Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТЭН (Таіпе) Іпаліт Адольф (21.4.1828, г. Вузье, Францыя — 5.3.1893), француз-скі філосаф, сацыёлаг мастацтва, гісто-рык. Родапачынальнік эстэт. тэорыі на-туралізму, заснавальнік культурна-гіс-тарычнай школы ў літаратуразнаўстве. Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай шко-ле ў Парыжы (1848—51). Чл. Франц. акадэміі (1878). Асн. творы: «Крытыч-ныя спробы» (1858), эцюды пра А.Баль-зака (1858) і Стэндаля (1864), «Гісторыя англійскай літаратуры» (т. 1—4, 1863— 64), «Філасофія мастацтва» (1865—69). Аўтар кніг нарысаў «Пірэнейскае пада-рожжа» (1855), «Падарожжа па Італіі» (1866), «Нарысы сучаснай Англіі» (1871) і інш. У гіст. працы «Паходжанне су-часнай Францыі» (т. 1—6, 1876—94) крытыкаваў Франц рэвалюцыю канца 18 ст., якабінскую дыктатуру.
ТЭНАР (ад лац. tenor раўнамерны рух, напружанне голасу), 1) высокі мужчын-скі голас. Асн. віды Т.: лірычны (Ленскі ў оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўска-га), драм. (Каварадосі ў оперы «Тоска» Дж.Пучыні, Атэла ў оперы «Атэла» Дж.Вердзі), характарны (Юродзівы ў оперы «Барыс Гадуноў» М.Мусаргска-га). 2) Партыя ў хоры паміж басам і альтам. 3) Назва меднага шырокамен-зурнага духавога інструмента авальнай формы з сям’і саксгорнаў, а таксама ві-ды некаторых муз. інструментаў, звы-чайна сярэдняга рэгістра (саксафон, домра і інш.). 4) У сярэдневяковай шматгалосай музыцы — назва муз. пар-тыі, якой даручалася выкананне вяду-чай мелодыі (cantus firmus).
ТЭНАЧТЫТЛАН (Tenochtitlan), горад у даліне Мехіка, сталіца дзяржавы ацтэ-каў у 14 — пач. 16 ст. Паводле падан-ня, засн. ў 1325 на востраве воз. Тэско-ка. Горад (пл. каля 7,5 км2) быў перарэ-заны шматлікімі каналамі і злучаўся з мацерыком 3 дамбамі з пад’ёмнымі мастамі. Быў падзелены на 4 раёны, a кожны раён — на 5 кварталаў. У цэнт-ры Т. размяшчаліся манум. храмы (га-лоўны — выш. 30 м), палацы правіце-
ляў і знаці. Рамеснікі жылі ў асобным паселішчы Амантлан. У час ісп. завая-вання Мексікі Т. разбураны (1521), на яго месцы засн. г. Мехіка.
тэнгіз, Д э н г і з, горка-салёнае возе-ра ў Казахстане, у паўн. частцы Казах-скага драбнасопачніка. Размеіпчана ў тэктанічнай Тэнгіз-Кургальджынскай упадзіне. Пл. 1590 кмг, даўж. 75 км, шыр. 40 км, глыб. да 8 м. Берагі пера-важна нізінныя, усх. бераг моцна парэ-заны; некалькі астравоў. На ПнУ — мелкаводны заліў. Дно роўнае, месцамі ўкрыта чорным ілам. У асобныя гады значная ч. возера перасыхае. У вадзе ёсць мірабіліт (салёнасць 3—12%о). Ле-дастаў у снеж.—красавіку. Упадае р. Нура.
ТЭНГРЫ-НЎР, другая назва возера Намца.
ТЭНДАВАГІНІТ (ад позналац. tendo сухажылле + vagina похва), запаленне сухажыльных похваў. Адрозніваюць востры і хранічны, інфекц. (у выніку пранікнення гнаяроднай мікрафлоры і інш.) і асептычны (пры траўматызацыі і перанапружанні похваў сухажылляў і тканак, якія іх абкружаюць). Часцей Т. бывае на кісцях рук, перадплеччах, голені. Прыкметы: прыпухласць па хо-дзе сухажылля, боль, хруст, абмежаван-не рухаў. Лячэнне тэрапеўт., хірургіч-нае.
ТЭНДЗІН Г’ЯТСб, Далай-лама 14-ы (н. 6.7.1935, в. Амдо, прав. Цын-хай, Кітай), духоўны кіраўнік будыстаў-ламаістаў.' У 1940 абвешчаны перара-джэннем (рэінкарнацыяй) Далай-ламы 13-га. У 1950 афіцыйна прыняў сан да-лай-ламьі і стаў духоўным і свецкім правіцелем Тыбета. Пасля ўступлення кіт. войск у Тыбет вымушаны ў 1951 прызнаць суверэнітэт Кітая над Тыбе-там. У 1954—59 дэп. Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў, адначасова ў 1955— 59 — старшыня падрыхтоўчага к-та па стварэнні Тыбецкага аўт. раёна. Пасля паўстання 1959 у Тыбеце эмігрыраваў у Індыю, дзе пасяліўся ў в. Дхарамсала. Выступае за незалежнасць Тыбета, але падтрымлівае выключна мірныя сродкі барацьбы. Нобелеўская прэмія міру 1989.
