• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    вай і варыяцыйнай формы імправізацыйнага тыпу: наз. уступ, інтрадукцыя, прэлюд і інш. (уступ да опер «Лаэнгрын» Р.Вагнера, «Ха-ваншчына» М.Мусаргскага, «Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «У пушчах Палесся» А.Багатырова, «Сівая легенда» Дз.Смольскага, «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана, «Барвовы золак» К.Цеса-кова). Характэрна таксама для балетаў, музы-кі да спектакляў драм. т-ра, аперэт. 2) Сама-стойная арк. п’еса ў санатнай форме, звычай-на праграмнага тыпу. Узнікла на аснове кан-цэпцыйных драматургічна завершаных опер-ных У. Як канцэртны твор сцвердзілася ў творчасці кампазітараў-рамантыкаў («Сон у летнюю ноч» Ф.Мендэльсона).
    Праграмныя У. блізкія да сімфанічнай паэ-мы, фантазіі, карціны («Рамэо і Джульета» П.Чайкоўскага, «Дума пра пагранічніка Лаго-ду» М.Аладава, «Эпітафія І.Ф.Стравінскаму» А.Мдывані і інш.). Узбагачэнню сімфанізму спрыялі У. на нар. тэмы («Камарынская», 1с-панскія уверцюры М.Глінкі), святочныя У. У бел. музыцы вядомы У. для арк. бел. нар. ін-струментаў (В.Войцік, Я.Глебаў, В.Іваноў, Мдывані, М.Чуркін і інш.), ансамбля нар. ін-струментаў (Р.Бутвілоўскі, Э.Зарыцкі, А.Чыр-кун, Л.Шлег, М.Шнейдэрман і інш.), духаво-га (Ю.Бяльзацкі, Я.Дзягцярык, Р.Сурус, Шнейдэрман) і эстр. (Глебаў, Бутвілоўскі, У.Прохараў, Сурус) аркестраў.
    Літ:. П о п о в a Т.В. Увертюра. 2 нзд. М., I960. Т.А.Дубкова.
    УВІЛЬГАТНЁННЕ с у ш ы, суадносіны паміж колькасцю ападкаў атмасферных і выпаральнасцю або т-рай паветра, ад якой залежыць выпаральнасць. Харак-тарызуецца каэфіцыентам увільгатнен-ня, індэксам арыднасці і гуміднасці. Вылучаюць зоны залішняга У. (ападкаў выпадае больш, чым іх можа выпарыц-ца), няўстойлівага (колькасць ападкаў, неабходных для вырошчвання с.-г. культур, выпадае штогод, або адзнача-ецца сухі сезон), недастатковага (апад-каў выпадае менш, чым іх можа выпа-рыцца), аптымальнага (сума ападкаў прыкладна роўная або крыху большая за велічыню іх магчымага выпарэння). Тэр. Беларусі адносіцца да зоны заліш-няга У., у асобныя перыяды (пераважна ў маі—чэрв.) магчымы недахоп апад-каў, што выклікае засухі або засухапа-добныя з’явы.
    УВбДУ-ВЫВАДУ ПРЫЛАДЫ ў Э В М, клас тэхн. сродкаў для ўводу даных у ЭВМ, а таксама для іх вываду з ЭВМ у зручнай ддя карыстальніка форме.
    Прылады ўводу інфармацыі: клавіятура з літарна-лічбавымі, функцыяналь-нымі, службовымі, прэфікснымі і інш. клаві-шамі, каардынатныя (маніпулятарныя) пры-лады тыпу «мыш», «джойсцік», «трэкбол», «светлавое пяро» і інш., графічныя планшэ-ты, дыгітайзеры, інтэлектуальныя дошкі (вы-конваюць функцыі класнай дошкі, паверхня якой уяўляе сабой рэзістыўную матрыцу), сенсарныя экраны (па дотыку пальца, алоўка ці інш. да пэўнага пункта экрана ажыццяўля-ецца выбар элемента даных, пункта меню, каманды і інш.), сканеры, прылады магн., эл., аптычнага счытвання інфармацыі, маўленчага (галасавога) уводу і інш. П р ы л а д ы в ы -ваду інфармацыі:на цвёрды носьбіт (напр., графапабудавальнікі, прынтэры), візу-альнага адлюстравання (дысплеі, маніторы з
    158	уводу
    электронна-прамянёвымі, вадкакрышталіч-нымі і інш. экранамі), праектары, сінтэзатары вуснай мовы і інш.	М.П.Савік.
    УВбДУ-ВЫВАДУ ПРЫСТАСАВАННЕ ў Э В М, блок ЭВМ ці выліч. сістэмы для ўзаемаабмену інфармацыяй паміж цэнтр. працэсарам і перыферыйнымі прыладамі (гл. Уводу-вываду прылады). Асн. функцыі — прамы і адваротны пе-равод сігналаў працэсара ў гукі, сімва-лы, дзеянні і інш., што ажыццяўляецца з дапамогай аперацый і праграмна-тэхн. сродкаў счытвання і перадачы даных са знешняга іх носьбіта ў асноўную па-мяць ЭВМ, а таксама адваротнага пе-раўтварэння інфармацыі пры вывадзе даных.
