Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УЗРбВЕНЬ МОРА. становішча свабод-най паверхні вады мораў і акіянаў, якое вымяраецца па верт. лініі адносна ўмоў-нага пачатку адліку. Вылучаюць У.м. «імгненны», прыліўны, сярэднясутач-ны, сярэднямесячны, сярэднегадавы і сярэднешматгадовы. У.м. мяняецца пад уздзеяннем ветравых хваляванняў, пры-ліваў, нагрэву і ахаладжэння паверхні мораў і акіянаў, ваганняў атм ціску,
ападкаў і выпарэння. На Беларусі абса-лютныя вышыні пункта зямной паверхні адлічваюцца ад сярэднешматгадовага ўзроўню Балтыйскага м., вызначанага ад нуля футштока ў г. Кранштат Ленін-градскай вобл. Расіі.
УЗРбВЕНЬ ЭКАНАМІЧНАГА РАЗ-
ВІЦЦЯ, стан нар. гаспадаркі краіны, групы краін, эканам. раёна на пэўны гіст. момант. Характарызуецца паказчы-камі: валавы нацыянальны прадукт на душу насельніцтва; вытв-сць валавога ўнутранага прадукту, матэрыяльных даброт; структура грамадскай вытв-сці (доля прам-сці і сельскай гаспадаркі ў нар. гаспадарцы, аб’ём і тэмпы развіцця прагрэс. галін эканомікі і інш.); коль-касны і якасны ўзровень занятасці на-сельніцтва; узровень выкарыстання прыродных багаццяў; узровень пра-дукцыйнасці працы, канцэнтрацыі вы-творчасці, спецыялізацыі вытворчасці, якасці прадукцыі. Адрозніваецца ад эка-намічнага патэнцыялу малая краіна мо-жа мець невялікі эканам. патэнцыял і высокі У.э.р.
УЗРбСТ чалавека, характарыстыка канкрэтнай стадыі біял. і сац.-псіх. раз-віцця асобы. Выбар крытэрыю ўзроста-вых перыядаў залежыць ад многіх фак-тараў (біял. асаблівасцей арганізма, фактараў сац. асяроддзя, узроўню на-вук. ведаў і інш.). Біял. У. абумоўліва-ецца генетычна і вызначаецца сукуп-насцю структурных, абменных, функ-цыян., рэгулятарных і адаптыўных магчымасцей арганізма. Узроставыя пе-рыяды характарызуюцца тэрмінамі, якія неабходны для завяршэння пэўнага эта-пу развіцця. Адрозніваюць прэнатальны (да нараджэння) і постнатальны (пасля нараджэння) этапы. У постнатальным развіцці вылучаюць некалькі перыядаў. Д з і ц я ч ы У. ахоплівае час ад нара-джэння да палавога выснявання: нова-народжанасць (да 4 тыдняў); грудны, або малодшы ясельны (1-ы год жыцця); старэйшы ясельны (1—3 гады); да-йікольны (3—6-7 гадоў); малодшы школьны (6-7—12-13 гадоў); старэйшы школьны, або падлеткавы, ці перы-яд палавога выспявання (дзяўчынкі 12—16, хлопчыкі 13—16-17 •гадоў). Ю н а ц к і У. характарызуецца запа-вольваннем росту цела (жанчыны 16—-20, мужчыны 17—21 год). С п е л ы У. падзяляецца на 2 перыяды: 1-ы ха-рактарызуецца спыненнем росту цела, адноснай устойлівасцю і росквітам функ-цый арганізма (жанчыны 20—35, муж-чыны 21—35 гадоў), 2-і — перабудовай нейраэндакрыннай рэгуляцыі, зменай фізіял. функцый і з’яўленнем першых клінічных праяўленняў захворванняў (жанчыны 35—55. мужчыны 35—60 га-доў). П а ж ы л ы Ў. характарызуецца паскарэннем старэння і з’яўленнем хва-роб, уласцівых гэтаму У., — атэраскле-роз, гіпертанічная хвароба, анкалагіч-ныя захворванні і інш. (55—60 да 75 га-доў). Старэчы У. характарызуецца паскарэннем інвалюцыі арганізма, зні-
УЗРОЎНЯМЕР 185
жэннем адаптыўных магчымасцей, болыпай імавернасцю смерці (пасля 75 гадоў, болей за 90 — доўгажыхар). Хра-налагічны (пашпартны) У. чалавека мае дакладныя межы міжузроставага інтэр-валу, які вымяраецца ў гадах, месяцах, тыднях і інш., і адлюстроўвае канкрэт-ныя вынікі і стадыі сац.-псіх. развіцця асобы.
Літ:. Бнологня старення. Л., 1982; Л е о н • тюк А.С., Слука Б.А. Основы возраст-ной гнстолопін. Мн., 2000. А.С.Леанцюк.
