• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТЭЦІС (ад імя стараж. грэч. багіні мора Фетыды, Thetis), старажытны акіян (сістэма вял. стараж. марскіх басейнаў) шыротнага распасцірання ад Атлантыч-
    нага да Ціхага ак. на месцы сучаснага мацерыка Еўразія. Акаймаваны на Пн і Пд участкамі стараж. платформ (Усх.-Еўрапейскай, Сібірскай, Індастанскай, Афрыкана-Аравійскай і інш.). Утвора-ны ў канцы дакембрыю — пач. палеа-зою (П а л е а т э ц і с). Асабліва быў выражаны ў мезазоі (уласна Т.) і пач. кайназою (Паратэйіс)у межах Між-земнаморскага геасінклінальнага пояса. У неагене на месцы Т. ўзняліся высокія хрыбты Альпійска-Гімалайскага горнага пояса. Рэліктамі Т. з’яўляюцца Міжзем-нае, Чорнае, Каспійскае моры, Персід-скі зал. і моры Малайскага архіпелага. Тэрмін прапанаваў аўстр. геолаг Э.Зюс у канцы 19 ст.
    ТЭЯР ДЭ ШАРД^Н (Teilhard de Chardin) П’ер (Мары-Жазеф П’ер; 1.5.1881, замак Сарсена каля г. Клермон-Феран, Францыя — 10.4.1955), французскі фі-лосаф, тэолаг і палеантолаг. 3 1899 чл. Т-ва Ісуса (ордэн езуітаў), святар (1911). Чл. Парыжскай АН (1950). Скончыў езуіцкую семінарыю на в-ве Джэрсі (1907). 3 1913 у Ін-це палеанта-логіі чалавека пры Музеі натуральнай гісторыі ў Парыжы. 3 1920 праф. Ката-ліцкага ун-та ў Парыжы (у 1926 абвіна-вачаны ў антыдактрынальнасці і адхіле-ны ад выкладання). 3 1923 удзельнічаў у палеанталагічных экспедыцыях у Ман-голіі, Паўд.-Зах. Кітаі, Індыі, Бірме, Яве і інш. Адзін з першаадкрывальнікаў сінантрапа, знойдзенага ім у 1929 каля Пекіна. Даследаваў трацічную і ранне-чацвярцічную фауну і антрапагенез на тэр. Паўд. Азіі. У цэнтры яго філасо-фіі — праблема чалавека як біял. і над-
    ТЭЯРДЫЗМ	151
    біял. (свядомай) істоты; выступаў за аб’яднанне ідэалізму і матэрыялізму ў выглядзе «фенаменалогіі», якая б уліч-вала і ўнутр., і вонкавы бакі свету. Эва-люцыю Зямлі разглядаў як трансфарма-цыю найперш псіхічную, што тлумачыў наяўнасцю ў зямной матэрыі элемен-тарнай свядомасці. У развіцці свету вы-лучаў 3 этапы: пераджыццё (узнікненне нежывой прыроды), жыццё (спантаннае развіццё жывой прыроды і разгаліна-ванне жывёльнага свету), з’яўленне ча-лавека (вырашальная стадыя ў эвалю-цыі Зямлі, якая паклала пачатак нааге-незу). Сцвярджаў, што, як зліццё ад-наклетачных прывяло да прагрэсу жывой прыроды, так і чалавецтва па-вінна рухацца да духоўнага аб’яднання, «мегасінтэзу» індывідаў, нацый і рас. Эвалюцыйны падыход характэрны і для яго тэалагічньгх поглядаў: разглядаў стварэнне свету Богам не як адзіначас-ны акт, а як бесперапынны працэс. На яго думку, чалавек на шляху да Бога павінен не ўхіляцца ад паўсядзённасці, а актыўна ператвараць рэчаіснасць у ад-паведнасці з Божай ідэяй «адухаўлення матэрыі». Вучэнне Т.д.Ш. — тэяр-дызм — атрымала масавую папуляр-насць як альтэрнатыва неатамізму — афіц. дактрыне рымска-каталіцкай цар-квы.
    Тв:. Рус. пер. — Феномен человека. М., 1987; Божественная среда. М., 1992.
    Н.Г.Кісялёва.
    ТЭЯРДЫЗМ, рэлігійна-філасофскае вучэнне, распрацаванае П.Тэярам дэ Шардэнам.
