• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тв.: Рус. пер.—Наш городок. М., 1979; Мартовскне пды. Теофнл Норт. М., 1981.
    Т.Я. Камароўская.
    УАЙЛЕР (Wyler) Уільям (1.7.1902, г. Мюлуз, Францыя — 28.7.1981), амеры-канскі кінарэжысёр. 3 1920 у Галівудзе. Здымаў вестэрны, камедыі, меладрамы, пасля 1930-х г. —псіхал. драмы з вост-рай праблематыкай: «Тупік» (паводле С.Кінгслі, 1937), «Іезавель» (1938), «На-вальнічны перавал» (паводле Э.Бронтэ, 1939), «Лісічкі» (паводле Л.Хелман, 1941), «Місіс Мінівер» (1942; прэмія «Оскар»), «Лепшыя гады нашага жыц-ця» (паводле М.Кантара, 1946; «Оскар»; прыз Міжнар. кінафестывалю ў Мары-янске-Лазне, Чэхія, 1948). Высокай рэ-жысёрскай культурай вызначаліся экра-нізацыі амер. класікі «Наследніца» (па-водле Г.Джэймса, 1949) і «Кэры» (па-водле Т.Драйзера, 1952), псіхал. драма «Гадзіны адчаю» (1955), вестэрн «Сяб-роўскае ўгаворванне» (1956; гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах, Фран-цыя, 1957), гіст. суперкалос «Бен Гур» (1959; «Оскар»), «Рымскія канікулы» (1953), камедыі «Як украсці мільён» (1966), «Смешная дзяўчынка» (1968) і інш.
    Літ.: Колодяжная В. Унльям Уайлер. М„ 1975.
    УАЙЛЬД, У а й л д (Wilde) Оскар Фін-гал О’Флаэрці Уілс (16.10.1854, Дуб-лін — 30.11.1900), англійскі пісьменнік і крытык; прадстаўнік дэкадэнцтва. Скончыў Оксфардскі ун-т (1879). Дэ-бютаваў у 1876. У зб. «Вершы» (1881) блізкі да франц. імпрэсіяністаў, імкнуў-ся да сінтэзу паэзіі, музыкі і жывапісу. Аднавіў жанр літ.-філас. казкі (зб-кі «Шчаслівы прынц», 1888; «Гранатавы домік», 1891), паставіўшы ў цэнтр пра-блемы стасункаў мастацтва і рэчаіснас-ці, ролі фантазіі, пакут і міласэрнасці. Аўтар паэмы «Равена» (1878), трагедый «Герцагіня Падуанская» (1883), «Сала-мея» (1893; на яе аснове напісана ад-найм. опера Р.Штрауса, 1905). У каме-дыях «Веер лэдзі Уіндэрмір» (паст. 1892), «Ідэальны муж», «Як важна быць сур’ёзным» (абедзве паст. 1895) праявіў сябе як майстар парадокса, знаўца псі-халогіі і свецкага жыцця. У кн. эсэ «За-думы» (1891) выклаў канцэпцыю эстэ-тызму, дэкларуючы прымат мастацтва над рэчаіснасцю і непадуладнасць яго законам абмежаванай маралі. Маст. ілюстрацыяй тэорыі У. і вяршыняй яго творчасці стаў сац.-філас. раман «Пар-трэт Дарыяна Грэя» (1891; неаднаразова экранізаваны), у якім сцвярджаў абс. перавагу мастацтва над жыццём і адна-часова абвяргаў ідэю незалежнасці пры-гажосці ад маралі. Стылістыка рамана адзначана спалучэннем рыс рэалізму,
    імпрэсіянізму, неарамантызму. Позняя творчасць У. нясе адбітак перажытай ім асабістай трагедыі — турэмнага зняво-лення («Балада Рэдынгскай турмы», 1898, і інш.). На бел. сцэне паводле яго твораў пастаўлены спектаклі «Зорны хлопчык» (1973, Гродзенскі абл. драм. т-р; 1978, Дзярж. т-р лялек), «Хлопчык-зорка» (1995, Бел. т-р «Лялька»), «Кен-
    О Уайльд
    П Уайт
    тэрвільскі прывід» (1987, Бел. т-р юнага гледача), «Чыё дзіця ў сакваяжы» («Як важна быць сур’ёзным», 1997, Гомельс-кі абл. драм. т-р). На бел. мову паасоб-ныя творы У. пераклаў М.Дуброўскі.
    Тв: Бел. пер. — Балада Рэдынгекай тур-мы. Мн., 1926; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. М„ 2000.
