Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Угазавых Т. тэрмаметрычнымі целамі з’яўляюцца азот, вадарод, гелій і інш.; іх дзе-
янне заснавана на Гей-Люсака законе (вымя-раюць т-ру ад 3 да 2300 К). Дзеянне мана-метрычных Т. грунтуецца на ўласцівасці газаў, вадкасцей і пары ў замкнутым аб’ёме змяняць ціск пры зменах т-ры (вымяраюць т-ру ад 200 да 8000 К). У в а д к а с н ы х Т. тэрмаметрычнымі целамі з’яўляюцца ртуць, спірт, пентан, талуол; іх дзеянне засна-вана на лінейнай залежнасці (у пэўным дыяпа-
тэрмы 141
жовымі скляпеннямі і купаламі, багата аздабляліся мазаікамі, размалёўкамі, скульптурай і інш. Ацяпляліся гарачым паветрам па каналах, пракладзеных пад падлогай і ў сценах, часта выкарыстоў-
Да арт. Тэрмометр: a — газавы (1 — рэзервуар з газам;
2 — капіляр; 3 — ртутны індыкатар); б — манаметрыч-ны (1 — тэрмамет-рычны балон; 2 — капіляр; 3 — мана-метрычная спружы-на); в — адчуваль-ны элемент тэрмо-метра супраціўлення (1 — сярэбраныя вывады; 2 — ся-рэбраная стужка;
3 — абмотка з пла-цінавага проваду).
a
б
зоне т-р) змен аб’ёму ад т-ры (вымяраюць т-ру ад 70 да 1500 К). Дзеянне Т. супра-ц і ў л е н н я грунтуецца на залежнасці элек-трычнага супраціўлення чыстых металаў, спла-ваў і паўправаднікоў ад т-ры. Найб. пашыра-ны такія Т. з бронзы (вымяраюць т-ру ад 1 да 4 К), германію (4,2—13,8 К), індыю (4—300 К), плаціны (14—900 К). Дзеянне б і м е т a -л і ч н ы х Т. заснавана на адрозненнях цеп-лавога расшырэння рэчываў, з якіх зроблены іх адчувальныя элементы; кварцавых Т. — на тэмпературнай залежнасці рэзананс-най частаты п’езакварцу і інш. Існуюць так-сама Т. спец. прызначэння, напр., метэарала-гічныя, глыбакаводныя, гіпсатэрмометры. Т. шырока карыстаюцца ў побыце, а таксама ў розных галінах навукі і тэхнікі. П.С.Габец. ТЭРМбПСІС (Thermopsis), род кветка-вых раслін сям. бабовых. Каля 30 відаў. Пашыраны пераважна ў стэпавай, паў-пустыннай зонах і ў гарах Паўн. паў-шар’я. Трапляюцца па берагах рэк і азёр, уздоўж дарог, на пустках, як пус-тазелле ў пасевах.
Шматгадовыя травы з паўзучым карэні-шчам. Сцёблы прамастойныя. Лісце чаргава-нае, трайчастае, з буйнымі прылісткамі. Квет-кі звычайна жоўтыя, у верхавінкавых гронках. Плод — струк. Найб. пашыраны Т. ланцэтны (Т. lanceolata) — злоснае пустазелле, ядавітая (асабліва лісце і насенне), лек. расліна.
В.М.Прохараў.
ТЙРМЫ (лац. thermae ад грэч. thermos цёплы, гарачы), у Старажытным Рыме грамадскія лазні. Служылі таксама гра-мадскімі, забаўляльнымі і спарт. збуда-ваннямі Як тып будынкаў склаліся да 2 ст. да н.э. Часцей Т. ўтваралі складаны комплекс пабудоў са шматлікімі па-мяшканнямі. Асн. будынак звычайна меў сіметрычны план з размяшчэннем па гал. восі гарачай (кальдарыя), цёплай (тэпідарыя) і халоднай (фрыгідарыя) лазняў. У комплекс уваходзілі таксама вестыбюль, раздзявальня, залы для за-няткаў спортам, сходаў, дыспутаў, б-кі і інш. Вял. ўнутр. памяшканні перакры-валіся магутнымі цыліндрычнымі і кры-
Тэрмопсіс ланцэтны.
Руіны тэрмаў у г. Чывітавек’я.
142 ТЭРНАРНАЯ
валіся тэрмальныя воды. Найб. вядо-мыя тэрмы Каракалы (206—217), Дыя-клетыяна (298—306) у Чывітавек’я і інш.
ТЭРНАРНАЯ РЫФМбЎКА (ад лац. ternarius трайны), сістэма трайных су-гуччаў клаўзул у шасцірадковай страфе па схеме аабввб. Узнікла ў сярэдневяко-вых лац. гімнах, затым стала прыкметай рансаравай страфы:
Ты адзінокай, я сіратою —
Возьмем і пойдзем разам з табою
Колкай жыцця пуцявінкай;
Долю, нядолю, сэрцы і думы,
Зложым скарб гэты ў скрыню адну мы, Будзь ты маёю, дзяўчынка!