    У, дваццаць першая літара бел. алфаві-та. Паходзіць з кірыліцкай Y («іжы-ца»), утворанай на аснове грэка-візан-тыйскай устаўнай Y («іпсілон»). У ста-рабел. графіцы ў сувязі з функцыяна-ваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помні-каў. Абазначала гук «у» пасля цвёрдых зычных («гусь», «трудь»), у пачатку слоў ужывалася ў складзе дыграфа «оу» («оулнца»), Мела лічбавае значэнне «ча-тырыста». Паралельна з ёй для абазна-чэння гука «у» на раннім этапе развіцця старабел. пісьменнасці выкарыстоўвала-ся літара ж («юс вялікі»): «пжть» паз-ней — V («ук»): «слоУпі», У 16 ст., акра-мя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае лабіялізаваны галосны гук «у» задняга раду верхняга пад’ёму («вуда», «луг»), Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. А.М.Булыка. «У ДАПАМбгУ ПВДАГбГУ», серыя навукова-метадычных часопісаў для настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавальні-каў і кіраўнікоў устаноў адукацыі. Засн. ў 1995 у Мінску рэдакцыяй час. «Адука-цыя і выхаванне», якая была і выдаў-цом. 3 2001 выходзіць у выд-ве «Адука-цыя і выхаванне». У серыі 22 час., якія выдаюцца на бел. і рус. мовах, у час. «Замежныя мовы ў Рэспубліцы Бела-русь» друкуюцца арт. яшчэ і на англ., ням., франц., ісп. і інш. мовах. Часопі-сы «Біялогія: праблемы выкладання», «Геаграфія: праблемы выкладання», «Мастацкая адукацыя і культура», «Ма-тэматыка: праблемы выкладання», «Му-зычнае і тэатральнае мастацтва: прабле-мы выкладання», «Псіхалогія», «Тэхна-лагічная адукацыя», «Фізічная культура і здароўе», «Чалавек. Грамадства, Свет» і інш. выходзяць штоквартальна; «Бела-
    руская мова і літаратура», «Гісторыя: праблемы выкладання», «Дэфектало-гія», «Кіраванне ў адукацыі», «Пачатко-вае навучанне: сям’я, дзіцячыя сад, школа», «Праблемы выхавання», «Са-цыяльна-педагагічная работа», «Фізіка: праблемы выкладання», «Хімія: прабле-мы выкладання» — 1 раз у 2 месяцы; «Здаровы лад жыцця», «Русскпй язык н лнтература», «Пазашкольнае выхаван-не» — штомесяц. У час. друкуюцца ма-тэрыялы па праблемах навучання, вы-хавання, укаранення новых пед. тэхна-логій, а таксама нарматыўна-метадыч-ныя і дыдактычныя матэрыялы ў сувязі з рэфармаваннем сістэмы адукацыі.
    У. П. Пархоменка.
    «У КАРНАЧА», бел. дзіцячая гульня. На Случчыне мае назву «У апуку». Для яе рабілі мячык з ануч. Кожны ўдзель-нік выкопваў неглыбокую ямку, каля якой стаяў у пачатку гульні. Адзін з гульцоў каціў мячык праз ямкі. Той, у чыю ямку закоціцца мячык, пляскаў у далоні. Па гэтым сігнале астатнія ўдзельнікі ўцякалі ў «поле» (на адлег-ласць, адзначаную рысай на зямлі), a той, у чыю ямку трапіў мячык, павінен быў схапіць яго і пацэліць у каго-небудзь з гульцоў. Калі гэта не ўдавалася, то яму выпадала каціць мячык па ямках.
    В.Дз.Ліцвінка.
    «У КАЧбЎКІ», бел. стараж. дзіцячая гульня. Называлі таксама «Калясо», «У кругляк», «Катанне кулі», «Кацёлка» і інш. Для гульні рабілі бярозавы кругля-шок дыяметрам 10 см — качоўку. Дзеці дзяліліся на 2 каманды, кожная з якіх займала месца на розных баках вуліцы. Кожны па чарзе стараўся папасці сваім кійком па качоўцы і адкаціць яе ў бок супрацьлеглай каманды. Выйгравала тая каманда, якой удавалася перакаціць ка-чоўку за шарэнгу другой каманды. За-мест качоўкі часам выкарыстоўвалі кола ад воза, каменнае ці жалезнае ядро і інш.
    «У НАМЁРЫ». бел. гульня моладзі ў час посту, калі не дазвалялася спяваць і танцаваць. Збіраліся ў вялікай хаце, па-сярод яе ставілі ўслон, на які ўперамеж-ку садзіліся хлопцы і дзяўчаты. Адзін з удзельнікаў гульні хадзіў і пытаўся, ці задаволена суседка суседам. Калі дзяў-чыне падабаўся хлопец, што сядзеў no-634, яна глядзела ў яго бок. Астатнф ўдзельнікі ў гэты час крычалі: «Раз, два, тры!», а хлопец цалаваў дзяўчыну. Гуль-ня працягвалася, пакуль усе не размяр-коўваліся па парах. Тэматычна блізкая да «Жаніцьбы Цярэшкі», «Яшчура» і інш.
