Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УКЛАД ГРАМАДСКА-ЭКАНАМІЧНЬІ, сістэма эканам. адносін, якая характа-рызуе грамадскую форму вытв-сці; тып гаспадарання з пэўнай формай уласнДс-ці, спецыфічным кіраваннем. Сацыяль-ны бок У.г.-э. вызначаецца ступенню ўдзелу ўласніка, кіраўніка і працаўніка ў працэсе прымання гасп. рашэнняў. Па-няцце «У.г.-э.» з’явілася ў марксісцкай тэорыі для характарыстыкі сац.-эканам. змен у ходзе пераходу ад аднаго тыпу грамадства да другога. Так, калі ў Сав. Расіі праводзілася адзяржаўленне ўсіх відаў уласнасці, вылучалася 5 У.-г.э.: патрыярхальны, дробнатаварны, пры-ватна- капіталістычны, дзярж. - капіталіс-тычны і сацыялістычны; ва ўмовах адм.-каманднай сістэмы пераважаў дзярж.-сацыялістычны ўклад (дзярж. сацыялізм). Пазней у СССР шматук-ладнасць у нар. гаспадарцы пастўпова знікала. У постсацыялістычных краінах пераход да рыначнай эканомікі характа-рызуецца фарміраваннем розных тыпаў гаспадарання, мноствам форм уласнасці і арганізацыйна-прававых форм прад-прыемстваў. У іх вылучаюць дзярж. формы гаспадарання, прыватныя (інды-
УКРАІНА 191
відуальныя і калектыўныя) і змешаныя; пашыраны кааператывы, акц. і інш. ві-ды т-ваў. М.ІПлатніцкі.
УКЛЕЙНА, возера ў Полацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Палата, за 30 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,25 км2, даўж. 1 км, найб. шыр. 330 м, даўж. бе-рагавой лініі 2,4 км. Схілы катлавіны выш. да 10 м, спадзістыя, пясчаныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Востраў пл. 0,1 га. Выцякае ручай у р. Палата.
УКЗібНСКІ Аляксандр Сяргеевіч (5.11.1888, г. Гомель — 16.2.1972), са-вецкі мінералог і геахімік. Акад. АН Уз-бекістана (1943). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). 3 1920 праф. Сярэднеазіяц-кага ун-та (Ташкент), адначасова з 1930 у Сярэднеазіяцкім політэхн. ін-це. На-вук. працы па геахіміі неарган. злучэн-няў і прыродных вод, праблеме параге-незісу серы і нафты. Прапанаваў геахім. класіфікацыю прыродных мінералаў, увёў уяўленне аб перамешчаных мінера-лах. Распрацаваў аптычны метад дасле-давання мінералаў -— метахраматызм.
Тв.: Проблемы мннералогня н геохнмнн Нзбр. тр. Ташкент, 1982.
Літ:. Бнографнческнй словарь деятелей ес-тествознання н тсхннкм Кн. 2. М.. 1959; АС.Уклонсклй. Ташкент, 1968.
ЎКЛЯ, Укла, возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Вята. за 18 км на ПдУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азё'раў. Пл. 9,83 км2, даўж. 5,8 км, найб. шыр. 2,8 км, найб. глыб. 25 м, даўж. берагавой лініі 19,9 км, пл. вадазбору 69,3 км2 Катла-віна падпруднага тыпу. Схілы на Пн і Пд выш. 10—12 м, на 3 і У нізкія, за-балочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на 3 і У забалочаныя, на ПдУ (у заліве) высокія, стромкія, завалуненыя. Дно да глыб. 3—3,5 м выслана цяском і апяс-чаненым ілам, глыбей — сапрапелем.
Мінералізацыя вады да 230 мг/л, пра-зрыстасць да 3,5 м. Эўтрофнае. Зарастае да глыб. 2—2,5 м, шыр. паласы раслін-насці 150—200 м. Выцякае ручай у воз. Абстэрна, упадаюць некалькі ручаёў, у т.л. з воз. Інава.
УКбк. пласкагор’е ў цэнтр. ч. Алтая, у вытоках р. Аргуг, у Рэспубліцы Алтай (Расія). Абмежавана хрыбтамі Паўд.-Чуйскім на Пн і Паўд. Алтай на Пд. Выш. да 2600 м. Пераважаюць горныя стэпы, якія выкарыстоўваюцца пад па-шу; высакагорныя тундры.
УКОЛЫ. род хвастатых земнаводных, гл. Трытоны.
УКРАІНА (Украіна), дзяржава ва Усх. Еўропе. Мяжуе на Пн з Беларуссю, на ПнУ і У з Расіяй, на ПнЗ з Польшчай, на 3 са Славакіяй і Венгрыяй, на ПдЗ з Румыніяй і Малдовай. На Пд абмыва-ецца водамі Чорнага і Азоўскага мораў. Працягласць граніц 6500 км, у т.л. мар-скіх 1050 км. Пл. 603,7 тыс. км2. Нас. 48,9 млн. чал. (2002). Сталіца — г. Кіеў. Падзяляецца на 24 вобласці, Аўг. Рэс-публіку Крым. Дзярж. мова — украін-ская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (24 жн ).