УЗРОСТАВАЯ ПСІХАЛбГІЯ, галіна псіхал. навукі, якая вывучае заканамер-насці этапаў псіхічнага развіцця і фар-міравання асобы на працягу антагенезу чалавека ад нараджэння да старасці. Як самаст. галіна ведаў сфарміравалася ў канцы 19 ст. Асн. раздзелы: дзіцячая псіхалогія, псіхалогія падлетка, псіхало-гія ранняга юнацтва, псіхалогія дарос-лага чалавека, псіхалогія старасці (ге-ронтапсіхалогія) і інш. Пры вывучэнні кожнага ўзроставага перыяду ўлічвае агульныя тэндэнцыі развіцця, асаблі-васці папярэдняга і наступнага ўзросту. У.п. даследуе ўзроставую дынаміку псі-хічных працэсаў з улікам уплыву на ін-дывід. развіццё чалавека культ.-гіст., этн. і сац.-эканам. умоў, раскрывае псі-хал. змест паслядоўных этапаў фарміра-вання асн. структур псіхікі індывіда. Паколькі псіхічнае развіццё чалавека ажыццяўляецца ў працэсе навучання і выхавання, У.п. цесна звязана з педага-гічнай псіхалогіяй.
Літ:. Выготскмй Л.С. Проблема воз-раста // Собр. соч. М., 1984. Т. 4; Возрастная н педагопіческая пснхологня: Тексты. М.. 1992; О б у х о в а Л.Ф. Детская (возрастная) пснхологня. М., 1996; Коломннскмй Я.Л. Пснхологня взаммоотношеннй в малых группах (обіцне н возрастные особенноста). 2 нзд. Мн., 2000.
УЗРбСТАВАЯ СТРУКТЎРА НА-
СЕЛЬНІЦТВА, размеркаванне насель-ніцтва паводле ўзроставых груп і ўзрос-тавых кантынгентаў. Даследуецца ў мэ-тах аналізу дэмаграфічных і сац.-эка-нам. працэсаў. Стат. звесткі па У.с.н. робяцца па 1-гадовых і 5-гадовых гру-пах. Паводле рэпрадукцыйных здоль-насцей насельніцтва падзяляецца на групы: пакаленне дзяцей — да 15 га-доў, пакаленне бацькоў — 15—49 гадоў і пакаленне прабацькоў — старэй за 50 гадоў. Паводле здольнасці да працоўнай дзейнасці вылучаюць дапрацоўны пе-рыяд (да 15 гадоў), працоўны (15—54 або 59 гадоў) і пасляпрацоўны (старэй за 55—60 гадоў). 3-за розніцы ў сац. і дэмаграфічных функцыях мужчын і жанчын У.с.н. часта разглядаецца як полаўзроставая структура. На У.с.н. ўплываюць нараджальнасць, смярот-насць, тып узнаўлення насельніцтва, міг-рацыя насельніцтва, рэлігія, войны і інш. Вылучаюць 3 асн. тыпы У.с.н.: прагрэсіўны (доля дзяцей у агульнай колькасці насельніцтва да 45%; характэрны для краін Азіі, Афрыкі і Лац. Амерыкі), стацыянарны (ураўнаважаныя долі дзіцячых і пажы-
лых узроставых груп з невял. натураль-ным прыростам; характэрны для Іспа-ніі, Грэцыі, Партугаліі, ЗША, Аўстраліі, Японіі), рэгрэсіўны (доля пажы-лых і старых людзей да 20%; мае месца ў многіх краінах Еўропы). У.с.н. ўплы-вае на натуральны прырост насельніц-тва, колькасць прац. рэсурсаў і ўлічва-ецца пры прагнозе і планаванні сац.-эканам. развіцця краіны. На Беларусі У.с.н. (2001) складаецца з груп: пака-ленне дзяцей (18,3% ад агульнай коль-касці насельніцтва — 9990,4 тыс. чал.), бацькоў (52,8%) і прабацькоў (28,9%, у т.л. 8,9%, якім за 70 гадоў); паводле працаздольнасці — у дапрацоўным пе-рыядзе 19,9%, працоўным 58,8% і пасля-працоўным 21,3%; у полаўзроставай структуры колькасць жанчын на 1000 мужчын у адпаведнай узроставай групе: да 4 гадоў — 946, 30—34 — 1015; 60— 64 — 1401, 70 і старэй — 2335.
Літ:. Ш у в а л о в Е.Л. Географмя населе-ння. 2 нзд. М., 1985; Пнрожков С.Я. Демографнческяе процессы н возрастная струісгура населення. М., 1976. К.А.Анціпава.
УЗРОЎНЕВАЯ ІІАВЕРХНЯ ў геа-д э з і і, паверхня, ва ўсіх пунктах якой патэнцыял сілы цяжару мае аднолька-вую велічыню. Напрамак нармалі да У.п. супадае з напрамкам сілы цяжару (з лініяй адвеса), напр., вадкасць у раў-навазе. Адна з Ў.п. іравітацыйнага поля Зямлі, якая супадае з сярэднім узроў-нем вады Сусв. акіяна, наз. геоідам і прымаецца за матэм. паверхню Зямлі (узровень мора), ад якога адлічваюць вышыні пунктаў зямной паверхні. Фор-
ма У.п. складаная і залежыць ад унутр. будовы Зямлі.
