• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    У сучасных войнах і аперацыях такса-ма выкарыстоўваюцца У.г., у т.л. рэгія-нальныя інфарм.-ўдарныя групоўкі войск (гл. таксама Маланкавая вайна).
    С.В.Папоў.
    УДАРНАЯ ХВАЛЯ, вузкая пераходная зона рэзкага павелічэння ціску, т-ры, шчыльнасці і скорасці, што рухаецца адносна няўзбуранага асяроддзя са звышгукавой скорасцю. Узнікае пры выбухах, звышгукавых рухах цел, магут-ных эл. разрадах, у фокусе лазернага прамяня і інш.; у лабараторных умовах атрымліваюць у спец. ударных трубах. У.х. — гэта ўся маса рэчыва, сціснутая і прыведзеная ў рух; паверхня, што ад-дзяляе У.х. ад няўзбуранага асяроддзя, наз. ф р о н т а м У.х. Заканамернасці ўзнікнення і распаўсюджвання У.х. вы-вучаюць гідрадынаміка і газавая дынамі-ка.
    Параметры рэчыва па абодва бакі У.х. звя-заны законамі захавання патокаў масы, ім-пульсу і энергіі. Гэтыя законы разам з ураў-неннем стану рэчыва вызначаюць значэнні ўсіх параметраў як функцый аднаго з іх, напр., ціску ці скорасці. Шырыня У.х. вызна-чаецца часам рэлаксацыі працэсаў паглынан-ня і рассеяння энергіі і імпульсу. У.х. карыс-таюцца ў фізіцы, хіміі, тэхніцы для вывучэн-
    Ударная хваля паветранага ядзернага выбуху: 1 — зона разрэджання; 2 — зона сціскання; 3 — фронт ударнай хвалі; 4 — рух часцінак паветра; 5 — графік змены ціску паветра.
    ня стану і ператварэння рэчываў пры высокіх т-рах і цісках, ажыццяўлення фазавых пера-ходаў (напр., пры атрыманні тэхн. алмазаў з графіту), змены ходу хім. рэакцый і інш.
    Літ:. Велнковнч А.Л., Лнберман М.А. Фнзнка ударных волн в газах н плазме. М., 1987; Кузнецов Н.М. Устойчнвость ударных волн // Успехл фнз. наук. 1989. Т. 159, №3; А в р о р к н Е.Н. н д р. Мош,-ные ударные волны н экстремальные состоя-ння веіцества // Там жа. 1993. Т. 163, №5.
    Г.С.Раманаў.
    УДАРНЫЯ МУЗЫЧНЫЯ ІНСТРУ-МЕНТЫ, група музычных інструмен-таў, якія аб’ядноўваюць паводле споса-
    бу гуказдабывання: удараў ці блізкіх да яго рухаў. Крыніцай гуку служыць цвёрды корпус (ідьыфоны), мембрана (мембранафоны), струна (хардафоны). Адрозніваюць інструменты з пэўнай вышынёй гуку (літаўры, званочкі, ксі-лафон) і няпэўнай (барабаны, бубны, трохвугольнікі, кастаньеты і інш.). У.м.і. ўпрыгожваюць гучнасць аркестра, надаюць ёй каларыстычны бляск, яр-касць, выконваюць розныя гукаперай-мальныя задачы, надаюць музыцы рыт-мічную дынамічнасць. Л.А.Шымановіч ЎДЖДА, горад на ПдУ Марока, каля граніцы з Алжырам. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. ў 994. Каля 350 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Між-нар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмака-вая, металаапр., дрэваапр., хімічная. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (фрукты, жывё-лагадоўля, збор травы альфа). Ун-т. Sr-Harp. музей. Рэшткі абарончых муроў з гар. брамай, вял. мячэць (13 ст.). Паблі-зу — здабыча кам. вугалю і свінцова-цынкавых руд.
    УДЖЎНГ-КУЛбН (Ujung Kulon), Джункулон, прыродны парк у Ін-данезіі, на 3 в-ва Ява. Засн. ў 1921. Пл. 41 150 га (з дробнымі астравамі). Невы-сокія пагоркі, участкі вулканічнага рэльефу, трапічнага лесу, балота. Ахоў-ваюцца насарог, тыгр, леапард, алень, бантэнг, тупая, кракадзіл і інш.
    УДЖУНГПАНДАНГ (Ujungpandang), горад у Інданезіі, на в-ве Сулавесі. Адм. ц. прав. Паўд. Сулавесі. Вядомы з 17 ст. як галандскае паселішча Улардынген, да 1970 наз. Макасар. Каля 1 млн. ж. (2001). Гал. эканам. цэнтр і порт усх. ч. Інданезіі, чыг. ст., вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., харч., тэкст., гарбарная, металаапрацоў-чая. Паблізу прамысл. зона (больш за 150 прадпрыемстваў апрацоўчай прам-сці). Маст. промыслы (вырабы з трыснягу і пальмавага лісця; сярэбраныя ўпрыго-жанні). Ун-т.
