развіцця дзікарос-лай і культ. расліннасці, жывёльнага свету, уплывае на самаадчуванне чала-века. Ад Т.п. залежаць колькасць віль-гаці ў паветры і выпарэнне яе з па-верхні водных аб’ектаў і глебы. Для на-зіранняў за Т.п. каля зямной паверхні выкарыстоўваюцца тэрмометры і тэр-мографы, у верхніх слаях атмасферы — метэарографы і радыё'зонды. Да характа-рыстык тэмпературнага рэжыму адно-сяцца сярэднія, макс. і мінім. т-ры за суткі, месяц, год, шматгадовы перыяд, паўтаральнасць і даты надыходу розных значэнняў т-ры, амплітуды за пэўны перыяд і інш. На зямной паверхні Т.п. размяркоўваецца занальна і паніжаецца ад экватара да полюсаў, а таксама з падняццем уверх; часам назіраецца ін-версія тэмпературы. Сярэдняя гадавая Т.п. Зямлі 14 °C, абс. максімум 57,8 °C (Эль-Азізія ў Лівіі), абс. мінімум -89,2 °C (станцыя «Усход» у Антарктыдзе). Ся-рэдняя гадавая Т.п. на Беларусі 5,8 °C,
    126	ТЭМПЕРАТУРА
    абс. максімум 38 °C, мінімум -41 °C. У самым цёплым месяцы — ліп. — ся-рэдняя месячная т-ра павялічваецца з ПнЗ на ПдУ ад 17,5 °C да 18,5 °C, у са-мым халодным — студз. — паніжаецца з ПдЗ на ПнУ ад -4,5 °C да -8 °C.
    ТЭМПЕРАТУРА ПЛАЎЛЁННЯ, тэмпе-ратура раўнаважнага пераходу крышт. (цвёрдага) цела ў вадкі стан (плаўленне) пры пастаянным знешнім ціску. Абаз-начаецца Тш або t^; у даведніках звы-чайна прыводзяцца Т.п. пры нармаль-ным знешнім ціску (101 325 Па).
    ТЭМПЕРАТЎРА ЦЁЛА, інтэгральны паказчык цеплавога стану арганізма ча-лавека і жывёл, які характарызуецца су-адносінамі працэсаў цеплаўтварэння і цеплааддачы. У чалавека падтрым-ліваецца на адносна пастаянным узроў-ні (у дарослага 36—37 °C, у дзяцей на 0,3—0,4 °C вышэйшая і менш устойлі-вая). У норме сутачныя ваганні 1—1,5 °C, звязаны са сном, зменай дыхання і кро-вазвароту (найб. высокая Т.ц. ў 17—18 гадз, найб. нізкая — у 3—4 гадз ночы). Павышаецца пры напружанай фіз. пра-цы, інфекц. хваробах і інш. У розных зонах неаднолькавая. Пры пераграванні арганізма — гіпертэрмія; пры зніжэнні нармальнай Т.ц. — гіпатэрмія. Пра Т.ц. ж ы в ё л гл. Гамаятэрмныя жывёлы, Пайкілатэрмныя жывёлы. Гл. таксама Тэмпература цела субфебрыльная.
    І.М. Семяненя.
    ТЭМПЕРАТЎРА ЦЁЛА СУБФЕБ-РЬІЛЬНАЯ, субфебрылітэт, па-вышэнне т-ры цела ў дыяпазоне 37,1 — 38 °C. Назіраецца пры многіх захвор-ваннях (інфекцыі, злаякасныя пухліны, захворванні нерв., сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай сістэм і інш.), фізіял. ста-нах (у перадменструальны перыяд, пры цяжарнасці, псіхаэмацыянальным на-пружанні, пераграванні на сонцы), бывае і нявысветленага паходжання. Можа за-хоўвацца многія гады, з’яўляцца адзінай прыкметай хваробы, працякаць з пару-шэннем самаадчування або без яго. У 2—3% людзей назіраецца з нараджэн-НЯ. І.М.Семяненя.
    ТЭМПЕРАТЎРНАЕ ВЫПРАМЯНЁН-НЕ, тое, што цеплавое выпрамяненне.
    ТЭМПЕРАТЎРНАЯ ІНВЁРСІЯ, гл. Гн-версія тэмпературы.
    ТЭМПЕРАТУРНАЯ ШКАЛА, спосаб атрымання лікавага значэння тэмпера-туры на аснове вядомай тэмпературнай залежнасці якой-н. фіз. велічыні; сістэ-ма супастаўленняў такіх значэнняў т-ры. Эмпірычныя Т.ш. грунтуюцца на выба-ры рэперных (пастаянных) пунктаў, па-чатку адліку і памеру адзінкі вымярэн-ня т-ры (градуса), звязанымі з пэўнымі тэрмаметрычнымі (рабочымі) рэчывамі і іх адпаведнымі ўласцівасцямі.
