• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тэатр. Элементы тэатр. мастацтва ў нар. абрадах і гульнях. У 1918 у с. Яга-шур Глазаўскага пав. адбыўся першы спектакль на удм. мове. У 1920-я г. пра-цавалі перасоўныя нар. т-ры «Шунды» і «Шуралі», у 1930-я г. — калгасна-саў-гасныя т-ры ў г. Сарапул, Глазаў, Маж-га, с. Алнашы, Дэбёсы. У 1931 у Іжэў-ску створаны Удм. драм. т-р (з 1996 Нац. т-р У.). 3 1935 працуюць Рус. драм. т-р імя У.Караленкі і Т-р лялек У. Ва У. (2001) 7 драм. т-раў. У рэпер-туары нац. і замежная драматургія, у т.л. бел.: Рус. драм. т-рам паст. «Пяюць жаваранкі» (1951) і «Хто смяецца апош-нім» (1954) К.Крапівы, «Гэта было ў Мінску» А.Кучара (1953), «Выбачайце, калі ласка» А.Макаёнка (1954), «У ціхім завулку» (1956, і Удм. драм. т-рам) і «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона (1^58), «Звалка» (1989) і «У прыцемках» (2001) А.Дударава; Удм. драм. т-рам пастаў-лены «Трыбунал» А.Макаёнка (1980) і «Парог» А.Дударава (1984).
    У 1994 зняты першы удм. маст. фільм «Цень алангасара».
    Да арт. Удмурція. По-сцілка. 1970—80-я гг.
    Літ.: Прнрода Удмуртнн. йжевск, 1972; Очеркн нсторнн Удмуртской АССР. Т. 1—2. йжевск, 1958—62; Удмуртня, 1920—1970: Факты. Свершення. Событня. йжевск, 1970; Вопросы нсторнн Удмуртнн. Вып. 1—3. йжевск, 1974—75; П н м е н о в В.В. Удмурты. Л., 1977; й в а н о в а М.Г. Чепецкне древ-ностк. Устннов, 1985; Грншкнна М.В. Удмурты: Этюды нз нсторнн IX—XIX вв. йжевск, 1994; Удмурты: йст. этногр.-очеркм. йжевск, 1993; Г о л д н н а Р.Д. Древняя н средневековая мсторня удмуртского народа. йжевск, 1999; Матерналы по этногенезу уд-муртов: (Сб. ст.) йжевск, 1982; Владыкнн В.Е., Хрнстолюбова Л.С. Этнографня удмуртов. 2 нзд. йжевск, 1997; Народы По-волжья н Прнуралья. М., 2000. С. 428—548; Владыкнн В.Е. Релнгнозно-мнфологн-ческая картнна мнра удмуртов. йжевск, 1994; Губогло М.Н., Смнрнова С.К. Фе-номен Удмуртнн: Парадоксы этнополнтнч. трансформацнн на нсходе XX в. М., 2001; Богомолова З.А. Песня над Чепцой н Камой. 2 нзд. М., 1981; Домокош П. йс-торня удмуртской лнтературы: Пер. с венг. Нжевск, 1993; К р ю к о в a Т.А. Удмуртское народное нзобразнтельное нскусство. Л.; йжевск, 1973; Клнмов К.М. Удмуртское народное нскусство. йжевск, 1988; Путь к уд-муртской опере. йжевск, 1969; Удмуртская Республнка: Энцнкл. йжевск, 2000.
    Г.С.Смалякоў (прырода, гаспадарка), Ю.В.Бажэнаў, У.Е.Уладыкін (гісторыя, літа-ратура, архітэктура, выяўленчае і дэкаратыў-на-прыкладное мастацтва, музыка, тэатр). УДМЎРЦКАЯ МбВА (устарэлая наз-ва — вацяцкая мова), адна з фі-на-угорскіх моў (фіна-пермская галіна). Пашырана ва Удмурціі, часткова Баш-кортастане, Татарстане, Кіраўскай і Пермскай абл. Расіі і інш. Mae 3 дыя-лектныя зоны: паўн., паўд. і пераход-ную паміж імі. У.м. ўласцівы: у фанеты-цы — націск на апошнім складзе сло-ва, у марфалогіі — адсутнасць катэго-рыі грамат. роду, ужыванне паслялогаў, 2 тыпы спражэння дзеяслова; у лексіцы шмат цюрк. запазычанняў. Першыя за-пісы на У.м. з 18 ст., у канцы якога бы-ла створана першая навук. граматыка і удмурцкае пісьмо на рус. графічнай,ас-нове. Сучасная літ. мова сінтэзуе лек-січныя рысы паўн. і паўд. груп гаворак, фанетыка грунтуецца на гукавой сістэ-ме пераходных гаворак.
    Літ: Тепляшнна Т.й. Удмуртскнй язык // Языкм народов СССР. М., 1966. Т. 3.
