Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ: Павленко Н.А. Нсторяя пнсьма. 2 нзд. Мн., 1987; Ш н ф м а н Й.Ш. Возннк-новенне знаннй о языке у фнннкнян // йсто-рня лянгвястнческнх ученнй: Древннй мнр. Л., 1980. А.Я.Міхневіч. УГВДбЙ (кастр. 1186 —снеж. 1241), мангольскі вял. хан, правіцель Ман-гольскай імперыі [1229—41], Трэці сын Чынгісхана, абраны яго пераемнікам на з’ездзе манг. знаці. Пры У. манголы скончылі заваяванне Паўн. Кітая і За-каўказзя, ажыццявілі паходы пад кіраў-ніцтвам Батыя ва Усх. Еўропу (гл. Ман-гольскія заваяваннІ)', праведзены перапіс насельніцтва і пабудавана сталіца Кара-карум.
ЎГЛІЧ, горад у Яраслаўскай вобл. Расіі, прыстань на р. Волга. Вядомы з 937, у 1591 у У. загінуў царэвіч Дзмітрый Іва-навіч. Каля 50 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: гадзінніка-вая, металаапр., харчовая (масла- і сы-
^вг^йт-ут^^ц^^ << ^ «- ^ "-T П5. Ч m > нпк» ^ш «> > ^ еей>™*~й>д~2і>~^й> уД2.>у^ og^f » IX w ^ 53 -7
Да арт. Угарыцкае пісьмо. Фрагменты тэксту.
раробная). Угліцкая ГЭС на р. Волга. Арх. помнікі: крэмль з Троннай палатай княжацкага палаца (15 ст.), Успенская («Дзіўная») царква 1 Уваскрэсенскі ма-настыр (17 ст.), інш. арх. помнікі 18— 19 ст.
УГЛОЎСКІ Анатоль Яфімавіч (24.7.1923, в. Лужавіца Валагодскай вобл., Расія — 20.12.1943), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Ге-рой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1942. Бранябойшчык радавы Ў. вызна-чыўся пры вызваленні Суражскага р-на Віцебскай вобл.: адбіваючы танк. контр-атаку ворага каля в. Халуднае, са звяз-кай гранат кінуўся пад галаўны танк праціўніка і падарваў яго, што паспры-яла зрыву контратакі. Каля шашы Ві-цебск—Сураж яму пастаўлены помнік.
УГНАЕННІ, т у к і, арганічныя і міне-ральныя рэчывы, што маюць элементы жыўлення раслін; забяспечваюць іх па-жыўнымі рэчывамі, павялічваюць ура-джайнасць і паляпшаюць якасць с.-г. культур. Мэтазгоднае выкарыстанне У. павышае ўрадлівасць глебы, падтрым-лівае дадатны баланс біягенных элемен-таў і гумусу.
Падзяляюць на У. п р а м ы я, якія маюць элементы непасрэднага жыўлення раслін (азот, фосфар, калій, магній, сера, бор і інш.), і ў с к о с н ы я, якія паляпшаюць улас-цівасці глебы (напр., вапнавыя ўгнаенні) Па-водле'хім. саставу адрозніваюць мінеральныя ўгнаенні, арганічныя ўгнаенні, аргана-мінер. (прыродныя — сапрапель, штучныя — тор-фааміячныя, торфа-мінеральна-аміячныя і інш.) і бактэрыяльныя ўгнаенні; вылучаюць таксама зялёныя У. (гл. Сідэрацыя). Непас-рэдна ў сельскіх гаспадарках атрымліваюць У. мясцовыя (гл. Гной, Попел), на спец. з-дах — У. прамысловыя, ці х і м і ч -н ы я (напр., калійныя ўгнаенніў да якіх ад-носяць таксама прамысл. адходы розных вытв-сцей (напрч шлакі). Спосабы найб. эфектыўнага выкарыстання У. распрацоўвае аграхшія, унясенне праз меру вял. колькасці У. не толькі нерэнтабельнае, але можа пры-весці да зніжэння ўраджайнасці і якасці с.-г. культур, назапашвання ў іх нітратаў або так-січных элементаў, а таксама да забруджвання навакольнага асяроддзя (гл. Ахова прыроды).
УГНАЧбЎ Фёдар Антонавіч (2.1.1913, в. Слабада Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 18.4.1986), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 на Паўд., 4-м і 3-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення старшына У. вызначыўся 3.2.1945 у баі каля нас. пункта Оргвых (Германія), дзе прыняў на сябе камандаванне ўзводам, байцы якога адбілі 7 контратак, знішчылі 3 танкі, бронетранспарцёр і шмат жывой сілы ворага. Пасля вайны на гасп. рабо-це.
