• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Літ:. Арцнмовнч Л.А. Управляемые термоядерные реакцнн. М., 1963; Б а л а б a -нов Е.М. Термоядерные реакцнм. М., 1963; Гннзбург В.Л. Современная астрофнзн-ка. М., 1970; Лукьянов С.Ю. Горячая плазма н управляемый ядерный сннтез. М., 1975; Ядерная астрофнзнка: Пер. с англ. М , 1986. Э.А.Рудак. ТЭРМЙЗ, горад, цэнтр Сурхандар’ін-скай вобл. Узбекістана. На Пд рэспуб-лікі, каля граніцы з Афганістанам па р.
    Амудар’я, пры ўпадзенні р. Сурхан-дар’я. Каля 100 тыс. ж. (2001). Рачны порт, чыг. вузел на шляху ў Афганістан. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, буд. матэрыялаў, харчовая. Тэатр. Краязнаў-чы музей. Арх. помнікі 1—3 ст. і сярэд-ніх вякоў, у т.л. будысцкія манастыры (1—3 ст.) Фаяз-Тэпе і Кара-Тэпе (пя-чорны), рэшткі горада 9—12 ст., мазар Хакіма-ат-Тэрмезі (11—15 ст.), ансамбль маўзалеяў Султан-Саадат (11—17 ст.) і інш.
    Каля сучаснага Т. знаходзіцца гарадзішча стараж. Т., які існаваў ужо ў 3—2 ст. да н.э. Яго росквіт прыпадае на часы Кушанскай дзяржавы (1—4 ст. н.э.). У канцы 7 ст. захоп-лены арабамі. У 9—12 ст. Т. — буйны горад, адм. і гандл.-рамесны цэнтр, рачны порт. У 1220 разрабаваны войскамі Чынгісхана і заня-паў. Адноўлены ў 2-й пал. 13 ст. на правым беразе Сурхандар’і, дзе існаваў да 18 ст. У ся-рэдзіне 19 ст. ў вусці Сурхандар’і, каля пера-правы цераз Амудар’ю, узнікла паселішча Па-тыгісар, а ў канцы 19 ст. непадалёку — рус. пагранічны пост. 3 іх і вырас горад, які ў 1928 атрымаў стараж. назву Т.
    ТЭРМЕНВОКС (ад прозвішча вына-ходцы + лац. vox голас), першы ў Расіі электрамузычны інструмент, у якім эл. хвалі пераўтвараюцца ў гукавыя. Вы-найдзены ў 1920 рус. вучоным Л .Тэрме-нам. Муз. гук у Т. ствараецца ў выніку эл. ваганняў гукавых частот, якія ўзбу-джаюцца генератарам, узмацняюцца ўзмацняльнікам эл. ваганняў і пераўтва-раюцца гучнагаварыцелем у гукавыя. Вышыня і моц гуку (частата і амплітуда ваганняў генератара) рэгулюецца метал. верт. стрыжнем, злучаным з метал. ду-гой. Выканаўца кіруе работай Т., змя-няючы адлегласць далоняў рук: адной адносна стрыжня рэгулюецца вышыня гуку, другой адносна дугі рэгулюецца яго гучнасць. У першапач. варыянце Т. узнаўляў аднагалосую музыку. У 1970-я г. Тэрмен вынайшаў варыянт Т., які ўзнаўляе шматгалосую музыку.
    ТЭРМІДАРЫЯНСКІ ПЕРАВАРбТ па-літычны пераварот 27—28.7.1794 (па-водле рэсп. календара 9—10 тэрмідора 2-га года рэспублікі) у Францыі ў час Французскай рэвалюцыі 1789—99, у вы-ніку якога скінута дыктатура групоўкі якабінцаў на чале з М.Рабесп’ерам. Ле-там 1794 незадаволеныя палітыкай ра-бесп’ерыстаў (жорсткі тэрор, няздоль-насць выйсці з эканам. крызісу і інш.) правыя і левыя дэпутаты Канвента пры кіруючай ролі прадстаўнікоў «новай» буржуазіі («правых тэрмідарыянцаў» Ж.Л.Тальена, П.Бараса і Ж.Фушэ) і пад-трымцы астатніх дэпугатаў («балбта») арганізавалі змову. 9 тэрмідора Рабесп’ер разам з прыхільнікамі (Л.Сен-Жуст, Ж.Кутон і інш.) арыштаваны Канвен-там, але быў вызвалены нацыянальнай гвардыяй і падтрыманы Парыжскай ка-мунай. У ноч на 10 тэрмідора ён зноў арыштаваны і раніцай разам з прыхіль-нікамі без суда пакараны смерцю (абез-галоўлены). Уся ўлада фармальна пе-райшла да Канвента, фактьгчна — да кіраўнікоў тэрмідарыянскай змовы.
    ТЭРМІНАЛЬНЫ 139
    Т&РМІН (ад лац. terminus канец, мя-жа), слова або словазлучэнне з даклад-ным значэннем (дэфініцыяй), што слу-жыць для выражэння пэўнага паняцця ў навуцы, тэхніцы або мастацтве. Т. па-вінен задавальняць патрабаванне сціс-ласці і адпавядаць зместу паняцця, якое выражае.
