• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Кафедральны сабор у г. Ужгарад
    гіня планеты Венера. Вядома з 1-га тыс. да н.э., у 5 — пач. 7 ст. н.э. адно з вярх. божастваў Аравіі. Лічылася адной з дачок вярх. даісламскага бога Алаха. У паселішчы Нахл, на Пн ад г. Мекка, знаходзілася асабліва шанаванае свяці-лішча У. Заснавальнік ісламу Мухамед, які зрабіў Алаха адзіным богам новай рэлігіі, напачатку прызнаваў і боскую прыроду У.
    УЗА, рака ў Буда-Кашалёўскім і Го-мельскім р-нах Гомельскай вобл., пра-вы прыток р. Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 76 км, пл. вадазбору 944 км2. Па-чынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Бяро-заўка Буда-Кашалёўскага р-на, вусце на ўсх. ускраіне в Бабовічы Гомельскага р-на. Асн. прытокі: Хочамля і Іволька (справа). Цячэ па Прыдняпроўскай ні-зіне. Даліна трапецападобная, шыр. 600—800 м, найб. 1,5 км. Пойма ў вяр-хоўі і ніжнім цячэнні адсутнічае, у ся-рэднім цячэнні двухбаковая, шыр. 200—400 м, найб. 700 м. Рэчышча ка-налізаванае. Берагі стромкія, выш. 0,8—3,5 м, месцамі больш. Замярзае ў сярэдзіне снежня, ледастаў 90 сут. Вес-навы крыгаход у пач. 3-й дэкады сак., сярэдняя працягласць 11 сутак. Сярэд-негадавы расход вады ў вусці 3,4 м3/с. На У. — г.п. Уваравічы.
    УЗА, вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Увара-вічы—Калініна; чыг. ст. на лініі Го-мель—Жлобін. Цэнтр сельсавета. За 28 км наПдУ ад г. Буда-Кашалёва, 20 км ад Гомеля. 1191 ж., 498 двароў (2002). Кансервава-агароднінасушыльны з-д. Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік падпольшчыкам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    УЗАЕМАДЗЁЯННЕ ў філасо-фіі, катэгорыя, якая адлюстроўвае працэсы
    ўздзеяння розных аб’ектаў адзін на ад-наго, іх узаемную абумоўленасць, а так-сама параджэнне адным аб’ектам друго-га. Уяўляе сабой тып непасрэднай або апасродкаванай, знешняй або ўнутр. су-вязі. Цесна звязана з паняццем структу-ры; выступае як фактар, які забяспечвае інтэграцыю частак у пэўны тып цэлас-насці, абумоўлівае сувязь усіх структур-ных узроўняў быцця, адзінства свету. Асн. крыніца руху і развіцця аб’ектаў. Кожная форма руху мае ў сваёй аснове пэўны тып У. структурных элементаў. Складаныя формы У. ўласцівы грамад-скаму развіццю. Прынцып У. ляжыць у аснове пазнання прыродных і сац. з’яў: пазнанне пэўных аб’ектаў патрабуе ўсведамлення іх У.; само пазнанне з’яў-ляецца вынікам У. паміж суб’ектам і аб'ектам.
    УЗАЕМАДЗЁЯННЕ ВОЙСК, узгодне-ныя сумесныя дзеянні падраздзяленняў, часцей, злучэнняў, аб’яднанняў розных відаў узбр. сіл, родаў войск (сіл) і спец. войск; адзін з асн. прынцыпаў ваеннага майстэрства. Бывае стратэгічнае, апе-ратыўнае і тактычнае.
    У.в. вядома са стараж. часоў. Першапачат-кова абмяжоўвалася рамкамі бою (бітвы); з пашырэннем маштабаў узбр. барацьбы ўзнік-ла неабходнасць ва ўзаемадзеянні паміж буй-нымі вайск. аб’яднаннямі (арміямі, групамі армій, франтамі), у т.л. кааліцыяй дзяржаў (узбр. сіламі саюзнікаў). Больш актыўна У.в. выкарыстоўвалася ў І-ю сусв. вайну, асабліва шырока — у 2-ю сусв. вайну, а таксама пры правядзенні сучасных ваен. аперацый, у тл. ў Кувейце (гл. Кувейцкі крызіс 1990—91), Афга-ністане (2002) і інш.
