• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Т^НЗАР (ад лац. tensus напружаны, на-цягнуты), матэматычны аб’ект, які аба-гульняе паняцці скаляра, вектара і матрыцы. Тэрмін з’явіўся ў механіцы ў сярэдзіне 19 ст. пры апісанні пруткіх дэфармацый цел. У кожнай сістэме ка-ардынат задаецца пэўнай сукупнасцю лікаў (кампанентаў), якія ўзяты ў пэў-ным парадку і змяняюцца паводле спец. законаў пры пераходзе ад адной сістэмы каардынат да другой. Напр., у 3-мернай прасторы Т. задаецца Зг ліка-мі, дзе лік г — ранг Т. Аперацыі над Т. вывучае тэнзарная алгебра (гл. Тэн-зарнае злічэнне).
    Т^НЗАРНАЕ ЗЛІЧ^ННЕ, раздзел ма-тэматыкі, які вывучае тэнзары сродкамі лінейнай алгебры і матэм. аналізу; раз-віццё і абагульненне вектарнага злічэн-ня і тэорыі матрыц. Падзяляецца на тэнзарную алгебру (вывучае аперацыі над тэнзарамі) і т э н з а р -н ы а н а л і з (вывучае тэнзарныя па-лі — сукупнасці тэнзараў аднаго і таго ж тыпу, зададзеных у кожным пункце прасторы).
    Першапачатковыя ідэі Т.з. з’явіліся ў К.Гаўса і Б.Рымана ў сувязі з задачамі дыфе-рэнцыяльнай геаметрыі. Як навука Т.з. афор-мілася ў працах італьян. матэматыкаў Г Ры-чы-Курбастра і ТЛеві-Чывіта. Найб. інтэн-сіўна развіваецца са з’яўленнем адноснасці тэорыі. Выкарыстоўваецца ў розных раздзелах матэматыкі, у механіцы, электрадынаміцы, тэарэт. фізіцы.
    Літ.: К о ч м н Н.Е. Векторное нсчмсленне н начала тензорного нсчйслення. 9 нзд М., 1965; Рашевскнй П.К. Рнманова геомет-
    рня н тензорный аналнз. 3 нзд М., 1967; Акнвмс М.А., Гольдберг В.В Тен-зорное нсчнсленне. 2 нзд. М., 1972; М а н -т у р о в 0 В. Элементы тензорного мсчнсле-ння. М., 1991. А.С.Фядэнка.
    ТЭНЗАРЭЗІСТАР (ад лац. tensus на-пружаны, нацягнуты + рэзістар), рэзіс-тар, які мяняе сваё эл. супраціўленне пры дэфармацыі расцяжэння ці сціс-кання (гл. Тэнзарэзістыўны эфект). Ад-розніваюць Т. металічныя (вырабляюць з дроту ці фольгі ў выглядзе рашотак) і паўправадніковыя (у выглядзе пласцін' ці эпітаксіяльных плёнак). Выкарыстоў-ваецца як адчувальны элемент у тэнза-датчыках, а таксама ў пераўтваральні-ках ціску ці мех. напружання ў эл. сіг-нал., напр., у мікрафонах і гуказды-мальніках.
    ТЭНЗАРЭЗІСТЫЎНЫ ЭФЁКТ, змена эл. супраціўлення цвёрдага правадніка (металу, паўправадніка) у выніку яго дэфармацыі.
    Асн. характарыстыка — каэф. тэнзаадчу-вальнасці k = (Ьр/р)/(М/1), дзе Д/// — аднос-ная змена даўжыні / узору пад Дзеяннем пры-кладзенай нагрузкі ў пэўным напрамку, Др/р — адносная змена ўдзельнага эл. супра-ціўлення р уздоўж гэтага напрамку. Для мета-лаў і сплаваў на аснове нікелю, малібдэну, плаціны k = 2—14, для паўправаднікоў (гер-манію, крэмнію і інш.) k = 100—200. Т.э. абумоўлены зменай міжатамных адлегласцей пры дэфармацыі, што прыводзіць да змены структуры энергет. зон крышталя. Апошняе выклікае змену канцэнтрацыі носьбітаў току (электронаў праводнасці, дзірак), іх эфектыў-най масы, пераразмеркаванне іх паміж энер-гет. максімумамі ў зоне праводнасці і мініму-мамі ў валентнай зоне (гл. Зонная тэорыя). Дэфармацыя таксама ўплывае на працэсы рассеяння носьбітаў цераз змену спектра фа-нонаў і генерацыю новых дэфектаў у крыш-талях. Т.э. выкарыстоўваецца ў тэнзадатчы-ках супраціўлення. Р.М.Шахлевіч.