    Працэс кіравання абменам інфармацыі са знешнімі прыладамі звычайна выконвае спе-цыялізаваны працэсар (кантролер уводу-вы-ваду, ці перыферыйны кантролер), што выз-валяе цэнтр. працэсар ад гэтых функцый. У залежнасці ад характару аб’екта кіравання (ці прызначэння) адрозніваюць інтэлектуальны кантролер (дадатковыя функцыі рэдагавання даных, іх кантроль, апрацоўка складаных ка-манд і інш.), відэакантролер (вывад відарыса з відэапамяці на экран манітора, фарміраван-не сігналаў разгорткі і інш.), групавы кантро-лер (работа з групай аднатыпных механізмаў ці прылад) і інш. Часта кантролеры ўбудоўва-юць у перыферыйныя прылады, напр., у кла-віятуру, прынтэр.	М.П.Савік.
    УВЯДЗЁНСКІ Аляксандр Іванавіч (31.3.1856, г. Тамбоў, Расія —7.3.1925), расійскі філосаф, псіхолаг, логік, прад-стаўнік неакантыянства. Скончыў Пе-цярбургскі ун-т (1881), працаваў у ім у 1881—84, 1887—1922 (з 1890 праф.). У сваёй філас. канцэпцыі — «лагіцыз-ме» — развіваў і паглыбляў асн. пала-жэнні І.Канта. На думку У., усялякае душэўнае жыццё падпарадкоўваецца ўздзеянню закону адсутнасці аб’ектыў-ных адзнак адушаўлення («псіхафізічны закон У.»), таму чужую душу нельга ад-несці да пазнавальных з’яў. Прызнанне самога факта духоўнасці ў інш. людзях лічыў выяўленнем маральнага пачуцця чалавека, звязанага з маральным аба-вязкам, свабодай волі («Пра межы і адзнакі адушаўлення», 1892). Навук. псіхалогію лічыў дысцыплінай, што аб-мяжоўваецца апісаннем душэўных ста-наў з дапамогай метаду інтраспекцыі (саманазірання); крытычна ставіўся да эксперым. псіхалогіі і яе эмпірычных магчымасцей («Псіхалогія без усялякай метафізікі», 1914). Логіку разглядаў як частку гнасеалогіі, а яе гал. функцыяй лічыў праверку дакладнасці працэсу пазнання («Логіка як частка тэорыі паз-нання», 1909). Выступаў супраць атэіз-му, які, на яго думку, з’яўляецца выні-кам нізкай культуры грамадства, засілля матэрыялізму, пазітывізму і марксізму («Лёс веры ў бога ў барацьбе з атэіз-мам», 1922).	В.І.Боўш.
    УВЯДЗЁНСКІ (псеўд. Б a с а р г і н) Аляксей Іванавіч (26.5.1861, г. Серпу-хаў, Расія — 8.3.1913), расійскі філо-саф. Д-р багаслоўя (1902). Скончыў
    Маскоўскую духоўную акадэмію (1886), з 1887 працаваў у ёй (з 1892 узначальваў кафедру). У працы «Пра задачы сучас-най філасофіі ў сувязі з пытаннем пра магчымасці і кірункі філасофіі самабыт-на-рускай (ріа desidena)» (1893) разгля-даў праблемы спецыфікі рус. філасофіі і магчымых шляхоў яе развіцця. Сцвяр-джаў, што гал. месца ў рус. філас. света-сузіранні належыць пытанню пра сэнс і каштоўнасць жыцця, якое, на яго дум-ку, складае перадумову аналізу ўсіх інш. філас. пытанняў. Лічыў, што рус. філа-софія звяртаецца да розных праблем, але і ў яе аснове ляжыць рэліг.-царк. пачатак ці «саборнасць свядомасці». У вырашэнні праблемы суадносін матэ-рыяльнага і ідэальнага светаў зыходзіў з прынцыпу дуалізму матэрыі і духу; выс-тупаў супраць матэрыяліст. і ідэаліст. манізму, абмежаванасць якіх, на яго думку, пераадольваецца трансцэндэн-тальным манізмам, што аб’ядноўвае ма-тэрыяльны і духоўны пачаткі. Лічыў, што спасціжэнне ісціны даступна не ін-дывід., а калект. розуму; ступень разу-мення ісціны ў грамадстве звязваў са стварэннем умоў для зладжанай калект. працы. В.І.Боўш. УВЯДЗЁНСКІ Барыс Аляксеевіч (19.4.1893, Масква — 1.6.1969), расійскі радыёфізік, заснавальнік радыёметрало-гіі і тэорыі радыёхваляводаў. Акад. АН СССР (1943, чл.-кар. 1934). Чл.-кар. Германскай АН (1955). Герой Сац. Пра-цы (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т (1915). Працаваў у розных НДІ. 3 1946 акад.-сакратар аддз. тэхн. навук АН СССР, з 1953 у Ін-це радыётэхнікі і электронікі AH СССР. Навук. працы па тэорыі распаўсюджвання радыёхваль УКХ дыяпазону ў атмасферы Зямлі, па радыёметралогіі і фізіцы радыёхваля-водаў. 3 1951 гал. рэдактар 2-га выд. «Вял. сав. энцыклапедыі», 3-га выд. «Малой сав. энцыклапедыі», універ-сальнага «Энцыклапедычнага слоўніка» і інш. выданняў. Залаты медаль імя А.С.Папова (1949). Дзярж. прэмія СССР 1952.