    У Рэспубліцы Беларусь У.в. і каарды-нацыю дзейнасці структурных элемен-таў ваен. арганізацыі ажыццяўляе Мін-ва абароны і Ген. штаб (у ваенны час з’яўляецца выканаўчым органам Савета бяспекі і дзейнічае пад кіраўніцтвам Га-лоўнакамандуючага Узбр. Сіламі).
    С.В.Папоў. УЗАЕМАДЗЁЯННІ ЭЛЕМЕНТАРНЫХ ЧАСЦІЦ, узаемнае ўздзеянне элемен-тарных часціц адна на адну, якое выз-начае сілу сувязі паміж імі, змены іх станаў і ўзаемапераўтварэнні; фунда-ментальныя ўзаемадзеянні прыроды, першаснымі крыніцамі і пераносчыкамі якіх з’яўляюцца элементарныя часціцы. Асн. тыпы: моцнае ўзаемадзеянне, элек-трамагнітнае ўзаемадзеянне і слабае ўза-емадзеянне (электраслабае ўзаемадзеян-не), гравітацыйнае ўзаемадзеянне. Кож-ны тып У.э.ч. характарызуецца сваёй канстантай сувязі і радыусам дзеяння, мае свае захавання законы і інш.
    М о ц н ы я У.э.ч. (канстанта сувязі 1, ра-іыус дзеяння »1014 м) уласцівы адронам, ад-казваюць за ядз. сілы паміж нуклонамі ў атам-ным ядры, працэсы ўзаемадзеяння барыёнаў і мезонаў, утварэнне рэзанансаў і мноствавае нараджэнне часціц; у іх захоўваецца ізатапіч-ны спін і дзіўнасць. Паводле квантавай хро-мадынамікі крыніцамі моцнага У.э.ч. з’яўля-юцца кваркі, пераносчыкамі — глюоны. Электрамагнітныя У.э.ч. (канстанта сувязі »10 , радыус дзеяння бясконцы) улас-цівы ўсім элементарным часціцам (магчыма, акрамя нейтрына), якія, як правіла, маюць эл. зарад. На іх грунтуюцца ўнутры-, між-
    УЗБЕКІСТАН 169
    атамныя і міжмалекулярныя сілы; аптычныя, тэрмічныя, хім., біял. і інш. з’явы. Тэорыя эл.-магн. У.э.ч. — квантавая электрадынамі-ка — найб. закончаная тэорыя, узгодненая з эксперыментам у дасягнутых межах даклад-насці. С л а б ы я У.э.ч. (канстанта сувязі за-лежыць ад энергіі рэакцый, радыус дзеяння не вызначаны) уласцівы ўсім элементарным часціцам (за выключэннем фатона), лепто-нам і кваркам. Адказваюць за распады ней-трона, мюона, мезонаў і гіперонаў, якія пра-цякаюць пры нізкіх энергіях за кошт слабага 4-ферміённага У.э.ч. Пераносчыкі э л е к -траслабага У.э.ч. пры высокіх энергі-ях — кванты адпаведных калібровачных па-лёў. Гравітацыйныя У.э.ч. (канстанта сувязі ®1О'38, радыус дзеяння бясконцы) улас-цівы ўсім элементарным часціцам, якія ма-юць масу. Аднак з-за малой інтэнсіўнасці пры разліках працэсаў У.э.ч. не ўлічваюцца. Паслядоўная квантавапалявая тэорыя гравіта-цыі не створана (гл. Адзіная тэорыя поля). Для апісання гравітацыйных эфектаў карыс-таюцца класічным варыянтам агульнай аднос-насці тэорыі.