(Я.Купала. «Дзяўчынка»).
Існуюць зваротная Т.р. — аббавв («Вераніка» М.Багдановіча), слізгаючая Т.р. — абвабв («Босыя на вогнішчы» М.Чарота). В.П.Рагойша.
Т^РНЕР, Ц ё р н е р (Turner) Джозеф Мэлард Уільям (23.4.1775, Лондан — 19.12.1851), англійскі жывапісец, аква-рэліст, рысавальшчык і гравёр; найбуй-нейшы майстар англ. рамантызму. Ву-чыўся ў AM у Лондане (1789—93), з 1808 выкладаў у ёй. Працаваў пераваж-на ў Лондане, шмат падарожнічаў па Англіі і краінах Еўропы. Да 1800 пісаў пераважна акварэльныя пейзажы, у пач. 19 ст. — жывапісныя пейзажы ў трады-цыях галандскіх майстроў 17 ст. («Мол у Кале», 1802—03), пазней часта звяр-таўся да матываў К.Ларэна, трактуючы
У.Тэрнер. Пахаванне на моры. 1842.
іх у фантастыка-рамантычным духу. Для работ сталага перыяду характэрны віртуознае ўвасабленне дынамікі і про-ціборства прыродных сіл, рэдкіх атмас-ферных эфектаў. Асаблівай свабодай і дынамічнасцю вылучаюцца яго марскія пейзажы, карціны на гіст. і міфалагіч-ныя тэмы 1820—40-х г., выкананыя чьістымі, светлымі фарбамі, пабудава-ныя на кантрастах паветраных мігатлі-вых тонаў, якія нібыта раствараюць аб-рысы прадметаў: «Уліс і Паліфем»
(1828—29), «Апошні рэйс карабля «Ад-важны» (1838), «Пахаванне на моры» (1842), «Дождж, пара і хуткасць» (1844). Каларыстычныя пошукі Т. часткова вызначылі жывапіс франц. імпрэсіяніз-му, а містычныя тэндэнцыі і алегарыч-на-маляўнічыя фантасмагорыі, што найбольш праявіліся ў позні перыяд, паўплывалі на фарміраванне сімвалізму ў еўрап. мастацтве 2-й пал. 19 ст.
Літ:. Некрасова Е.А. Тернер. М., 1976. Т.В.Пешына.
ТЭРОР (лац. terror страх, жах), тэорыя і практыка выкарыстання насілля ў па-літ. мэтах. Гл. Тэрарызм.
ТЭРПЕНЦІН, тое, што жывіца. ТЭРПЕНЦІНАВАЕ МАСЛА, тое, што шкіпінар.
ТЭРПЁНЫ (ад грэч. terebinthos тэрпен-цінавае дрэва), пашыраныя ў прыродзе ненасычаныя вуглевадароды агульнай ф-лы (С5Н8)Л, дзе л^2; адносяцца да ізапрэноідаў.
Паводле колькасці ізапрэнавых звёнаў па-дзяляюць на монатэрпены (п = 2), ці ўласна Т. (найб. пашыраныя), сэсквітэрпены (п = 3), дытэрпены (п = 4), трытэрпены (л = 6) і по-літэрпены (напр., каўчук натуральны). У кож-най групе Т. адрозніваюць аліфатычныя, ці ацыклічныя (з адкрытым ланцугом вуглярод-ных атамаў), і карбацыклічныя злучэнні, якія падзяляюць на мона-, бі- і трыцыклічныя (адпаведна з 1, 2 і 3 карбацыкламі ў малеку-ле); ды-, тры- і політэрпены могуць мець больш за 3 цыклы. Т. выяўлены амаль ва ўсіх тканках раслін; звычайна ў эфірных алеях, шкіпінарах, бальзамах, смолах разам з Т. ёсць іх кіслародзамяшчальныя вытворныя — тэрпеноіды. Паводле характару функц. груп тэрпеноіды падзяляюць на спірты, аль-дэгіды, кетоны, эфіры, к-ты і інш. (напр., камфора, ментол, смаляныя кіслоты, тэрпіне-ол). Монатэрпены — бясколерныя вадкасці (kin 150—190 °C), сэсквітэрпены — бяско-лерныя вязкія вадкасці або легкаплаўкія крышт. рэчывы (tKin 230—300 °C), для дытэр-пенаў (кіп > 300 °C. Большасць Т. маюць шчыльн. < 1000 кг/м3. Усе Т. добра раства-раюцца ў непалярных арган. растваральніках і раствараюць алеі, тлушчы і смолы, не раства-раюцца ў вадзе. Многія аптычна актыўныя. Т. лёгка акісляюцца на паветры (асабліва на святле), ізамерызуюцца і полімерызуюцца, далучаюць галагены і галагенавадароды. Т. вылучаюць з прыроднай сыравіны пёра-гонкай з вадзяной парай, экстракцыяй арган. растваральнікамі; індывід. Т. атрымліваюць з іх сумесей фракцыйнай рэктыфікацыяй у ва-кууме, вымарожваннем і інш. метадамі, а так-сама сінтэтычна. Выкарыстоўваюнь Т. і тэр-пеноіды (індывідуальна ці ў выглядзе шкіпі-нару, эфірных алеяў, смол) як кампаненты парфумных кампазіцый і харч. эсенцый, як лек. сродкі, растваральнікі, інсектыцыды, флатарэагенты і інш. Я.Г.Міляшкевіч.
