Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
(1995) і «Беларусь на крыжы стагод-дзяў» (2000). Падзеям Вял. Айч. вайны прысвечаны серыялы «Белая зямля» (1970), «Доўгія вёрсты вайны» (паводле В Быкава, 1975, рэж. абодвух Карпаў), «Руіны страляюць» (1972, рэж. Чацве-рыкоў), «Парашуты на дрэвах» (1973, рэж. І.Пікман), «Нас выбраў час» (1976—78, рэж. Пташук). Асабістая тра-гедыя чалавека ў час вайны адлюстрава-на ў маст. Т. «Фруза» (паводле Быкава, 1981, рэж. Нікіфараў), «Сведка» (павод-ле В.Казько, 1985, рэж. Рыбараў). Гале-рэю партрэтаў удзельнікаў вайны ства-рылі рэжысёры-дакументалісты Басаў («Імгненні Перамогі», «Салдаты Пера-могі», абодва 1975; «Дзякуй, салдат», 1984; «Курган», 1995), В.Жыгалка («Дзеці Брэсцкай крэпасці», «Ім не бы-ло і 16», абодва 1978; тэлесерыял «Пас-ля Перамогі», 1994; «Апошні з групы «Джэк», 2000), Т.Вашчанка («Адзін з многіх», 2000).
Т. выконвае рэпрадукцыйную функ-цыю, стварае экранны летапіс маст. культуры. Багацце і самабытнасць бел. нар. творчасці адлюстраваны ў даку-мент. фільмах В.Каралёва («Палескі ка-рагод», 1991; «Беларускі вясельны кара-вай», 1993; «Штукар Ямеля з Хальчы», 1996), Ю.Лысятава («Галасы зямлі ма-ёй», 1994; «Дудка», «Труба і рог», абодва 1995), Ю.Гарулёва («Грай, скрыпка, грай», 1994), В.Купрыянава («На кры-лах фальклору Палесся», 1990; «Каляд-ны сувенір», «Народныя майстры», абодва 1994), А.Суханавай («Іосіф і яго брат Пётр», 1994; «Бубен і барабан», 1997), Гайдука («Неглюбскі лістапад», 1994; «Масленіца», «Рассыпушка», абодва 1995), А.Шклярэўскага («Кара-год», 1995; «Эй, гуляю я», 1996), І.Волах «Калядныя цары», 1997), Р.Грыцковай («Валянціна Каралёва — вясёлая ўда-ва», 1998). Створаны цыклы дакумент. біягр. Т.-партрэтаў дзеячаў бел. мастац-тва: выяўл. — «Мастак Арлен Кашку-рэвіч» (1976, рэж. С.Адаменка), «Напа-леон Орда»- (1990, рэж. Л.Гедравічус), «Фантазіі Драздовіча» (1997, рэж. С.Агеенка), «А.А.Анікейчык» (2000, рэж. Ю.Войніч); муз. — «Песні Ігара Лучанка» (1972), «Харошкі» (1978, рэж. абодвух Басаў), «Урыўкі з ненапісанага. Я.Глебаў» (рэж. Арлоў), «Анісімаў» (рэж. В.Шышоў, абодва 1999); тэатраль-нага і кінамастацтва — «Купалаўцы» (1968, рэж. А.Колас), «Кінарэжысёр Віктар Тураў» (1995, рэж. Цвяткоў), «Паўлінка» (1997, рэж. Шышоў) і інш. У экранны фонд увайшлі і Т.-спектаклі драм. і муз. т-раў (гл. ў арт. Тэлевізійны тэатр). Для дзяцей створаны прыгод-ніцкія серыялы («Корцік», 1973, «Брон-завая птушка», 1974, рэж. абодвух Калі-нін; «Апошняе лета дзяцінства», 1974, рэж. Рубінчык), фільмы-казкі («Гора баяцца — шчасця не бачыць», рэж. Ту-раў; «Пастух Янка», рэж. Цвяткоў, абодва 1973), тэлемюзіклы («Прыгоды ў горадзе, якога няма», 1974, «Прыгоды Бураціна», 1975, «Пра Чырвоную Ша-пачку», 1977, «Прададзены смех», 1981, «Казка пра Зорнага хлопчыка», 1983,
ТЭЛЕФОННЫ 121
«Рыжы, сумленны, закаханы», 1984, «Пітэр Пэн», 1987, рэж. усіх Л.Нячаеў). У 1990-я г. ў Т. дамінуе экалагічная праблематыка: маст. фільм «Бліскавіцы» (1990, рэж. Траццякоў), дакумент. цык-лы «Бярэзінскі запаведнік» (1994, рэж. Гедравічус), «Нараўлянскія эцюды» (1996, рэж. Басаў), «Чырвоная кніга. Фауна і флора Беларусі» (2000, рэж. І.Бышнеў) і інш. На мяжы 20—21 ст. у тэлекіно ўваходзіць хрысц. тэматыка: «Уладыка» (1993), «Полацкая Сафія» (1995), «Пад крыламі Ефрасінні» (1996), «Дабро стварай» (1998, рэж. усіх Шавя-левіч), «Святыні зямлі беларускай» (2000, рэж. Каралёў) і інш. В.Ф.Нячай. «ТЭЛЕФІЛЬМ», 1) гал. рэдакцыя па вытв-сці тэлевізійных фільмаў Рэсп. студыі тэлебачання. Створана ў 1964 на аснове гал. рэдакцыі кінапраграм і кі-наздымак. Выпускае маст. (пераважна кароткаметражныя) і дакумент. тэлеві-зійныя фільмы, сюжэтныя тэлефільмы-канцэрты, тэлефільмы-спектаклі. 2) Вытворча-творчае аб’яднанне тэлевізій-ных фільмаў кінастудыі «Беларусь-фільм». Арганізавана ў 1968. Выпускае поўнаметражныя, шматсерыйныя і ка-роткаметражныя маст. тэлефільмы. Гл. таксама ў арт. Тэлефільм.