    У адрозненне ад агульнаўжывальных слоў, часта шматзначных, Т., як правіла, адназнач-ныя, пазбаўлены пераносных і эмацыяналь-на-ацэначных значэнняў. Выпадкі шматзнач-ных і сінанімічных Т. адлюстроўваюць рэаль-ныя ўмовы функцыянавання асобных з іх (нац. Т. і запазычаны, Т. ад прозвішча і змястоўны, Т. розных школ і кірункаў і інш.), а таксама ступень распрацаванасці пэўнай га-ліны ведаў і ўнармаванасць адпаведнай тэр-міналогіі. Т. пазбаўлены ўласна моўных форм развіцця: абмежаваны з боку марфал. форм памяншальных, павелічальных утварэнняў і інш., а таксама з боку спалучальнасці (многія выступаюць толькі ў тэрміналагічных слова-злучэннях — «конская сіла», «белы верш», «элементарная часціца», — якія з’яўляюцца адзінай, асобнай, самастойнай адзінкай най-мення). Сферай выкарыстання Т. з’яўляецца навуковы стыль. Л.А.Антанюк. T^PMIH АКЎПНАСЦІ, адносіны капі-тальных укладанняў да эканам. эфекту, які атрымліваецца ад гэтых укладанняў; адзін з паказчыкаў капітальных укла-данняў. Эканам. эфект у нар. гаспадар-цы краіны вымяраецца прыростам на-цыянальнага даходу, у галінах прам-сці і асобных прадпрыемствах — ростам га-давога прыбытку ці гадавой эканоміяй на сабекошце прадукцыі.
    ТЭРМІНАЛ (ад лац. terminalis канцавы, заключны, канчатковы), 1) канцавая прылада ў складзе ЭВМ, выліч. сістэ-мы, аўтаматызаванай сістэмы кіравання і інш., якая служыць для ўводу-вываду інфармацыі, напр., пры ўзаемадзеянні чалавека і ЭВМ. Карыстальнікі (аба-ненты) могуць знаходзіцца на значнай адлегласці (напр., ад ЭВМ, выліч. цэн-тра) і абменьвацца інфармацыяй па ка-налах перадачы даных.
    Адрозніваюць Т. пасіўныя (без перапрацоў-кі інфармацыі) і актыўныя (перапрацоўваюць інфармацыю). Да пасіўных Т. адносяць дыс-плеі, друкавальныя прылады, тэлетайпы, элек-тронныя тэлефонныя апараты і інш. Актыў-ныя Т. маюць мікрапрацэсар (мікра- ці міні-ЭВМ як частку выліч. сістэмы) і служаць для папярэдняй апрацоўкі (групавання, класіфі-кацыі, кадзіравання, расшыфроўкі, часовага захоўвання і інш.) уведзенай інфармацыі, ра-шэння асобных характэрных задач, кіравання працэсам перадачы даных і інш.
    2) Пляцоўка на тэр. порта ці грузавой чыг. станцыі, прызначаная для апра-цоўкі кантэйнераў і пакетаваных грузаў. 3) Памяшканне ў буйных аэрапортах для размяшчэння пасажыраў у час мыт-нага агляду, чакання грузаў, дазапраўкі самалётаў і інш. М.П.Савік. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛбЎНІК, слоў-нік, які змяшчае сістэматызаванае на аснове пэўных прынцыпаў апісанне тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, вытв-сці, дзейнасці, мастацтва і інш. Напр., лінгвістычны слоўнік, слоўнік электратэхн. тэрмінаў, слоўнік па мета-лургічнай вытв-сці, слоўнік бібліятэч-
    ных і бібліягр. тэрмінаў, слоўнік муз. тэрмінаў. У Т.с. побач з алфавітнай па-шырана арганізацыя тэрмінаў на аснове сістэмы паняццяў пэўнай галіны навукі («Слоўнік славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі», т. 1, Прага, 1977, змя-шчае таксама і бел. частку). Т.с. быва-юць уласна тэрміналагічныя, г.зн. ук-лючаюць тэрмін і яго азначэнне («Тлу-мачальны слоўнік гандлёвых тэрмінаў», 1995), і перакладныя («Кароткі лацін-ска-руска-беларускі слоўнік юрыдыч-най фразеалогіі» Н.А.Ганчаровай і М.Г.Антанюк, 2000), а таксама могуць змяшчаць і перакладную (двух- або шматмоўную) і тлумачальную часткі («Тлумачальны руска-англа-беларускі слоўнік па інфарматыцы», 1994). Часам Т.с. уключае тэрміны не адной вузкай галіны ведаў, а некалькіх, звычайна су-межных, галін («Руска-беларускі слоў-нік па цеплатэхніцы і санітарнай тэхні-цы» В.М.Капко і Б.М.Хрусталёва, 1995; «Руска-беларускі політэхнічны слоў-нік», т. 1, 1997). Тлумачальная частка можа ўключаць строга навук. азначэнне (дэфініцыю) або больш шырокае апі-санне тэрміна, набліжаючыся да слоўні-ка энцыклапедычнага тыпу, слоўніка-даведніка («Юрыдычны энцыклапедыч-ны слоўнік», «Тлумачальны слоўнік-да-веднік па ветэрынарыі і заатэхніі», абодва 1992). Па глыбіні і паўнаце ахо-пу паняццяў і паводле прызначэння існуюць школьныя Т.с. («Геаграфічны слоўнік школьніка» І.П.Галай, С.І.Сі-дор, 1986; «Экалагічны слоўнік», 1993), Т.с. для сярэдніх спец. і вышэйшых на-вуч. устаноў («Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» П.У.Сцяцко, М.Ф.Гуліцкага, Л.А.Антанюк, 1990) і акад., фундамен-тальныя слоўнікі, якія змяшчаюць вы-чарпальна поўную сістэму паняццяў на сучасным узроўні развіцця адпаведнай галіны і прызначаны для спецыялістаў («Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музычны слоўнік руска-беларускі», 1999). Гіст. тэрміналогія часткова фік-суецца ў гістарычных слоўніках («Слоў-нік старажытнай актавай мовы Паўноч-на-Заходняга краю і Царства Польска-га» М.І.Гарбачэўскага, 1874).
