• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Г.М.Сагановіч.
    тэўтбны (лац. Teuton!, Teutones), старажытнагерманскае племя, якое жы-ло на зах. узбярэжжы п-ва Ютландыя і ў вусці р, Эльба. Упершыню згадваюцца ў працах Пітэаса (2-я пал. 4 ст. да н.э.). У канцы 2 ст. да н.э. рушылі на Пд і разам з кімврамі і амбронамі спустошы-лі Галію. Большая ч. Т. разам з амбро-намі ў 102 да н.э. была знішчана ў бітве каля Акваў Секстыевых (цяпер Экс-ан-Праванс, Францыя) рым. войскам на чале з Г.Марыем. Часам словам «Т.» пазначалі германцаў увогуле.
    ТЙФІ (сапр. Лохвіцкая) Надзея Аляксандраўна (21.5.1872, маёнтак у Ва-лынскай губ. — 6.10.1952), руская пісь-менніца. Сястра МА.Лохвіцкай. 3 1920 у эміграцыі ў Парыжы. Друкавалася з 1902. Першы паэт. зб. — «Сем агнёў» (1910). Кнігі апавяданняў і фельетонаў «Гумарыстычныя апавяданні» (т. 1—2, 1910—11), «I стала так...» (1912), «Дым без агню» (1914), «Нежывы звер» (1916), «Вечаровы дзень» (1924), «Танга смерці» (1927), «Кніга Чэрвень» (1931), «Усё пра каханне» (1946), «Зімовая вя-сёлка» (1952) і інш. вылучаюцца мяк-касцю побытавых і псіхал. назіранняў, разнастайнасцю сюжэтных сітуацый, жывым гумарам. Аўтар «Успамінаў» (1931), кн. п’ес «Мініяцюры і маналогі» (1915), «Авантурнага рамана» (1931), літ.-крытычных артыкулаў.
    Тв.: У кн.: Аверченко А.Т., Тэффн Н.А. Юморнстнческне рассказы. Мн., 1990; Все о любвн: Рассказы. Повесть. Роман. М., 1991; Жнтье-бытье: Рассказы, воспомннання. М., 1991; Демоннческая женшмна: Рассказы. М., 1995.
    Т^ФІЯ, спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр каля 1060 км, сярэдняя адлег-ласць ад цэнтра планеты 294 660 км. Сідэрычны перыяд абарачэння 1 сут 2 гадз 19 мін. Адкрыты ў 1684 Дж ДАасі-ні. Гл. Спадарожнікі планет.
    ТЭФЛОН. гандлёвая назва політэтраф-торэтылену, што вырабляюць у ЗША.
    ТЭХАС (Texas), штат на Пд ЗША. Пл. 692 тыс. км2. Нас. 20 044,1 тыс. чал. (1999). Адм. ц. —г. Остын. Вял. гарады і прамысл. цэнтры — Х’юстан, Далас, Сан-Антоніо, Форт-Уэрт, Эль-Паса. Большая ч. паверхні — плато Эдуардс і Лана-Эстакада (выш. да 1200 м), пры-морская нізіна. На 3 адгор’і Скалістых гор выш. да 2665 м. Клімат субтрапіч-ны. Сярэдняя т-ра студз. ад 1 да 15 °C, ліп. 25—30 °C. Колькасць ападкаў па-мяншаецца з У на 3 ад 1000—1300 мм да 200—300 мм за год. На асобных участках захавалася расліннасць тыпу саваннаў і дубова-хваёвыя лясы. 1н-дустр.-агр. штат. Займае 1-е месца ў ЗША па здабычы нафты, прыроднага газу, серы, гелію; здабываюць таксама
    свінцова-цынкавыя руды, уран, кам. ву-галь. Гал. галіны прам-сці: нафтапе-рапр. і хім. (гал. чынам нафтахімія — вытв-сць сінт. смол, каўчуку, пластмас, угнаенняў, кіслот і шчолачаў); аэракас-мічная, у т.л. авіяракетная; каляровая металургія (асабліва вытв-сць алюмінію і магнію); харч., швейная, металаапр., маш.-буд. (вытв-сць абсталявання для нафтагазавай і хім. прам-сці, радыё-электроніка, суднабудаванне). 3 галін сельскай гаспадаркі пераважае земля-робства. Вырошчваюць бавоўну, пшані-цу, copra, кукурузу, агародніну, люцэр-ну, земляны арэх. Садоўніцтва, у т.л. цытрусавыя. Арашаецца каля 4 млн. га. На 3 пераважае жывёлагадоўля. Пага-лоўе (млн. галоў, 2000): буйн. par. жы-вёлы — 13,9, авечак — 1,2, свіней — 0,9. Птушкагадоўля. Транспарт чыг., аў-тамаб., марскі. Гал. парты: Х’юстан, Бо-мант, Порт-Артур, Корпус-Крысты.
