• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТЭМА (грэч. thema тое, што пакладзена ў аснову), 1) у л і т а р а т у р ы — га-лоўная думка, праблема літ. твора, па-стаўленая пісьменнікам. Выбар Т. абу-моўлены жыццёвым вопытам, грамад-скімі і асабістымі інтарэсамі, маст. густам, светапоглядам, пазіцыяй пісь-менніка. 3 Т. звязана ідэя маст. твора. Раскрываецца пры дапамозе сюжэта, які падпарадкоўваецца гал. Т. твора. Напр., Т. зямлі, якая спрадвеку ўвасаб-ляла для селяніна волю і шчасце, пра-
    Панарама Тэль-Авіва
    Тэлязіі: 1 — гулоза; 2 — радэзі (а — пярэдні канец паразіта; б, в — хваставыя канцы сам-ца і самкі; г — яйцы і лічынкі).
    а 6	б в
    1	2
    124 ТЭМА
    ходзіць праз усю паэму Я.Коласа «Но-вая зямля» і аб’ядноўвае ўсе сюжэтныя лініі. У творы могуць быць пабочныя Т., якія разам з галоўнай складаюць тэ-матыку твора (у трылогіі «На ростанях» Я.Коласа, побач з Т. чалавек і нацыя, становішча бел. народа ў Расійскай ім-перыі, жыццё розных слаёў бел. грамад-ства і г.д., выразна прасочваецца гал. Т. — народ і інтэлігенцыя, пошукі апошняй шляхоў духоўнага абуджэння). Існуюць т.зв. «вечныя Т.» — каханне, смерць, сэнс жыцця, — якія ў розныя часы і рознымі аўтарамі вырашаліся па-рознаму. Вял. значэнне для твора мае актуальнасць узнятай Т. 2) У выяў-ленчым мастацтве аб’ект вы-яўлення, жыццёвыя з’явы, праблемы і прынцыпы, пакладзеныя ў аснову маст. твора; асн. прынцып угварэння жанраў (бытавы жанр, гістарычны жанр, на-цюрморт, партрэт, пейзаж). Т. канкрэ-тызуецца ў сюжэце і выяўл. матывах, у ідэі твора, змесце творчасці і света-ўспрыманні мастака. Пастаяннае кола Т. ў мастацтве пэўнай эпохі, кірунку, стылю, у творчасці мастака наз. т э -матыкай.У мастацтвазнаўстве быту-юць паняцці тэматычнай кампазіцыі (у манум. жывапісе, у скульптуры і графі-цы) і сюжэтна-тэматычнай карціны, звязаныя з іерархіяй Т. (гісторыка-рэв., батальная, быт. і інш.). 3) У м у -з ы ц ы — пабудова, што ляжыць у ас-нове муз. твора ці яго часткі, у якой увасабляецца гал. ідэя твора. Выяўляец-ца з дапамогай відазменных паўгораў, варыяцыйных і варыянтных пераўтва-рэнняў, матыўнай распрацоўкі санатна-га тыпу. Т. мае дваістую прыроду: з ад-наго боку, гэта маст. вобраз у драма-тургіі музычнай, з другога — спецыфіч-на арганізаваная пабудова, якая выконвае кампазіцыйную функцыю. Класічным Т. уласцівы пэўны характар (лірычны, драм., эпічны), жанравыя (танц., маршавыя, харальныя, песен-ныя) і стылявыя асаблівасці. Змест тво-ра вызначаецца драматургіяй муз. тво-ра, якая складаецца з Т. ці групы Т., a таксама засн. на трансфармацыі адной Т. (гл. Монатэматызм).
    Тэрмін вядомы з 16 ст. Традыц. носьбітам Т. з’яўляецца аднагалосая мелодыя (у фузе) ці мелодыя з усімі галасамі суправаджэння (у гамафонных формах, гл. Гамафонія). 3 сярэ-дзіны 19 ст. ў гамафоннай музыцы побач з Т. класічнага тыпу пашыраюцца кароткія Т. (гл. Лейтматыў) і т.зв. бясконцая мелодыя (непарыўнае меладычнае разгортванне без выразнага вылучэння Т). У музыцы 20 ст. ролю Т. выконваюць таксама рытм, тэмбр, фактура, гармонія і інш.
    У бел. прафес. музыцы, якая развіва-ецца на аснове класічных традьшый, Т. — вызначальны фактар зместу муз. твора. Багацце бел. нар. песень адлюс-травана ў разнастайнасці муз. Т., блізкіх да фальклору, і ў апрацоўках нар. мело-дый. Меладычнасць, напеўнасць, эмац. адкрытасць і глыбіня пачуццяў — гал. рысы лепшых муз. Т. у жанры масавай песні.
    Літ.: Валькова В. К вопросу о поня-тня «музыкальная тема» // Музыкальное нс-кусство н наука. М., 1978. Вып. 3; М а з е л ь Л.А. Строеняе музыкальных пронзведеннй. 2 нзд. М., 1979; Назайкянскнй Е.В. Логнка музыкальной компознцня. М., 1982.