    В.Дз.Ліцьвінка.
    УАГАДЎГУ (Ouagadougou), горад, сталі-ца Буркіна-Фасо, у міжрэччы Чорнай і Белай Вольты. Засн. ў 15 ст. Каля 600 тыс. ж. (2001). Канцавы пункт чыгункі, якая злучае У. з портам Абіджан, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прамысл. і культ. цэнтр краіны, гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, тэкст., харчасмакавая (рысаачышчаль-ная, мясахаладабойная, па перапрацоў-цы арахісу і арэхаў карытэ), абутковая. Зборка веласіпедаў і матацыклаў, шын-ны і цэм. з-ды. ЦЭС (каля 60% магут-насцей у краіне). Дыванаткацтва. Ун-т. Тэхн. цэнтр трапічнага лесу.
    УАЗ, сям’я аўтамабіляў Ульянаўскага аўтамабільнага завода. Аўтамабілі ма-юць бензінавы рухавік магутнасцю 66 кВт. Грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1942, рухавік размешчаны пад кабі-най, маюць грузападымальнасць да 0,8 т. Поўнапрывадныя грузапасажырскія аў-тамабілі выпускаюцца з 1956, умяшча-юць да 600 кг грузаў і да 7 пасажыраў, найб. скорасць 115 км/гадз. Аўтобусы (асабліва малога класа; да 10 пасажы-раў) выпускаюцца з 1967.
    УАЗА (Oise), рака ў Францыі (вытокі ў Бельгіі), правы прыток р. Сена. Даўж. 302 км, пл. бас. 16,6 тыс. км2 Пачына-ецца ў зах. адгор’ях Ардэнаў, цячэ па раўнінах Парыжскага бас., за 30 км ні-жэй Парыжа ўпадае ў р. Сена. Зімовае разводдзе. Сярэдні расход вады каля вусця 95 м3/с. Суднаходная, злучана ка-наламі з рэкамі Маас, Сома, Шэльда. На У. — гарады Камп’ень, Крэй, Пан-туаз (Францыя).
    УАЙБ (Wiebe) Рудзі Генры (н. 4.10.1934, Спідуэл, Канада), канадскі пісьменнік. Вывучаў тэалогію і філасо-фію ва ун-тах прав. Альберта (Канада), г. Цюбінген (Германія), штата Аява (ЗША). Піша на англ. мове. У раманах
    уайт 153
    «Мір зруйнуе шмат каго» (1962), «nep-man і жывучая свечка» (1966), «Сінія горы Кітая» (1970), «Спакушэнні Вялі-кага Мядзведзя» (1973), «Людзі Выпале-нага Лесу» (1977), «Мой мілы вораг» (1983), зб. «Анёл смаляных пяскоў» і ін-шыя апавяданні» (1970) праблемы сац. адаптацыі рэліг. і расавых меншасцей разглядаюцца з вял. пачуццёвасцю, у рэчышчы супрацьпастаўлення любові да бліжняга радыкальным рэв. метадам змянення грамадскага ладу.
    Л.П.Баршчэўскі.
    УАЙЗАФ (Wisoff) Пітэр (н. 16.8.1958, г. Норфалк, штат Віргінія, ЗША), касма-наўт ЗША. Д-р навук у галіне прыклад-ной фізікі. Скончыў Норфалкскую ака-дэмію (1980), Станфардскі ун-т (1986). У 1990—2001 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 21.6—1.7.1993 і 30.9—11.10.1994 — на КК «Індэвар», 12—22.1.1997 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 12— 25.10.2000 — на КК «Дысковеры» (як камандзір; па праграме работ з Міжнар. касм. станцыяй). У космасе правёў 44,2 сут. У. С.Ларыёнаў. УАЙЛДЭР (Wilder) Торнтан Нівен (17.4.1897, г. Мадысан, ЗША — 19.12.1975), амерыканскі пісьменнік; родапачынальнік амер. антытэатра. Скончыў Іельскі ун-т (1920). Літ. дзей-насць пачаў раманам «Кабала» (1926). Філас. раманы «Мост караля Людовіка
    Сям’я аўтамабіляў УАЗ: I — джып мадэлі 3151; 2 — грузавік з бартавой платформай 3303; 3 — грчзапасажырскі фургон 2206.
    Святога» (1927), «Жанчына з Андраса» (1930), «Сакавіцкія іды» (1948), хроніка-эпапея «Дзень восьмы» (1967) пазнача-ны ўплывам экзістэнцыялізму. Аўтар шматлікіх п’ес на міфалагічныя і гіст. сюжэты (зб-кі «Анёл, які патрывожыў воды», 1928; «Доўгі калядны абед», 1931), аўтабіягр. рамана «Тэафіл Норт» (1973) і інш.