    На тэр. Т., населенай індзейскімі плямёна-мі, у 1519 з’явіліся іспанцы. У 17 ст. тэр. Т. ўвайшла ў склад віцэ-каралеўства Новая Іспанія. Пасля абвяшчэння ў 1821 незалеж-насці Мексікі Т. у яе складзе. У пач. 19 ст. тут пачалі сяліцца фермеры і плантатары з ЗША, якія ўвялі на тэр. Т. рабства. У выніку ўзбр. канфлікту (гл. Тэхаская вайна 1835—36) Т. абвешчаны незалежнай рэспублікай. Ў 1845 ён далучаны да ЗША, што пасля амеры-кана-мексіканскай вайны 1846—48 змушана была прызнаць Мексіка. У грамадзянскую вайну ў ЗША 1861—65 Т. на баку паўд. (кан-федэратыўных, рабаўладальніцкіх) штатаў. У 1901 на тэр. Т. пачалася здабыча нафты. У 1920-я г. ў штаце ўзмацнілася дзейнасць ку-клукс-клана. У 1963 у Т. (г. Далас) забіты прэзідэнт ЗША Вж Кенэдзі.
    ТЭХАСКАЯ ВАЙНА 1835—36, мек-сікана-тэхаскі к а н ф л і к т, узброенае паўстанне паўн.-амер. кала-ністаў Тэхаса супраць мекс. улад. Узнік-ла з-за пытання аб адм. і дзярж. прына-лежнасці гэтай тэр., якое папярэднічала фактычнаму аддзяленню Тэхаса ад Мексікі і наступнаму далучэнню яго да ЗША. Выклікана незадаволенасцю бе-лых перасяленцаў з ЗША, што колькас-на пераважалі ў Тэхасе (30 тыс. чал. супраць 3,5 тыс. мексіканцаў, 5 тыс. неграў і 14—20 тыс. індзейцаў), паліты-кай мекс. урадаў з 1830 (забарона да-лейшай міграцыі з ЗША ў памежныя мекс. землі, увядзенне пошлін на ім-парт тавараў з ЗША, адмова каланістам утварыць на тэр. Тэхаса асобны штат, скасаванне памяркоўнай федэральнай канстытуцыі Мексікі 1824 і інш ). ЗША фармальна захоўвалі нейтралітэт, але пастаўлялі каланістам грошы, зброю, боепрыпасы, амуніцыю, добраахвотні-каў. У чэрв. 1835 атрад амерыканцаў на чале з У.Трэйвісам заняў паселішча Анаўак. 2 кастр. паўстанцы спынілі мекс. войскі каля паселішча Гансалес, 9 снеж. пасля аблогі занялі г. Сан-Анто-ніо. Але 23.2.1836 горад блакіравала 6-тыс. армія пад камандаваннем дыкта-тара Мексікі А.Санта-Аны, якая 6 сак. знішчыла тут у місіі Эль-Алама 182 амер валанцёры. 1 сак. ў г. Вашынгтон-
    148 ТЭХНАГЕНЕЗ
    на-Бразас адкрыўся Ген. канвент «прад-стаўнікоў народа Тэхаса» (58 дэлегатаў, з іх 3 мексіканцы), які 2 сак. абвясціў аддзяленне ад Мексікі і ўтварэнне неза-лежнай «Рэспублікі Тэхас» (прэзідэнтам стаў Д.Г.Бэрнет). Яе канстытуцыя (прынята 17 сак.) узаконіла рабства і ўвоз неграў-рабоў. 21 крас. 783 паўстан-цы на чале са сваім галоўнакаманд. С.Х’юстанам раптоўна атакавалі і раз-грамілі 4-тыс. авангард Санта-Аны (трапіў у палон) каля вусця р. Сан-Ха-сінта (вырашальная бітва). У сак. 1837 незалежнасць Тэхаса афіцыйна прызна-лі ЗША, а ў 1839—40 таксама Вяліка-брытанія, Францыя, Нідэрланды, Бель-гія. Т.в. пагоршыла адносіны паміж Мексікай і ЗША. Далейшае абвастрэн-не 2-баковых адносін выклікала амеры-кана-мексіканскую вайну 1846—48, у выніку якой ЗША зацвердзілі свой су-верэнітэт над Тэхасам.