    Т.І.Шамякіна (літаратура), С.У.Пешын (выяўленчае мастацтва), РР.Каленька (музыка). ТЙМА (Тета), горад на ПдУ Ганы, на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Каля 150 тыс. ж. (2001). Уваходзіць у агламера-цыю сталіцы краіны г. Акра. Марскі порт, вузел аўтадарог. Прам-сць: нафта-перапр., алюмініевая, хім., цэм., тэкст., харчовая. Цэнтр рыбалоўства.
    ТЭМБР (франц. timbre ад грэч. tympanon барабан) у м у з ы ц ы, гука-вая афарбоўка, уласцівая пэўнаму муз. інструменту або пеўчаму голасу; най-важнейшая характарыстыка гуку музыч-нага (побач з вышынёй, гучнасцю і працягласцю). Тэмбравыя адрозненні (пры аднолькавай вышыні і моцы) узні-каюць у залежнасці ад матэрыялу і фор-мы вібратара, умоў, у якіх атрымліва-юцца акустычныя ваганні; на практыцы прадвызначаецца разнастайнасцю ін-струментаў, на інструменце — спосаба-мі гуказдабывання. Слухач успрымае Т. пераважна асацыятыўна (гукі яркія, цёплыя, халодныя, глыбокія, мяккія, насычаныя і інш.). Т. — важны сродак муз. выразнасці. Пры яго дапамозе можна вылучыць кампанент муз. цэла-га, узмацніць ці аслабіць кантрасты, падкрэсліць падабенствы ці адрозненні ў працэсе развіцця муз. твора і інш. По-шукі новых Т. і іх спалучэнняў працяг-ваюцца: ствараюцца электрамуз. інстру-менты, сінтэзатары гукаў. Асобым кі-рункам у выкарыстанні Т. з’яўляецца санорыка.	Л.А.Шымановіч.
    Т^МЗА (Thames), найбольшая рака ў Вялікабрытаніі. Даўж. 346 км, пл. бас. 15,3 тыс. км2. Вытокі на ўзв. Котсуадд-Хілс, цячэ пераважна ў межах Лондан-скага бас., упадае ў Паўночнае м., утва-рае эстуарый. Сярэдні расход вады 260 м3/с, павышаная воднасць зімой. На ні-зоўе Т. ўплываюць марскія прылівы. Суднаходная; марскія судны падыма-юцца на 64 км (да Лондана). Т. злучана каналамі з Брыстольскім зал. і Ірланд-скім морам. Ha Т. — гарады Оксфард, Рэдынг, Лондан (працягваецца ўздоўж Т. і яе эстуарыя прыблізна на 60 км).
    Tlt)MIH (Temin) Хоўард Марцін (10.12.1934, г. Філадэльфія, ЗША — 1994), амерыканскі вучоны ў галіне ві-русалогіі. Чл. Нац. АН ЗША (1974), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў каледж у Суартмарэ (1955). 3 1959 д-р філасофіі ў Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. 3 1969 праф. анкалогіі ва ун-це г. Мадысан. Навук. працы па ме-ханізмах узаемадзеяння анкагенных ві-русаў з клеткай. Адкрыў вірусны фер-мент (зваротную транскрыптазу), які забяспечвае сінтэз ДНК на матрыцы РНК у працэсе перадачы генет. інфар-мацыі (1970). Даказаў, што ўключэнне вірусных геномаў у клетачны генатып
    прыводзіць да ператварэння нармаль-най клеткі ў ракавую. Сфармуляваў тэо-рыю правіруса (1970). Нобелеўская прэ-мія 1975 (з Л.Балтымарам і Р.Дульбека).
    В Ф Ермакоу.
    ТЭМІРТАУ, горад у Казахстане, у Ка-рагандзінскай вобл. Горад з 1945, да гэ-тага пас. Самаркандскі. Каля 300 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэра-порт. Буйны цэнтр чорнай металургіі і хіміі: Карагандзінскі металургічны кам-бінат, ВА «Карбід»; з-ды сінт. каўчуку, ліцейна-механічны. Прадпрыемствы харч. прам-сці, буд. матэрыялаў і інш. Тэатр
    ТЭМП (італьян. tempo дд лац. tempus час), ступень хуткасці ў ажыццяўленні чаго-н., у выкананні якой-н. справы. Т. у спорце — пэўная частата паўтору раўнамерных рухаў пры выкананні фіз. практыкавання.