    А.Я.Міхневіч. УДбД (Upupa epops), птушка атр. рак-шападобных, адзіны від сям. ўдодавых (Upupidae). Пашыраны ў Еўразіі (на Пн да 55—60 °C паўн. ш.), Афрыцы, на а-вах Мадагаскар, Канарскіх, Зялёнага Мыса. Жыве пераважна ў лесастэпавай і стэпавай зонах, рэдкалессі, гаях,' часам у парках, садах, уздоўж дарог; трапляец-ца каля населеных пунктаў. Гняздуецца ў дуплах, пнях, сярод камення. Зімуе ў Экватарыяльнай Афрыцы, Паўд. Азіі. На Беларусі звычайны пералётны і пра-лётны від.
    Даўж. да 32 см, маса да 80 г. Афарбоўка стракатая: вохрыста-рыжая з чорным і белым. На галаве веерападобны вохрыста-рыжаваты чубок. Дзюба доўгая, загнутая ўніз. Крылы шырокія, акруглыя, хвост прамы. Ногі карот-кія з доўгімі пальцамі. Корміцца насякомымі і беспазваночнымі. Манагам. Адкладвае да 6 (зрэдку да 12) яец.	А.К.Фядосаў.
    УЖЫЦА
    167
    УДРА, У д р а н к а, рака ў Лагойскім, Мінскім і Маладзечанскім р-нах Мін-скай вобл., правы прыток р. Рыбчанка (бас. р. Вілія). Даўж. 26 км, пл. вадазбо-ру 188 км2. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Малыя Бяседы Лагойскага р-на, цячэ ў межах Мінскага ўзв., вусце за 2,5 км на Пн ад г.п. Радашковічы.
    УДРЫ (Oudry) Жан Батыст (17.3.1686, Парыж — 30.4.1755), французскі жыва-пісец, рысавальшчык, гравёр. Вучыўся ў свайго бацькі Жака У., М.Сера і Н.Лар-жыльера. Чл. Акадэміі св. Лукі ў Рыме і каралеўскай акадэміі ў Парыжы. 3 1734
    Ж.Б.Удры Белая качка. 1753.
    дырэктар шпалернай мануфактуры ў Бавэ, з 1736 мануфактуры габеленаў у Парыжы. Прыдворны мастак Людовіка XV. Аўтар нацюрмортаў («Нацюрморт з садавінай, 1721; «Белая качка», 1753),
    сцэн палявання («Паляванне на аленя», 1723), серый картонаў для габеленаў («Паляванні Людовіка XV», 1733—45), анімалістычных кампазіцый («Сабака на стойцы», 1725), у якіх дакладнасць і натуралістычнасць спалучаюцца з вы-танчанай дэкаратыўнасцю. Аўтар пар-трэтаў (Ф. дэ Лова, 1724, і інш.). Выка-наў ілюстрацыі да баек Ж.Лафантэна (1729—34), твораў П.Скарона (1726) і інш. Працаваў для многіх еўрап. двароў. ЎДСКАЯ ГУБА, заліў у зах. частцы Ахоцкага м. Даўж. 100 км, шыр. каля 85 км, глыб. да 36 м. Каля ўвахода — Шантарскія а-вы. Упадае р. Уда. Леда-стаў з кастр. да чэрвеня. Прылівы няпра-вільныя паўсутачныя (да 7 м). Порт — Чумікан (Расія).
    ЎЖАНЦАЎ Юрый Парыгоравіч (24.2.1928, г. Табольск, Расія — 10.11.1979), бел. рэжысёр, педагог. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1953). 3 1955 рэжысёр Дзярж. т-ра опе-ры і балета Беларусі, адначасова з 1958 выкладчык Бел. кансерваторыі, з 1965 гал. рэжысёр Бел. філармоніі. Сярод пастановак: оперы «Шукальнікі жэмчу-гу» Ж.Бізэ (1956), «Манон» (1958) і «Вертэр» (1959) Ж.Маснэ, «Калючая ру-жа» Ю.Семянякі (з В.Броўкіным, 1960), «Церам-церамок» І.Польскага (1961), «Кето і Катэ» В.Далідзе (з Дз.Смолічам, 1962), «Рафаэль» ААрэнскага (1963), «Трубадур» (1964) і «Рыгалета» (1968) Дж.Вердзі, «Любоўны напітак» Г.Дані-цэці (1965), «Андрэй Касценя» М.Ала-дава (з А.Маралёвым, 1970); аперэты «Карневільскія званы» Р.Планкета (1959) і «Цыганскі барон» І.Штрауса (I960); у опернай студыі Бел. кансерва-торыі — «Яўген Анегін» П.Чайкоўска-га, «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта, «Травіята» Вердзі, «Павел Карчагін» П.Падкавырава. Дз.М.Жураўлёў. УЖВІЙ Наталля Міхайлаўна (8.9.1898, г. Любомль Валынскай вобл., Украі-на — 22.7.1986), украінская актрыса. Нар. арт. СССР (1944). Герой Сац.