    Удасканаленую эмпірычную Т.ш. прапана-ваў Г.Д.Фарэнгейт (гл. Фарэнгейта шкала); за рэперныя пункты былі прыняты т-ра сумесі
    снегу з нашатыром і т-ра цела чалавека (паз-ней т-ра кіпення вады пры нармальным атм. ціску). За градус прынята 1/180 частка тэмпе-ратурнага інтэрвала ў ртугным тэрмометры паміж пунктамі плаўлення лёду (+32 F) і кі-пення вады (+212 F). У Т.ш., прапанаванай Р.А.Рэамюрам (гл. Рэамюра шкала), першасна за рэперны пункт прынята т-ра плаўлення лёду, за градус — рознасць т-р, пры якой ад-носная змена аб’ёму этылавага спірту роўная 0,001. У Цэльсія шкале за рэперныя пункты прыняты т-ры плаўлення лёду і кіпення вады пры нармальных умовах; тэмпературны ін-тэрвал паміж імі падзелены на 100. У 1852 У.Томсан (лорд Кельвін) увёў абс. эмпірыч-ную Т.ш., дзе адлік т-ры пачынаўся з абса-лютнага нуля, а градус вызначаўся на аснове стоградуснай шкалы газавага тэрмометра. Асн. недахоп эмпірычных Т.ш. — іх залеж-насць ад тэрмаметрычных уласцівасцей рэчы-ваў. Каб пазбавіцца гэтага недахопу, У.Том-сан прапанаваў тэрмадынамічную тэмпера-турную шкалу. Адвольная эмпірычная Т.ш. зводзіцца да тэрмадынамічнай увядзеннем паправак, якія ўлічваюць характар сувязі пэў-най тэрмаметрычнай уласцівасці з тэрмады-намічнай т-рай. У 1968 13-я Генеральная кан-ферэнцыя па мерах і вагах зацвердзіла Між-народную практычную тэмпературную шкалу (МПТШ-68), якая мае 11 рэперных пунктаў (у МПТШ-90 іх 15) і не залежыць ад кан-крэтнага носьбіта шкалы (тэрмометра). Т-ры, адлічаныя па гэтай і па тэрмадынамічнай Т.ш., супадаюць з дакладнасцю, дасягальнай для тэхнікі эксперымента. У.Л.Драгун. ТЭМПЕРАТЎРНЫЯ ХВАЛІ. перыядыч-ныя змены размеркавання т-ры ў ася-роддзі, звязаныя з перыяд. ваганнямі шчыльнасці цеплавых патокаў, якія па-ступаюць у асяроддзе. Моцна затухаюць пры распаўсюджванні ў асяроддзі, для іх характэрна значная дысперсія (гл. Дысперсія хваль). Напр., глыбіня пранік-нення ў глебу сутачных ваганняў т-ры прыкладна ў 20 разоў меншая за глы-біню пранікнення сезоннай т-ры. Т.х. выкарыстоўваюцца пры вызначэнні це-плавых характарыстык матэрыялаў (це-пла- і тэмператураправоднасці, цепла-ёмістасці і інш.), у т.л. пры нізкіх т-рах.
    ТЭМПЕРАЦЫЯ (ад лац. temperatio правільныя суадносіны, суразмернасць) у м у з ы ц ы, выраўноўванне інтэр-вальных суадносін паміж ступенямі гу-кавой сістэмы для дастасавання яе да патрэб муз. практыкі. Неабходнасць Т. звязана з паяўленнем муз. інструмен-таў з фіксаваным строем.
    Зыходнымі былі гукарады чыстага і піфаго-рава строяў. Напачатку выраўноўвалі толькі некат. інтэрвалы (першыя спробы з 13 ст., у 16 ст. пашырылася сярэднетонавая сістэма Т). Недахопы нераўнамерна-тэмпераванага гукараду ліквідаваны ў сістэмах раўнамернай Т. У аснову сучаснага раўнамерна-тэмперава-нага строю пакладзены прынцып падзелу ак-тавы на 12 роўных паўтонаў, прапанаваны ў 1691 А.Веркмайстэрам. У ім усе 12 квінтаў квінтавога круга памяншаюцца на 1/12 піфа-горавай комы (невял. інтэрвалу паміж зыход-ным гукам і тым, які атрымліваецца рухам ад яго на 12 чыстых квінтаў уверх і наступным пераносам на 7 актаў уніз). Замацаванню ў муз. практыцы гэтага строю садзейнічаў І.С.Бах (цыкл прэлюдый і фуг «Добра тэмпе-раваны клавір», 2 т., 1722 і 1744), дзе выка-рыстаны ўсе танальнасці. А.А.Саламаха. Т&МПЫ ЭКАНАМІЧНАГА РОСТУ. адносіны велічыні эканам. паказчыка за
    дадзены перыяд да велічыні яго папя-рэдняга аналагічнага перыяду, узятага за базу параўнання. Вымяраюцца ў пра-цэнтах або ў адносных велічынях (каэф. росту). Абагульненую характарыстыку інтэнсіўнасці эканам. развіцця за не-калькі гадоў даюць сярэднегадавыя Т.э.р., якія разлічваюцца як сярэдняя геаметрычная з гадавых тэмпаў. Паказ-чыкі Т.э.р. выкарыстоўваюць пры эка-нам. аналізе.
    ТЭМЎКА (Temuco), горад у цэнтр. ч. Чылі, на р. Каўтын. Адм. ц. вобл. Араў-канія. Засн. ў 1881. Больш за 250 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. ц. с.-r. раёна (збожжа-выя, бульба, садоўніцтва, жывёлагадоў-ля). Прам-сць: дрэваапр., харчовая. Ра-месніцкая вытв-сць сярэбраных упры-гожанняў, шарсцяных коўдраў і інш. Гісторыка-этнагр. музей індзейцаў-араўканаў.