Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТЭРАПІЯ (ад грэч. therapeia догляд, ля-чэнне), галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае прычыны ўзнікнення хва-роб (этыялогію), механізмы іх развіцця (патагенез), метады распазнавання (дыя-гностыку), лячэнне і прафілактыку зах-ворванняў унутр. органаў (нырак, печа-ні, сэрца, страўніка, залоз унутр. сакрэ-цыі і інш ). Т. наз. таксама т.зв. кансер-ватыўныя метады лячэння хвароб: лекамі (лекавыя сродкі), у т.л. гарма-нальнымі сродкамі (гармонатэрапія), вакцынамі і сывараткамі (вакцынатэра-пія, сератэрапія), рознымі відамі іяніза-вальнага выпрамянення (прамянёвая тэрапія), кліматычнымі ўмовамі (кліма-татэрапія), масажам, фіз. фактарамі і практыкаваннямі (фізіятэоапія). лячэб-
ТЭРАСАВАННЕ 131
ным харчаваннем, лячэбнай фізічнай куль-турай, крыятэрапіяй і інш. Цесна звяза-на з аховай здароўя.
Адрозніваюць Т.: этыятропную, накірава-ную на ліквідацыю прычын хваробы; замя-шчальную — папаўненне рэчываў, якіх не хапае ў арганізме; патагенет. (выкарыстанне сродкаў, якія разрываюць механізм развіцця хваробы); сімптаматычную, якая ўключае ля-чэбныя мерапрыемствы, накіраваныя на лік-відацыю пэўных сімптомаў захворвання.
ТЭРАР (Terror), патухлы вулкан у Ан-тарктыдзе, на в-ве (паводле інш. звес-так п-ве) Роса, каля берагоў Зямлі Вік-торыі. Выш. 3262 м. Складзены з ба-зальтаў, укрыты ледавікамі. Адкрыты ІХК.Росам у 1841, названы ім у гонар экспедыцыйнага судна.
ТЭРАРЫЗМ (ад лац. terror страх, жах), гвалтоўныя дзеянні з мэтай падаўлення, запалохвання паліт. праціўнікаў ці кан-курэнтаў, навязвання пэўнай лініі паво-дзін. Адрозніваюць Т. індывід., групавы і дзярж. (рэпрэсіі дыктатарскіх і таталі-тарных рэжымаў). У гісторыі чалавецтва Т. часта выкарыстоўваўся як сродак па-літ. барацьбы ў інтарэсах дзяржавы, рэ-лігіі, арг-цый і груповак рознай накіра-ванасці, быў пашыраным інструментам нац.-вызв. і сепаратысцкіх рухаў, рэва-люцый і контррэвалюцый у перыяды глыбокіх грамадскіх крызісаў. У 1970— 90-я г., калі пашырыўся міжнар. Т., ах-вярамі якога сталі і мірныя жыхары, былі прыняты міжнар. канвенцыі і нац. заканад. акты аб барацьбе з гэтым злом. У наш час назіраецца эскалацыя тэра-рыст. дзейнасці экстрэмісцкіх арг-цый, узрастае антыгуманнасць тэрарыст. ак-таў (захоп заложнікаў, угон самалётаў, акты этнаканфесіянальнага генацыду і інш.). 3 тэрарыст. актаў найб. маштаб-ныя па колькасці чалавечых ахвяр і раз-бурэнняў — знішчэнне 11.9.2001 гру-поўкай ісламскіх экстрэмістаў будьінкаў Сусв. гандл. цэнтра ў Нью-Йорку (ЗША) з дапамогай захопленых паса-жырскіх самалётаў, а таксама захоп 24.10.2002 чэчэнскімі тэрарыстамі гле-дачоў мюзікла «Норд-ост» у Доме куль-туры па вул. Мельнікава ў Маскве (загі-нула 129 чал.). У ліку прычын Т. нарас-танне крызісных з’яў, няздольнасць грамадства ўрэгуляваць складаныя сац,-паліт. працэсы, хуткая змена сістэм ча-лавечых і паліт. ідэалаў і каштоўнасцей, падключэнне да паліт. жыцця шырокіх мас палітычна нявопытнага насельніц-тва, іх імкненне выкараніць заганы гра-мадскіх і дзярж. сістэм «найкарацей-шым», як уяўляецца тэрарыстам, шля-хам.
