Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УЗРОЎНЯМЕР, прылада для вымярэн-ня або кантролю ўзроўню вадкасці ў ба-ках, рэзервуарах, тэхнал. апаратах, вада-ёмах, а таксама сыпкіх рэчываў у бун-керах, сховішчах і інш.
Бываюць у выглядзе шкляной трубкі, спа-лучанай з закрытай пасудзінай; рэйкі з дзя-леннямі, умацаванай на сценцы празрыстай пасудзіны; паплаўковыя, у якіх узровень вад-
186 УЗРЫВАЛЬНІК
касці паказвае паплавок, што плавае на па-верхні; эл., заснаваныя на замыканні або раз-мыканні эл. кантактаў; У., у якіх выкарыс-тоўваюцца манометры, фотаэлементы (фіксу-юць перакрыцце пучка святла пры дасягненні вадкасцю пэўнага ўзроўню) і інш. Паказанні У. часта перадаюцца дыстанцыйна на адліко-вае прыстасаванне. Выкарыстоўваюцца ў цепла- і гідратэхніцы, у тэхнал. сістэмах хім., харч. прам-сці і інш.
УЗРЫВАЛЬНІК, прыстасаванне, што перадае ўзрыўны імпульс разрыўному зараду ў розных боепрыпасах. Спрацоў-вае пры сутыкненні з цэлямі, на вызна-чанай глыбіні пад вадой і інш. пэўных умовах. Паводле прызначэння адрозні-ваюць У. да артыл. снарадаў і мін, бая-вых ч. ракет і тарпед, марскіх мін, авія-бомбаў і інш.; паводле прынцыпу дзе-яння — кантакгныя, дыстанцыйныя, некантактныя, камбінаваныя; паводле размяшчэння ў боепрыпасе — галаў-ныя, донныя, бакавыя, універсальныя. Бяспека У. (у т.л. здольнасць спрацоў-ваць у вызначаны час) забяспечваецца засцерагальнікамі. Пераход У. ў стан гатоўнасці да дзеяння наз. ўзвядзеннем. У. з некалькіх блокаў, размешчаных у розных месцах боепрыпаса, наз. ўзрыў-ным прыстасаваннем.
УЗУМБАРСКАЯ ФІЯЛКА. род кветка-вых раслін, тое, што сенполія.
УЗЎНАВА Тамара Сяргееўна (21.11.1906, Мінск — 29.7.1983), бел. артыстка ба-лета. Вучылася ў харэагр. студыі БДТ у К.Алексютовіча (1921—22). 3 1923 ар-тыстка балета ў БДТ-1, з 1930 — Дзярж-эстрады, з 1933 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Адначасова ў 1934—37 педагог балетнай школы пры т-ры оперы і балета, у 1940—41 — ха-рэагр. аддз-. рэсп. Тэатр. вучылішча. 3 1960 выкладала ў Бел. тэатр.-маст. ін-це. Яе танцу быў уласцівы моцны тэм-перамент, драматызм. Значную ўвагу аддавала развіццю і папулярызацыі бел. нар. танца. На сцэне Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі выконвала танцы ў оперных і балетных спектаклях, у т.л. хабанеру і іспанскі танец у «Дон Кіхо-
це» Л.Мінкуса, усходні танец у «Бахчы-сарайскім фантане» Б.Асаф’ева, мазурку ў оперы «Іван Сусанін» М.Глінкі, лез-гінку ў «Дэмане» А.Рубінштэйна і інш.
УЗУРПАЦЫЯ (ад лац. usurpatio авало-данне), скарочаная назва гвалтоўнага захопу ўлады або гвалтоўнага яе ўтры-мання. Ва ўсіх дэмакр. краінах з’яўля-ецца цяжкім дзярж. злачынствам. КК Рэспублікі Беларусь (арт. 357 ч. 2) уста-наўлівае крымін. адказнасць за захоп або ўтрыманне дзярж. улады некансты-туцыйным шляха.м, а таксама за публіч-ныя заклікі да гэтых дзеянняў, у т.л. ўчыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі. У. наогул разгля-даецца як прысваенне чужых правоў, паўнамоцтваў.
УЗУС (ад лац. usus выкарыстанне, звы-чай) ў мовазнаўстве, агульна-прынятае ўжыванне моўнай адзінкі (сло-ва, фразеалагізма) у адрозненне ад яго часовага ці індывідуальнага (аказіяналь-нага, гл. Аказіяналізм) ужывання (напр., неалагізмы не з’яўляюцца узуальнымі адзінкамі мовы). Паняцце У. цесна звя-зана з паняццямі норма моўная і сістэма мовы. Звычайна узуальнае выкарыстан-не моўных адзінак фіксуецца ў слоўні-ках (тлумачальных, фразеалагічных, ар-фаграфічных, арфаэпічных і інш.).