    Літ:. Нсторня США. Т. 1. М., 1983; По-токова Н.В. Аннексвя Техаса Соедннен-нымв Штатамн Амернкн, 1821—1845 гг. Рос-тов н/Д, 1986. У.Я.Калаткоў.
    ТЭХНАГЕНЕЗ (ад грэч. techne майстэр-ства + ...генез), пераўтварэнне біясферы і яе элементаў пад уплывам гасп. дзей-насці чалавека, звязанай з прамым ці ўскосным выкарыстаннем тэхн. срод-каў. Вядзе да фарміравання тэхнасферы як пачатковай стадыі наасферы. Найб. істотна Т. праяўляецца на зямной па-верхні: пераўтварэнні ў рэльефе, гідра-лаг. сетцы, глебавым і расл. покрыве, жывёльным свеце. Тэхнагенныя працэ-сы падзяляюцца на мэтанакіраваныя, прадугледжаныя чалавекам, і непраду-гледжаныя ім. Асн. задача рацыяналь-нага прыродакарыстання — навук. аб-грунтаванае зніжэнне негатыўных выні-каў Т.
    ТЭХНАГЕННЫ ЛАНДШАФТ, разна-віднасць антрапагеннага ландшафту, які фарміруецца ў працэсе вытв. дзей-насці чалавека з выкарыстаннем тэхн. сродкаў. Характарызуецца стварэннем у яго межах інж. збудаванняў або ажыц-цяўленнем тэхнал. працэсаў, якія вя-дуць да змен у рэльефе, падземных і па-верхневых водах, расліннасці. Да Т.л. адносяцца землі, парушаныя пры зда-бычы карысных выкапняў адкрытым спосабам, адвалы пустой пароды, шла-масховішчы і інш. П.І.Лабанок.
    ТЭХНАКРАТЬІЧНЫЯ ТЭбРЫІ сацы-яльна-эканамічныя тэорыі, паводле якіх кіруючай сілай грамадства з’яўляюцца не ўласнікі капіталу, а навук. і тэхн. ін-тэлігенцыя, спецыялісты, тэхнакраты. Узніклі ў 1920-я г. ў ЗША, калі Т.Веблен выступіў з тэорыяй «рэвалюцыі інжы-нераў», паводле якой кіраваць эканам. і паліт. жыццём ва ўмовах навук.-тэхн. прагрэсу могуць толькі тэхнікі і інжы-неры, здольныя рацыянальна арганіза-ваць вытв-сць. У 1930-я г. эканамісты А.Берлі і Г.Мінс абгрунтавалі кіраўніц-кай рэвалюцыі тэорыю, паводле якой
    панаванне акцыянернай формы прад-прыемстваў вядзе да адхілення ўласні-каў капіталу ад улады і перадачы яе ў рукі менеджэраў, тэхнакратаў. Як кан-цэпцыя гэтая тэорыя сфарміравалася ў 1940-я г. ў працах амер. эканаміста Дж.Бёрнхема (тэорыя новага грамадства і новага пануючага класа). У 1960—70-я г. яе прапагандаваў аўтар канцэпцыі ін-дустрыяльнага грамадства Дж.Голбрэйт (тэорыя тэхнаструктуры, тэорыя новай карпарацыі), Т.т. ёсць таксама ў працах Л.Блюма (Францыя), Дж.Стрэйчы (Вя-лікабрытанія), З.Бжазінскага (ЗНІА), М.Джыласа (Югаславія) і інш.