    ТЭНЗбМЕТР (ад лац. tensus напружа-ны, нацягнуты + ...метр), прылада для вымярэння дэфармацый, выкліканых мех. напружаннямі ў цвёрдых целах. Выкарыстоўваецца для даследавання размеркавання дэфармацый у дэталях машын, канструкцый і збудаванняў, a таксама пры мех. выпрабаваннях матэ-рыялаў. Адрозніваюць м е х а н і ч -н ы я Т. — для вызначэння трывалас-ных характарыстык пругкіх матэрыялаў
    Механічны тэнзометр для вызначэння дэфар-мацыі расцяжэння: I — шкалы; 2 — кан-тактнае звяно (рычаг); 3 — стрэлкі; 4 — прызмы; 5 — расцягвальная дэталь.
    і электрычныя (напр., з тэнза-датчыкам) — для дыстанцыйнага вы-мярэння статычных і дынамічных дэ-фармацый у складаных умовах (у агрэ-сіўных асяроддзях, пры высокіх ці ніз-кіх т-рах і інш.).
    ТЭНІЁЗ, гельмінтоз, гл. ў арт. Тэніідо-зы.
    тэнндбзы, глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца паразітамі-тэніідамі — стужачнымі чарвямі. У чалавека найб. пашыраны тэніёз (узбуджальнік свіны цэпень), тэніярын-хоз (узбуджальнік бычыны цэпень), цэ-нуроз. Заражэнне ад спажывання недас-таткова тэрмічна апрацаванага мяса сві-ней і буйн. par. жывёлы, інвазіраванага лічынкамі (фінамі) паразітаў. Узбу-джальнікі раздражняюць нерв. канцы кішэчніка і выклікаюць інтаксікацыю арганізма. Прыкметы: ірвота, боль у жываце, запоры або паносы. Лячэнне; проціглісныя сродкі. У ж ы в ё л зара-жэнне адбываецца праз забруджаныя кармы і ваду. Драпежнікі заражаюцца пры паяданні ўнутр. органаў жывёл. з лічынкамі ўзбуджальнікаў.
    Т^НІРС (Teniers) Давід М а л о д ш ы (хрышчаны 15.12.1610, г. Антверпен, Бельгія — 25.4.1690), фламандскі жыва-пісец. Вучыўся ў бацькі — Давіда Т. Старэйшага. 3 1651 жыў у Бруселі, прыдворны жывапісец і дырэктар кар-ціннай галерэі эрцгерцага Вільгельма (выканаў копіі карцін гэтай галерэі, вы-дадзеныя ў гравюрах у 1660). Ініцыятар стварэння Антверпенскай AM (1665). Пісаў невял. жанравыя сцэны, гал. чы-нам ідылічныя карціны сял. побыту («Вясковае свята», 1646), рэліг. кампазі-цыі, трактаваныя ў жанравым духу («Блудны сын», 1644), пейзажы («Гор-ны пейзаж», 1640), партрэты, прасякну-тыя прыхаванай іроніяй (групавы пар-трэт членаў антверпенскага магістрата і старшын стралковых гільдый, 1643), гу-марыстычныя сцэнкі з маральна-алега-рычным падтэкстам («Малпы гуляюць у карты»), якія вылучаюцца дакладнасцю жывапіснай манеры. Крыху стракаты, лакальны каларьгт ранніх твораў Т. ў сталы перыяд творчасці змяніўся вы-танчанай светла-серабрыстай гамай («Паляванне эрцгерцага Леапольда Вільгельма на чаплю»),
    Літ.: Смольская Н.Ф. Тенмрс в соб-раннн Эрмнтажа. Л., 1961; Davidson J.P. D.Teniers, the younger. London, 1980.
    T^HIC, лаун-тэніс (ад англ. lawn лужок, газон + tennis, магчыма, ад франц. tenez вось вам, бярыце), спар-тыўная гульня, мэта якой — пасыланне мяча ўдарамі ракеткі праз сетку на кор-це такім чынам, каб сапернік не змог правільна адбіць яго ў межы чужой па-ловы пляцоўкі. Спаборніцтвы право-дзяцца адзіночныя і парныя (мужчын-скія, жаночыя і змешайыя пары). Ін-вентар: ракетка (маса да 400 г, драўля-ная, метал. або пластмасавая), гумавы мяч, абклеены тканінай з ворсам (маса 57 г, дыяметр да 6,7 см).