    Літ.: Ч е н г Т.-П., Л н Л.-Ф. Калнбро-вочные теорнн в фнзнке элементарных час-тнц. М., 1987; Богуш А.А. Фнзнка ммкро-мнра вчера н сегодня. Мн., 1984. А.А.Богуш. УЗАЕМАСЎВЯЗЬ, гл. ў арт. Сувязь.
    УЗАЕМНА АДНАЗНАЧНАЯ АДПА-ВІДНАСЦЬ у м а т э м а т ы ц ы, адпа-веднасць паміж элементамі 2 мностваў, пры якой кожнаму элементу 1-га мнос-тва адпавядае адзін пэўны элемент 2-га мноства, а кожнаму элементу 2-га
    мноства — адзін пэўны элемент 1-га мноства. У.а.а. — прыватны від фун-кцыі ці адлюстравання, калі дадзеная функцыя і адваротная ёй з’яўляюцца адназначнымі. Калі паміж 2 мноствамі можна ўстанавіць У.а.а., то гэтыя мнос-твы наз. эквівалентнымі. Напр., мноствы цэлых і іх квадратаў эквівалент-ныя, таму што адпаведнасць п-+п2 з’яў-ляецца У.а.а.
    УЗБЕК Султан Мухамед (?—1342), хан Залатой Арды з 1313. Умацаваў ханскую ўладу, увёў іслам як дзярж. рэлігію і праследаваў іншаверцаў. Каб аслабіць падначаленую яму Русь, распальваў ва-рожасць паміж князямі. Асудзіў на смерць цвярскіх (і б. вял. уладзімірскіх) князёў Міхаіла Яраславіча (1318), Дзміт-рыя (1325) і Аляксандра (1339) Міхай-лавічаў, у 1327 жорстка задушыў анты-ардынскае паўстанне ў Цверы, якая з таго часу ўжо не магла на роўных зма-гацца з Масквой за першынство на Ру-сі. Ад яго імя паходзіць этнонім узбекі.
    УЗБЁКІ (саманазва у з б е к), народ, асн. насельніцтва Узбекістана (14,145 млн. чал., 1989). Жывуць таксама ў Аф-ганістане (больш за 1,7 млн. чал.), Та-джыкістане (каля 1,2 млн. чал.), Казах-стане (332 тыс. чал.), Кыргызстане, Туркменістане і інш. Агульная коль-касць 18,5 млн. чал. Гавораць на узбек-скай мове. Вернікі мусульмане-суніты.
    УЗБЕКІСТАН (Ўзбекнстон), Рэс-публіка Узбекістан (Ўзбекнс-тон Республлкасн), дзяржава ў Цэнтр. Азіі. Мяжуе на Пн і ПнЗ з Казахста-нам, на ПдЗ з Туркменістанам, на ПдУ з Таджыкістанам, на ПнУ з Кыргызста-
    170 УЗБЕКіСТАН
    нам, на Пд з Афганістанам; на ПнЗ аб-мываецца Аральскім м. Пл. 447,4 тыс. км2. Нас. 24 755 тыс. чал. (2000). Сталі-ца — г. Ташкент. У складзе У. 12 вілае-таў (абласцей) і Рэспубліка Каракалпак-стан. Дзярж. мова — узбекская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (1 вер.).
    Дзяржаўны лад. У. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992 (са зме-намі і дапаўненнямі 2002). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным, прамым і тайным галаса-ваннем на 7 гадоў з правам перавыб-рання. Прэзідэнт адначасова з’яўляецца старшынёй Кабінета міністраў; ён на-значае прэм’ер-міністра і членаў урада. Вышэйшы прадстаўнічы орган, які ажыццяўляе заканад. ўладу, — двухпа-латны Олій Мажліс (складаецца з Се-ната і Заканад. палаты).