ТЭЛЕФЙН (ад тэле... + ...фон), 1) электраакустычная прылада для пе-раўтварэння эл. сігналаў у гукавыя. Бы-ваюць эл.-магн., электрадынамічныя і п’езаэлектрычныя.
У найб. пашыраных эл.-магн. Т. ваганні мембраны ўзнаўляюць гук пад уздзеяннем эл.-магн. поля, узбуджанага эл. токамі тэлеф. сіг-налаў. Т. з’яўляюцца састаўной часткай тэле-фонных апаратаў, камутатараў, прылад для аўдыяметрыі, прыёмна-перадавальных радыё-станцый і інш.; галаўныя Т. (навушнікі) вы-карыстоўваюцца для праслухоўвання праграм быт. гукаўзнаўляльнай апаратуры (напр., плее-раў, радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў). 2) Радыё-тэлефон — пераноснае прыёмна-перада-вальнае прыстасаванне з далёкасцю дзеяння да 10 км, а таксама аўтамаб. і стацыянарнае прыстасаванне радыётэлефоннай сувязі з да-лёкасцю да 40—500 км (гл. Тэлефонная радыё-сувязь). Хатні радыётэлефон мае аўтаномную тэлефонную трубку з мініяцюрным прыёма-перадатчыкам, які працуе на той жа хвалі, што і прыёмаперадатчык у корпусе тэлефон-нага апарата, падключанага да тэлефоннай сеткі. Працуе на адлегласці да 1 км і больш.
3) Мабільны Т. — канцавая прылада сотавай радыёсувязі. 4) Пашыраная быт. назва тэлеф. апарата і нумара тэлеф. апарата абанента.
ТЭЛЕФбН-АЎТАМАТ, агульнаўжы-йальная, аднак тэхнічна некарэктная назва таксафона.
ТЭЛЕФОННАЯ ПАДСТАНЦЫЯ, асоб-ны (тэрытарыяльна вынесены) кам-плект абсталявання АТС для абслугоў-вання групы абанентаў, што звязаны з ёй злучальнымі лініямі; частка тэлефон-ных сетак. Сувязь паміж абанентамі ажыццяўляецца непасрэдна праз Т.п., мінаючы АТС (без займання злучаль-ных ліній).
ТЭЛЕФбННАЯ РАДЫЁСЎВЯЗЬ, р a -дыётэлефонная сувязь, від тэлефоннай сувязі для перадачы паве-дамленняў з дапамогай радыёхваль. У адрозненне ад радыёвяшчання з’яўляец-ца двухбаковай сувяззю з абменам паве-дамленнямі адначасова (гл. Дуплексная сувязь) ці пачаргова (гл. Сімплексная су-вязь).
Дазваляе падтрымліваць сувязь на аплег-ласці да 40 км і больш. У найпрасцейшых вы-падках мае маламагутныя (да 50 Вт) перадат-чыкі і адчувальныя прыёмнікі, якія працуюць на метровых або дэцыметровых хвалях. Выка-рыстоўваецца для сувязі паміж рухомымі аба-нентамі гар. тэлеф. сеткі, на прамысл. і с.-г. прадпрыемствах, на рачным, марскім і чыг. транспарце, службах пажарнай аховы, мед. хуткай дапамогі, геал. экспедыцыях і інш. Гл. таксама Сотавая радыёсувязь.
ТЭЛЕФбННАЯ СЁТКА, комплекс аб-сталявання і апаратуры для тэлефоннай сувязі. Складаецца з тэлеф. вузлоў сувя-зі (тэлефонных станцый, падстанцьій, канцэнтратараў і інш.), ліній сувязі і тэлефонных апаратаў. Паводле функ-цыян. і структурнага прызначэння Т.с. падзяляюцца на мясцовыя (напр., га-радскія, сельскія), міжгароднія і міжна-родныя.
