• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    АШчусеў), у якім класічныя формы спалучаны з традыц. сярэднеазіяцкім дэкорам. У 1960—70-я г. асвоена буй-наблочнае шматпавярховае домабудаў-ніцтва з улікам клімату і сейсмічнасці. Пасля землетрасення 1966 Ташкент ад-ноўлены з улікам прынцыпаў сучаснай планіроўкі, з 1977 дзейнічае метрапалі-тэн. Архітэктура 1980—90-х г. адметная функцыянальнасцю прасторавых кам-пазіцый і аб’ёмаў, выкарыстаннем ма-нум. жывапісу, скулыпуры, традыц. нар. арх. дэкору: у Ташкенце — Палац мастантваў (1962—64, арх. У.Бярэзін і інш.), гасцініцы «Узбекістан» (1974, арх. І.Мерпарт і інш.), «Масква» (1982, арх. У.Співак); гасцініца «Самарканд» (1971,
    Да арт. Узбекістан. Кадр з кінафільма «Чужое шчасце». 1979.
    Да арт. Узбекістан. Кадр з кінафільма «Алі-шэр Наваі». 1948.
    арх. А.Айдынава 1 ініп.), мемар. комп-лекс Імана Аль-Бухары ў Самаркандзе. у 1934—35 засн. Саюз архітэкгараў У.
    Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Найстараж. помнікі мастац-тва на тэр. У. адносяцца да эпохі меза-літу (наскальныя размалёўкі вохрай у цясніне Зараут-Сай). 3 часоў неаліту вядомы ляпная кераміка з грубаватым пазногцевым або прамаляваным арна-ментам, петрогліфы з выявамі жывёл. У эпоху бронзы развівалася маст. ліццё, у кераміцы земляробчых паселішчаў і стэпавых плямён пашырыўся геам. ар-намент. Ахеменідскаму мастацтву бліз-кія вырабы канца 1-га тыс. да н.э. (мар-муровая скулытг. капітэль з Султануіз-дага, гемы з Афрасіяба); асобныя ўзоры дробнай пластыкі маюць рысы «звяры-нага стылю». У 4 ст. да н.э. ў выяўл. мастацтве складваліся лакальныя стылі (манум. скулытгура і размалёўкі Даль-верзін-Тэпе, Айртама, Халчаяна, Тап-рак-Калы, Ер-Кургана; карапластыка Бактрыі, Согда, Харэзма). У 6 — пач. 8 ст. ў разьбе па стука і дрэве (Афрасіяб, Джумаляк-Тэпе, Варахша) плоскасны рэльеф змяніўся на аб’ёмныя пластыч-ныя формы. Традыцыі будыйскай плас-тыкі ўвасобіліся ў скульптуры храма Кувы (Фергана). Манум. размалёўкі вы-лучаюцца плоскаснасцю і дэкаратыў-насцю, складаным лінеарным малюн-кам, багаццем колеравых спалучэнняў (Балалык-Тэпе, Афрасіяб, Варахша). 3 паяўленнем ісламу змяніўся арнамент. Пашырылася дэкар.-прыкладное мас-тацтва (шкларобства, кераміка, ткантва і інш.). У канцы 14—15 ст. інтэр’еры размалёўваліся арнаментальнымі ўзора-мі, у т.л. з пазалотай, з 2-й пал. 15 ст. пашырылася рэльефная на глінянай ас-нове шматколерная з пазалотай разма-лёўка «кундаль». У 16—17 ст. дасягнулі росквіту сярэднеазіяцкая школа мінія-цюры, традыц. віды дэкар.-прыкладнога мастацтва. У 18 — сярэдзіне 19 ст. па-шырыліся ткацтва, набіванка, вышыў-ка, залатое шыццё, дыванаткацтва, вы-раб насценных пано — сюзанэ, апра
    Да арт. Узбекістан. MM а д а л і е ў. Гар-лачык, блкша. ніялы. 1976—77.