    Тв: Дальнее тропосферное распростране-нне ультракороткнх радмоволн. М., 1965 (у сааўт.).
    Літ : Б.А.Введенскнй. М.; Л., 1950.
    УВЯДЗЁНСКІ Канстанцін Аляксандра-віч (1851—?), бел. архітэктар, інжынер. Скончыў Пецярбургскае вучылішча гра-мадз. інжынераў (1872). Працаваў у Гродне, адначасова да 1875 гар. архітэк-тар Брэста. 3 1877 губернскі архітэктар, інжынер Архангельскай губ. (Расія; па-будаваў мураваныя карпусы ў Салавец-кім манастыры). У 1886—92 мінскі гу-бернскі інжынер. Найб. значныя рабо-ты: Мінскі гарадскі тэатр і будынак рэ-альнага вучылішча ў Мінску.
    УВЯДЗЁНСКІ Мікалай Яўгенавіч (28.4.1852, с. Качкова Валагодскай вобл., Расія — 16.9.1922), рускі фізіё-лаг. Чл.-кар. Пецярб. АН (1909). Скон-чыў Пецярб. ун-т (1879). Вучань ІМ.Сечанава. Працаваў у фізіял. лаба-раторыях Германіі, Аўстрыі і Швейца-
    рыі (1881—82, 1884, 1887). 3 1884 у Пе-цярб. ун-це. Навук. працы па закана-мернасцях рэагавання жывых тканак на раздражняльнікі. Распрацаваў вучэнне аб парабіёзе, оптымуме і песімуме раз-дражненняў, адкрыў закон лабільнасці тканак, сфармуляваў шэраг палажэнняў аб прыродзе і ўзаемасувязі працэсаў уз-буджэння і тармажэння.
    Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—7. Л., 1951—63.
    Літ:. Аршавскнй Я.А. Н.Е.Введен-скнй, 1852—1922. М., 1950; Уфлянд Ю.М. Основные этапы развнтня учення Н.Е.Введенского. М., 1952.
    Б.А.Увядзенскі.
    УВЯДЗЁНСКІ Усевалад Міхайлавіч (17.10.1920, г. Днепрапятроўск, Украі-на — 29.1.1979), бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-р фармацэўтычных н. (1972), праф. (1973). Скончыў Днепра-пятроўскі ун-т (1944). 3 1961 у Гродзен-скім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па сінтэзе новых вытворных бар-бітуравай к-ты. Атрымаў 5 новых прэ-паратаў.
    Тв.: Фармакологнческме свойства натрне-вой солн 5-салнцнлнден-бнсбарбнтуровой кнслоты (разам з П.І.Лукіенкам) // Фармако-логня м токснкологня. 1964. Т. 27, № 6; Лей-копеннческая актнвность этнлового эфнра днметнлднтнокарбамнновой кмслоты (разам з М.В.Караблёвым, М.П.Макухам) // Здраво-охраненве Белорусснн. 1964. № 10.
    увярбднік (Pedicularis), род кветка-вых раслін сям. залознікавых. Каля 600 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 5 відаў. Найб. вядомы У. балотны (Р. palustris), нар. назвы зя-зюліна мыла, сітовіца, завушніца, гнід-нік, надсаднік, вашывая трава. Радзей трапляецца У. рослы (Р. exaltata), a У.Каўфмана (Р. kaufmannii), лясны (Р. sylvatica) і скіпетрападобны (Р. scep-trum-carolinum) занесены ў Чырв. кнігу. Растуць пераважна на вільготных і заба-лочаных лугах, лясных палянах, пуст-ках, ускрай балот.
    Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны, здольныя да паразітызму. Жывяцца з дапамогай гаўсторыяў на каранях раслін з розных сямействаў. Лісце перыста-рассечанае або перыста-раздзельнае, чаргаванае ці ў кальчаках. Кветкі ў верхавінкавых гронка-або коласападобных суквеццях. Плод — ка-робачка. Некат. віды ядавітыя. Часам У. вы-карыстоўваюць у нар. медыцыне і ветэрына-рыі (пераважна як інсектыцыд). Лек., карма-выя, дэкар. расліны.