Дзяржаўны лад. У. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1996. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на аснове ўсеагульнага, роўнага і пра-мога выбарчага права шляхам тайнага галасавання на 5 гадоў. Вышэйшы ор-ган заканад. улады — аднапалатны пар-ламент — Вярхоўная Рада (450 дэпута-таў, якія выбіраюцца на ўсеагульных выбарах на 4 гады). Вышэйшы орган выканаўчай улады — Кабінет міністраў на чале з прэм’ер-міністрам.
Прырода. Большая ч. У. размешчана на ПдЗ Усх.-Еўрапейскай раўніны. Ся-род узвышшаў вылучаюцца: на 3 Ва-лынскае і Падольскае (выш. 471 м, г.
Камула), у цэнтры Прыдняпроўскае, на ПдУ Прыазоўскае і Данецкі Краж (выш. да 367 м), на ПнУ адгор’і Сярэд-нярускага. На Пн знаходзіцца Палеская нізіна, на Пд — Прычарнаморская, на левабярэжжы р. Дняпро — Прыдняп-роўская. Горы займаюць 5% тэр., на 3 — Усх. Карпаты (выш. 2061 м, г. Га-верла), на Пд Крымскага п-ва — Крымскія горы (выш. 1545 м, г. Раман-Ко’ш). У. багатая карыснымі выкапнямі (каля 5% мінер. рэсурсаў свету). Буй-ныя запасы жал. (16,9 млрд. т), марган-цавай (каля 1 млрд. т), тытанавых і ні-келевых, свінцова-цынкавых, хромавых руд, ртуці, баксітаў і нефелінаў. 3 паліў-ных рэсурсаў вылучаюцца каменны (50 млрд. т) і буры (2,7 млрд. т) вугаль, нафта. прыродны газ, гаручыя сланцы, торф. Разнастайная сыравіна для хім. прам-сці (каменная і калійная солі, се-
Герб і сцяг Украіны
Возера Укля.
ра і інш ), буд. матэрыялаў (граніт, мел, мергель, вапнякі, гліны). У межах Ук-раінскага крышт. шчыта запасы каш-тоўных камянёў. Шматлікія крыніцы мінер. вод (Трускавец, Хмяльнік, Белая Царква і інш.) і лекавых гразей (ліманы на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мо-раў). Клімат умерана кантынентальны, на паўд. беразе Крыма — субтрапічны. Кантынентальнасць клімату ўзмацняец-ца з 3 на У. Сярэдняя т-ра студз. ад -7 °C на ПнУ да 2—4 °C на Паўд. беразе Крыма, ліп. ад 18 °C на ПнЗ да 23 °C на ПдУ. Гадавая колькасць ападкаў ад 700 мм на ПнЗ да 300 мм на ПдУ, у га-рах Крыма 1000—1200 мм, у Карпатах 1200—1600 мм. Рэкі належаць да бас. Чорнага і Азоўскага мораў і часткова Балтыйскага (Can і Зах. Буг). Гал. р. Дняпро, якая перасякае краіну з Пн на Пд і падзяляе яе на правабярэжную і левабярэжную; асн. яго прытокі: Пры-пяць, Дзясна, Уж, Цецераў, Псёл, Сула, Ворскла, Інгулец. На 3 працякаюць рэ-кі Днестр і Ціса, на Пд — Паўд. Буг і
192 УКРАІНА
Інгул, на мяжы з Румыніяй — Дунай, на У — Дора (прыток Северскага Дан-ца). Больш за 3 тыс. азёр, найб. на Па-лессі (Свіцязь, Турскае, Белае і інш.), у Крыме (Сасык, Сакскае), на ўзбярэж-жы азёры-ліманы (Куяльніцкі, Хаджы-бейскі і інш.). Вадасховішчы: Кахоў-скае, Кіеўскае, Крамянчугскае і інш. Глебы на Пн дзярнова-падзолістыя, ба-лотныя, у лесастэпавой зойе пашыраны чарназёмы, шэрыя лясныя і лугавыя глебы, у стэпавай — чарназёмы і цём-на-каштанавыя, на Пд трапляюцца са-ланчаковыя глебы; у Крымскіх гарах карычневыя горныя, бурыя і горна-лу-гавыя, на Паўд. беразе Крыма чырвона-бурыя і карычневыя, у Карпатах бурыя горна-лясныя і горна-лугавыя. Пад ле-сам каля 13% тэр. Найб. масівы на Па-лессі (хвоя, дуб, бяроза, вольха) і ў Кар-патах (елка, піхта, бук, дуб). У лесастэ-павай зоне — дуб, ясень, граб. У стэпа-вай зоне натуральная расліннасць амаль не захавалася. Жывёльны свет разнас-тайны: на Палессі — лось, казуля, дзік, воўк, ліс, рысь і інш.; у Карпатах — еў-рап. алень, казуля, дзік, трапляецца мя-дзведзь; у стэпавых раёнах — суслікі, хамякі, паўсюдна — заяц-русак. Шмат птушак (цецярук, глушэц, рабчык, дра-фа, стэпавы арол, бусел). Прамысл. ры-ба Азоўскага м. — селядзец, камбала, хамса; Чорнага — скумбрыя, ласось,
цюлька, кефаль, бычок; у рэках і азё-рах — лешч, шчупак, судак. Ахоўных тэр. 52 тыс. км . Найб. запаведнікі: Ас-канія-Нова, Дунайскія Плаўні, Канеў-скі, Чарнаморскі, Палескі, нац. паркі Карпацкі і Шацкі.