    176	УЗБЕКІСТАН
    цоўка скуры, маст. вырабы з металу. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіўся станко-вы жывапіс з рысамі этнаграфізму і па-сіўнага бытаапісальніцтва (І.Казакоў, С.Юдзін). Станаўленню выяўл. мастац-тва У. садзейнічала развіццё ў 1910-я г. агітацыйна-масавых відаў мастантва, плаката, сатыр. малюнка, кніжнай гра-фікі (У. Раждзественскі, І.Ікрамаў, М.Курзін, А.Нікалаеў, С.Мальт, М.Ха-кімджанаў і інш.). Сярод жывапісцаў 1920-х г. вылучаліся Л.Бурэ, П.Бянькоў, А.Волкаў, М.Карахан, Нікалаеў, У.Тан-сыкбаеў, А.Татэвасян, у творчасці якіх па-рознаму выявіліся пошукі нац. сама-бытнасці, разнастайнасць стылістычных вырашэнняў, святлоценявых і каларыс-тычных прыёмаў. У 1930-я г. метад са-цыяліст. рэалізму распрацоўвалі Н.Ка-шына, З.Кавалеўская, мастакі А.Абду-лаеў, Р.Цімураў, Б.Хамдамі. У гады Вял. Айч. вайны працавалі «Окна УзТАГа», ствараліся плакаты, жывапісныя карці-ны, прысвечаныя гераізму фраіггавікоў і працаўнікоў тылу. У 1950-я г. пераважа-лі творы на сучасныя тэмы і пейзажы (Р.Ахмедаў, Карахан, В.Уфімцаў, З.Іна-гамаў), развіваліся манум. жывапіс (Ч.Ахмараў), скульптура (П.Грышчанка, Н.Крымская, А.Іваноў), кніжная і стан-ковая ірафіка. Сучаснае мастацтва У. характарызуецца багаццем выразных сродкаў, вобразным абагульненнем на-туры, узбагачэннем пластычнай мовы (жывапісцы Дж.Умарбекаў, Р.Чарыеў, САбдулаеў, ШАбдурашыдаў, ірафікі К.Ба-шараў, У.Кайдалаў, М.Кагараў, А.Цыг-лінцаў), імкненнем да глыбокага разу-мення нац. харакгараў (скулыпары ААхме-даў, М.Мусабаеў, А.Байматаў, Х.Хус-нутдзінхаджаеў, графік Т.Мухамедаў). Развіваюцца традьш. віды дэкар.-прыклад-нога мастацтва (М.Мадаліеў і інш.).
    Музыка. Традыц. узб. музыка аднага-лосая, элементы двухгалосся сустрака-юцца толькі ў інстр. п’есах. У аснове ладавай будовы натуральныя лады. Тон-ка распрацавана рытміка. Гал. сродак выразнасці — мелодыя. Узб. музыка развівалася як мастацтва вуснай трады-цыі ў 3 кірунках: нар. (фалькл.), нар-прафес. (дастаны — эпічныя паэмы і інш.) і прафес. (макамы і інш). Фалькл. жанры — ашуля (лірычная песня), яла (песня з запевам саліста і хар. прыпевам), ляпар (муз. дыялог) і інш. Разнастайны інструментарый: струнныя танбур, дутар, домбра, рубаб, гіджак, чанг; духавыя най, буламан, кашнай; ударныя дайра, нагара. Для узб. нар. і прафес. музыкі характэрны 4 асн. лакальныя стылі: фергана-ташкенц-кі, харэзмскі, бухарска-самаркандскі, сурхандар’інска-кашкадар’інскі. У 2-й пал. 19 ст. створана т-ва аматараў музыкі, зроблены першыя запісы ўзораў узб. муз. творчасці. 3 канца 1910-х г. развіваецца прафес. музыка на аснове засваення вопыту сусв. муз. культуры. Уклад у развіццё нац. муз. культуры зрабілі Х.Хамза, А.Абдуганіеў, Л.Бабаханаў, ТДжалілаў, Д.Ібадаў, АНасы-