    Літ.: Соколянскнй М.Г. Оскар Уайльд: Очерк творчества. Кмев; Одесса, 1990; Эллман Р. Оскар Уайльд: Бногр.: Пер. с англ. М., 2000; Образцова А.Г. Волшебннк нлн шут?: Театр Оскара Уайльда. СПб., 2001. Г.В.Сініла. УАЙТ (White) Патрык Віктар Мартын-дэйл (28.5.1912, Лондан — 30.9.1990), аўстралійскі пісьменнік. Скончыў Кем-брыджскі ун-т (1935). Дэбютаваў у 1935. Аўтар раманаў «Шчаслівая даліна» (1939), «Жывыя і мёртвыя» (1941), «Дрэва чалавечае» (1955), «Фос» (1957), «Седакі калясніцы» (1961), «Амулет» (1966), «Вівісектар» (1970), «Вока буры» (1973), «Пояс цнатлівасці» (1976), «Пра многае ў адным» (1986), а таксама п’ес, зборнікаў апавяданняў і аповесцей, вер-шаў, аўтабіягр. кн. «Трэшчыны ў шкле» (1981), у якіх англ. рэчаіснасць, жыццё і норавы аўстралійцаў, праблемы маста-ка і мастацтва, жыцця і смерці, чалаве-ка і прыроды, прыгожага і пачварнага, велічнага і пакутнага. Яго творы адмет-ныя маштабнасцю сюжэтаў, каларыт-насцю персанажаў, прытчавасцю, насы-чаны складанымі метафарамі і алего-рыямі. Нобелеўская прэмія 1973.
    Тв:. Рус. пер. — Древо человеческое. М., 1976; Какаду // Трн австралнйскяе повестн. М., 1985; Женская рука. М., 1986.
    ЕА.Лявонава.
    УАЙТ (White) Эдуард (1930, г. Сан-Ан-тоніо, штат Тэхас, ЗША — 27.1.1967), касманаўт ЗША. Магістр навук па аві-яц. тэхніцы. Скончыў Ваен. акадэмію ЗША (1952), Мічыганскі ун-т (1959). 3
    154 уайт
    1962 у групе касманаўтаў НАСА. 3— 7.6.1965 з Дж.Макдывітам здзейсніў (як 2-і пілот) палёт на касм. караблі «Джэ-міні-4» (першы з амер. касманаўтаў выйшаў у адкрыты космас). Загінуў з В.Грысамам і Р.Чафі пры наземных выпрабаваннях першага касм. карабля «Апалон». У космасе правёў 4,08 сут, у т.л. ў адкрытым космасе 23 мін. Залаты медаль НАСА «За выключныя заслугі». Яго імем названы кратэр на Месяцы.
    У. С.Ларыёнаў.
    УАЙТ-СПІРЫТ (англ. white spirit), су-месь вуглевадародаў, што выкіпаюць пры 156—200 °C; бензін-растваральнік для лакафарбавай прам-сці.
    Празрыстая бясколерная вадкасць, шчыльн. 780—790 кг/м3. Вогненебяспечны, т-ра загарання каля 33 °C. Атрымліваюць прамой перагонкай нафты. Выкарыстоўваюць у вытв-сці лакафарбавых матэрыялаў, у т.л. хуткавысыхальных лакаў і алейных фарбаў, плёнкаўтваральных нафтавых саставаў для аховы метал. вырабаў ад карозіі, а таксама пакостаў. Таксічны, ГДК 100 мг/м3.
    УАЙТХЕД (Whitehead) Алфрэд Норт (15.2.1861, г. Рэмсгіт, Вялікабрыта-нія — 30.12.1947), англійскі логік, фі-лосаф і матэматык. Праф. Кембрыдж-скага і Лонданскага (з 1914), Гарвард-скага (з 1924) ун-таў. Адзін з заснаваль-нікаў лагістычнай школы ў філасофіі матэматыкі, якая ў значнай ступені вызначыла развіццё матэматычнай ло-гікі («Ргіпсіріа mathematica», т. 1—3, 1910—13, з Б.Раселам). Для эвалюцыі філас. поглядаў У. характэрны пераход з пазіцый неарэалізму да аб’ектыўнага ідэалізму, набліжанага да платанізму. Імкнуўся да ўзгаднення філасофіі з прыродазнаўчымі дысцыплінамі, да ра-цыянальнага абгрунтавання навукі і яе ролі сярод інш. сістэм ведаў (мастацтва, рэлігія, філасофія). Уяўляў прыроду ў выглядзе адзінства падзей («элементар-ных фактараў пачуццёвага вопыту») і аб’ектаў («вечных элементаў у прыро-дзе»), што, на яго думку, дазваляе разу-мець прыроду як працэс і сумясціць па-лажэнні пра незалежнасць прыроды ад думкі і пра тоеснасць прыроды і вопы-ту. Лічыў, што ўсё існае з’яўляецца част-кай вопыту: індывідуальнага для канеч-ных рэчаў і божага для свету наогул. Сусв. працэс разглядаў як «вопыт Bora», у якім «вечныя аб’екты» перахо-дзяць з ідэальнага божага свету ў свет фізічны і якасна вызначаюць падзеі. Сцвярджаў, што паколькі падзея мае часовы, зменлівы характар, яна арганіч-ная; прапанаваў замяніць паняцце ма-тэрыі паняццем «арганізм». Лічыў, што аб’ектам вывучэння навукі з’яўляюцца арганізмы (напр., біялогія вывучае больш буйныя арганізмы, фізіка — меншыя). Для сацыялагічных поглядаў У. характэрны разуменне ідэй як гал. рухальных сіл грамадства і абсалютыза-цыя ролі вучоных у сац. развіцці.