УГОДДЗІ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫЯ, участкі зямлі, якія сістэматычна выка-рыстоўваюцца для вытв-сці с.-г. пра-дукцыі і адрозніваюцца ад інш. участкаў прыроднымі асаблівасцямі, гасп. пры-значэннем і тэхналогіяй выкарыстання. Асн. тыпы У.с. — ворныя землі, паша, сенажаці, сады, вінаграднікі і інш. На Беларусі (2000) плошча У.с. — 9,14 млн. га (45% усяго зямельнага фонду краіны), з іх ворныя землі займаюць 6,1 млн. га (66,7% У.с.), паша — 1,67 млн. га (18,3%), сенажаці — 1,26 млн. га (13,8%) і інш.
А.Я.Углоўскі.
Ф.А Угначоў
УГбДНІК, святы ўгоднік, асо-ба, кананізаваная царквою за праведнае жыццё, стойкасць у веры, асаблівыя по-дзвігі ў імя Бога. Гл. таксама Святыя Беларусі.
УГОН П.АВЁТРАНАГА СЎДНА, зла-чынства міжнар. характару. Ў Рэспублі-цы Беларусь упершыню самаст. крымін. адказнасць за У.п.с., а таксама за неза-конны захоп паветр. судна з мэтай яго ўгону была прадугледжана Указам Прэ-зідыума Вярх. Савета БССР ад 11.4.1973. КК Рэспублікі Беларусь аб’яднаў гэтыя злачынствы з угонам чыг. рухомага саставу або воднага судна (арт. 311). Угон трансп. сродку ўяўляе сабой устанаўленне над ім гвалтоўнага або негвалтоўнага кантролю, які дае ўгоншчыку магчымасць распараджацца ім у сваіх мэтах. Гэтыя злачынствы, учыненыя арганізаванай групай або калі яны мелі сваім вынікам цяжкія наступ-ствы (смерць або пакалечанне людзей, нанясенне вял. матэрыяльнай шкоды), караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 ад 15 гадоў. Э.І.Кузьмянкова. УГРЎМАЎ Віктар Пятровіч (н. 12.8.1939, г. Хабараўск, Расія), бел. спартсмен і трэнер (конны спорт, аб’яз-джанне). Засл. майстар спорту СССР (1980). Засл. трэнер Беларусі (1977). Засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1979). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры. Трэнер Рэсп. коннаспарт. школы (1972—79), з 1979 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства, конна-спарт. школы (Гродзенская вобл.). Чэм-піён XXII Алімп. гульняў (1980, Mac-
6. Бел. Эн. Т. 16.
162 угры
ква) у камандным і бронз. прызёр у асабістым заліках. Прызёр чэмпіянату свету (1978), Еўропы (1975, 1979) у ка-мандным заліку. Чэмпіён Спартаківды народаў СССР (1979), СССР (1976, 1978). Сярод выхаванцаў — І.Карачова, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы ў камандным заліку, чэмпіёнка СССР і Спартакіяды народаў СССР.
ЎГРЫ, гл. ў арт. Фіна-угры.
УГРЫНбВІЧ Уладзімір Вікенцьевіч (13.1.1941, Мінск —9.5.1994), бел. мастак-
кераміст, педагог. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1970), з 1970 выкладаў у ім. Працаваў у тэхніцы керамікі. Стварыў ганчарныя формы, засн. на бел. нар. традыцыях: кампазіцыі з дэкар. ваз (1978), дэкар. форчы «Рытмы росту» (1982), «Подых зяг.ёнага ветру» (1988), «Успаміны пра летг» (1993), набор ке-рамікі для летніка (1992) і інш. Аўгар навук. і метадычных прац па бел. дэкар,-прыклддным мастгцтве. Адзін з аўтараў альбома «Беларусхая кафля» (1989).
ЎДА, назва верхняга цячэння р. Чуна ў Іркуцкай вобл. Расіі.
УДАВЫ, несапраўднаногія (Boidae), сямейства неядавітых змей атр. лускаватых. 3 падсям.: пітоны, уласна У. — Воіпае (15 родаў, каля 60 відаў) і баліерыны — Воііегіпае (2 ві-ды).,Пашыраны ў тропіках і субгропі-ках/Жывуць на зямлі, дрэвах, ёсць паў-водныя і рыючыя формы. Найб. вядо-мыя роды з падсям. уласна У. — У. сапраўдныя [Constrictor (Boa)], вуз-кабрухія (Corallus), удаўчыкі (Егух) і інш. 8 відаў і падвідаў У. у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 10—11 м, маса да 100 кг і больш. Анаконда, пітон сеткаваты — найб. буйныя з сучасных змей. Афарбоўка пераважна страка-тая. Тулава з моцнымі мышцамі, з дапамогай якіх У. душаць (адсюль назва) здабычу. Косці верхняй сківіцы рухомыя. Вочы з верт. зрэн-кай. Захаваліся рудыменты таза і задніх ка-нечнасцей (кіпцюры). Кормяцца млекакормя-чымі, птушкамі, яшчаркамі, жабамі і інш. Яйцажывародныя, некаторыя (пітоны) ад-клддваюць яйцы (да 107 шт.). Многія віды — аб’екты промыслу.