ТЭВДРАЎСКАЯ КАСА, Т э н д р а, ні-зінны пясчаны востраў каля паўн. ўзбя-рэжжа Чорнага м., на ПдУ ад г. Адэса; тэр. Украіны. Даўж. каля 65 км, шыр. да 1,8 км. 28—-29.8.1790 каля Т.к. ад-быўся марскі бой паміж рус. і тур. фла-тамі.
ТЭНДЭНЦЫЙНАСЦЬ (ад тэндэнцыя) у мастацтве, ідэйная, сац.-паліт. накіраванасць маст. твораў; выяўленне ў маст. творчасці сац.-паліт., ідэйна-эс-тэт. пазіцый творцы. Цесна звязана з ідэйнасцю ў мастацтве, якая раскрывае прыхільнасць аўтара да пэўных сац. па змесце ідэй і каштоўнасных арыента-цый. Як катэгорыя Т. атрымала метада-лагічнае абгрунтаванне ў марксісцкай
эстэтыцы, дзе яна трактавалася як аб’ектыўная заканамернасць маст. твор-часці; найвышэйшай формай выяўлен-ня Т. абвяшчалася партыйнасць — ад-люстраванне ў маст.-вобразнай форме карэнных інтарэсаў прагрэсіўнага класа. 3 канца 20 ст. ў эстэтыцы і маст. кры-тыцы Т разглядаецца як выяўленне ўплыву соцыуму на маст. творчасць. Калі гэты ўплыў не мае арган. сувязі з сістэмай і логікай развіцця маст. вобра-заў, ён зніжае ўзровень мастацтва, пры-водзіць да прэваліравання ідэалагічнага і маралізатарскага пачаткаў над маст. каштоўнасцю твора. В.А.Салееў. тэндйнцыя (сярэднелац. tendentia накіраванасць), накіраванасць развіцця пэўнай з’явы ці працэсу. У развіцці ад-ной і той жа з’явы могуць назірацца розныя і нават процілеглыя Т. Развіццё падобных ці роднасных па паходжанні сістэм характарызуецца наяўнасцю па-добных Т. Адрозніваюць Т.: л і н е й -н ы я, пры якіх узровень змен мае пас-таянны характар і ў графічным выгля-дзе ўтварае прамую лінію; н е л і н е й -н ы я, калі інтэнсіўнасць змен не пастаянная на розных этапах развіцця; рацыянальныя, якія выяўлены шляхам навук. аналізу, маюць лагічнае і тэарэт. абгрунтаванне; э м п і р ы ч -н ы я, якія выяўлены на аснове эмпі-рычных звестак, але не атрымалі тэарэт. тлумачэння. Вылучэнне гал. Т. развіц-ця — адзін з найважнейшых элементаў навук. аналізу працэсаў у прыродзе і грамадстве. Да сац. Т. адносяць пасту-повыя і ўстойлівыя змены ў сац. сістэ-ме, слоі ці групе (напр., змена памеру сям’і, скарачэнне ці павелічэнне нара-джальнасці і інш.). У сац.-паліт. і духоў-на-культ. працэсах Т. звязана з пасля-доўным правядзеннем індывідам ці сац. групай пэўнай ідэі, што часам прыво-дзіць да з’яўлення тэндэнцыйнага ў культуры і палітыцы — перадузятага ажыццяўлення пэўных ідэй без уліку сац. абставін і грамадскай думкі.
В.А. Салееў.
ТЭНДЭР (англ. tender ад tend абслугоў-ваць), 1) марское ветразевае аднамачта-вае судна з касымі ветразямі. Адзін з Biflay яхт. Mae 2—3 пярэднія трохвуголь-ныя ветразі — кліверы. У ветразевым ваен. флоце — самы малы карабель. 2) Міжнар. таргі, пры якіх конкурс для прадаўца аб’яўляе пакупнік, а таксама ўстанаўлівае тэхн. і эканам. характарыс-тыкі тавару. 3) Прычапная частка пара-воза для захоўвання запасу вады, паліва і размяшчэння дапаможных прыстаса-ванняў.
«ТЭНЕКА ІНК.» (Tenneco Іпс.), адна з буйнейшых шматпрофільных карпара-цый ЗША. У розныя гады вытв-сць ук-лючала буд-ва ваенна-марскіх суднаў, у т.л. атамных падлодак, авіяносцаў; за-праўку атамных караблёў ядзерным па-лівам; рамонт і аднаўленне ўсіх тыпаў суднаў; буд-ва вял. грузавых суднаў, ядзернага абсталявання, абсталявання для ГЭС; разведку, здабычу і ачыстку
ТЭНЕСІ 127
нафты і газу; буд-ва газаправодаў; вы-пуск с.-г. і дарожна-трансп. машын і абсталяванця, кампанентаў грузавых і легкавых аўтамабіляў, буд. канструк-цый, інструментаў, нафтапрадуктаў, хім. і с.-г. прадукцыі, упаковачных ма-тэрыялаў; страхавыя аперайыі і інш.