    Тв:. Рус пер. — Нзбранные работы по фй-лософнн. М., 1990; Снмволнзм, его смысл й воздействне. Томск, 1999 А.Б Савеня.
    УАЛЬЯГА (Huallaga), рака ў Перу, пра-вы прыток р. Мараньён (бас. р. Ама-зонка). Даўж. каля 1200 км, пл. бас. ка-ля 95 тыс. км2. Вытокі на ўсх. схілах Зах. Кардыльеры. Цячэ паміж Цэнтр. і Усх. Кардыльерамі, утварае 42 парогі, у ніжнім цячэнні прарываецца праз Усх. Кардыльеру і выходзіць на Амазонскую нізіну. Разводдзе з вер. да сак., у ніжнім цячэнні пад’ём вады да 6—7 м. Сярэдні расход вады каля 3500 м3/с. Суднаход-ная да г. Юрымагуас (250 км ад вусця). На У. — г. Уанука.
    УАСКАРАН (Huascaran), нацыянальны парк у Перу, у Зах. Кардыльеры Анд. Пл. 340 тыс. га. Засн. ў 1975. Выш. да 6768 м (самы высокі пункт краіны — г. Уаскаран, складзеная з дыярытаў і ан-дэзітаў). Высакагорныя стэпы, вышэй за 5200 м — шматгадовыя снягі. У складзе фауны: вікунья, андыйскі алень, кондар. Біясферны рэзерват.
    УАТ (Watt) Джэймс (19.1.1736, г. Гры-нак, Шатландыя — 19.8.1819), англій-скі вынаходнік, стваральнік універсаль-нага цеплавога рухавіка. Чл. Лонданска-га каралеўскага т-ва (1785). 3 1757 меха-нік ун-та ў г. Глазга. Даследуючы мадэлі паравых машын Ц.Папена і Т.Ньюкамена, зрабіў шэраг вынаход-стваў, якія ўдасканалілі іх работу. Скан-струяваў чаравую машыну падвойнага дзеяння, у якой выкарыстаў цэнтрабеж-ны рэгулятар, кандэнсатар пары, шар-нірны механізм перадачы руху ад штока да балансіра (паралелаграм У.) і інш. (1774—84). Паравы рухавік У., дзякую-чы сваёй эканамічнасці, атрымаў знач-нае пашырэнне і адыграў вызначальную ролю ў пераходзе да машыннай вытв-сці. Устанавіў састаў вады, увёў першую адзінку магутнасці — конскую сілу, сканструяваў ртутны манометр, вада-мернае шкло ў паравых катлах і інш. Яго імем названа адзінка магутнасці ў С1 — earn.
    Літ:. Конфедератов МЯ Джеймс Уатт — нзобретатель паровой машнны. М., 1969; Л ь о ц ц н М. Іісторня фнзнкя: Лер. с нтал. М., 1970. С. 164—165.
    Рака Убарць
    УБАНГІ (Ubangi, Oubangui), рака ў Цэнтр. Афрыцы, правы прыток р. Кон-га. Цячэ па межах Дэмакр. Рэспублікі Конга з Цэнтральнаафрыканскай Рэс-публікай і Рэспублікай Конга. Утвара-ецца ад сутокаў рэк Мбому і Уэле. Даўж. ад вытоку р. Уэле каля 2,3 тыс. км, пл. бас. 773 тыс. км2. Шмат быс-трынь і парогаў. Паводкі з сак. да ліст. (у перыяд дажджоў). Сярэдні расход ва-ды каля 7 тыс. м3/с. Суднаходная на 650 км ад г. Бангі (Цэнтральнаафр. Рэс-публіка), у сезон дажджоў — ад зліцця вытокаў.
    Дж.Уат	Е.П.Убарэвіч.
    УБАНГІ-ШАРЫ (Oubangui-Chari), французская калонія ў Афрыцы ў 1914—58; з 1958 аўтаномная, з 1960 не-залежная Цэнтральнаафрыканская Рэс-публіка.
    ЎБАРЦЬ, рака на Украіне і Беларусі, правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 292 км, пл. вадазбору 5820 км2 (у межах Бе-ларусі адпаведна 126 км і 1910 км2). Па-чынаецца каля в. Андрэевічы Алеўскага р-на Жытомірскай вобл. Украіны, цячэ па Жытомірскім Палессі, на Белару-сі — па Прыпяцкім Палессі. Вусце за 2 км на ПдЗ ад г. Петрыкаў Гомельскай вобл. Рэльеф плоскі, у верхняй ч. пяс-чаныя ўзгоркі і грады. Асн. прбітокі: Пярга (Украіна), Плотніца, Лохніца, Свідовец, Гурыстая (Беларусь) — спра-ва, Крывы Рог, Старая Убарць (Украі-на), Каросцінка (Беларусь) — злева. Даліна невыразная, шыр. 500—700 м,