• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТЭЛІСАРЭ, зімовы сорт яблыні эст. нар. селекцыі. Пашырана на Пн Бела-РУСі.
    Дрэва моцнарослае з шырокапірамідальнай густой кронай. Плады сярэдняй велічыні (ка-ля 100 г), аднапамерныя, пляската-круглава-тыя, са светла-зялёнай афарбоўкай, пры вы-спяванні — саломіста-жоўтай (у выглядзе лёг-кага румянцу). Мякаць сярэднесакаўная, кіс-ла-салодкая. Пладаносіць на 3—4-ы год. Плады захоўваюцца да красавіка. Сорт устой-лівы да грыбковых захворванняў.
    ТЭЛІЯСПОРАМІЦ^ТЫ (Teliosporomy-cetidae), падклас базідыяльных грыбоў. 2 парадкі: галаўнёвыя грыбы, іржаўныя грыбы; каля 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 500 відаў. Па-разіты вышэйшых раслін, узбуджальнікі галаўні, іржы раслін. Характэрная асаб-лівасць Т. — утварэнне ў цыкле развіц-ця тэліяспоры.
    ТЭЛІЯСПбРЫ (ад грэч. teleute канец + споры), адзін з відаў спор (пераважна, што зімуюць) базідыяльных грыбоў. Т. — таўстасценныя клеткі, якія пасля пе-рыяду спакою прарастаюць у базідыі. Часам Т. наз. хламідаспорамі.
    ТЭЛЎР (лац. Tellurium), Те, хімічны элемент VI групы перыяд. сістэмы, ат. н. 52, ат. м. 127,6; адносіцца да халька-генаў. Прыродны складаецца з 8 ізато-паў з масавымі лікамі 120, 122—126, 128, 130; найб. пашыраны І28Те (31,75%) і І30Те (34,27%). У зямной ка-ры 1 1О’б% па масе; вядома каля 100 мі-нералаў Т., асн. з іх: алтаіт РЬТе, тэлу-равісмугыт Ві2Те3, тэтрадыміт Bi2Te2S. Адкрыты ў 1782 венг. інжынерам і мі-нералогам Ф.І.Мюлерам; назва «Т» [ад лац. tellus (telluris) — зямля] прапанава-на ў 1798 ням. хімікам М.Г.Клапратам.
    У свабодным стане існуе ў 2 мадыфікацы-ях: крышт. Т. — серабрыста-шэрае крохкае
    рэчыва з метал. бляскам (шчыльн. 6247 кг/м3, t 449,8 °C) і аморфны Т. — руды парашок (шчыльн. -5900 кг/м3). Паўправаднік (шыры-ня забароненай зоны 0,32 эВ). Устойлівы ў паветры. Раствараецца ў канцэнтраваных cep-Hail і азотнай к-тах, моцных растворах шчо-лачаў. Ступень акіслення Т. ў злучэннях -2, +4, +6, радзей +2. Пры пакаёвай т-ры ўзае-мадзейнічае з галагснамі (акрамя ёду), пры награванні — з кіслародам (утварае дыаксід ТеОД; пры сплаўленні з металамі ўтварае тэ-лурыды. Вядомы шматлікія тэлурарган. злу-чэнні. Выкарыстоўваюць Т. для сінтэзу паў-правадніковых матэрыялаў, легіравання чыгу-ну і сталі, сплаваў свінцу і медзі (павышае іх мех. і хім. ўстойлівасць), талурарган. злучэнні як каталізатары. Т. і асабліва яго злучэнні таксічныя: выклікаюць ірвоту, бранхіт, пнеў-
    Тэліптэрыс балотны.
    Тэлісарэ, сорт яблыні.
    манію; ГДК Т. ў паветры 0,01 мг/м3, у вадзе 0,01 мг/л.
    Літ:. Еснркегенов Г.М. Селен н тел-лур. Алма-Ата, 1981; Садеков Н.Д., Макснменко А.А., Мннкнн В.Я. Хнмня теллурорганнческнх соеднненнй Рос-тов н/Д, 1983. А.П.Чарнякова.
    ТЭЛУРЫДЫ, злучэнні тэлуру з больш электрададатнымі элементамі, пераваж-на металамі.
    Паводле будовы, саставу і ўласцівасцей Т. з’яўляюцца аналагамі сульфідаў і селенідаў. Т. шчолачных металаў раствараюцца ў вадзе. Т. пераходных металаў — злучэнні перамен-нага саставу; не раствараюцца ў вадзе, рас-кладаюцца моцнымі к-тамі і ў вільготным па-ветры. Многія Т. — паўправаднікі, высокаад-чувальныя да розных выпрамяненняў (рэнт-генаўскага, радыеактыўнага, інфрачырв. і інш.). Трапляюцца ў прыродзе ў выглядзе вельмі рэдкіх тэлуравых мінералаў (напр., ал-таіт РЬТе, гесіт Ag2Te, калаверыт AuTep. Ат-рымліваюць сплаўленнем кампанентаў у інерт-ным асяроддзі, нерастваральныя — аса-джэннем тэлуравадародам Н2Еу з раствораў солей адпаведных меіалаў, а таксама інш. спосабамі. Выкарыстоўваюць як матэрыялы для тэрмаэл. пераўтваральнікаў награвальных і ахаладжальных прылад (Т. медзі, серабра, свінцу, волава і інш.), як лазерныя матэрыя-лы, матэрыялы для фотапрыёмнікаў, дэтэкта-ры для вымярэння напружанасці магн. палёў і інш.