    тэорыя	129
    Правобраз Т. — гульня з мячом, які пера-бівалі праз сетку далонню, што існавала ў 12—14 ст. у Англіі, Італіі, Францыі. Ракеткі выкарыстоўваюцца з пач. 16 ст. Сучасны Т. узнік у Вялікабрытаніі ў канцы 19 ст. Пер-шыя правілы распрацаваны англічанінам У.Уінгфілдам (1874). Назва лаун-Т. з’вілася ў 1875. Міжнар. федэрацыя Т. створана ў 1912 (Парыж). У 1896—1924 уваходзіў у праграму Алімп. гульняў. Чэмпіянатам свету сярод мужчынскіх каманд лічыцца штогодні розыг-рыш Кубка Дэвіса (засн. ў 1900 амерыканцам Д.Дэвісам). Чэмпіянатамі свету ў асабістым заліку (у мужчын і жанчын) лічацца: на тра-вяных кортах — Уімблданскі турнір у Лонда-не (з 1877), на грунтавых — адкрыты чэмпія-нат Францыі (Ралан Гарос) у Парыжы (з 1891). 3 1970 праводзіцца неафіц. чэмпіянат свету, які складаецца з 12 папярэдніх турніраў у розных краінах (96 удзельнікаў) і фінальна-га (для 8 лепшых удзельнікаў). Чэмпіянаты Еўропы праводзяцца з 1968. Штогод право-дзяцца спаборніцтвы (асабісты залік) на Ку-бак «Вял. шлема» — апошні ў сезоне турнір для 16 мацнейшых тэнісістаў па выніках 4 буйнейшых турніраў года (адкрытыя чэмпія-наты Аўстраліі, Францыі, ЗША і Уімблданскі турнір). Т. развіты ў большасці краін, найб. — у Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Герма-ніі, ЗША, Францыі, Швецыі і інш.
    На Беларусі Т. развіваецца з 1921 (г. Ві-цебск, Мінск, Магілёў і інш.). 1-ы чэм-піянат Беларусі быў уключаны ў пра-граму 1 Усебел. свята фіз. культуры (1924). Шырокае развіццё набыў з 2-й пал. 1940-х г. У розыгрышы Кубка Дэ-віса нац. каманда ўдзельнічае з 1994. У 1978 у Мінску здадзены ў эксплуата-цыю Палац тэніса (з 1996 — Нацыя-нальны цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і настольным тэнісе Рэспублікі Беларусь). Сярод трэнераў найб. вызна-чыліся М.Звераў, Г.Краўкоў, Г.Пятроў, А.Эйдэльмян і інш., спартсменаў-тэне-сістаў — Н.Барадзіна, М.Зверава, С.Леа-нюк, В.Барабаншчыкава, У.Валчкоў, В.Казакевіч, М.Мірны, С.Цяцерын і ІНШ. С.А.Каган. ТЙНІС НАСТбЛЬНЫ. п і н г - п о н г, спартыўная гульня з мячом на стале. Памеры пляцоўкі для гульні на афіц. спаборніцтвах 7x14 м. Спаборніцтвы (асабістыя і камандныя) праводзяцца адзіночныя і парныя (для мужчын, жанчын і змешаных пар). Сустрэчы
    5. Бел. Эн. Т. 16.
    Д.Тэнірс Паляванне эрцгерцага Леаполь-да Вільгельма на чап-лю.
    складаюцца з 5—7 партый. Інвентар: стол (274x152,5 см, выш. 76 см, звычай-на-цёмна-зялёнага або цёмна-сіняга ко-леру), сетка (183x15,25 см), ракеткі (фор-ма адвольная з наклеенымі гумавымі пласцінамі цёмнага колеру), пластмаса-вы мяч (маса 2,7 г, дыяметр 40 мм).
    Гульня блізкая да сучаснага Т.н. ўзнікла, верагодна, у Вялікабрытаніі ў канцы 19 ст.; з 1920-х г. стала пашыранай у многіх краінах. Міжнар. федэрацыя Т.н. засн. ў 1926. Еўрап. саюз Т.н. існуе з 1957. Чэмпіянаты свету пра-водзяцца з 1926 (з 1957 па няцотных гадах асабістае першынство, па цотных — каманд-нае), Еўропы — з 1958 (па цотных). Найб. развіты Т.н. ў Германіі, Карэі, Кітаі, Румыніі, Швецыі, Францыі, Японіі і інш.
    На Беларусі развіваецца з 1920-х г. 1-я секцыя створана ў 1927 (г. Віцебск). Чэмпіянаты Беларусі праводзяцца з 1953. Федэрацыя Т.н. існуе з 1959. Створаны Рэсп. Нацыянальны цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і настольным тэнісе Рэспублікі Беларусь. Мужчынская камавда спарт. клуба «Трактар» — ся-рэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1980). Сярод бел. спартсменаў найб. вызначыліся: У.Зленка (чэмпіён Еўро-пы сярод юнакоў, 1968), І.Мінкевіч (чэмпіён Еўропы, 1978), Т.Кастраміна (сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы, 2002), В.Паўловіч (прызёр чэмпіянату Еўропы, 2002), У.Самсонаў (прызёр чэмпіянатаў свету, 1995, 1997, 1999), Я.Шчацінін (сярэбраны прызёр чэмпія-нату свету, 1998) і інш.
    ТЭНТАКУЛІТЫ (Tentaculita), клас вы-мерлых малюскаў. 4 атр. Былі пашыра-ны ў морах сілурыйскага і дэвонскага перыядаў. На Беларусі рэшткі выяўле-ны ў адкладах дэвону ў межах Брэсцкай упадзіны, Жлобінскай седлавіны і Пры-пяцкага прагіну.