ТЭЛЕФОННАЯ СТАНЦЫЯ, збудаван-не з комплексам абсталявання і прылад для камутацыі (злучэння з наступным раз’яднаннем) абанентаў тэлефоннай сеткі. У аўтам. Т.с. (АТС) камутацыя ажыццяўляецца аўтаматычна з дапамо-гай камутацыйных прыстасаванняў, што кіруюцца імпульсамі току (іх коль-
касць адпавядае нумару абанента). Гл. таксама Аўтаматычная тэлефонная станцыя.
ТЭЛЕФбННАЯ СЎВЯЗЬ, перадача на адлегласць моўнай інфармацыі; від электрасувязі. Забяспечвае вядзенне вусных перамоў паміж абанентамі, якія знаходзяцца на любой ддлегласці. Ажыццяўляецца шляхам пераўтварэння гукавых ваганняў у эл. сігналы ў мікра-фоне тэлефоннага апарата абанента, які гаворыць, перадачы гэтых сігналаў па лініях правадной ці радыёсувязі і іх адваротнага пераўтварэння ў гукавыя ваганні тэлефонам абанента, які слухае. Перадача тэлеф. паведамленняў адбыва-ецца па правадных, кабельных, радыё-рэлейных, валаконна-аптычных лініях сувязі; камугацыя каналаў Т.с. (злучэн-не і раз’яднанне абанентаў) — аўтам. і ручным спосабамі на тэлефонных стан-цыях. У Расіі гарадскія тэлеф. станцыі пачалі дзейнічаць з 1882, на Беларусі — з 1896; міжгародняя лінія Т.с. Мінск— Смалявічы—Барысаў пабудавана ў 1908. Гл. таксама Сувязь. П.М.Малочка. ТЭЛЕФбННЫ АПАРАТ, прылада для перадачы і прыёму гукавой інфармацыі (маўлення, музыкі і інш.); канцавая абаненцкая прылада тэлефоннай сувязі. Mae моўныя (мікрафон, тэлефон, гучна-гаварыцель), выклікальныя (нумаранабі-ральнік, званок) і камутацыйныя (пера-ключальнік «выклік — размова») прыста-саванні. Вынайдзены А.Г.Белам (1876).
Найб. пашыраны аўтаматычныя Т.а. з дыс-кавым ці кнопачным нумаранабіральнікам; паводде прызначэння адрозніваюць бытавыя Т.а., таксафоны, шахтавыя (выбухабяспеч-ныя), дыспетчарскія і інш. Многія Т.а. маюць мікрапрацэсар, з дапамогай якога карысталь-нікі атрымліваюць розныя паслугі: электрон-ная памяць (запамінаюцца набраныя тэлеф. нумары) з магчымасцю аўтам. паўторнага выкліку, вызначальнік нумара (вызначае і за-памінае нумары Т.а., з якіх быў выкліканы дадзены Т.а.) і інш. Гл. таксама Відэатэлефон. ТЭЛЕФбННЫ АЎТААДКАЗЧЫК, аў-таматычная прылада для адказу на тэ-леф. выклік пры адсутнасці абанента і запісу перададзенага па тэлефоне паве-
Тэлефон: a — прынцып дзеяння (1 — мікрафон, 2 — лінія сувязі; 3 — тэлефон); б — кан-струкцыя электрамагнітнага тэлефона (1 — накрыўка корпуса з адтулінамі; 2 — мембрана; 3 — абмоткі электрамагніта; 4 — пастаянны магніт); в — сучасны тэлефон-трубка (1 —дыя-фрагма; 2 — шпуля; 3 — злектрамагніт).
Схема тэлефоннага апарата: 1 — рычажны пераключальнік; 2 — кантакт нумаранабі-ральніка; 3 — трансфарматар; 4 — тэлефон; 5 — мікрафон; 6 — званок.
122 тэліптэрыс
дамлення. Складаецца з дыктафона, прылады кіравання і прыстаўкі для ўзгаднення ўваходу дыктафона з тэлеф. лініяй.
Сігнал выкліку паступае на прыладу кіра-вання, якая ўключае дыктафон на ўзнаўленне тэксту папярэдне запісанага адказу абанента, пасля чаго дыктафон пераключаецца на запіс перададзенага паведамлення. Па заканчэнні запісу дыктафон выключаецца і Т.а. пераклю-чаецца ў рэжым гатоўнасці да прыёму наступ-нага выкліку.
ТЭЛІПТФРЫС (Thelypteris), род папа-рацей сям. тэліптэрысавых. Каля 800 ві-даў. Пашыраны ў трапічных і субтра-пічных раёнах. На Беларусі 1 від — Т. балотны (Th. palustris). Трапляецца на вільготных лугах, ускрайках тарфя-ных і асаковых балот, у забалочаных лясах.
Т. балотны — шматгадовая травяністая расліна выш. 30—60 см з доўгім, тонкім ка-рэнішчам. Лісце двойчыперыстае, звужанае да асновы, ланцэтнае, адзіночнае. Спаранос-ныя сегменты трохвугольныя або серпападоб-ныя, з загнутымі краямі. Кучкі спарангіяў ся-дзяць у 2 рады. Спарангіі без покрыва. Гаме-тафіт (зарастак) двухполы, маленькі, слая-вінны, зялёны.