    Літ.: Я н а к н А.А. Теллурнды переходных металлов. М., 1990.
    ТЭЛУС (Tellus), у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі багіня зямлі-кармі-целькі і яе прадукцыйных сіл, а таксама падземнага царства мёртвых. У яе гонар наладжваліся штогадовыя святы Фар-дзіцыі (15 крас.), на якіх у ахвяру багіні прыносілі цельную карову. Як багіні падземнага царства ёй прыносілі ачы-шчальныя ахвяры сваякі памерлых; так-сама яе клікалі, калі хацелі аддаць вора-гаў на волю палземных багоў. Т. часам атаясамлівалі з Цэрэрай, Вестай і Юно-най.
    ТЭЛЬ (араб.), узгорак, што ўтварыўся з рэшткаў стараж. будынкаў, запоўненых культ. напластаваннямі, від археал. помнікаў на тэр Усх. Азіі, Каўказа, Б. Усходу. Гл. таксама Тэпе.
    ТЭЛЬ (Tell) Вільгельм, швейцарскі нац. герой; гал. персанаж швейц. нар. леген-ды «Паданне пра стралка». Паляўнічы, жыхар в. Бюрглен (кантон Уры). Быў змушаны габсбургскім ландфогтам (да-веранай асобай) Геслерам збіць стралой з лука яблык з галавы свайго малога сына. Выканаўшы гэты загад, Т. пазней стралой забіў Геслера і ўзначаліў паў-станне супраць панавання аўстр. Габс-бургаў (14 ст.). У аснове падання пра Т. — звесткі з хронік 15 і 16 ст. Найб. вядомы маст. вобраз Т. стварыў у ад-найм. драме Ф.Шылер (1804).
    ТЭЛЬ-АВІЎ, горад у Ізраілі, на ўзбя-рэжжы Міжземнага мора. Каля 400 тыс. ж., з прыгарадамі і суседнімі гарадамі (т.зв. агламерацыя Дан) каля 2 млн. ж. (2001). Марскі порт. Вузел чыгунак і аў-тадарог. Міжнар. аэрапорт (Ліда, або Лод). Гал. эканам. і культ. цэнтр, кан-цэнтруе ў агламерацыі больш за 50% прамысл. прадпрыемстваў краіны.
    ТЭМА	123
    Прам-сць: маш.-буд., металаапр., хім., фармацэўтычная, тэкст., харч., папяро-вая, гарбарна-абутковая, паліграфічная. Апрацоўка алмазаў. 2 ун-ты. «Суламіф-кансерваторыя». Музеі: археал., Гаарэц-музей і інш. Праводзіцца Міжнар. фес-тываль музыкі і драмы (з 1961).
    Засн. ў 1909 яўр. каланістамі на Пн ад ста-ражытнага г. Яфа (у 1949 зліўся з ім). У 1936 пабудаваны марскі порт. Пасля ўтварэння ў 1948 дзяржавы Ізраіль стаў яго сталіцай. Ня-гледзячы на перанос урада і парламента Ізра-іля ў г. Іерусалім, Т.-А. па-ранейшаму пры-знаецца ААН і сусв. супольнасцю сталіцай Із-раіля.
    ТЙЛЬМАН, вёска ў Малейкаўскім с/с Брагінскага р-на Гомельскай вобл., на правым беразе р. Брагінка, на аўтадаро-зе Брагін—Холмеч. Да 1934 наз. Двор Гарадзішча. Цэнтр калгаса. За 4 км на ПнУ ад г.п. Брагін, 115 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Хойнікі. 165 ж., 58 двароў (2002). Помнік архітэктуры — парк (канец 18 ст.).
    ТЙЛЬМАН (Thalmann) Эрнст (16.4.1886, г. Гамбург, Германія — 18.8.1944), гер-манскі паліт. дзеяч. Вучыўся ў нар. школе (1893—1900). У 1900—23 трансп. рабочы. 3 1903 чл. С.-д. партыі Германіі (СДПГ), з 1904 — прафсаюза трансп. ра'бочых. У 1-ю сусв. вайну на Зах. фронце. У 1917 выйшаў з СДПГ і ўсту-піў у Незалежную с.-д. партыю Германіі (НСДПГ). У час Ліст. рэвалюцыі 1918 выбраны ў Гамбургскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гар. парламент. У 1920 разам з левым крылом НСДПГ пе-райшоў у Камуніст. партыю Германіі (КПГ). Кіраўнік Гамбургскага паўстання 1923. 3 1923 чл. Выканкома Камуніст. інтэрнацыянала. 3 пач. 1925 узначаль-ваў apr-цыю рабочай самаабароны — Саюз чырв. франтавікоў. 3 канца 1925 старшыня ЦК КПГ. У 1924—33 дэп. рэйхстага. Памылкова лічыў гал. пра-ціўнікам сваёй партыі СДПГ («сацыял-фашызм»), што аслабляла антыфаш. рух у Германіі. Кандыдат у прэзідэнты Гер-маніі на выбарах 1925 і 1932. У сак. 1933 арыштаваны гестапа і зняволены ў турму. У жн. 1944 дастаўлены ў канцла-гер Бухенвальд, дзе забіты паводле зага-ду А.Гітлера і Г.Гімлера.
