• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тэр. раёна ў межах Стаўбцоўскай раўніны і адгор’яў Мінскага ўзвышша. Паверхня ўзго-рыста-раўнінная, на паўн. ускраіне — буй-наўзгорыстая. Пераважаюць вьпв. 160—180 м (80%), больш за 180 м (20%). Найвыш. пункт
    УЗДЗЕНСКІ Р А Ё Н
    219 м (на Пд ад в Возера). Карысныя выкап-ні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, гдіна. Сярэдняя т-ра студз -6,5 °C, ліп. 17,8 °C. Ападкаў 619 мм за год. Вегетац. перыяд 190 сут. Найб. р. Нёман (у вытоках Нёманец) з прытокамі Уса з Ператуццю і Уз-дзянкай, Лоша; на У раёна р. Шаць (прыток Пцічы). Вадасх. Лашанскае. Пераважаюць глебы с.-г. уіоддзяў: дзярнова-падзолістыя (68,9%) і тарфяна-балотныя (22,5%). Пад ле-сам 39% плошчы. Найб. лясны масіў Лашан-ская дача. Пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя, трапляюцца асіна-выя, грабавыя, ясянёвыя лясы, дубровы і інш. Пад балотамі 1,6% тэрыторыі, найб. ба-лотныя масівы: Лашанскі торфамасіў, Алё-хаўка, Арэхаўскі Мох (частка). Ахоўныя тар-фянікі: Данілавіцкае балота, вярхоўе р. Лоша. Падгаць, у пойме р. Уздзянка, Маеўшчына, Падсенажаткі, Занёмаяец, Малееўшчына, Сокал, Язвіна. Помнік прыроды рэсп. зна-чэння — валуны каля в. Камяное.
    Агульная пл. с.-г. угоддзяў 59,5 тыс. га, з іх асушаных 21,9 тыс. га. На 1.1.2002 у раёне 13 калгасаў, 4 саўгасы, падсобныя гаспадаркі «Слабодка», мін-скіх з-даў імя Вавілава, «Інтэграл», на-сенняводчыя эксперым. базы імя Суво-
    УЗЕМБЛА 181
    рава і імя Катоўскага, 15 фермерскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спецыя-лізуецца на малочна-мясной жывёлага-доўлі, насенняводстве бульбы, выро-шчванні збожжа, кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы прам-сці: швейнай (спецвопратка, бялізна), абут-ковай, харч. (малочныя вырабы, чып-сы); лясгас (піламатэрыялы, нарыхтоўка драўніны, збор жывіцы). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі: Мінск—Слуцк— Мікашэвічы, Мінск—Узда—Капыль, Мар’іна Горка—Узда—Стоўбцы. У раё-не 14 сярэдніх, 4 базавыя, 7 пач. школ, санаторная школа-інтэрнат, вучэбна-вытв. камбінат, ПТВ, 20 дашкольных устаноў, 29 клубаў, 32 б-кі, 3 бальніцы, паліклініка, 2 амбулаторыі, 27 фельч-ак. пунктаў. Уздзенскі гісторыка-края знаўчы музей. Помнікі архітэктуры: Пет-ранаўлаўская царква (2-я пал. 19 ст.) у в. Возера, царква (19 ст.) у в. Забалац-це, сядзіба (19 ст.) у в. Наднёман, кап-ліца-пахавальня (у сярэдзіне 16 ст. па-будавана як кальвінскі збор, у 17 ст. касцёл, у канцы 18 ст. капліца-паха-вальня) і Кухціцкая сядзіба ў пас. Пер-шамайск, Богаяўленская царква (2-я пал. 19 ст.) у в. Хатляны. Выдаецца газ. «Чырвоная зорка». А.М.Папко.
    УЗДЗЯНКА, Ж ы ц ц ё, рака ў Дзяр-жынскім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Уса (бас. р. Нё-ман). У верхнім цячэнні наз. Жэсць. Даўж. 57 км, пл. вадазбору 334 км2. Па-чынаецца каля паўд.-зах. ускраіны в. Віцкаўшчына Дзяржынскага р-на, цячэ праз г. Узда, упадае ў р. Уса за 500 м на У ад в. Сямёнавічы Уздзенскага р-на. Асн. прыток — р. Алёхаўка. Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім праця-гу трапецападобная (шыр. 400—600 м). Да в. Дуброўка рака цячэ па асушаным балоце, ніжэй пойма роўная, адкрытая (шыр. 40—50 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 18 км каналізава-нае. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м2/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 45% гадавога сцёку.