Схема радыеізатопнага ўзроўня.мера: 1 — рэ-зервуар з вадкасцю; 2 — крыніца гама-вы-прамянення; 3 — рухавік; 4 — рэгістравал^-нае прыстасаванне; 5 — прыёмнік гама-вы-прамянення (перамяшчаецца сінхронна з кры-ніцай выпрамянення).
«УЗЫХбД», серыя сав. шматмесных касм. караблёў для палётаў па калязем-най арбіце. Па праграме «У.» вырашалі-ся задачы адпрацоўкі ўзаемадзеяння членаў экіпажа ў палёце, вывучаліся магчымасці работы чалавека ў адкры-тым косУасе, праводзіліся навук. і ме-дыка-біял. даследаванні і тэхн. экспе-рыменты.
«У.» складаўся са спускальнага апарата з сіс-тэмай мяккай пасадкі, тармазной рухальнай ус-таноўкі і прыборнага адсека. «У.-2» меў шлюза-вы адсек. Макс. маса «У.» 5,68 т. У 1964—65 здзейснены палёты 2 караблёў «У» з 5 касма-наўгамі. Упершьшю здзейснены палёт экіпажа (УМ.Камароў, К.П.Феакцістаў, Б.Б.Ягораў, 1964) і першы выхад чалавека ў адкрыты кос.мас (А.А.Лявонаў, 1965). У. С.Ларыенаў.
УЗ’ЯДНАННЕ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРЎСІ 3 БССР, акт гіст. справядлівасці, лікві-дацыя падзелу Беларусі паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921, што быў вынікам польска-сав. вайны 1919— 20 (гл. Савецка-польская вайна 1920). Адбылося ў вер. 1939. У Заходняй Бела-русі, якая на працягу 1921—39 знаходзі-лася ў складзе Польшчы, насельніцтва краю падвяргалася жорсткай сац. і нац. эксплуатацыі. Кіруючыя колы Поль-шчы не прызнавалі беларусаў як на-цыю, праводзілі палітыку іх прымусо-вай паланізацыі і асіміляцыі, імкнуліся вывесці з ужытку само паняцце «Заход-
Схема ўзрывальніка: 1 — вастрыё; 2 — кап-суль-запальнік; 3 — парахавы ўзмацняЛьнік ці запавольнік; 4 — капсуль-дэтанатар; 5 — дэтанатар; 6 — выбуховае рэчыва.
няя Беларусь», замяніўшы яго назвай «крэсы ўсходне». У Зах. Беларусі пасля далучэння яе да Польшчы вялася рэв. і нац.-вызв. барацьба, якую падтрымліваў урад БССР. У 1-й пал. 1920-х г. анты-
польскі pyx адбываўся пераважна ў форме ўзбр. партыз. выступленняў (гл. Партызанскі рух у Заходняй Беларусі). У маі—чэрв. 1926 створана 100-тысяч-ная рэв.-дэмакр. нац.-вызв. арг-цыя Бе-ларуская сялянска-работніцкая грамада, якая да 1927 разгромлена польскімі ўла-дамі. Арганізоўвала барацьбу працоўных за сац. і нац. вызваленне і ўз’яднанне з БССР у адзінай дзяржаве Камуністыч-ная партыя Заходняй Беларусі. Пра не-прыняцце бел. народам польскай улады і парадкаў сведчылі масавыя забастоўкі рабочых, узбр. выступленні сялян. Польскі ўрад жорстка душыў рэв. і нац.-вызв. рух у Зах. Беларусі. За ўдзел у ім пад рэпрэсіі трапіла больш за 30 тыс. чал., з іх каля 300 чал. прыгавора-на да пакарання смерцю. Для ізаляцыі праціўнікаў рэжыму ў 1934 быў створа-ны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. Магчымасць уз’яднання бел. на-рода была рэалізавана з пачаткам другой сусветнай вайны 1939—45, калі Поль-шча ў выніку нападу на яе фаш. Герма-ніі пацярпела паражэнне, а польскі ўрад пакінуў краіну. У тых умовах па-водле загаду сав. кіраўніцтва Чырв. Ар-мія 17.9.1939 перайшла сав.-польскую граніцу і заняла тэр. Зах. Беларусі (На-вагрудскае, Палескае, Віленскае і Бе-ластоцкае ваяв.) і Зах. Украіны, а такса-ма г. Вільню і Віленскі край. Да 1.10.1939 сав. войскі ўзялі пад кантроль беларускую этнічную тэр. Зах. Беларусі. Тут былі ўтвораны органы новай улады: у гарадах — Часовыя ўпраўленні, узбр. атрады рабочых (рабочая гвардыя); у мястэчках і вёсках — сял. к-ты, атрады сял. міліцыі. Для ўсталявання новай сав. улады ў Зах. Беларусь было накіра-вана 700 камуністаў і 800 камсамольцаў з БССР. 1.10.1939 Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло пастанову «Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі», паводле