Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТЭРМАГРАФІЯ 133
«На папасе» і «Сон на кургане» Я.Купа-лы (паст. ў 1920-я г. БДТ-1 і аматарскі-мі гурткамі Мінска). Аўтар шматлікіх гарманізацый нар. песень, арыгіналь-ных рамансаў і песень на словы Я.Ку-палы, З.Бядулі, М.Чарота, М.Краўцова і інш. (часткова апублікаваны ў складзе-ных ім зб-ках «Беларускі спеўнік з но-тамі на тры галасы паводле народных мелодый», 1921; «Беларускі лірнік», 1922; «Вайсковы зборнік», 1926). 17.8.1938 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабіліта-ваны ў 1957.
Літ.: 3 у б р ы ч I. Харавая творчасць бе-ларускіх кампазітараў 20-х гг. // Беларускае мастацтва. Мн., 1962. Вып. 3; Г е с ь А.,Ля-х о ў с к і У. «Калі песня жыве беларуса, бу-
дзе жыць беларускі народ!»: Жыццё і творчы шлях Уладзіміра Тэраўскага // Мастайтва. 1996. № 12. Дз.М.Жураўлёў.
ТЭРАФІТЫ (ад грэч. theros лета + ...фіт), аднагадовыя расліны, якія пера-жываюць неспрыяльны перыяд года ў выглядзе насення; адна з жыццёвых форм раслін. Пераважна травы міжзем-наморскага паходжання, характэрныя для пустынь, стэпаў Паўн. паўшар’я (шматлікія крыжакветныя, макавыя і інш.). У флоры Беларусі — бусельнік цыкутавы, васілёк сіні, торбачнік паля-вы і інш.
ТЙРБАРХ (Terborch. Ter Borch) Герард (канец снеж. 1617, г. Зволе, Нідэрлан-ды — 8.12.1681), галандскі жывапісец. Вучыўся ў П.Малейна ў Харлеме (1633—35), зазнаў уплыў Ф.Халса. Пра-цаваў у Харлеме, Амстэрдаме і інш. га-радах Галандыі. Наведаў краіны Еўро-пы.. У 1630 — пач. 1650-х г. пісаў сцэ-ны з нар. і салдацкага побыту, якія вы-лучаліся мяккімі святлоценявымі эфектамі («Салдаты гуляюць у карты», «Сям’я тачыльшчыка»), пазней з жыцця багатых бюргераў, выяўляючы нешмат-лікія фігуры ва ўбраных інтэр’ерах. Лепшым творам уласцівы строгая вы-танчанасць і стрыманасць вобразаў, ха-ладнаватая гама, тонкасць святлоценя-вой мадэліроўкі, віртуозная перадача фактуры шаўкавістых тканін («Бацькоў-ская парада», «Жанчына піша ліст», «Урок музыкі», «Бакал ліманаду», «Ці-каўнасць»). Пісаў таксама невял., вы-танчаныя паводле жывапіснай манеры і вобразнага ладу партрэты ў рост («Пар-трэт дамы», «Мужчынскі партрэт»).
С.У.Пешын.
ТІРБІЙ (лац. Terbium), Tb, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат.
н. 65, ат. м. 158,925, адносіцца да лан-таноідаў. У прыродзе 1 стабільны нук-лід І59ТЬ. У зямной кары 4,ЗТ0’4% па масе. Адкрыты ў 1834 швед. хімікам К.Мосандэрам у выглядзе аксіду пры раздзяленні ітрыевых (гл. Ітрый) рэдка-зямельных элементаў.
Мяккі серабрыста-белы метал. t 1357 °C, t^ 3227 °C, шчыльн. 8272 кг/м’ 'Ў паветры кампактны Т. павольна акісляецца. Пры па-каёвай т-ры ўзаемалзейнічае з вадой, мінер. к-тамі, пры награванні — з галагенамі, халь-кагенамі, азотам, валародам [утварае вытвор-ныя Tb (III)]. Метал. Т. атрымліваюць мета-латэрмічным аднаўленнем трыхларыду ТЬС13 або трыфтарыду TbF,. Выкарыстоўваюць як актыватар крышталефасфораў, а таксама ў вытв-сці спец. шкла, магн. сплаваў.
ГТэрбарх Цікаўнасць.
ТЭР’ЁРЫ (англ. terriers ад франц. terrier нара), група парод паляўнічых са-бак, службовых сабак і вытворных ад іх
Тэр’еры: 1 — лхас-кі апсо; 2 — скай-тэр’ер; 3 — ірлацд-скі; 4 — кэрыблю-тэр’ер.
дэкаратыўна-пакаё'вых сабак. Больш за 30 парод, сярод іх бедлінгтантэр’ер, фокстэр ёр, эрдэльтэр ’ер. Большасць выведзена ў Вялікабрытаніі.
