Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Тв.: Рус. пер. — йзятное нскусство созда-вать себе врагов. М., 1970.
Літ.: Матусбвская Е.М. Умстлер н французскяе нмпрессноннсты // Матуоов-
ДжУістлер. Гармонія ў шэрым і зялёным. Партрэт міс Сесілі Александэр. 1872—74.
ская Е.М. Амермканская реалмстнческая жн-вопмсь. М., 1986.
УІТЛЕМ (Whitlam) Эдвард Гоф (н. 11.7.1916, г. Мельбурн, Аўстралія), аўстралійскі паліт. і дзярж. дзеяч. Адва-кат. У 1952—78 дэп. палаты прадстаўні-коў ад Аўстрал. лейбарысцкай партыі; з 1960 нам. лідэра, у 1967—77 лідэр лей-барысцкай фракцыі ў парламенце. У 1972—75 прэм’ер-міністр, адначасова да 1973 міністр замежных снраў Аўстра-ліі. У 1976—77 вшэ-старшыня Сацыя-лістычнага інтэрнацыянала. У 1983 быў прадстаўніком Аўстраліі пры ЮНЕСКА.
УІТЛЕНДЭРЫ. ойтландэры (на мове афрыкаанс uitlander чужаземец), еўрапейцы, гал. чынам англічане, якія перасяліліся ў 1870—90-я г. ў бурскія рэспублікі Трансвааль і Аранжавую пас-ля адкрыцця там радовішчаў золата і алмазаў. Адмова бураў задаволіііь патра-баванне У. аб прадастаўленні ім выбар-чага права была выкарыстана ўладамі Вялікабрытаніі для пачатку англа-бур-скай вайны 1899—1902.
УІТМЕН (Whitman) Уолт (31.5.1819, Уэст-Хілс, штат Нью-Йорк, ЗША — 26.3.1892), амерыканскі паэт. Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г. Яго паэт. майстэрства фарміравалася пад уплы-вам Дж.Байрана, П.Шэлі, Г.Гейнэ,. што абумовіла цікавасць У. да праблем пры-
У.Уітмен.
роды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зям-лі, дэмакр.. развіцця грамадсгва, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусв. вядо-масць прынесла кн. вершаў «Лісце тра-вы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элемен-ты прозы і навук. тэрміпалогію; філаса-фічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манум. сцэны — імгнен-нымі замалёўкамі. Пад уражаннем тра-гічных падзей грамадз. вайны 1861—65 стварыў паэт. цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кн. публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданпяў. артыкулаў. На бел. мову яго вершы перакладалі Ю.Гаўрук, Я.Семяжон, Я.Сіпакоў, К.Цвірка.
Тв.: Бел пер. —Лісце травы: Вершы. Мн., 1978; Рўс. пер. — Язбр. пронзв.: Лмстья тра-вы. Проза. М., 1970.
Літ.. Чуковскнй К.М. Мой Унтмсн. 2 нзд. М.. 1969; Мендельсон М.О. Жнзнь
уйгур 189
м творчество Унтмена. 2 мзд М., 1969; В е -недяктова Т.Д. Поэзня У.Унтмена. М., 1982; С і п а к о ў Я. Вершаруб з Доўгай выс-пы // Маладосць. 1969. № 5. Е.А.Лявонава.
УІЦІЛАПдчТЛІ, у стараж. рэлігіі і мі-фалогіі ацтжаў вярх. бог. Першапачат-кова племянное бажаство, пазней — бог блакітнага яснага неба, маладога сонца, вайны і паляванпя, апякун ац-тэкскай знаці. У час штогадовага свята ў гонар У. ацтэкі рабілі і з’ядалі яго вя-лізную выяву з цеста і мёду. У Тэнач-тытлане іспаваў храм У., дзе яму пры-посіліся крывавыя чалавечыя ахвяры.
УІЧЫТА (Wichita), горад у цэнтр. ч. ЗША, на р. Арканзас, у штаце Канзас. Засн. ў 1864, горад з 1871. 330 тыс. ж. (2000). Чыг. вузел. Гандл.-фін. цэнтр с.-г. раёна. Аптовы гандаль жывёлай і збожжам. Адзіп з найб. цэнтраў авіяц. прам-сці краіны (заводы карпарацыі «Боінг»), Радыёэлектронная, прылада-буд., эл.-тэхн. прам-сць, вытв-сць пра-мысл. абсталявання. Буйны цэнтр наф-таперапрацоўкі, хім., харч. прам-сці. Буйныя элеватары. 2 ун-ты. Каля У. здабыча нафты і газу.
УІЧЫТА-ФОЛС (Wichita Falls), горад на Пд ЗША, на р. Уічыта, у штаце Тэ-хас. Засн. ў 1876, горад з 1889. Каля 130 тыс. ж. з прыгарадамі (1999) Вузел чы гунак і аўтадарог. Шкляная, эл.-тэхн. прам-сць. Вытв-сць нафтавага і інш. прамысл. абсталявання. Здабыча нафты. Ун-т.