    І.В.Катляроў.
    ТЭХНАКРАТЫЯ (ад грэч. techne май-стэрства + kratos улада), 1) падыход да эканам. працэсаў і з’яў выключна з тэхн. пазіцый, без уліку сац.-эканам. фактараў і эканам. вынікаў кіраўніцкіх рашэнняў (гл. Тэхнакратычныя тэорыі). 2) Слой высокакваліфікаваных спецыя-лістаў (тэхнакратаў) — вышэйшых функцыянераў манапалізаванай вытв-сці і дзярж. апарату, якія прымаюць непа-срэдны ўдзел у кіраванні вытв-сцю, распрацоўцы і ажыццяўленні эканам. палітыкі. 3) Грамадскі рух у ЗША у 1930-я г., мэтай якога было дасягненне ўсеагульнага дабрабыту пры дапамозе індустрыяльнага перавароту ў выніку навук. планавання вытв-сці ў нац. маш-табах (лідэры Г.Лоэб, Г.Скот).
    ТЭХНАЛАГІЧНЫЯ ЗЁМЛІ, участкі зямлі, якія парушаны або падлягаюць правамерным парушэнням з мэтай за-давальнення патрэб чалавека і інш. Ут-вараюцца пры распрацоўцы карысных выкапняў, эксплуатацыі кар’ераў, шах-таў, выкананні буд. работ, здабычы сап-рапелю і інш. або пры прамысл. і с.-г. асваенні зямель у складаных горна-геал. умовах. П.І.Лабанок. ТЭХНАЛАГІЧНЫЯ ТЭбРЫІ адзін з асн. кірункаў сац.-эканам. думкі разві-тых капіталіст. краін, прадстаўнікі якога пераглядаюць канцэпцыі палітэканоміі і сац. філасофіі з пазіцый тэхн. і тэхнал. дэтэрмінізму. Аўтары Т.т. лічаць, што тэхнал. дэтэрмінізм як тэарэт. абгрунта-ванне выключнай ролі вытв-сці і яе тэхналогіі ў жыцці грамадства знайшоў адлюстраванне ў працах Э.Бернштэйна, К.Кауцкага (Германія), Т.Веблена (ЗША), І.Шумпетэра (Аўстрыя), П.Струвэ, М.І.Туган-Бараноўскага (Расія) і інш. На метадалогію тэхнал. дэтэрмінізму аба-піраюцца створаныя амер. і зах.-еўрап. эканамістамі, філосафамі, футуролагамі, сацыёлагамі тэорыі «новага індустрыяль-нага грамадства» (Дж.Голбрэйт), «постін-дустрыяльнага грамадства» (Д.Бел), «су-періндустрыяльнага грамадства» (А.Тоф-лер), «постцывілізацыйнага грамадства» (К.Боўлдынг), «тэхнатроннага грамад-ства» (З.Бжазінскі), «посткапіталістыч-нага грамадства» (Р.Дарэндорф), «пост-буржуазнага грамадства» (Г.Ліхтхейм), «стадый эканамічнага росту» (У.Ростаў), «межаў росту» (Дж.Форэстэр, Е. і Д. Медаўс) і інш. Т.т. ўключаюйь раз-настайныя і супярэчлівыя ідэі, згодна з