якой склікаліся Нар. сходы Зах. Беларусі і Зах. Украіны. Яны па-вінны былі вырашыць пытанні аб дзярж. уладзе, уваходжанні ў склад СССР, перадачы памешчыцкіх зямель сял. к-там, нацыяналізацыі буйной прам-сці і банкаў. Народны сход Заход-няй Беларусі (28—30.10.1939, Беласток) аднагалосна прыняў 4 канстытуцыйныя акты, выбраў Паўнамоцную камісію з 66 чал. для пасылкі ў Маскву, каб пера-даць яго рашэнне адносна ўступлення Зах. Беларусі ў склад СССР, абвясціў 17 верасня днём вызвалення працоўных ад прыгнёту буржуазіі і памешчыкаў. Было таксама прынята рашэнне аб устанаў-ленні ў Беластоку помніка загінуушым змагарам за вызвалснне бел. народа (не рэалізавана). 2.11.1939 нечарговая 5-я сесія Вярх. Савста СССР прыняла За-кон аб уключэнні Зах. Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з БССР Нечарго-вая 3-я сесія Вярх. Савета БССР (12— 14.11.1939) прыняла Закон «Аб прыняц-ці Заходняй Беларусі ў склад Беларус-кай Савецкай Сацыялістычнай Рэспуб-лікі», у якім гаварылася: «Прыняць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і
ўз’яднаць тым самым вялікі беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве». Гэтым актам была юрыдычна замацава-на этнічна-тэр. кансалідацыя бел. нацыі ў адзінай дзяржаве. (11.9.1990 Прэзіды-ум Вярх. Савета БССР прыняў Указ «Аб аб’яўленні 14 лістапада Днём уз’яд-нання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР»).
Літ.: Назаўсёды разам: Да 60-годдзя ўз’яд-нання Заходняй Беларусі з БССР. Мн., 1999; Ладысеў У.Ф., Брыгадзін П.І. На пераломе эпох: станаўленпе бел. дзяржаўнас-ці (1917—1920 гг.). Мн., 1999; Праблемы ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР: Гісто-рыя і сучаснасць: Матэрыялы Міжнар. наву-кова-тэарэт. канф. Мн.. 2000; Знешняя палі-тыка Беларусі: 36. дак. і матэрыялаў. Т. 3 (1928 г. —чэрв. 1941 г.). Мн., 2001.
У.М.Міхнюк.
УІКЛІФ (В і к л і ф; Wycliffe, Wiclif) Джон (паміж 1320 і 1330, графства Йорк-шыр, Вялікабрытанія — 31.12.1384), англійскі рэфарматар царквы, ідэолаг бюргерскай ерасі. Праф. Оксфардскага ун-та, д-р багаслоўя (1372). Аўтар шматлікіх памфлетаў і трактатаў, пера-кладчык Бібліі на англ. мову. Лічыў ча-лавецтва зямной «ваяўнічай царквой», a Бога яго вярх. сюзерэнам і адзіным уласнікам усяго, што ёсць на зямлі. Па-водле У., Бог дае людзям зямныя багац-ці толькі ў часовае трыманне за верную яму службу («праведныя паводзіны»), Адстойваў прымат свецкай улады над духоўнай, выступаў за секулярызацыю царк. уласнасці. Ідэі У. адыгралі вял. ролю ў ідэалаг. падрыхтоўцы Уота Тай-лера паўстання 1381 у Англіі, якое сам У. лічыў вынікам парушэння саслоўямі «боскага закону». У 1382 сабор англ. біскупаў асудзіў вучэнне У., Канстанцкі сабор 1415 абвясціў яго ератыком. Ідэі У. паўплывалі на светапогляд лалардаў у Англіі, Я.Гуса, М. Лютэра, дзеячаў англ. Рэфармацыі.
УІЛЕР (Wheeler) Джон Арчыбальд (н. 9.7.1911, г. Джэксанвіл, ЗША), амеры-канскі фізік-тэарэтык, стваральнік на-вук. школы па тэарэт. фізіцы. Чл. Нац. AH ЗША (1952), Амер. акадэміі мастац-тваў і навук (1954). Скончыў ун-т Дж.Хопкінса (ЗША, 1933). 3 1938 у Прынстанскім (з 1947 праф.), з 1976 у Тэхаскім ун-тах, у 1976—86 дырэктар Цэнтра тэарэт. фізікі. Навук. працы па ядз. фізіцы, тэрмаядз. сінтэзе, кванта-вай электрадынаміцы, адзінай тэорыі поля, тэорыі гравітацыі, рэлятывісцкай астрафізіцы. Увёў матрыцу рассеяння (1937; раней за В.Гайзенберга), даў колькасную тэорыю дзялення атамнага ядра (1939; разам з Н.Борам), абгрунта-ваў магчымасць ядз. ланцуговай рэак-цыі дзялення урану (1939). Заснавальнік геаметрадынамікі — канцэпцыі геам. апісання гравітацыі і электрамагнетыз-му (1957). У 1942—^46 і 1950—53 удзельнічаў у стварэнні ядз. зброі.