УЙГЎН (сапр. Атакузіеў Рахмату-ла; 14.5Л905, с. Мерке Джамбульскай вобл., Казахстан — 1990), узбекскі паэт і драматург. Засл. дз. маст. Узбекістана (1956). Нар. паэт Узбекістана (1965). Чл.-кар. АН Узбекістана (1974). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Самарканд-скую пед. акадэмію (1930). Друкаваўся з 1925. Аўтар паэт. зб-каў «Радасці вяс-ны» (1929), «Другая кніга» (1933), «Кра-іне сонца» (1936), «Узбекістан» (1947), «Песня пра каханне» (1975), драм. тво-раў «Алііпэр Наваі» (1940, з І.Султана-вым), «Рызыкоўны жарт» (1944), «Пес-ня жыцця» (1947), «Хурыят» (1959), «Сябры» (1961), «Дзве эпохі» (1967), «Абу Рэйхан Біруні» (1973), «Капкан» (1975), «Абу Алі ібн Сіна» (1980) і інш. Пісаў кінасцэнарыі. На бел. мову асоб-ныя творы У. перакладала Э.Агняцвет. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967.
Тв.: Бел. пер. — у кн.: Вясёлка над ары-кам. Мн., 1986; Рус. пер. — Мзбр.: Стнхн н поэмы. М., 1980; Учнсь у молннн Ташкент, 1972.
Літ:. Султанова Ч.Г. Драматургнчес-кое мастерство Уйгуна. Ташкент, 1969.
УЙГУР (сапр. Маджыдаў) Манон (11.10.1897—16.10.1955), узбекскі акцёр, рэжысёр, драматург; адзін з заснаваль-нікаў узб. т-ра. Нар. арт. Узбекістана (1932). Скончыў драм. студыю пры Узб.
190 УЙГУРСКАЕ
доме асветы ў Маскве (1927). Сцэн. дзейнасць пачаў як аматар у 1916, у 1919—20 арганізатар і кіраўнік узб. пра-фес. трупы імя К.Маркса ў Ташкенце. 3 1927 рэжысёр і маст. кіраўнік Т-ра імя Хамзы. Сярод роляў: Эшымкул («Тур-кестанскі лекар»), Гафур («Бай і бат-рак» Хамзы), Рахім («Халіма» Г.Зафа-ры). Пастаноўкі У. вызначаліся яркім нац. каларытам, выразнасцю мізансцэн: «Бай і батрак» (1919), «Халіма» (1920), «Гамлет» У.Шэкспіра (1935), «Джала-летдзін» М.Шэйхзадэ (1944), «Песня жыцця» Уйгуна (1947), «Алішэр Наваі» І.Султанава і Уйгуна (1945, 1948; Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш. Аўтар аднаакговых камедый, перакладаў п’ес з азерб. і тат. моў.
УЙГЎРСКАЕ ІІІСЬМб. літарна-гука-вое пісьмо, якім карыстаюцца цюрка-моўныя народнасці Усх. Туркестана. Склалася на аснове сагдыйскага пісьма, што ў сваю чаргу развілося з арамейска-га пісьма. Літары У.п. ііплі зверху ўніз, радкі — злева направа. Адрозніваліся розныя формы літар у залежнасці ад іх месца ў слове, а таксама кніжны по-чырк (у тэкстах рэліг. л-ры) і скарапіс-ны курсіў (дзелавыя паперы і інш.). Першыя датаваныя помнікі з пач. 8 ст. Пашырэнне атрымала ў 9—13 ст. у цюркскіх плямён, якія вызнавалі бу-дыйскую рэлігію. Пасля прыняцця гэ-тымі народамі ісламу выцеснена араб-скім пісьмом, але ў будыйскіх манасты-рах У.п. выкарыстоўвалі і ў 18 ст. У 13 ст. У.п. запазычана манголамі, у якіх яно пераўтворана ў мангольскае пісьмо. На аснове У.п. створана і маньчжурскае пісьмо.
Літ:. Малов С.Е. Памятннкн древне-тюркской пнсьменностн. М.; Л., 1951; П а в -ленко Н.А Нстормя пнсьма. 2 нзд. Мн., 1987. А.Я.Міхневіч.
УЙГЎРСКАЯ МОВА, новауйгур-ская мова, адна з цюркскіх моў. Пашырана ў Кітаі, Казахстане, Сярэд-няй Азіі. Тэрміны «уйіуры» і «У.м.» для адзінага этналінгвістычнага калектыву прыняты ў 1921 на з’ездзе сав. уйгураў (раней У.м. наз. татарскай мовай Зах. Кітая, мовай кіт. мусульман, усх.-тур-кестанскай мовай і інш ). He з’яўляецца працягам стараж.-уйгурскай мовы — адной з літ. цюркскіх моў ранняга ся-рэдневякоўя. Mae 3 дыялекты: цэнтр., хатанскі, або паўд., і лабнорскі, або ўсходні. У.м. ўласцівы непаслядоўны сінгарманізм, рэдукцыя галосных, вы-падзенне ў некат. формах слова зыч-ных. Пісьменнасць з канца 20 ст. пера-важна на аснове араб. алфавіта.