    УДЗЁЛ 1) доля княжацкага роду ў ро-давым уладанні ў Расіі да пач. 16 ст. (гл. таксама Удзельныя княствы). 2) У дарэв. Расіі — нерухомая маёмасць імператар-скай фаміліі, якой кіравала мін-ва двара і ўдзелаў. Гл. таксама Удзельныя зеші. ЎДЗЕЛА, вёска ў Глыбоцкім р-не Ві-цебскай вобл., на правым беразе р. Бя-розаўка, каля аўтадарогі Глыбокае— Шаркаўшчына. Цэнтр сельсавета і кал-гаса. За 13 км на ПнЗ ад горада і 15 км ад чыг. ст. Глыбокае, 200 км ад Віцеб-ска. 422 ж., 181 двор (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл францысканцаў (1740).
    УДЗЁЛЬНАЕ ВЁДАМСТВА, цэнтраль-ная дзярж. ўстанова Расійскай імперыі ў 1797—1917.; у 1797—1892 наз. Дэпар-тамент удзелаў, у 1892—1917 — Гал. ўпраўленне ўдзелаў Мін-ва імператар-скага двара. Загадвала ўдзельнымі сяля-
    УДЗЕЛЬНЫЯ 163
    намі (да 1863), удзельнымі землямі і маё-масцямі. Мясц. органы: удзельныя эк-спедыцыі (1797—1808), удзельныя кан-торы (1808—92), упраўленні асобных акруг (1892—1917).
    УДЗЁЛЬНЫЯ ЗЁМЛІ, зямельная ўлас-насць імператарскай сям’і ў Расіі ў 1797—1917. Утвораны ў 1797 з б. двар-цовых зямель. Знаходзіліся ў карыстан-ні ўдзельных сялян (у 1863 у асн. перада-дзены ім за выкуп), а таксама здаваліся ў арэнду. Нацыяналізаваны ў адпавед-насці з Дэкрэтам аб зямлі ад 27.10(9.11).1917.
    УДЗЕЛЫІЫЯ КНЙСТВЫ. удзелы, феадальныя ўладанні ў 12—16 ст., што ўтвараліся ў выніку распаду Кіеўскай Русі і драбнення буйных княстваў — Уладзіміра-Суздальскага, Галіцка-Ва-лынскага, Полацкага, Тураўскага, Чар-нігаўскага і інш. Звычайна кіраваліся князямі з членаў сям’і ці сваякоў вял. князя. 3 цягам часу адбывалася драб-ненне і саміх У.к. Намінальна яны лі-чыліся ў васальнай залежнасці ад вял. князя (гл. Васалітэт), але былі фактыч-на незалежнымі, часта мелі свае войска, манету, суд, установы і інш. Сярод У.к. на тэр. Беларусі найб. вядомы Віцеб-скае, Гарадзенскае, Друцкае, Ізяслаў-скае, Крэўскае, Лагожскае, Менскае, Пінскае, Слуцкае (гл. адпаведныя арт.) і інш. У працэсе ўтварэння Рускай цэн-тралізаванай дзяржавы У.к. на яе тэр. ў асн. ліквідаваны да канца 16 ст., апош-няе — т.зв. Касімаўскае царства — у 1681. На тэр. ВКЛ, у т.л. на Беларусі, У.к. скасаваны ў 15—16 ст., хоць назва «княства» яшчэ і ў 17—18 ст. ужывала-ся ў адносінах да буйных магнацкіх ула-данняў — Клецкага, Капыльскага і Слуцкага.
    УДЗЁЛЬНЫЯ СЯЛЯНЕ, катэгорыя ся-лян у Рас. імперыі, якія належалі імпе-ратарскай сям’і ці асобным яе членам, даходы ад эксплуатацыі якіх ішлі на ўтрыманне імператарскай фаміліі (гл. Удзельныя земліў Паводле прававога статуса, асабістых і маёмасных правоў займалі прамежкавае становішча паміж прыватнаўласніцкімі і дзярж. сялянамі. Разрад У.с. з’явіўся ў 1797, яны падпа-радкоўваліся Дэпартаменту ўдзелаў (з 1826 у складзе мін-ва імператарскага двара). У.с. Беларусі падпарадкоўваліся Смаленскай удзельнай экспедыцыі (з 1808 Смаленскай удзельнай канторы). У склад У.с. Беларусі ўвайшла частка ся-лян б. Магілёўскай, Полацкай, Віцеб-скай дзярж. эканомій. У 1800 колькасць У.с. у Віцебскай і Магілёўскай губ. — 2313 душ мужч. і 2344 жаночага полаў. Яны мелі даволі высокі ўзровень земле-забяспечанасці (на рэвізскую душу ў Ві-цебскай губ. ў сярэднім прыпадала 3,32, у Магілёўскай — 10,64 дзес. зямлі). У выніку т.зв. Сімбірскай абменнай апе-рацыі 1835—36 У.с. Беларусі перададзе-ны ў казённае ведамства.