Найб. вядомыя: ірландскі Т. (выш. ў карку 40—56 см, шэрсць з кароткім густым падшэрсткам, грубая, рыжая); кэрыблю-т э р ’ е р (выш. ў карку 22 см, шэрсць мяк-кая, хвалістая, ад светла-попельнай да чор-най; тойтэр’ер, карлікавая форма ста-раж. англ. Т. (выш. ў карку 18—25 см, шэрсць кароткая, чорная з карычневымі падпалінамі і інш.); скайтэр’ер (выш. ў карку 20— 30 см, шэрсць даўж. да 14 см, з густым пад-шэрсткам, прамая, блакітна-серабрыстая); лхаскі апсо (выш. ў карку 20—25 см, шэрсць з густым падшэрсткам, густая, шорс-ткая, залацістая) і інш.
ТЭРМА... (ад грэч. therme цяпло, гара-чыня), першая састаўная частка склада-ных слоў, якая абазначае: адносіны да цеплыні, тэмпературы (напр., тэрмады-наміка, тэрмарэгуляцыяў, апрацоўку пры дапамозе тэмператур (напр., тэрмаан-трацыт, тэрмакапіраванне); выкарыс-танне цеплавой энергіі (напр., тэрматэ-рапія, тэрмаэлеменпі).
ТЭРМАБАРАКАМЕРА, гл. ў арт. Бара-камера.
ТЭРМАБІЁНТЫ (ад тэрма... + біёнт), пастаянныя жыхары гарачых (да 95— 100 °C) крыніц. Напр., некат. дыятома-выя і сіне-зялёныя водарасці жывуць у крыніцах пры т-ры 50—85 °C; некат. бактэрыі — пры 95—100 °C.
ТЭРМАГРАФІЯ (ад тэрма... + ...гра-фія), 1) сукупнасць розных спосабаў рэ-гістрацыі цеплавога поля аб’ектаў (поля іх інфрачырвонага выпрамянення). Ажыц-цяўляецца актьгўнымі і пасіўнымі пры-ладамі інфрачырвонай тэхнікі, цеплавіза-рамі (гл. Цеплабачанне'). Аўтам. запіс т-ры паветра і вады робіцца тэрмогра-фамі. 2) Адзін са спосабаў аператыўнага
134 ТЭРМАДЫНАМІКА
капіравання пераважна чорна-белых ру-капісных, друкаваных і інш. штрыхавых матэрыялаў. Гл. Тэрмакапіраванне.
ТЭРМАДЫНАМІКА (ад тэрма... + ды-наміка), навука аб найб. агульных улас-цівасцях макраскапічных фіз. сістэм, што знаходзяцца ў стане раўнавагі тэр-мадынамічнай, і працэсах пераходу па-між гэтымі станамі. Адрозніваюць фе-наменалагічную Т. (даследуе тэрмады-намічныя сістэмы без уліку ўласцівас-цей і характару руху іх часціц) і статыстычную Т. — асн. частку ста-тыстычнай фізікі. Ахоплівае комплекс навук. дысцыплін —агульную (фіз.) Т., тэрмадынаміку хімічную, тэхн. Т. (дас-тасаванні законаў Т. да цеплатэхнікі), тэрмадынаміку нераўнаважных працэсаў і інш.
Грунтуецца на фундаментальных прынцы-пах, устаноўленых на падставе шматлікіх дас-ледаванняў (гл. Першы закон тэрмадынамікі, Другі закон тэрмадынамікі, Трэці закон тэрма-дынамікі), якія выконваюцца незалежна ад прыроды цел, што ўтвараюць фіз. сістэму. За-канамернасці і суадносіны паміж фіз. велічы-нямі Т. маюць універсальны характар, з’явы разглядаюцца з энергет. пазіцый. Т. дае поў-нае колькаснае апісанне абарачальных працэ-саў, для неабарачальных працэсаў устанаўлівае пэўныя няроўнасці і паказвае напрамак іх працякання. Метадамі Т. ўстанаўліваюць су-вязі паміж непасрэдна назіранымі (макраска-пічнымі) характарыстыкамі сістэм (ціскам, аб’ёмам, т-рай і інш.) у розных тэрмадына-мічных працэсах. У Т. распрацаваны тэорыя хім. раўнавагі і тэорыя фазавай раўнавагі, напр., раўнавагі паміж рознымі агрэгатнымі станамі і пры расслаенні на фазы сумесей вадкасцей і газаў. Для працэсаў устанаўлення раўнавагі істотны абмен часціцамі паміж роз-нымі фазамі і для фар.мулёўкі раўнавагі ка-рыстаюцца паняццем хімічнага патэнцыялу, пастаянства якога замяняе ўмову пастаянства ціску, калі вадкасць (газ) знаходзіцца ў полі знешніх сіл. Законы і метады Т. выкарыстоў-ваюцца- ў механіцы суцэльных асяроддзяў, макраскапічнай электрадынаміцы, пры выву-чэнні хім. працэсаў, працэсаў пераносу і інш.