Літ.: Кайдаров А.Т. Уйгурскнй (ново-уйгурскнй) язык // Языкн народов СССР. М., 1966. Т. 2. А.Я.Міхневіч.
УКА, у старажытных балтыйска-фін. вераваннях і міфалогіі вярхоўны бог-грамавержац, падавец дажджу, ураджаю, здароўя і ахоўнік свойскай жывёлы. Яго ўяўлялі сівым старым у блакітнай на-
кідцы, які едзе на калясніцы па камен-най нябеснай дарозе. Ён качае нябес-ныя камяні (гром) і забівае маланкамі злых духаў. Свяцілішчамі У. былі «свя-шчэнныя» гаі і камяні.
УКАЗ, нарматыўны акт кіраўніка дзяр-жавы або пастаяннага калегіяльнага ор-гана — вышэйшага прадстаўнічага ор-гана дзярж. улады. Павінен адпавядаць Канстытуцыі і законам краіны, а такса-ма прымацца з улікам норм міжнар. права. У Рэспубліцы Беларусь права выдаваць У. належыць прэзідэнту дзяр-жавы. Маюць абавязковую сілу, вяр-шэнства над актамі інш. дзярж. органаў і службовых асоб. Пэўныя У. (аб увя-дзенні ваен. становішча, абвяшчэнні поўнай або частковай мабілізацыі) пад-лягаюць зацвярджэнню ў Савеце Рэс-публікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У. або іх асобныя палажэнні, якія разыходзяцца з законам, не маюць юрыд. сілы.
УКАЯЛІ (Ucayali), рака ў Перу, правы прыток р. Амазонка (некат. даследчыкі лічаць яе вытокам р. Амазонка). Даўж. 1950 км, пл. бас. 375 тыс. км2. Утвара-ецца ад сутокаў рэк Тамба (у вярхоў-ях — Апурымак) і Урубамба, якія па-чынаюцца ў Цэнтр. Андах, пасля іх зліцця цячэ па Амазонскай нізіне. Раз-воддзе з вер. да сакавіка. Сярэдні гада-вы расход вады 12,6 тыс. м’/с. Судна-ходная ад г. Аталая. Гал. порт — Пу-кальпа.
УКІЁ-Э (літар. — вобразы паўсядзён-нага свету), кірунак у яп. жывапісе і графіцы перыяду Эдо (1614—1868), прадстаўнікі якога адлюстроўвалі жыд-цё гар. насельніцтва. Творы мастакэў У. адлюстроўваюць быт. сюжэть з
Да арт. Укіё-э. К.Утамара. Прасуіпванне бялізны.
жыцця гараджан, тэатр. афішы, сцэны спектакляў т-ра Кабукі, партрэты акцё-раў, пейзажы, сцэны легенд. Вядучыя жанры — «бідзін-га», або выявы прыга-жунь (у жывапісе і графіцы), і «якуся-э», або выявы акцёраў (у графіцы). У жывапісе дакладнасць знешняй харак-тарыстыкі персанажаў спалучалася з рысамі ўмоўнай дэкаратыўнасці — за-латымі плоскаснымі фонамі, колеравай насычанасцю каларыту і г.д. У 1680— 1760-я г. ксілаграфіям У.-э., якія вы-конваліся спачатку з падфарбоўкай ад рукі, а пасля з выкарыстаннем тэхнікі паліхромнага друку, уласціва ўвасаблен-не жаночай прыгажосці (Х.Маранобу і інш.). У сярэдзіне 1760—1800 пашыры-ліся выразныя магчымасці гравюры. У.-э. вобразы прыгажунь сталі больш вы-танчаныя і адначасова дакладныя (С.Харунобу), у партрэтах К.Утамара набылі характар нац. ідэала жаночай прыгажосці. Вял. эмацыянальнасцю і вострай характарнасцю вылучаюцца вобразы акцёраў у творчасці Ц.Сяраку. У апошні перыяд (1800—68) У.-э. да-сягнуў росквіту пейзажны жанр у твор-часці К.Хакусай і А.Хірасіге.
УКЛАД, грашовыя сродкі, якія на пэў-ных умовах унесены ў ба ік ці інш. фін. ўстанову з мэтай захавачня і атрымання даходаў у выглядзе пргдэнтаў. Існуюць У.: імянныя, на прад’яўніка (можа ка-рыстацца асоба, якая мае дакумент аб укладзеных сродках), нумарны (гаран-туе асобую канфідэнцыяльнасць). Ад-розніваюць таксама У.: да запатрабаван-ня (без пазначэння тэрміну захоўван-ня), тэрміновы (на пэўны тэрмін, звы-чайна не менш як на год), мэтавы — уносіццца з пэўнай мэтай (напр., для накаіілення сродкаў на куплю дома); выйгрышны (даход выплачваецца ў форме выйгрышу па тыражах) і інш.