    раў, Ю.Раджабаў, Х.Расулеў, М.Ташму-хамедаў, а таксама Р.Гліэр, А.Казлоўскі, Г.Мушэлб, В.Успенскі і інш. Сярод пер-шых нац. опер «Буран» МАшрафі і С.Васіленкі (1939), «Лейлі і Меджнун» Гліэра і Т.Садыкава (1940). Для 2-й пал. 20 ст. характэрна інтэнсіўнае развіццё і засваенне новых муз. жанраў: оперы Ашрафі, С.Бабаева, балеты У.Мусаева, Д.Закірава, хары а капэла М.Бурханава, сімф. творы І.Акбарава, Т.Курбанава, М.Махмудава, М.Таджыева, фп. кан-цэрты Г.Мушэля, песні А.Мухамедава, Х.Ізамава, Х.Рахімава, Ш.Рамазанава і інш. У 20 ст. ўклад у нац. муз. мастац-тва зрабілі: кампазітары Ашрафі, Бурха-наў, М.Левіеў, Садыкаў, С.Юдакоў; дырыжоры Д.Абдурахманава, Ашрафі, З.Хакназараў; спевакі А.Азімаў, С.Бень-ямінаў, К.Закіраў, В.Грынчанка, С.Ка-булава, Ф.Лаўт, Х.Насырава, Ф.Янаў-Яноўскі, С.Ярашаў; прапагандыстка нар. песень і танцаў Тамара Ханум, ба-лерыны \ Ізмайлава, Б.Карыева, М.Тур-гунбаева. Дзейнічаюць (2002): Узбекскі т-р оперы і балета імя А.Наваі (Таш-кент, з 1939); т-р оперы і балета (Са-марканд, з 1964); Узб. муз. т-р (Таш-кент, з 1971); т-ры муз. драмы і камедыі (Андыжан, з 1927; Бухара, з 1930; На-манган, з 1931); Дзярж. сімф. аркестр У. і аркестр нар. інструментаў (абодва з 1938); хар. капэла (1952); Ін-т мастацгва-знаўства імя Хамзы (з 1928); кансерва-торыя (з 1936); ін-т культуры (з 1973); філармонія (з 1936 — усе ў Ташкенце); муз. вучылішчы і школы. У 1938 ство-раны Саюз кампазітараў У.
    Тэатр. Вытокі узб. т-ра ў вусных па-казах традыц. прафес. і нар. т-раў — масхарабозаў і кызыкчы, а таксама т-ра лялек. Для развіцця узб. т-ра вял. зна-чэнне мела дзейнасць рус. прафес. і аматарскіх труп, якія гастралявалі ў Туркестане з 1870-х г. Літ. узб. драма развіваецца з 1910-х г. Пачынальнік прафес. узб. т-ра — драматург, рэжы-сёр, акцёр Хамза Хакімзадэ Ніязі, арга-нізатар першай тэатр. трупы ў Фергане (1918, з 1925 Дзярж. краявая перасоўная ўзорная узб. драм. трупа). Па яго ініцыя-тыве ўзніклі т-ры ў Ташкенце, Самар-кандзе (1918—19), Какандзе (1919), Хі-ве (1922) і інш. У 1919 у Ташкенце рэж., акцёр і драматург М.Уйгур сфармі-раваў узб. прафес. трупу імя К.Маркса, на аснове якой у 1927 створаны Дзярж. узб. т-р (з 1929 імя Хамзы, з 1933 ака-дэмічны). У канцы 1920-х—30-я г. ар-ганізаваны т-ры ў Фергане, Какандзе, Намангане, Каршы і інш., створана сетка калгасна-саўгасных т-раў. У 1961 шэраг муз.-драм. т-раў рэарганізаваны ў драматычныя. Аснова рэпертуару — пастаноўкі нац. драматургіі: п’есы Хам-зы, К.Яшэна, АКахара, Ш.Хуршыда, Уйгуна, М Шэйхзадэ, Х.Алімджана, І.Султанава і інш., класічныя творы. Ставіліся п’есы бел. аўтараў К.Крапівы, А.Макаёнка, А.Маўзона. Уклад у раз-віццё т-ра У. зрабілі Я.Абдулаева, Г.Аг-замаў, Т.Азізаў, І.Аліева, С.Ахмедаў, Я.Бабаджанаў, АБакіраў, Ш.Бурханаў, А.Гінзбург, А.Джалілаў, Г.Загурская, С.Ішантураева, М.Карыева, Ш.Каюмаў,
    М.Кузняцова, М.Любанскі, З.Мадаліеў, Э.Малікбаева, Я.Маматханаў, М.Ман-сураў, М.Міракілаў, С.Рахманаў, З.Сад-рыева, Т.Султанава, А.Турдыеў, А.Ха-джаеў, Р.Хамраеў, А.Файзіеў, М.Юсупаў і інш. У 1945 у Ташкенце створаны Ін-т тэатр. мастацтва.