УЗРОЎНІ мбВЫ, 1) метамоўная катэ-горыя-тэрмін для агульнага, зыходнага апісання ўнутр. струкгуры сістэмы мовы (узроўні лінгвістычнага аналізу). 2) Іерархіч-на суаднесеныя падсістэмы агульнай сістэмы мовы, кожная з якіх характа-рызуецца пэўнай сукупнасцю ізафунк-цыянальных адзінак, правіл іх размер-кавання па класах і падкласах на прын-цыпах апазіцыі (проціпастаўлення) і тоеснасці, а таксама правіл іх выкарыс-тання для пабудовы адзінак больш вы-сокага ўзроўню (узроўні моўнай сістэ-мы). Традыцыйна ў сістэме мовы вылу-чаюць 4 узроўні: фаналагічны, марфал., лексічны і сінтакс., і адпаведна 4 ты-пы адзінак: фанемы, марфемы (буду-юцца з фанем), лексемы (складаюц-ца з марфем) і сінтаксемы (утвара-юцца лексемамі). На падставе адна-баковасці/двухбаковасці ўзроўневыя адзінкі падзяляюцца на т.зв. фігуры — аднабаковыя адзінкі, што не нясуць значэнняў і маюць толькі план выра-жэння (фанемы), і знакі — двухбако-выя адзінкі, што маюць план выражэн-ня і план зместу, г.зн. перадаюць пэў-ныя значэнні (марфемы, лексемы, сін-таксемы). Пры канкрзтным увасабленні 4 узроўневых тыпаў адзінак іх аднарод-насць можа парушацца. Напр., сэнсаад-рознівальную функцыю можа выкон-ваць не толькі фанема, але і склад; про-
стыя марфемы аказваюцца побач са складанымі, з асновай слова; слова аказваецца побач з неаднаслоўным фра-зеалагізмам; сінтаксема ўвасабляецца ў розныя мадэлі сказа-выказвання, які можа будавацца і з аднаго непаўназнач-нага слова. Грунтуючыся на неаднарод-насці рэалізацыі ўзроўневых адзінак, некат. лінгвісты вылучаюць дадатковыя, прамежкавыя ўзроўні (напр., узровень службовых элементаў).
У лінгвістыцы ідэя ўзроўневай аргані-зацыі мовы і яе пашырэнне з сярэдзіны 1920-х г. падрыхтавана, з аднаго боку, традыцыяй выдзялення ў апісаннях моў фанетыкі, марфалогіі, лексікі і сінтаксі-су; з другога — агульнанавук. ўяўлен-нямі пра ўзроўневую арганізацыю скла-даных сістэм, у прыватнасці, у біялогіі.
Літ.-. Маслов Ю.С. Об основных н промежуточных ярусах в структуре языка // Вопр. языкознанмя. 1968. № 4; Солнцев В.М. О понятнн уровня языковой снстемы // Там жа. 1972. №3;Бенвенмст Э. Уров-нн лмнгвнстяческого аналмза // Бенвеннст Э. Обіцая лннгвнстнка: Пер. с фр. М., 1974.
А.Я.Міхневіч.
УЗРОЎНІ ЭНЕРГП. магчымыя значэн-ні энергіі атама. малекулы. атамнага яд-ра ці інш. квантавай сістэмы, што скла-даецца са звязаных паміж сабой мікра-часціц і падпарадкоўваецца законам квантавай механікі. Асн. характарыс-тыкі: т — час жыцця сістэмы на дадзе-ным узроўні і ДЕ — шырыня ўзроўню. Яны звязаны паводле неазначальнасцей су-адноан выразам: Д£~ й /т, дзе й = А/2л — Планка пастаянная.
Сукупнасць магчымых значэнняу энергіі сістэмы ўтварае энергетычны спектр, які мо-жа складацца з дазволеных і забароненых значэнняў энергіі (гл. Энергетычныя зоны), быць дыскрэтным ці неперарыўным. Напр., калі ўнутраная энергія атама вадароду мен-шая за энергію іанізацыі, яго спектр дыс-крэтны, а калі перавышае энергію іаніза-цыі — неперарыўны. Энергія ўнугр. рухаў сістэмы можа прымаць толькі дыскрэтныя значэнні (угварае дыскрэтны энергет. спектр), якія адпавядаюць магчымым устой-лівым (стацыянарным) станам сістэмы. Гра-фічна спектр адлюстроўваецца гарыз. лініямі, размешчанымі на рознай вьппыні. Ніжні ўзровень асноўны (адпавядае найменшай магчымай энергіі сістэмы), астатнія — узбу-джаныя (характарызуюць узбуджаныя станы сістэмы). Квантавыя пераходы сістэмы з ад-наго стану ў другі вызначаюцца адбору праві-ламі. Узровень, якому адпавядае некалькі ста-цыянарных станаў, наз. выраджаным (гл. Вы-раджэнне). Вызначаюць У.э. паводле законаў квантавай механікі ці эксперыментальна, напр., па спектрах аптычных рэчываў. Гл. таксама Атамныя спектры, Малекулярныя спект-ры, Спектральныя серыі. Л.М.Тамільчык.