    Л.А.Антанюк.
    ТЭРМІНАЛбГІЯ (ад тэрмін + ...логія), 1) сукупнасць тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая ад-люстроўвае адпаведную сукупнасць па-няццяў. У больш шырокім сэнсе слова «Т» ўжываюць для абазначэння агуль-най сукупнасці тэрмінаў усіх галін дзей-насці. 2) Раздзел лексікалогіі, які выву-чае тэрміны.
    Лексічныя, семантычныя, семіятычныя (знакавыя) асаблівасці Т. кожнай галіны дзейнасці абумоўлены гісторыяй фарміраван-ня сістэмы паняццяў гэтай галіны, спецыфі-кай абазначаемых паняццяў і станам іх сістэ-матызацыі. Так, лексічная асаблівасць мед. Т. — значная колькасць слоў лац. мовы, якія сталі інтэрнацыянальнымі. Семіятычная асаб-лівасць Т. фізікі, хіміі, матэматыкі — выка-рыстанне побач з тэрмінамі-словамі і слова-злучэннямі (вербальнымі тэрмінамі) літарных і лікавых абазначэнняў, сімвалаў. У Т. не па-вінна быць шматзначнасці, аманіміі, сінані-
    міі, аднак у практыцы тэрмінаўжывання і фарміравання тэрміналаг. сістэм гэтыя се-мантычныя асаблівасці маюць месца, што ў пэўнай ступені абмяжоўвае дакладнасць тэр-мінаў. Т. ў шырокім сэнсе з’яўляецца спецы-фічнай і параўнальна самаст. часткай у сістэ-ме літ. мовы, узаемадзейнічае з агульналіт. лексікай і ўплывае на яе. 3 аднаго боку, у агульналіт. лексіку пранікаюць тэрміны гра-мадска важных і актуальных навук: сацыяль-на-эканам., фізікі, біялогіі, медыцыны, касм. тэхнікі, кібернетыкі і інш.; яны — важны сродак маст. адлюстравання. 3 другога боку, тэрміналагізуюцца асобныя словы агульналіт. мовы і ўваходзяць у галіновыя Т.: «поле», «хваля», «напружанне» (у фізіцы), «кішэня», «галоўка», «башмак» (у тэхніцы), «апавядан-не», «аповесць», «раман» (у літ.-знаўстве), «слова», «сказ» (у лінгвістыцы).
    У 14—17 ст. у старабел. мове найб. пашырана грамадска-паліт. і юрыдыч-ная Т. Яна зафіксавана ў помніках дзе-лавой пісьменнасці, пераважна ў Мет-рыцы Вялікага княства Літоўскага, што ўключае каля 600 кніг дакументаў ВКЛ. 3 2-й пал. 17 ст. наступіў перапынак у функцыянаванні пісьмовай мовы, звя-заны з выцясненнем бел. мовы польс-кай, а пасля далучэння Беларусі да Расіі (канец 18 ст.) — рус. мовамі. Развіццё тэрміналагічнай лексікі пачалося ў кан-цы 19 — пач. 20 ст., што звязана з вы-даннем бел. газет, часопісаў, альмана-хаў, календароў. Актыўная работа па распрацоўцы і ўпарадкаванні бел. Т. па-чалася пасля 1917. Навук. асновы рас-працоўкі бел. Т. закладзены Навукова-тэрміналагічнай камісіяй, на базе якой засн. Інбелкульт. Пэўны ўклад у развіц-цё Т. зроблены Тэрміналагічнай камісі-яй пры БелСЭ на чале з К.Крапівой. У 1980 пры АН Беларусі створана Рэсп. тэрміналагічная камісія, якая складаец-ца з 9 секцый і ўключае каля 180 вяду-чых вучоных розных галін ведаў. Камі-сія займаецца зборам і сістэматызацыяй навуковай Т., распрацоўкай тэарэт. пы-танняў Т., падрыхтоўкай тэрміналагіч-ных зборнікаў.