Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Даўж. вапняковай ракавіны 3—7 см, дыям. да 6 мм. Ракавіна канічная, гладкая або коль-чатая, адкрытая на шырокім канцы, дзе раз-мяшчалася цела малюска. Па рэштках Т. вызначаюць узрост геал. адкладаў. тйнцынг (Tenzing) Наргэй (15.5.1914, Непал — 9.5.1986), непальс-кі і інд. альпініст. Па нацыянальнасці шэрпа. Праваднік, насільшчык, ін-
структар многіх альпінісцкіх і даслед-чых экспедыцый. Першаўзыходнік (з Э.Хілары, 29.5.1953 ) і ўдзельнік 6 узы-ходжанняў на Джамалунгму.
Літ:. Тмгр снегов: Автобногр. Тенцмнга, запнсанная с его слов Дж.Р.Ульманом: Пер. с англ. М., 1957; Хант Дж. Восхожденне на Эверест: Пер. с англ. М., 1956.
тэорыя (ад грэч. theoria назіранне, даследаванне), комплекс ведаў, ідэй, уяўленняў, накіраваных на тлумачэнне пэўных з’яў; форма арганізацыі навуко-вых ведаў, якая дае цэласнае ўяўленне пра заканамернасці і істотныя сувязі пэўнай сферы рэчаіснасці. Пач. ўяўлен-ні пра пабудову тэарэт. ведаў склаліся яшчэ ў антычнасці (Арыстоцель); у 3 ст. да н.э. з’явілася першая дэдуктыўная тэарэт. сістэма («Асновы» Эўкліда). 3 развіццём эксперым. навукі ў 16—18 ст. адбываецца пашырэнне тэарэт. ведаў пра цеплату, магнетызм, электрычнасць і інш. Спец. даследаванне Т. як формы ведаў пачалося з 18 ст. (І.Кант і інш.) і актуалізавалася ў 19—20 ст. у сувязі з патрэбнасцю ў інтэнсіўным развіцці на-вукі і з’яўленнем адпаведных логіка-ма-тэм. сродкаў аналізу Т. У структуры Т. вылучаюнь шэраг кампанентаў: зы-ходную эмпірычную аснову, якая ахоп-лівае комплекс эмпірычных фактаў ад-паведнай галіны ведаў; зыходную тэа-рэт. аснову, якую ўтварае мноства дапу-шчэнняў, пастулатаў, аксіём, законаў адпаведнай Т.; логіку Т. (правілы лагіч-ных вывадаў і доказаў); сукупнасць вы-ведзеных у межах адпаведнай Т. выс-ноў, тэарэм, сцвярджэнняў і іх доказаў. У залежнасці ад спосабу пабудовы зы-ходнай тэарэт. асновы адрозніваюць Т. «закрытыя», якія маюць абмежава-ную колькасць зыходных пасылак і ўключаюць толькі тыя сцвярджэнні, якія могуць быць лагічна выведзены з гэтых пасылак (дэдуктыўныя Т.), і «ад-крытыя», у якіх колькасць зыходных пасылак не абмяжоўваецца. Паводле прыналежнасці да пэўнай галіны ведаў вылучаюць фіз., хім., генет., эканам., сацыялагічныя і інш. Т. Паводле харак-тару задач, якія вырашаюцца Т., адроз-ніваюць Т. тлумачальныя і апісальныя, накіраваныя найперш на ўпарадкаванне і генералізацыю эмпірычнага матэрыя-лу. 3 улікам ступені фармалізацыі вылу-чаюць таксама матэматызаваныя Т., у якіх выкарыстоўваюцца ідэальныя аб’екты, што змяшчаюць і рэпрэзенту-юць рэальныя працэсы.