    УЗЕМБЛА Люцыян (11.2.1864, Віль-ня — 12.12.1942), гісторык культуры, краязнавец, калекцыянер. Адзін з іні-цыятараў стварэння ў Вільні т-ва амата-раў старажытнасцей і народазнаўства (1899), т-ва музея навукі і мастацтва (1906), прымаў актыўны ўдзел у вілен-скім т-ве сяброў навукі. Сабраў каштоў-ную б-ку і калекцыю рукапісаў (частко-ва зберагаецца ў рукапісным аддзеле Цэнтр. б-кі АН Літвы). Апублікаваў у польскай прэсе (Варшава, Вільня) шмат артыкулаў на гіст.-культ. і гіст.-літ. тэ-мы, у т.л. пра жыццё і творчасць У.Сы-ракомлі. Перапісваўся з Э.Ажэшка. Іні-цыятар ушанавання памяці А.Міцкевіча ў 1897 у Вільні, членам юбілейнага к-та быў і Ф.Багушэвіч. Аўтар некралогаў пра Багушэвіча «Паэт-юрыст», «Фран-цііпак Бенедыісг Багушэвіч» (1900).
    182 УЗМАЦНЕННЕ
    Тв.: Бел. пер. — Паэт-юрыст // Пачыналь-нікі. Мн., 1977; Францішак Бенедыкт Багу-шэвіч // Александровіч С.Х, Александровіч В.С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978. Г.В.Кісялёў.
    УЗМАЦНЁННЕ ЭЛЕКТРЫЧНЫХ ВА-ГАННЯЎ, павелічэнне інтэнсіўнасці эл. ваганняў пры захаванні іх формы (час-тотнага спектра, фазавых суадносін і інш.). Ажыццяўляецца з дапамогай элеісгронных узмацняльнікаў за кошт энергіі дапаможнай (кіравальнай) кры-ніцы пастаяннага току ці энергіі інш. эл. ваганняў.
    Адбываецца пры ўздзеянні зыходных ва-ганняў на крыніцу сілкавання праз электра-вакуумную ці паўправадніковую прыладу (электронную лямпу, транзістар, тунэльны дыёд, варыконд, мікрасхему і інш.). Узмац-ненне ваганняў з частатой, блізкай да нуля, ажыццяўляецца ўзмацняльнікамі пастаяннага току, якія бываюць прамога ўзмацнення і з пераўтварэннем частаты (уваходны сігнал пе-раўгвараецца ў нізка- ці высокачастотны з амплітудай, прапарцыянальнай велічыні зы-ходнага сігналу). Узмацненне сігналаў больш высокіх частот робіцца ўзмацняльнікамі ніз-кай (гукавой), высокай і звышвысокай час-таты.
    УЗМАЦНЯЛЬНІК у тэхніцы, прылада, якая павялічвае значэнне ней-кай велічыні за кошт энергіі пабочнай крыніцы; адзін з асн. элементаў у мно-гіх галінах тэхнікі. У залежнасці ад віду энергіі адрозніваюць У. электрычныя (гл. Узмацненне электрычных ваганняў), пнеўматычныя (гл. Пнеўматычны пе-раўтваральнік), гідраўлічныя і механіч-ныя.
    Існуюць У., з дапамогай якіх узмацняюць відэасігналы, — відэаўзмацняльнікі', энергію эл.-магн. хваль — квантавыя ўзмацняльнікі', мікрахваль — мазеры', магутнасць сігналу, які падаецца на абмотку ўзбуджэння, — элек-трамашынныя ўзмацняльнікі', эл. сігналу з да-памогай фотаэл. пераўтваральніка — фота-электрычныя ўзмацняльнікў павялічваюць час-тату эл. ваганняў — памнажальнікі частаты', павышаюць сілу і скорасць дзеяння асн. ме-ханізма або машыны — бустэры. Г і д р а ў -л і ч н ы я У. выкарыстоўваюць для перамя-шчэння кіроўных органаў гідраўл. выканаў-
    Схема ўз.мацнення электрычных ваганняў: 1 — крыніца сігналу; 2 — узмацняльнік, 3 — крыніца сілкавання; 4 — нагрузка; е^ — крыніца ваганняў, якія ўзмацняюцца, з унуг-раным супраціўленнем Д; RH — супраціўлен-не нагрузкі; /ь Uy,, Р} — ток, напружанне і магугнасць на ўваходзе ўзмацняльніка; J2, U„a, A — на выхадае ўзмацняльніка; Ро— магутнасць крыніцы сілкавання.
    чых механізмаў з адначасовым узмацненнем кіроўнага ўздаеяння (напр., на самалётах у сістэмах кіравання рулямі). Шырока выка-рыстоўваюцца ў аўгаматыцы, тэлемеханіцы, радыётэхніцы, электроніцы, правадной сувя-зі, вымяральнай тэхніцы і інш.