    ТЭМП у м у з ы ц ы, хуткасць выка-нання, выражаная ў частаце чаргавання метрычных доляў. Абазначаецца тэрмі-налагічна ці метранамічна і спалучэн-нем тэрміналагічных і метранамічных паказчыкаў. 3 17 ст. Т. пазначаецца спец. італьян. тэрмінамі. Асн. з іх: па-вольныя Т. (grave, largo, adagio, lento), умераныя • (andante, moderate); хуткія (animato, allegro, vivo, presto). T. цесна звязаны з характарам, стылем, жанрам муз. твора, з усімі элементамі муз. фор-мы, залежыць таксама ад выканаўцы (яго індывідуальнасйі, муз. вопыту, тра-дыцый выканання). Некат. жанры ха-рактарызуюцца акрэсленым Т. (вальс, марш). Для дакладнага вымярэння Т. служыць метраном. Л.А.Шымановіч. ТЭМП МАЎЛЁННЯ, хуткасць, з якой вымаўляюцца элементы выказвання (гукі, склады, словы, сінтагмы і інш.). Вымяраецца колькасцю элементаў за адзінку часу або іх сярэдняй працяглас-цю. Служыць адным з фактараў утва-рэння інтанацыі (пры адмысловым па-скарэнні або запавольванні хуткасці вы-маўлення пэўнай ч. выказвання) і можа служыць семантьгчным сігналам. На Т.м. ўплываюць змест паведамлення, стыль маўлення, сітуацыя зносін, інды-від. асаблівасці таго, хто гаворыць (псі-хічны стан, тэмперамент, сац. ролі, мэ-та выказвання і інш.).
    Літ.'. Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1989. А.Я.Міхневіч. Т^МПЕРА (італьян. tempera ад temperate змешваць фарбы), жывапіс фарба-
    ТЭМПЕРАТУРА	125
    мі, у якіх сувязным рэчывам з’яўляюц-ца натуральныя (яйцо ці толькі яго жаўток, сокі раслін) або штучныя (вод-ны раствор клею з алеем, алейным ла-кам і г.д.) эмульсіі. Вядома ў Стараж. Егіпце; у мастацтве сярэдневякоўя была асн. тэхнікай станковага (гл. Іканапіс), часам манум. жывапісу. На Беларусі ў 15—18 ст. яечнай Т. на Дошках малява-лі абразы, выкарыстоўвалі ў аздабленні драўлянай скульптуры, твораў дэкар,-прыкладнога мастацтва (царскія вароты і інш ). У сучасным мастацтве выкарыс-тоўваецца для стварэння станковых і дэкар. работ.
    ТЭМПЕРАМЕНТ (ад лац. temperamentum належныя суадносіны частак, су-размернасць), характарыстыка івдывіда з боку яго дынамічных асаблівасцей: ін-тэнсіўнасці, хуткасці, тэмпу і рытму псіхічных працэсаў і станаў. Актыў-насць і эмацыянальнасць — кампанен-ты, якія прысутнічаюць у большасці класіфікацый і тэорый Т. Актыўнасць паводзін характарызуе ступень энергіч-насці, імклівасці, хуткасці, а таксама маруднасці, інертнасці; эмацыяналь-насць характарызуе асаблівасці праця-кання эмоцый, пачуццяў, настрояў і іх якасць. Адрозніваюць уласна Т. як пэў-нае ўстойлівае спалучэнне псіхадына-мічных якасцей, што праяўляюцца ў дзейнасці і паводзінах, і яго арганічную аснову. Вядомы 3 асн. сістэмы тлума-чэнняў сутнасці Т. Першая (гумараль-ная) звязвае стан арганізма з суадносі-намі розных вадкасцей, у выніку чаго вылучаюцца 4 тыпы Т.: сангвінічны, ха-лерычны, меланхалічны, флегматычны (Гіпакрат, К.Гален і інш.). Другая (кан-стытуцыянальная) грунтуецца на адроз-неннях у канстытуцыі арганізма (Э.Крэчмер, У.Шэлдан і інш.). Трэцяя звязвае Т. з дзейнасцю цэнтр. нерв. сіс-тэмы. Паводле вучэння І.П.Паўлава вы-лучаюцца 3 асн. ўласцівасці нерв. сістэ-мы (сіла, ураўнаважанасць, рухомасць узбуджальнага і тармазнога працэсаў) і 4 асн. іх спалучэнні (4 тыпы вышэйшай нерв. дзейнасці): моцны, ураўнаважаны, рухомы; моцны, ураўнаважаны, інерт-ны; моцны, неўраўнаважаны; слабы. Першаму тыпу адпавядае Т. сангвініка, другому — флегматыка, трэцяму — ха-лерыка, чацвёртаму — Т. меланхоліка. Даследаванні Б.М.Цяплова і У.Дз.Не-быліцына паказалі, што колькасць кам-бінацый значна большая. Аднак 4 тьгпы Т. як найб. абагульненыя выкарыстоў-ваюцца для вывучэння індывідуальнас-ці. Т. адносна ўстойлівы і амаль не мя-няецца пад уздзеяннем асяроддзя і вы-хавання, аднак ён мяняецца ў антагене-зе. Уласцівасці Т. могуць спрыяць або процідзейнічаць фарміраванню пэўных рыс асобы.