Літ.: Л о ў д з і Д. Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі: Пер. з англ. Мн., 1995; Овчннннков Н.Ф. Прннцнпы теоретн-зацнн знання. М., 1996; П о п п е р К. Логн-ка н рост научного знання: Пер. с англ. М., 1983; Р е з н н к Ю.М. Введенне в соцналь-ную теорню. М., 1999; Степнн В.С. Тео-ретмческое знанне. М., 2000. С.А.Яцкевіч. ТЭбРЫЯ АРХІТЭКТЎРЫ, сукупнасць навук. ведаў, якія даюць цэласнае ўяў-ленне пра законы і заканамернасці фарміравання арх. асяроддзя. Вылуча-
130 ТЭОРЫЯ
юцца: агульная Т.а.; прыкладныя тэорыі горадабудаўніцтва; прыкладныя Т.а. Агульная Т.а. азначае канцэптуаль-ны падыход да фарміравання прасторы; вызначае вядучыя прынцыпы арганіза-цыі прасторы: абумоўленасць, сістэм-насць, комплекснасць, бесперапын-насць; распрацоўвае метады вызначэн-ня складу матэрыяльных элементаў, што напаўняюць зоны. Прыклад-ныя тэорыі горадабудаў-н і ц т в a — тэорыі цэнтр. месцаў, па-лярызацыі прастораў на рэгіянальным і гар. узроўні, «парогаў» і дынамізму ў развіцці гарадоў. Прыкладныя Т.а. ўключаюць тэорыі эвалюцыі арх. уяўленняў, шматвектарнасці зыходных перадумоў фарміравання тэарэт. кан-цэпцый, экалагічнай бяспекі чалавека, матэм. упарадкаванасці, колеравай упа-радкаванасці арх. асяроддзя. Тэорыя эвалюцыі арх. уяўленняў як феномен культ. памяці дазваляе асэнсаваць наза-пашаны вопыт і выкарыстаць яго ў арх. практыцы. Тэорыя шматвектарнасці зыходных перадумоў фарміравання тэа-рэт. канцэпцый дазваляе разглядаць арх. формаўтварэнне як вынік дзейнас-ці, якая ацэньваецца спажыўцом эма-цыянальна і рацыянальна. Аптымаль-насць прапанаванага вырашэння вызна-чаецца пазітыўнасцю комплекснай рэ-акцыі — візуальнай, тактыльнай, кінетычнай. У гэтай тэорыі найб. поўна рэалізуецца прынцып гуманістычнай накіраванасці, бо аснова гэтых рэак-цый — біясацыяльная, эмацыянальная, міфатворчая сутнасць чалавека. Тэорыя экалагічнай бяспекі чалавека ў арх. ася-роддзі — найб. актуальная тэорыя су-часнага этапу развіцця архітэктуры. У дадатак да дэтальна распрацаваных ур-баэкалогіяй метадаў і сродкаў аховы на-вакольнага асяроддзя яна ўключае мета-ды арх.-экалагічнага праектавання аб’ёмных аб’ектаў. Тэорыя матэм. упа-радкаванасці арх. асяроддзя дазваляе матэм. спосабамі выявіць сістэмныя ўласцівасці арх. аб’ектаў, пазначыць ха-рактарыстыкі і ўласцівасці геам. прасто-раў, выкарыстоўваць матэм. аналагавыя сістэмы ў рэжыме мадэліравання арх. формы. Фрактальная геаметрыя забяс-печвае сістэмныя ўласцівасці арх. аб’ек-таў з дапамогай базавых фракталаў, кас-каду самападобных фігур і ўвядзення каэфіцыента самападобнасці. Тэорыя колеравай упарадкаванасці арх. асярод-дзя пазначае шляхі выкарыстання коле-ру для выяўлення цэласнасці арх. аб’ек-та, яго ўнутр. структуры, самадастатко-васці. Увядзенне цэнтраў колеравай ак-тыўнасці дазваляе зафіксаваць элементы метасістэмы, паслядоўнае вы-карыстанне тыпаў колеравых гармо-ній — выявіць характар узаемасувязі паміж элементамі колерасістэмы.
На Беларусі тэарэт. даследаванні вядпша з 1920-х г. (аналітычныя працы М.Каспяровіча, М.Шчакаціхіна і інш.). Яны дазволілі ў пас-ляваен. час выявіць заканамернасці развіцця горадабудаўніцтва, абгрунтаваць перыядыза-
цыю гіст. шляху фарміравання бел. архітэкту-ры (працы А.П.Воінава, А.А.Воінава, М.Ка-цара, У.Чантурыі, Ю.Ягорава і інш.). Тэарэт. асновы вырашэння тэр. арганізацыі Беларусі, развіцця гарадоў і рацыянальнага выкарыс-тання прыродных рэсурсаў распрацавалі Я.Заслаўскі, І.Іода, У.Кароль, Г.Патаеў, І.Сіт-нікава, А.Сардараў, А.Яршоў і інш. Тэарэт. абгрунтаванне рацыянальных прынцыпаў за-будовы сельскіх населеных месцаў распрацоў-валі А.Балыка, А.Кудзіненка, І.Малкоў, У.Са-калоўскі. Асновы аптымізацыі арх. сродкамі функцыян.-тэхнал. працэсаў асобных тыпаў грамадскіх будынкаў адлюстраваны ў працах В.Аладава, С.Філімонава, І.Равуцкай, В.Сан-нікавай і інш. 3 канца 1960-х г. пашыраецца даследаванне нар. дойлідства (А.Лакотка, С.Сергачоў, У.Трацэўскі, Г.Лаўрэцкі, В.Ма-розаў, Т.Хадыка, В Чарнатаў, Т.Чарняўская і інш.), што дазволіла вылучыць бел. архітэкту-ру як самаст. галіну слав. дойлідства. Дасле-дуецца развіццё Т.а. замежных краін (Н.Ко-жар). Вынікі тэарэт. даследаванняў Я.Аграно-віч-Панамаровай, В.Анікіна, А.Сычовай, К.Хачатранц і інш. спрыялі станаўленню творчых прыёмаў майстроў бел. архітэктуры, арганізацыі навуч. працэсу на арх. ф-це Бел. нац. тэхн. ун-та і падрыхтоўцы падручнікаў і навуч. дапаможнікаў па сац. асновах архітэк-туры, забудове населеных месцаў, ландшафт-най архітэктуры, каларыстыцы, інтэр’ерах грамадскіх будынкаў і інш. Сучасны перыяд развіцця Т.а. звязаны з неабходнасцю ства-рэння асновы для прыярытэтных кірункаў прыкладных даследаванняў па ўдакладненні нарматыўнай базы буд-ва, аптымізацыі жыл-лёвага асяроддзя, рэканструкцыі фонду жы-лых і грамадскіх будынкаў (Г.Баранец, Г.Гаў-рыкава, Н Лазоўская, А.Мазанік, Ю.Малыка, Г.Палянская, Т.Рак, Ю.Чантурыя і інш.).