Насельніцтва. Большасць насельніц-тва — украінцы (73%). Жывуць рускія (22%), яўрэі (1%), беларусы (0,9%) і інш. Цэнтр. вобласці кампактна заселе-ны ўкраінцамі, бліжэй да межаў нац. склад мяшаны. Большасць вернікаў — праваслаўныя (76%), уніяты і католікі (13,5%), ёсць іудзеі, пратэстанты, му-сульмане. Сярэдняя шчыльн. 81 чал. на 1 км . Найб. шчыльна заселены Данец-кая і зах. вобласці. Гар. насельніцтва 67,7%. Буйныя гарады (тыс. ж., 2000): Кіеў (2637), Харкаў (1622), Днепрапят-роўск (1200), Данецк (1121), Адэса (1104), Запарожжа (900), Львоў (803). У прам-сці і буд-ве занята 32% эканаміч-на актыўнага насельніцтва, у сельскай і лясной гаспадарцы 24%, у сферы паслуг 44%.
Гісторыя. Чалавек пачаў засяляць тэр. У. ў раннім палеаліце, людзі сучаснага тыпу з’яві-ліся тут 35—10 тыс. г. назад. Найб. значнымі грамадскімі ўтварэннямі эпохі энеаліту (4—3-е тыс. да н.э.) былі земляробча-жывёлагадоў-чыя плямёны трыпольскай кулыпуры. 1-е вя-домае этн. ўтварэнне на Пд У. — кімерыйцы (9—7 ст. да н.э.), якіх выцеснілі з Прычар-намор’я і часткова асімілявалі скіфы. У 1-м тыс. да н.э. на Пд У. існавалі Баспорскае і Скіфскае царствы, грэч. гарады-дзяржавы
Херсанес, Ольвія і інш. У 1 ст. да н.э. гэтыя дзярж. ўтварэнні падпарадкаваны Стараж. Рымам. У 4 — пач. 7 ст. н.э. на Пд У. існа-вала слав. плем. аб’яднанне антаў, якія вая-валі з Візантыяй, готамі і аварамі. Са слав. плем. саюза дулебаў (6—9 ст.) утварыліся ва-лыняне. У 9 ст. У. насялялі таксама ўсх.-слав. плем. саюзы драўлян, палян, севяран, ціверцаў, улічаў і белых харватаў. 3 канца 9 ст. б.ч. У. ў складзе Кіеўскай Русі. Пры вял кіеўскім кн. Уладзіміру Святаслаеічу [980—1015] у якасці дзярж. рэлігіі замест язычніцтва прынята хрысціянства (988). 3 канца 10 — пач. 11 ст. назіраліся першыя прыкметы феадалізацыі грамадства. Грамадскія адносіны рэгуляваліся Рускай праўдай і звычаевым правам. 3 11 ст. пачаўся захоп Закарпацця Венгрыяй. У 12 ст. ў выніку распаду Кіеўскай Русі на тэр. У. ўтварыліся самаст. княствы: Кіеўскае, Чарнігаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Валын-скае і інш.; у 1199 — найб. моцнае Галіцка-Валынскае княстеа. У 1239—40 рус княствы на тэр. У. спустошаны нашэсцем мангол.аў на чале з ханам Батыем (гл. Мангольскія завая-ванні) і да канца 1250-х г. трапілі пад уладу Залатой Арды (гл. Мангола-татарская няволя на Русі). Са спыненнем галіцка-валынскай княжацкай дьшастыі (1340) Галіцыя і Зах. 'Ва-лынь адышлі да Польшчы, Усх. Валынь —да Вялікага княства Літоўскага, якое ў 14 — пач. 15 ст. пашырыла ўладу амаль на ўсе ас-татнія землі У. аж да Чорнага мора. Паўн. Бука 'іна з 1359 у складзе Малдаўскага княс-тва. Зах. Падолія ў 1431—34 захоплена Польшчай. 3 канца 15 ст. /змацнілася пагро-за з боку Турцыі і яе васалз (з 1478) Крымска-га ханстеа, атрады якогг да сярэдзіны 18 ст. рэгулярна спусташалі ўк. -. землі. У 16 ст. тур-кі захапілі Паўн. Прычарнамор'е. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княс-теам Літоўскім 1500—03 да Масквы адышлі