    Працы (1973). 3 1918 на аматарскай сцэне, з 1922 у Першым дзярж. т-ры Украіны імя Т.Шаўчэнкі (Кіеў), з 1925 у т-рах «Дзярждрама» (Адэса), «Беразіль» (Харкаў), з 1936 у Кіеўскім укр. т-ры імя І.Франко. Яе творчасці ўласціва паглыбленае раскрыццё псіхалогіі і аду-хоўленая паэтычнасць вобразаў. Сярод роляў: Ганна («Украдзенае шчасце» Франко), Маклена («Маклена Граса» М.Куліша), Аксана, Наталля Коўшык
    Н.М.Ужвій.
    («Гібель эскадры», «Калінавы гай» А.Карнейчука), Кручыніна, Тугіна («Без віны вінаватыя», «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Танкабіке («У ноч заць-мення Месяца» М.Карыма), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У.ІІІэкспіра) і інш. Здымалася ў кіно («Выбаргская старана», «Вясёлка», «Тарас Шаўчэнка» і інш.). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1951. ДзярЖ. прэмія Украіны 1984.
    ЎЖГАРАД, горад, цэнтр Закарпацкай вобл. Украіны, каля падножжа Усх. Карпат, на р. Уж. Узнік у 8—9 ст. Каля 150 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўга-дарог. Аэрапорт. Прам-сць: дрэваапр., мэблевая, металаапр., маш.-буд., хім., лёгкая (абутковая і швейная), харч. і харчасмакавая (мясная, малочная, кан-сервавая, вінаробная і інш.), вытв-сць буд. матэрыялаў. Ун-т. Тэатры. Музеі: краязнаўчы, маст., нар. архітэктуры і побыту, мемарыяльны мастака Ф Ф.Ма-найлы і інш. Арх. помнікі: замак (15— 18 ст.), біскупскі палац (1646), касцёл (1762—67), гімназія (1784), ратуша (1810).
    УЖб, возера ў Гарадоцкім р-не Віцеб-скай вобл., у бас. р. Обаль, за 42 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 0,59 км2, даўж. больш за 3,1 км, найб. шыр. 320 м, найб. глыб. 12,6 м, даўж. берагавой лініі 7,7 км, пл. вадазбору 52,8 км2. Катлаві-на лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—7 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разара-ныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмыз-няком, участкамі забалочаныя. Пойма шыр. да 250 м. Дно ілістае, мелкаводдзе пясчанае. 2 астравы, агульнай пл. 0,2 га. Зарастае да глыб. 2 м. Упадаюць 2 ру-чаі, выцякае ручай у воз. Белае.
    ЎЖЫЦА, рака ў Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 48 км, пл. вадазбору 350
    168	ужэвіч
    км2. Выцякае з воз. Цятна за 1,2 км на У ад в. Дубровы, вусце за 1 км на ПдЗ ад чыг. ст. Верхнядзвінск. Цячэ ў межах Асвейскай грады і Полацкай нізіны. Асн. прытокі: ручай Муквяціца (справа) і р. Бярозаўка (злева). Даліна U-падоб-ная, на асобных участках трапецападоб-ная, шыр. 300—500 м. Пойма двухбако-вая, нізкая, забалочаная, шыр. 100—150 м, на асобных участках адсутнічае. Рэ-чышча звілістае, шыр. 3—5 м. Берагі стромкія, абрывістыя, параслі хмызня-ком. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м3/с.
    УЖЭВІЧ Іван Пятровіч, бел. і ўкраінскі вучоны-асветнік сярэдзіны 17 ст. Ву-чыўся ў Кракаўскім ун-це (з 28.10.1637), на тэалагічным ф-це Па-рыжскага (Сарбона) ун-та. У 1641 у Кракаве напісаў паэму «Вобраз цно-ты...». Аўтар «Граматыкі славенскай...» (на лац. мове, ілюстрацыйныя прыкла-ды і табліцы словазмянення — кірылі-цай). Вядома ў 2 рукапісных варыянтах 1643 і 1645 (1-ы зберагаецца ў аддзеле рукапісаў Нац. б-кі ў Парыжы, 2-і — у франц. г. Арас). Унікальная праца У. апісвае моўную сітуацыю на Беларусі і Украіне ў сярэдзіне 17 ст., функцыя-наванне нар.-літ. мовы, заснаванай на т.зв. простай мове. З’яўляецца першай удалай спробай граматычнай сістэматы-зацыі агульнанар. мовы і супастаўляль-нага аналізу з інш. слав. і неслав. мовамі.
    Тв.: Бел. пер. — у кн.: Яскевіч А.А. Стара-беларускія граматыкі. Мн., 1996.
    Літ:. Мечковская Н.Б. Раннне вос-точнославянскне грамматнкн. Мн., 1984.
    У.В.Анічэнка.
    ЎЗА, ал-Узза («усемагутная»), у ста-ражытнаарабскай рэлігіі і міфалогіі ба-