ТЭР-ПЕТРАСЯН Лявон Акопавіч (н. 9.1.1945, г. Халеб, Сірыя), дзяржаўны і паліт. дзеяч Арменіі, усходазнавец. Д-р філал. н. Скончыў Ерэванскі ун-т. 3 1972 на навук. працы ў Ін-це л-ры АН Арменіі, з 1978 — у Матэнадаране. 3 1988 кіраўнік к-та «Карабах», з 1989 чл. праўлення Арм. агульнанац. руху «Ка-рабах». 3 1990 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Арм. ССР, у 1991—98 прэзідэнт Арменіі. Працы па гісторыі
Кілікійскай армянскай дзяржавы і арм,-сірыйскіх культ. сувязей.
ТЭРПІНЕбЛ, ненасычаны монацык-
лічны спірт класа тэрпенаў.
Вядомы 3 структурныя
ізамеры: а-Т. (1-л-мен-тэн-8-ол), р-Т. (8-л-мен-тэн-1-ол) і у-Т. [4(8)-л-ментэн-1-ол]. У прыродзе найб. пашыраны а-Т. — бясколерныя крышталі з пахам бэзу; ёсць у шкіпі-нары і многіх эфірных алеях (напр., памяранца-вым, камфорным, герані-евым). У прам-сці атрым-ліваюць дэгідратацыяй тэрпінгідрату (монагідрат л-ментан-1,8-дыолу) або прамой гідратацыяй а-пі-нену (гл. Пінен). Сінт. Т. — сумесь усіх ізаме-раў, у якой пераважае
8 С---ОН 9/ \і0 нзс СН3
(±)-а-Т. — празрыстая
бясколерная вадкасць (tai 2 °C), 214—224 °C, шчыльн. 934—941 к'г/м'. Выкарыстоўва-
юць як пахучае рэчыва (пах бэзу) і паўпра-дукт для сінтэзу інш. пахучых рэчываў (напр., тэрпінілацэтату, які мае кветкавы пах і выка-
рыстоўваецца ў вытв-сці мыла), а таксама як кампанент харч. эсенцый, растваральнік, пластыфікатар, флатарэагент. ЯГМіляшкевіч.
ТЭРПСІХрРА, у старажытнагрэчаскай міфалогіі адна з 9 муз, апякунка танцаў. Яе ўяўлялі жанчынай з лірай і плектрам у руках. Паводле аднаго з міфаў, Т. — маці сірэн.
ТЭРСКЁЙ-АЛА-ТбО, Т э р с к е й -А л а т а у, хрыбет у Цянь-Шані, які аб-мяжоўвае з Пд Ісык-Кульскую катлаві-ну, у Кыргызстане. Даўж. 375 км. Выш. да 5216 м. Складзены з гранітаў, мета-марфічных сланцаў, вапнякоў і інш. На паўн. схіле высакагорны рэльеф з тро-гамі, цыркамі, ледавікамі; паўд. схіл спадзісты, зліваецца з сыртамі Унутр. і Цэнтр. Цянь-Шаня. Пл. ледавікоў каля 1080 км2. На паўн. схіле — яловыя ля-сы, высакагорныя лугі, на паўд. —<ка-мяністая тундра і высакагорная халод-ная пустыня.
ТЭРЦДбЦЫМА (італьян. terzodezima ад лац. tertia decima трынаццатая), гл. ў арт. Інтэрваз у музыцы.
ТЭРЦЫНА (італьян. terzina ад terza трэцяя), від верша, напісанага трохрад-коўямі з ланцуговай кампазіцыяй: ся-рэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі наступнай (аба бвб вгв...). Заканчваецца радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Памер — пяці-стопны ямб. Т. ўвёў у паэзію Дантэ. Звярталіся да яе А.Пушкін, А.Блок, І.Франко. У бел. паэзію ўвёў М.Багда-новіч:
Ёсць чары у забытым, старадаўным; Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць I жыць мінулым —
гэткім мудрым, слаўным, — Мы любім час далёкі ўспамянуць, Мы сквапна цягнемся к старым паэтам, Каб хоць душой у прошлым патануць.
ТЭРЫТОРЫЯ 143
Таму вярнуўся я к рандо, санетам, I бліснуў ярка верш пануры мой: Як месяц зіхаційь адбітым светам, —
Так вершы ззяюць даўняю красой!
(«Тэрцыны»)