Утворана ў 1943 пад назвай «Тэнесі гэс энд трансмішэн»; у 1961 набыла кампанію «Бей петролеум» і змяніла назву на «Тэнека ойл». 3 1966 сучасная назва. У 1999 «Т.І.» падзялі-лася на кампаніі «Пектыў карпарэйшэн» (упаковачныя матэрыялы, дысплеі, маніторы і інш.) і «Тэнека атаматыў інк.» (дэталі для аўтамабіляў: эл. абсталяванне, амартызатары, глушыцелі і інш.), якія маюііь шматлікія дач-чыныя кампаніі. Штаб-кватэра іх у г. Лейк-Форэст. У вытв-сці занята 23,2 тыс. чал. (1999). М.Б.Жукава.
ТЭНЕРЫФЕ (Tenerife), вулканічны востраў у Атлантычным ак., у групе Ка-нарскіх астравоў, тэр. Іспаніі. Пл. 1946 км2. Выш. да 3718 м (дзеючы вулкан Тэйдэ). Клімат трапічны, пасатны. Веч-назялёныя хмызнякі і лясы. Трапічнае земляробства (бананы, цытрусавыя, ты-тунь, вінаград і інш.). Рыбалоўства. Гал. горад і марскі порт — Санта-Крус-дэ-Тэнерыфе. Нац. парк Тэйдэ. Кліматыч-ныя курорты.
ТЭНЕСІ (Tennessee), рака на У ЗША, левы прыток р. Агайо (бас. р. Місісіпі). Утвараецца ад сутокаў рэк Холстан і Фрэнч-Брод, якія сцякаюць з зах. схі-лаў Апалачаў. Даўж. 1050 км (ад вытоку р. Холстан 1470 км), пл. бас. 104 тыс. км2. Разводдзе ў канцы зімы і вясной, нізкая межань летам. Сярэдні расход вады ў вусці 1800 м3/с. Сцёк Т. амаль поўнасцю зарэгуляваны сістэмай вада-сховішчаў (найб. — Кентукі). Ком-плекс ГЭС, ЦЭС, АЭС. Суднаходная ад вытокаў дзякуючы абвадным каналам і шлюзам. Ha Т. — гарады Ноксвіл, Ча-тануга, Флорэнс.
ТЭНЕСІ (Tennessee), штат на Пд ЗША. Пл. 109,4 тыс. к.м2. Нас. 5483,5 тыс. чал. (2000). Адм. ц. — г. Нашвіл. Вял. гара-ды і прамысл. цэнтры — Мемфіс, Нок-свіл, Чатануга. Усх. ч. штата займаюць Апалачскія горы, на 3 — нізіна р. Місі-сіпі, паміж імі ўзгорыстае плато Кам-берленд. Клімат субтрапічны, кантынен-тальны. Сярэдняя т-ра студз. каля 4 °C, ліп. каля 25 °C. Ападкаў 1100—1200 мм за год. Гал. рэкі Тэнесі і Камбер-ленд. На схілах гор — лісцевыя лясы
128 ТЭНЗАДАТЧЫК
(дуб, гікоры, цёмная таполя і інш.). Нац. парк Грэйт-Смокі-Маўнтынс. Ін-дустр.-агр. штат. У даліне р. Тэнесі комплекс электрастанцый (ГЭС, ЦЭС і АЭС). Вядучыя галіны прам-cui: хім. (вытв-сць угнаенняў, карбіду кальцыю, азотных злучэнняў, штучных валокнаў, выбуховых рэчываў і інш.), атамная, ка-ляровая металургія, маш.-буд. (эл.-тэхн., с.-r. машыны, аўтамабілі), дрэва-апр., тэкст., харч., паліграф. і інш. У горназдабыўной прам-сці — здабыча кам. вугалю, фасфарытаў, цынку, медзі, мармуру. 3 галін сельскай гаспадаркі найб. развіта жывёлагадоўля, асабліва буйн. par. жывёлы і свіней. Гал. тавар-ныя культуры — тытунь і соя, вырошч-ваюць таксама кукурузу, пшаніцу, ба-воўнік, кармавыя травы. Садоўніцтва. Турызм. Транспарт аўтамаб., чыгунач-ны. Суднаходства па рэках Місісіпі і Тэнесі.
ТЭНЗАДАТЧЫК (ад лац. tensus напру-жаны, нацягнуты + датчык), вымяраль-ны пераўтваральнік дэфармацыі цвёрда-га цела, выкліканай мех. напружаннямі, у сігнал (звычайна электрычны), пры-значаны для далейшай перадачы, пе-раўтварэння і рэгістрацыі. Выкарыстоў-ваецца для вымярэння мех. напружан-няў, дэфармацый цвёрдага цела і інш. Найб. пашыраны Т. супраціўлення на аснове тэнзарэзістараў.