    Тв:. Бел. пер. — Пролетарская Нямеччына замест Нямеччыны Юнга: Прамовы на пася-
    джэньні рэйхстагу ў лютым 1930 г. Мн., 1930 (разам з Штэкерам); Задачы КПГ пасля вы-барчай перамогі; КПГ пасля выбараў у рэйх-стаг. Мн., 1931; Цэнтр — вядучая партыя германскай буржуазіі // Крызіс капіталізму і царква. Мн., 1932.
    Літ.: Э.Тельман: Бногр.: Пер. с нем. М., 1984; Эрнст Тельман: Речм н статьн. Пнсьма. Воспомннанмя об ЭТельмане: Пер. с нем. М., 1986; М й 11 е r Ch. Der Thalmann—ProzeB. Berlin, 1988; Ernst Thalmann und Kampfgeffihrten. Hamburg, 2000. МГ..Жаркоў
    Э.Тэльман
    ЙЛЬМЫ. вёска ў Брэсцкім р-не, на аўтадарозе Брэст—Кобрын. Цэнтр сельсавета і калект. унітарнага с.-г. прадпрыемства. За 9 км на У ад г. Брэст, 3 км ад чыг. ст. Кашалёва. 1907 ж., 646 двароў (2002). Сярэдняя і маст. школы, Дом культуры, б-ка, амбулато-рыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
    Т^ЛЬФЕР (англ. telpher ад тэле... + греч. phero нясу), грузападымальнае ўстройства (таль з электрычным пры-водам), якое перамяшчаецца па адна-рэйкавым падвесным пуці. Бываюць самаходныя (з прывадной хадавой ця-лежкай) грузападымальнасцю 1—5 і 7,5—10 т і несамаходныя (цялежка пе-рамяшчаецца ўручную), грузападымаль-насцю 0,1—0,5 т. Выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах для цэхавых, міжцэ-хавых і складскіх перамяшчэнняў гру-заў.
    ТЭЛЬ-ЭЛЬ-АМАРНА, Э л ь - А м а р -н a, А м а р н а, паселішча на ўсх. бера-зе р. Ніл (287 км на Пд ад Каіра), каля якога знаходзяцца рэшткі адной са ста-ліц Стараж. Егіпта — Ахетатона, перане-сенай з Фіваў фараонам Аменхатэпам IV
    (Эхнатонам) у канцы 15 ст. да н.э. У 1887 мясц. жыхары знайшлі шматлікія гліняныя таблічкі (архіў егіп. фараонаў XVIII дынастыі). 3 1891 у Т.-э.-А. вя-дуцца раскопкі. Выяўлены рэшткі шматлікіх пабудоў з цэглы-сырцу (пала-цы фараонаў, царыцы Неферціці, жыллё чыноўнікаў і рамеснікаў), скульптуры Эхнатона і Неферціці. Горад праіснаваў 15 гадоў; ён пакінуты насельніцтвам пасля смерці Эхнатона і адмены рэліг. рэформы Аменхатэпа IV.
    ТЭЛЯЗІЁЗЫ, гельмінтозныя хваробы, якія выклікаюцца нематодамі з роду тэлязіі. Хварэюць буйн. par. жывёла, коні, свінні, сабакі, трусы, зрэдку чала-век. Характарызуюцца гнойнымі выдзя-леннямі з вачэй, кан ’юнктывітамі і ке-ратытамі.
    ТЭЛЙЗІІ (Thelazia), род нематод, або круглых чарвей атр. спірурыда. Найб. пашыраны Th. gulosa, Th. rhodesi, Th. sktjabini. Паразіты буйн. par. жывёлы, коней, сабак, свіней, трусоў, зрэдку — чалавека. Выклікаюць інвазійныя хва-робы тэлязіё'зы. Лакалізуюцца ў прато-ках слёзных залоз, насаслёзным канале, кан’юнктывальным мяшку. Прамежка-выя гаспадары Т. палявыя мухі.
    Даўж. цела самцоў 5—II мм, самак 5—21 мм, шыр. 0,6 мм. Самкі Т. выдзяляюць рухо-мых лічынак з тонкай скарлупінкай яйца. Лі-чынкі заглынаюцца мухамі, потым трапляюць у поласць іх цела і яйцавыя фалікулы, дзе лі-няюць і робяцца інвазійнымі. Другі раз лі-чынкі праз хабаток мух трапляюць на покры-ва паблізу вачэй, мігрыруюць у вочы, дзе праз 20—25 сут ператвараюцца ў палаваспе-лых. Жывуць да 1 года.