    Прырода. У. размешчаны ў міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і. Большую ч. тэр. займаюць раўніны, пераважна Туран-ская нізіна, у межах якой вылучаюцца плато Усцюрт (выш. да 292 м), алюві-яльная раўніна Амудар’і з астанцовымі ўзв. Кубетау, Мангыр, Тузкыр і ўзвы-шаная раўніна пустыні Кызылкум з іза-ляванымі гарамі Букантау (764 м), Кульджукгау (785 м), Тамдытау (922 м). Горы, перадгор’і і міжгорныя ўпадзіны складаюць каля 20% тэр. На крайнім ПдУ адгор’і Зах. Цянь-Шаня (хр. Пскемскі — выш. да 4299 м, г. Бештор; Каржантау, Угамскі, Чаткальскі, Кура-мінскі). Ферганская даліна аддзяляе Цянь-Шань ад Гісара-Алая (хр. Алай-скі, Туркестанскі, Зераўшанскі). На Пд Кашкадар’інская і Сурхандар’інская ўпадзіны, падзеленыя Гісарскім хр. (выш. да 4643 м, г. Хазрэт Султан). Ха-рактэрна высокая сейсмічнасць. Карыс-ныя выкапні: вісмугавыя, медныя, полі-метал. руды, вальфрам, золата, прырод-
    Краявід у гарах Узбекістана.
    ны газ, нафта, каменны і буры вугаль, плавікавы і палявы шпат, графіт, сера, кварц, вапнякі, вырабныя і паўкаштоў-ныя камяні. Крыніцы тэрмальных вод. Клімат рэзка кантынентальны, засушлі-вы. Сярэдняя т-ра студз. ад -9 °C на плато Усцюрт да 3 °C на ПдУ, ліп. ад-паведна 26 ЬС і 32 °C; у Тэрмезе зарэ-гістравана т-ра паветра 49,6 бС. Ападкаў ад 80—250 мм на раўнінах да 1000 мм у гарах. Невял. ледавікі ў гарах. Гал. рэкі: Сырдар’я з прытокам Чырчык і Аму-
    Да арт. Узбекістан. Ландшафт Ферганскай да-ліны.
    дар’я з прытокамі Сурхандар’я, Шэра-бад, Кашкадар’я, Зераўшан. Найб. возе-ра — Аральскае мора, шмат поймавых і дэльтавых азёр, вадасховішчаў. Каля 171 тыс. км арашальных каналаў. Гал. каналы: Эскіянхорскі, Вялікі Ферганскі канал, Паўн. і Паўд. Ферганскі, Мірза-чульскі, Ташкенцкі. Глебы на раўнінах шэра-бурыя пустынныя, пяскі, такыры і саланчакі; у перадгор’ях і міжгоркых далінах — шэразёмы; у гарах — карыч-невыя і бурыя. На раўнінах пераважае расліннасць пустынь (палын, салянкі, чорны саксаул), па далінах рэк — ту-гайныя лясы. У перадгор’ях — эфеме-ры, сухі разнатраўны стэп, паўхмызнякі і хмызнякі (міндаль, фісташкі, курчаў-ка, вішарнік). Сярэднягор’і заняты лу-гава-лясной расліннасцю, дзе сярод разнатраўя і хмызнякоў (бружмель, бар-барыс, шыпшына) трапляюцца арча, грэцкі арэх, клён, вішня, алыча, яблыні і інш. Пад лесам каля 2% тэр. У выса-кагор’ях — ціпчаковыя стэпы. Жывёль-ны свет пустынь: суслікі, тушканчыкі, заяц-талай, воўк, чарапаха, агамы, вара-ны, порза; характэрны скарпіёны, фа-лангі, тарантулы, маскіты і інш.; з пту-шак — саксаульная сойка, буланы ка-задой, пустынны верабей, валасянкі. У тугайных лясах — дзік, чаротавы кот, шакал; з птушак — чаплі, фазаны, кач-кі. У гарах — вінтарогі казёл, горны ба-ран, барс; з птушак — кеклік, улар, ар-лы, грыфы. 9 запаведнікаў, у тл. Чат-кальскі, Гісарскі, Бадай-Тугай; 9 заказ-нікаў, Заамінскі і Угам-Чаткальскі нац. паркі, 2 дзярж. помнікі прыроды.