На Беларусі даследаванні па прабле-мах Т. вядуцца ў Ін-це цепла- і масааб-мену, Аб’яднаным ін-це энергетычных і ядз. даследаванняў, Ін-це фізіка-арга-нічнай хіміі, Ін-це праблем выкарыс-тання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац. АН, БДУ, Бел. Нац. тэхн. ун-це і інш.
Літ:. К у б о Р. Термодннамнка: Пер. с англ. М., 1970; Гнббс Дж.В. Термодннамн-ка: Статмстнч. механнка: Пер. с англ. М., 1982; Базаров М П Термодкнамнка. 4 нзд. М., 1991. У.Л.Драгун.
ТЭРМАДЫНАМІКА НЕРАЎНАВАЖ-НЫХ ПРАЦ^САЎ, нераўнаваж-ная тэрмадынаміка, тэрма-дынаміка неабарачальных працэсаў; агульная тэорыя макра-скапічнага апісання нераўнаважных пра-цэсаў. Асн. задача — колькаснае выву-чэнне нераўнаважных працэсаў для ста-наў, што мала адрйзніваюцца ад раўна-важных, напр., вызначэнне залежнасці канцэнтрацыі кампанентаў, скорасці, напрамку і інш. параметраў такога пра-
цэсу ад знешніх умоў. На Т.н.п. грунту-юцца даследаванні адкрытых сістэм (хім. і біял., у т.л. жывых арганізмаў), яна дазваляе тлумачыць многія нераў-наважныя з’явы ў гідрагазадынаміцы, эл. правадніках, напр., тэрмаэлектрыч-ныя з ’явы, гальванамагнітныя з 'явы, тэр-магальванамагнітныя з’явы.
Неабарачальныя працэсы на аснове тэрма-дынамічных меркаванняў вывучаў У.Томсан (лорд Кельвін). Іх паслядоўнае даследаванне пачаў Л.Онсагер. Як самастойная навука Т.н.п. пачала развівацца ў працах Х.Р.Прыго-жына і нідэрл. фізіка С.Р. дэ Гроата. Сістэ-мы, у якіх працякаюць нераўнаважныя пра-цэсы, разглядаюцца як суцэльныя асяроддзі, а іх параметры стану — як палявыя перамен-ныя (неперарыўныя функцыі геам. каардынат і часу). Пры макраскапічным апісанні працэ-саў лічаць, што такія сістэмы складаюцца з элементарных аб’ёмаў, кожны з якіх характа-рызуецца параметрамі стану (т-рай, ціскам і інш), якія залежаць ад каардынат і часу. Для колькаснага апісання працэсаў складаюцца ўраўненні балансу для элементарных аб’ёмаў на аснове захавання законаў энергіі, імпульсу і масы, а таксама складання ўраўнення ба-лансу энтрапіі і фенаменалагічных ураўнен-няў працэсаў пераносу, якія звязваюць патокі і тэрмадынамічныя сілы (гл. Пераносу з’явы). Метады Т.н.п. дазваляюць сфармуляваць для нераўнаважных працэсаў 1-ы і 2-і законы тэрмадынамікі ў лакальнай форме, атрымаць на аснове агульных прынцыпаў поўную сістэ-му ўраўненняў пераносу (ураўненняў гідрады-намікі, цеплаправоднасці і дыфузіі) для про-стых і складаных сістэм з улікам хім. рэак-цый, фазавых ператварэнняў, эл.-магн. сіл і інш. знешніх уздзеянняў.
На Беларусі даследаванні па прабле-мах Т.н.п. пачаты ў 1956 у Ін-це цепла-і масаабмену Нац. АН пад кіраўніцтвам А.В.Лыкава і ТЛ.Перэльмана.
Літ:. Прнгожнн М Введенне в термо-дннаммку необратнмых процессов: Пер. с англ. М., 1960; Лыков А.В., Ммхай-л о в Ю.А. Теорня тепло- н массопереноса. М.; Л., 1963; Гроот С.Р. де, Мазур П. Неравновесная термодннамнка: Пер. с англ. 1964; Зубарев Д.Н. Неравновесная статнстмческая термодннамнка. М., 1971; Дьярматн Н. Неравновесная термоднна-мнка: Пер. с англ. М., 1974.
В.І.Байкоў, У.ЛДрагун. ТЭРМАДЫНАМІКА ХІМІЧНАЯ, раз-дзел фізічнай хіміі, які вывучае макра-скапічныя хім. сістэмы (газападобныя, вадкія і цвёрдыя рэчывы, растворы і інш.) і працэсы (хім. рэакцыі, фазавыя ператварэнні і інш.) на аснове агульных законаў узаемаператварэння цеплаты, розных відаў работы і энергіі. Найважн. раздзелы Т.х.: тэрмахімія, вучэнне аб хім. і фазавай раўнавазе, аб растворах, электрахім. тэрмадынаміка, тэрмадына-міка паверхневых з’яў. Тэарэт. аснова Т.х. — законы (асновы) агульнай тэр-мадынамікі.