Літ:. Проблемы современной теорнн архм-тектуры. М., 1973; Нодо М.А. Основы гра-достронтельства: Теорня, методологмя. Мн., 1983; Пономарева Е.С. Цвет в ннтерье-ре. Мн., 1984; Теорня компознцмм в совет-ской архнтектуре. М., 1986; Э к о У. Отсут-ствуюшая структура: Пер. с ятал. СПб., 1998.
Я.С.Аграновіч-Панамарова, С.А.Сергачоў.
ТЭЙРЫЯ ЗМЁНЛІВАСЦІ I ЭВАЛЮ-ЦЫІ, тое, што мутацыйная тэорыя. ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТЎРЫ, гл. ў арт. Лі-таратуразнаўства.
ТЭОРЫЯ ПАЗНАННЯ, раздзел філасо-фіі, які вывучае магчымасці пазнання, крытэрыі яго дакладнасці, аб’ектыўнас-ці, адносіны ведаў да рэчаіснасці, перад-умовы пазнавальнай дзейнасці; тое, што гнасеалогія.
ТЭПЁ (цюрк.), узгоркі выш. да 30—40 м, што ўтварыліся з рэшткаў старажыт-ных, пераважна глінабітных будынкаў, якія запоўнены культ. напластаваннямі. Распаўсюджаны ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе, Б.Усходзе (араб. — тэль), у Індыі і на Балканах.
ТЭРА (ад грэч. teras пачвара), дзесят-ковая прыстаўка для ўтварэння наймен-няў кратных адзінак, роўная 1012 зыход-ным адзінкам. Абазначаецца Т. Напр., 1 ТДж = 1012 Дж, 1 Тг = 1012 г = 109 кг = = 10б т = 1 Мт.
ТЭРАКбТА (ад італьян. terra зямля, глі-на + cotta абпаленая), неглазураваныя керамічныя вырабы з порыстым чарап-ком розных колераў (ад жоўтага да чыр-вона-карычневага і чорнага). Т. можа быць размаляваная халодным спосабам
без абпальвання, часткова або поўнас-цю паліраваная. У гісторыі мастацтва Т. прадстаўлена дробнай пластыкай (гл. Пластыка ў мастацтве), кафляй, посудам мастацкім, плакеткамі, цацкамі (напр., дымкаўскія цацкі), дэталямі арх. дэкору. На Беларусі вядома са старажытнасці. Пазней тэракотавыя вырабы пашырылі-ся ў творчасці нар. майстроў, самадзей-ных і прафес. мастакоў (М.Байрачны, А.Зіменка, М.Пушкар і інш.).
Літ:. Фнлнппов А.В., Фнлнппо-ва С.В , Брнк Ф.Г. Архнтектурная терра-кота. М., 1941; Беларуская кераміка: [Аль-бом]. Мн., 1984. У.В.Угрыновіч. ТЭРАМбРФЫ, падклас вымерлых паў-зуноў, гл. Зверападобныя.
ТЭРАНЫ (Terragni) Джузепе (18.4.1904, Меда, Ламбардыя, Італія — 19.7.1943), італьянскі архітэктар. Зазнаў уплыў А.Сант-Элія. Разам з А.Ліберай і інш. заснаваў у 1926 «Групу сямі», якая спрыяла пашырэнню рацыяналізму ў архітэктуры Італіі. У сваіх работах да-сягнуў сувязі ўнутр. прасторы і нава-колля, спалучаў глухія паверхні сцен і ажурныя структуры жалезабетонных каркасаў (агараджэнні лоджый, пера-
Дж.Тэраньі. Каса дэль Папола ў г. Кома.
крыцці тэрас у верхнім паверсе), вірту-озна выкарыстоўваў мясц. традыцыі міжземнаморскага дойлідства (дворыкі-атрыі як цэнтры арх. кампазіцыі). Ся-род твораў: у г. Кома — жылы дом «Навакомум» (1929), Нар. дом (1932), Каса дэль Папола (1932—36), дзіцячы сад (1936); дом Рустычы ў Мілане (1934—35, з П.Лінджэры), віла Б’янка ў Севеза (Ламбардыя; 1936—37).