Паводле заканадаўства Рэспублікі Бе-ларусь тэрарыст. акт заключаецца: ва ўчыненні актаў насілля, выбухаў, пад-палаў або інш. дзеянняў, якія ствара-юць пагрозу гібелі і калецтва людзей, нанясення матэрыяльнай шкоды ў буй-ным памеры і ўзнікнення інш. цяжкіх наступстваў, з мэтай запалохвання на-сельніцтва ці ўздзеяння на прыняцце рашэнняў дзярж. органамі, або стварэн-ня перашкод паліт. і інш. грамадскай дзейнасці; у замаху на жыццё дзярж.
або грамадскага дзеяча ў сувязі з яго дзейнасцю; ва ўчыненні або арганізацыі ўчынення аналагічных дзеянняў на тэр. замежнай дзяржавы з мэтай правакацыі міжнар. ускладненняў, вайны ці дэста-білізацыі ўнутр. становішча гэтых дзяр-жаў; у замаху на жыццё дзярж., грамад-скага дзеяча замежнай дзяржавы ці прычыненні шкоды яго маёмасці з той жа мэтай. У Рэспубліцы Беларусь ба-рацьба з Т. вядзецца на падставе Зако-на ад 3.1.2002 «Аб барацьбе з тэрарыз-мам» і інш. заканад. актаў.
Літ:. Д э в н с Л. Террорнзм н наснлне: Пер. с англ. Смоленск, 1998; Жар н ко в К.В Террорвзм к террормсты: Йст. справ. Мн., 1999.
Г.А.Маслыка.
ТЭРАРЫУМ, т э р а р ы й (новалац. terrarium ад лац. terra зямля), памяш-канне для ўтрымання дробных назем-ных жывёл (пераважна паўзуноў і зем-наводных). Адрозніваюць Т. гарыз. (для жывёл адкрытых прастораў стэпаў, пус-тынь), кубічныя (для жывёл, што выка-рыстоўваюць гарыз. і верт. паверхні, таксама для рыючьгх відаў), верт. (для жывёл, якія жывуць у кронах дрэў, на сценах пабудоў і інш.). У Т. ствараюць
Тыпы тэрарыумаў
прыродныя ўмовы для жывёл з дапамо-гай святла, сістэм падтрымання т-ры, вільготнасці, вентыляцыі і інш.
ТЭРАСА (франц. terrasse ад лац. terra зямля), 1) у горадабудаўніц-т в е гарызантальная ці слаба нахіленая пляцоўка натуральнага або штучнага паходжання, якая ўтварае ўступ на схіле мясцовасці. Т. ствараюцца для размя-
шчэння будынкаў на стромым рэльефе, для буд-ва дарог, арганізацыі пад’ездаў да збудаванняў. Насыпныя Т. ўмацоўва-юць падпорнымі сценкамі, парапетамі і інш. 2) У садова-паркавым мастацтве натуральныя або штуч-ныя пляцоўкі для стварэння паркавых кампазіцый. На Беларусі вядомы з 17 ст. (т.зв. італьянскія сады). У 17—18 ст. паявіліся паркі тэраснага тыпу ў Альбе пад Нясвіжам, Віцебску, Гомелі, вёсках Прылукі і Сёмкава Мінскага р-на і інш. Ствараюцца і ў наш час. 3) У а р х і -тэктуры Т. — адкрытая з трох ба-коў (з 19 ст. часам зашклёная) летняя прыбудова да будынка ці збудавання, якая падтрымліваецца слупамі, калона-мі, аркадамі, кансолямі. Дах Т. часцей з’яўляецца працягам даху асн. будынка. На Беларусі Т. пашырыліся ў 18 ст. ў сядзібна-палацавым буд-ве, уяўлялі са-бой пляцоўкі, звязаныя з заламі 2-га паверха сядзібнага дома або палаца. У сучаснай архітэктуры выкарыстоўваюц-ца як рытмічныя і кантрастныя элемен-ты кампазіцыі.