УДАКАНСКАЕ РАДбВІШЧА м е д -н ы х р уд. У Чыцінскай вобл. Расіі, у цэнтр. частцы хр. Удакан. Адкрыта ў 1949. Руданосныя медзістыя пясчанікі кварц-палевашпатавага саставу. Руды монаметальныя: барніт-хальказінавыя, халькапірытавыя і малахіт-брашантыта-выя. Гал. рудныя мінералы — хальказін і барніт; другарадныя — халькапірыт, пірыт і гематыт. Медзі ў рудзе 0,2—4% і больш. Радовішча разведана да глыб. 1200 м, вылучана 9 рудных пакладаў і больш за 50 рудных цел пластава-лінза-падобнай формы. Зона акіслення магут-насцю 5—350 м. Здабыча адкрытым спосабам.
УДАР цвёрдых цел, сукупнасць з’яў, якія адбываюцца пры сутыкненні рухомых цвёрдых цел, а таксама пры некаторых відах узаемадзеяння цвёрдага цела з вадкасцю ці газам (У. струменя аб цела, У. цела аб паверхню вадкасці, гідраўлічны ўдар, дзеянне ўдарнай хвалі на цвёрдае цела і інш.).
Удавы: 1 — анаконда паўднё-вая, або парагвайская; 2 — вузкабрухі паўднёваамеры-канскі; 3 — удаўчык пясча-ны; 4 — мадагаскарскі Дзю-мерыля
Пры У. ў месцах кантакту цел узнікаюць вял. сілы ўзаемадзеяння, якія наз. ўдар-н ы м і, (сярэднія велічыні ціску на пляцоў-ках кантакту дасягаюць - 104—105 атм); у вы-ніку за вельмі малы час (~ 10"4—10'5 с) адбы-ваецца значная змена скарасцей цел. Лінія, перпендыкулярная да паверхняў цел у пункце іх сутыкнення, наз. лініяй удару. Адрозніваюць У : п р а м ы — скорасці цел да У. паралельныя лініі У.; к о с ы — скорасці да У. непаралельныя; цэнтральны — пры У. цэнтры мас знаходзяцца на лініі У.; п р у г к і — сумарная кінезычная энергія цел пасля У. такая ж, як да У. Вынікамі У. могуйь быць астаткавыя дэфармацыі, гу-кавыя ваганні, нагрэў цел, змена мех. уласці-васцей матэрыялаў (напр., умацаванне цел), разбурэнне (пры скарасцях сугыкнення, большых за крытычныя). Вял. напружанні пры У выкарыстоўваюцца пры штампоўцы, выцісканні, коўцы і інш. Важнае значэнне мае ўлік гідраўл. У. ў трубах, уздзеяння ўдар-най хвалі на збудаванні і інш. Пра У. у мік-рафізіцы гл. ў арт. Сутыкненні атамныя, Рас-сеянне мікрачасціц
Літ.: Кнльчевскнй Н.А. Дмнамнчес-кое контактное сжатяе твердых тел. Удар. Кмев, 1976.
УДАРНАЯ, вёска ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Лель-чыцы—Новае Палессе. Цэнтр сельсаве-та і калект. с.-г. унітарнага прадпрыем-ства. За 25 км на Пн ад г.п. Лельчыцы, 232 км ад Гомеля, 92 км ад чыг. ст. Ельск. 889 ж., 255 двароў (2002). Сярэд-няя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
УДАРНАЯ ГРУПбЎКА (ваен.), разгор-нугыя адпаведным чынам сілы і сродкі аб’яднанняў, злучэнняў і часцей розных відаў узбр. сіл, родаў войск (сіл), спец. войск і інш., прызначаныя для разгрому праціўніка на напрамку гал. ўдару ў наступальнай аперацыі. Стварэннем У.г. дасягаецца выкананне аднаго з пат-рабаванняў ваеннага майстэрства аб
масіраванні сіл і сродкаў на вырашаль-ных напрамках.
Неабходнасць ва У.г. узнікла са з’яўленнем пазіцый абароны, для прарыву якіх патраба-валася шмат сіл і сродкаў. Адзін з прыкладаў дзейнасці такіх груповак — Паўднёва-Заход-няга фронту наступленне 1916 (Брусілаўскі прарыў). У 1930-я г., паводле тэорыі глыбо-кай аперацыі, прадугледжвалася выкарыстоў-ваць у якасці У.г. спецыяльна сфарміраваныя ўдарныя арміі. У Вял. Айч. вайну ў складзе 2-га Бел. фронту дзейнічала 2-я, 1-га Бел. фронту — 3-я ўдарныя арміі; у час Беларус-кай аперацыі 1944 — 4-я ўдарная армія (у інш. арміях звычайна ствараліся па адной У.г.).