    164 У ДЗІ
    Літ.: С о с н а У.А. Фарміраванне саслоў-на-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. Мн., 2000. А.У.Ерашзвіч.
    У ДЗІ, Л ю Ч э (156—87 да н.э.), кі-тайскі імператар [140—87 да н.э.) з ды-настыі Зах. Хань. Пры ім канфуцыян-ства канчаткова стала дзярж. ідэалогі-яй, уведзена сістэма дзярж. экзаменаў для замяшчэння дзярж. пасад, тэр. кра-іны падзелена на 14 акруг, зямельныя ўладанні знаці падзелены паміж на-шчадкамі. У Дзі вёў заваёўніцкія войны, у т.л. ў сучасным Сіньцзяне, што спры-яла ўсталяванню сувязі Кітая з Сярэд-няй Азіяй і Б. Усходам. Пры ім ханьс-кая імперыя дасягнула найб. магутнас-ці.
    УДЗІНб (Oudinot) Нікала Шарль (25.4.1767, Бар-ле-Дзюк, Францыя — 13.9.1847), франйузскі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал Францыі (1809), герцаг Рэджо (1809). У арміі з 1784, з 1794 ге-нерал. 3 1799 удзельнік большасці напа-леонаўскіх войнаў. У час вайны 1812 ка-мандаваў 2-м корпусам «Вялікай арміі», які быў пакінуты ў Полацку для пры-крыцця наступлення гал. сіл на Маскву. Удзельнічаў у Клясціцкіх баях 1812, у Чашніцкіх баях 1812. У час першай з Полацкіх бітваў 1812 17—18 жн. У. цяжка паранены. У час Бярэзінскай аперацыі 1812 узначальваў авангард франц. войск. Стрымліваючы рас. вой-скі ў час бітвы каля в. Студзёнка, У. за-бяспечыў пераправу франц. часцей ue-раз Бярэзіну. Удзельнік кампаній 1813—14. У 1814 перійшоў на бок Бур-бонаў і падтрымліва іх у час «Ста дзён Напалеона» ў 181 >. Пэр Францыі (1814). У 1823 камандаваў корпусам пры падаўленні рэгалюцыі ў Іспаніі.
    А.М.Лукашэвіч.
    УДМЎРТЫ (самалазва у д м у р т), на-род, карэннае насельніцтва Удмурціі (497 тыс. чал ). Агульная колькасць у Расіі — 747 тыс. чал. (1992). Гавораць на удмурцкай мове. Вернікі — пераваж-на праваслаўныя.
    УДМЎРЦІЯ, Удмурцкая Рэс-п у б л і к а. Размешчана ў зах. ч. Ся-рэдняга Урала, у міжрэччы Камы і Вят-кі, у Рас. Федэрацыі. Пл. 42,1 тыс. км2. Нас. 1629 тыс. чал. (2000), гарадскога 69%. Сярэдняя шчыльн. 38,7 чал. на 1 км2. Жывуць удмурты (30,9%), рускія (58,9%), татары (6,9%) і інш. Сталіца — г. Іжэўск. Найб. гарады: Глазаў, Сара-пул, Воткінск.
    Прырода Паверхня — узгорыстая раўніна, парэзаная далінамі рэк і ярамі. Узвышшы: на Пн Верхнякамскае (выш. да 330 м), на ПдУ Сарапульскае, на ПдЗ Мажгінскае. На 3 размешчана сла-ба дрэнажаваная, месцамі забалочаная нізіна. Карысныя выкапні: нафга, пры-родны газ, каменны вугаль, торф, не-вял. радовішчы марганцавых руд, квар-цавыя пяскі, гліны, вапнякі і інш. Шмат крыніц мінер. вод. Клімат умера-
    на кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. ад -15,5 °C на Пн да -14,2 °C на Пд, ліп. адпаведна ад 17,5 да 19 °C. Ападкаў 400—600 мм за год. Гал. р. Ка-ма і прытокі р. Вятка (Чапца, Кільмезь і інш.). Воткінскае вадасх. Глебы пера-важна дзярнова-падзолістыя, на Пд і ПдУ шэрыя лясныя, месцамі трапляюц-ца дзярнова-карбанатныя, у далінах рэк — алювіяльныя. Пад лесам каля 45% тэр. На Пн і ў цэнтр. ч. пашыраны паўд.-таежныя лясы, на Пд — цёмна-хвойна-шыракалістыя. У складзе жы-вёльнага свету: ліс, куніца, гарнастай, барсук, воўк, вавёрка і інш., з пту-шак — рабчык, глушэц, курапатка.
    Гісторыя Тэр. У. заселена чалавекам у канцы палеаліту або ў мезаліце. Асновай для фарміравання стараж.-удм. этнасу сталі пля-мёны Волга-Кам’я, вытокі этнагенезу якіх узыходзяць да ананынскай культуры 8—3 ст. да н.э. У 2-й пал. 1-га тыс. н.э. на базе п’яна-