ТЭРАСАВАННЕ, штучнае змяненне па-верхні схілаў гор, далін рэк і інш. для гасп. выкарыстання. Пры Т. ствараюць тэрасы ў выглядзе абмежаваных валамі пляцовак, канаў і інш. з мэтай захаван-ня глебавага покрыва, паляпшэння вод-нага рэжыму глеб і ўмоў іх апрацоўкі. Пашырана са старажытнасці ў краінах з горным рэльефам.
132 ТЭРАСЫ
У залежнасці ад характару схілаў і іх выка-рыстання робяць тэрасы грабянёвыя (на схі-лах з нахілам 0,02—0,12) — пераважна пад пашу; прыступкавыя (на схілах з нахілам 0,12—0,25) — для агароднінных і пладовых культур; траншэйныя (на стромкіх схілах з маламагугным глебавым покрывам) — для чайных кустоў і цытрусавых; тэрасы-канавы (на схілах з нахілам 0,1—1) — у раёнах, дзе выпадаюць ліўневыя дажджы.
ТЭРАСЫ, ступенепадобныя формы рэльефу з гарызантальнымі або слаба нахіленымі выраўнаванымі пляцоўкамі на схілах рачных далін, берагах азёр і мораў, абмежаваныя ўступамі зверху і знізу. Утвараюцца пад уздзеяннем пра-точнай вады (рачныя Т.), хваль вадаё-маў (азёрныя і марскія Т.), ва ўмовах тэктанічнага падняцця пэўнай тэр., змены клімату, базісу эрозіі, эўстатыч-ных ваганняў узроўню басейна. Павод-ле геал. будовы рачныя Т. падзяляюцца на акумулятыўныя (складзены з алю-вію), эразійныя, або структурныя (з ка-рэнных парод, алювій захаваўся лакаль-на), эразійна-акумулятыўныя, або цо-кальныя (ніжняя ч. складзена з карэн-ных парод, верхняя — з алювію). Часта рачныя Т. размешчаны ў некалькі яру-саў, адна над адной, што сведчыць аб некалькіх цыклах размыву і акумуляцыі. Самай нізкай і маладой Т. з’яўляецца пойма (поймавая Т ), над ёй узвыша-юцца надпоймавыя Т. Марскія і азёр-ныя Т. ўтвараюцца ў выніку абразіі (аб-разійныя Т.) і намнажэння марскіх і азёрных адкладаў (акумулятыўныя Т). Часам Т. наз. формы рэльефу інш. па-ходжання, напр., дэнудацыйныя, апоў-зневыя, саліфлюкцыйныя, штучныя (гл. Тэрасаванне).
ТЭРАТАГЕНЕЗ [ад грэч. teras (teratos) пачвара + ...генез], фарміраванне пры-роджаных парушэнняў развіцця арганіз-ма. Абумоўлены пашкоджаннем гамет і ўздзеяннямі рознага паходжання на ста-дыі зародка, эмбрыёна і плода. Пры Т. мяняецца працэс размнажэння кле-так, зніжаецца іх мітатычная актыў-насць. Дыферэнцыроўка клетак можа спыніцца на любым этапе і пачацца
працэс росту недыферэнцыраваных клетак. Міграцыяй клетак абумоўлена ўзнікненне органа ці тканкі на незвы-чайным месцы. На тканкавым узроўні пры Т. гінуць асобныя клетачныя масы, запавольваецца распад тканак, што ад-міраюць у ходзе нармальнага эмбрыяге-незу. М.К.Недзьведзь.
ТЭРАТАЛАПЧНЫ СТЫЛЬ. выявы фантаст. і рэальных стылізаваных страшных жывёлін у арнаменйе і на дэ-кар. вырабах; варыянт звярынага стылю. Вядомы ў першабытным мастацтве, у рукапісах і дэкар.-прыкладным мастац-
J*' Г ■ ШГПіМІ
Тэраталагічны стыль. Буквіца Мсціжскага евангелля. 14 ст.