    Кіно У 1924 арганізавана рус.-бухар-скае т-ва «Бухкіно», якое выпускала да-кумент. фільмы, у 1925 — трэст «Уз-бекдзяржкіно» і адкрыта кінафабрыка «Шарк Юлдузі» (з 1958 кінастудыя «Уз-бекфільм»), Зняты фільмы, прысвеча-ныя актуальным праблемам У.: «Му-сульманка» (1925), «Другая жонка» і «Чадра» (1927), «Крыты фургон» (1928), «Рамазан» (1938), «Джыгіт» («Егіт», 1936) і інш. 3 1930-х г. ва узб. кіно пра-цавалі рэжысёры Ю.Агзамаў, Н.Ганіеў, М.Каюмаў, А.Саідаў, С.Хаджаеў, З.Хам-раеў, К.Ярматаў. У 1937 створаны пер-шы гукавы фільм «Клятва». У Вял. Айч. вайну папулярнасцю карысталіся узб. фільмы-канцэрты «Сябрам на фронце» (1942), «Падарунак Радзімы» (1943) і інш. Ва У. эвакуіраваны кінастудыі інш. рэспублік. У пасляваен. гады значным дасягненнем сталі фільмы «Тахір і Зух-ра» (1945), «Дачка Ферганы» (1948, рэж. абодвух Ганіеў), «Алішэр Наваі» (1948), «Авіцэна» (1957), «Калі квітнеюць ру-жы» (1959, рэж. усіх Ярматаў), «У імя шчасця» (1957), «Зачараваны табой» (1959, рэж. абодвух Агзамаў). У 1960-я г. творчую дзейнасць пачалі рэжысёры Ш.Абасаў, Х.Ахмар, Р.Батыраў, Э.Іш-мухамедаў, К.Камалава, У.Назараў, Д.Салімаў, А.Ха.мраеў, А.Хачатураў. Для узб. кіно 1960—70-х г. характэрна тэма-тычная і жанравая разнастайнасць: «Птушка-невялічка» (1961, рэж. Х.Фай-зіеў), «Ты не сірата» (1963), «Таш-кент — горад хлебны» (1968, рэж. або-двух Абасаў), «Белыя, белыя буслы» (1967, рэж. Хамраеў), «Пяшчота» (1967), «Закаханыя» (1969, рэж. абодвух Ішму-хамедаў); гіст. «Зорка Улугбека» (1958, 1961, 1965, рэж. Файзіеў), «Мінулыя дні» (1970, рэж. Агзамаў), «Адна сярод людзей» (1974, рэж. Ярматаў), «Горкая ягада» (1975, рэж. Камалава), «Чалавек сыходзіць за птушкамі» (1976, рэж. Хамраеў), «Чужое шчасце» (1979, рэж. Камалава), «Юнацтва генія» (1983, рэж. Ішмухамедаў); дзіцячыя «Ластаўкі пры-лятаюць вясной» (1975, рэж. Ахмар), «Гарэза» (1977, рэж. Салімаў), «Ясныя Ключы» (1979, рэж А.Акбархаджаеў) і інш. 3 1980-х г. ва узб. кіно працуюць рэжысёры М.Абзалаў, З.Ройзман, апе-ратары АЛсмаілаў, Д.Абдулаеў, Т.Каю-маў, рэжысёры-дакументалісты Н.Атаў-лаева, А.Карымаў, Каюмаў, Т.Надыраў, Т.Рузіеў і інш. Сярод фільмаў 1980—90-х г. «Тайнае падарожжа Эміра» (1986), «Апошняе падарожжа Каіпа» (1989, рэж. абодвух Ф.Даўлетшын), «Кілер» (1998, рэж. Д.Амірбаеў), «Мама» (2001, рэж. Б.Адылаў, З.Мусакаў). Творчым пошукам вызначаюцца фільмы Ю.Ра-зыкава «Аратар» (1998), «Жаночае цар-ства» (2000), «Танец мужчын» (2002). У 1958 заснаваны Саюз кінематаграфістаў У.