    УЗМЁНЫ, вёска ў Міёрскім р-не Ві-цебскай вобл., на левым беразе р. Зах. Дзвіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУ ад г. Міёры, 181 км ад Віцебска, 9 км ад чыг. ст. Верхня-
    Узмацняльнікі: 1 — схема аднатактнага ўзмацняльніка пастаяннага току (Т — тран-зістар, R — рэзістар, Е — напружанне кры-ніцы электрасілкавання, Uy, і U^ — напру-жанні на ўваходзе і выхадзе, С— стабілі-трон); 2 — схема ўзмацняльніка нізкай часта-ты (магутнасці) з трансфарматарным уваходам (Uy, -^ уваходны сігнал, Т — транзістар, Тр — выхадны трансфарматар, Е, \ Е^ — крыніцы пастаяннага току ў ланцугах калек-тара і зрушэння, Г — гучнагаварыцель).
    Да арт. Узнагародная зброя Крыж ордэна св. Георгія III ступені і ўзнагародная шабля «За храбрасць», якія належалі Я.П.Кульневу.
    дзвінск. 378 ж., 151 двор (2002). Лясніц-тва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (2-я пал. 19 ст.).
    УЗНАГАРОДА. адна з форм заахвоч-вання і прызнання асобых заслуг; асо-бая падзяка, адзнака, прэмія, ганаровае званне, медаль, ордэн і інш. Гл. Прэмія, Званні ганаровыя Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь, Ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь, Ге-рой працы, Герой Беларусі, Герой Сацыя-лістычнай Працы, Герой Савецкага Саю-за.
    У., пераважма ваенныя, існавалі яшчэ ў стараж. Грэцыі і Рыме ў выглядэе ганаровых адзнак: вянкоў, залатых ланцугоў, медалёў, бранзалетаў і да т.п. У феад. перыяд, у т.л. на Беларусі, звычайнай і найб. пашыранай У. для военачальнікаў было падараванне зя-мель, грошай, узвядзенне ў ганаровыя званні, пазней — наданне службовых пасад і чыноў і г.Д.
    УЗНАГАРОДНАЯ ЗБРОЯ від узнага-роды за баявыя заслугі. У Рас. імперыі вядома з 18 ст.: Залатая з брыльянтамі (1720—1913) і Залатая з надпісам «За храбрасць» (1788—1913); таксама былі паўторныя ўзнагароды Залатой зброяй. Паводле палажэння 1859 яе атрымлі-валі афіцэры ад прапаршчыка да гене-рала, але ў обер-афіцэрскіх чынах узна-гароджваліся тыя, хто ўжо быў адзнача-ны ордэнам св. Ганны ці св. Георгія 4-й ступені. 3 1878 дазвалялася замест Зала-той зброі з брыльянтамі насіць Залатую зброю з крыжам ордэна св. Георгія ў чашцы ці на эфесе. 3 1880 уладальнікі Залатой зброі з брыльянтамі павінны былі насіць крыж ордэна св. Ганны 4-й ступені (1815—1917) у чашцы ці пад
    Да арт. Узнагародная зброя. Георгіеўская зброя «За храбрасць», якая належала Ю.Р.Доўбар-Мусніцкаму (фрагмент).
    эфесам гэтай зброі. Існавалі і нестатут-ныя («фрачныя») варыянты Залатой зброі. У 20 ст. У.з. атрымала назву Ге-оргіеўская зброя і Георгіеўская зброя з брыльянтамі (1913). Пасля Лют. рэва-люцыі 1917 імператарскія вензелі на эфесе ліквідаваны, на галоўцы эфеса з’явіўся белы эмалевы крыж ордэна св. Георгія. Від і тып У.з. залежаў ад пры-нятай на ўзбраенне штатнай халоднай зброі (корцік, палаш, шабля, шпага). Найб. масавыя ўзнагароджанні Георгі-еўскай зброяй без брыльянтаў адбыліся ў 1-ю сусв. вайну (каля 5,7 тыс.). Ад-ным з кавалераў У.з. за рус.-яп. вайну 1904—05 быў камандзір сфарміраванага на Беларусі 1-га Польскага корпуса ле-гіянераў Ю.Р. Доўбар-Мусніцкі. У 1919—29 існавала таксама Ганаровая рэв. зброя — Залатая зброя з ордэнам Чырв. сцяга для вышэйшых начальніцкіх асоб: шашка (корцік, 1919, 1920—21, 1929) і рэвальвер (1921). Працягам пракіыкі У.з. стала імянная зброя. У 1968 зацвер-джана Ганаровая зброя з залатой выя-ваю Дзярж. герба СССР. У.з. існавала і ў інш. краінах (напр., у Эфіопіі — зала-ты шчыт з шабляй, якім у 1898 быў уз-нагароджаны А..К.Булатовіч, выхадзец з патомных дваран Гродзенскай губ.).