тве сярэдневяковай Еўропы і краін Усхо-ду. У бел. рукапісах матывы тэраталогіі вядомы з 12—13 ст. (ініцыялы Аршан-скага евангелля, 13 ст.), пашырыліся ў 14 ст. (Лаўрышаўскае евангелле, Мсціж-скае евангелле, Полацкае нядзельнае евангелле, 13—14 ст., Віцебскае еван-гелле, 15 СТ.). В.Ф.Шматаў. ТЭРАТАЛбГІЯ [ад грэч. teras (teratos) пачвара + ...логія], навука, якая вывучае
пачварнасці і заганы развіцця чалавека, жывёл, раслін. Цесна звязана з біяло-гіяй і медыцынай, асабліва з нармаль-най, параўнальнай і паталаг. анатоміяй, эмбрыялогіяй, мед. генетыкай і малеку-лярнай біялогіяй. Як самаст. навука развіваецйа з 1-й пал. 19 ст. На Белару-сі навук. школа патолагаанатамаў ство-рана Ю.ВГулькевічам. Навук. даследа-ванні ў галіне Т. вядуцца ў НДІ спад-чынных і прыроджаных захворванняў пад кіраўніцтвам Г.І.Лазюка, Мінскім мед. ун-це (анатомія храмасомных хва-роб, генет. вынікі чарнобыльскай катас-трофы, прафілактыка спадчынных хва-роб, марфал. праявы і прычыны пры-рбджаных заган развіцця чалавека).
Літ.Лазюк Г.Н., Лурье Н.В.Чер-с т в о й Е.Д. Наследственные снндромы множественных врожденных пороков развн-тня. М., 1983; Недзьведь М.К. Врож-денные порокя центральной нервной снсте-мы. Мн., 1990; Тератологня человека: Руко-водство лля врачей. 2 нзд. М., 1991.
М.К.Недзьведзь.
ТЭРАТАМбРФА, крайняя форма ана-маліі развіцця, тое, што пачварнасць.
ТЭРАТбМА [ад грэч. teras (teratos) пачвара + ...ома], пухліна жывёл і чала-века, якая ўзнікае ад парушэння фармі-равання тканак у эмбрыянальны перы-яд развіцця. Часцей дабраякасная, мо-жа ператварацца ў злаякасную пухліну (тэратабластому). Бывае ў палавых за-лозах, крыжава-хвастцовай вобласці, на пярэдняй паверхні шыі, таксама ў по-ласці чэрапа, грудной клетцы. Адрозні-ваюць Т.: гістоідную (з тканак аднаго віду), арганоідную (з 2 розных тканак, напр., мышачнай і эпітэліяльнай) і арга-нізмоідную (з розных тканак 3 зародка-ВЫХ лісткоў). М.К.Недзьведзь. ТЭРАЎСКІ (Цяраўскі) Уладзімір Васілевіч (23.11.1871, в. Леніна Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 10.11.1938), бел. харавы дырыжор, кампазітар, фалькла-рыст. Скончыў Слуцкае духоўнае вучы-лішча (1889). У 1890-я г. спяваў у капэле Дз.Агрэнёва-Славянскага, кіраваў ама-тарскімі харамі на Урале. 3 пач. 1900-х г. працаваў настаўнікам спеваў і рэген-там, узначальваў царк. хор Старажоў-скай царквы ў Мінску. У 1914 стварыў у Мінску адзін з першых бел. хар. ка-лектываў, які з 1917 рэарганізаваны ў Бел. нар. хор. У 1917—20 узначальваў муз. частку Першага т-ва бел. драмы і камедыі, у 1920—30 гал. хормайстар БДТ-1 (з перапынкамі). У 1921 абвіна-вачаны ў антысав. дзейнасці, арыштава-ны, асуджаны да расстрэлу, які замене-ны 5-гадовым зняволеннем. У 1923 да-тэрмінова вызвалены. У 1920-я г. кіра-ваў таксама хар. калектывамі пры БДУ, Мінскім педтэхнікуме, прафес. саюзе паштавікоў-тэлеграфістаў, з 1930 у царк. хоры пры Старажоўскай царкве. Стваральнік музыкі да спектакляў «Бяз-вінная кроў» У.Галубка (1918), «На Ку-палле» М.Чарота (1921), «Каваль-ваяво-да» Е.Міровіча (1925) і інш., дзе шыро-ка выкарыстаў бел. песенны фальклор, а таксама да спектакляў «Паўлінка» і паводле драм. паэм «Адвечная песня»,